Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

Авантурнік Сімпліцысімус

Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
128.03 МБ
ГАНС ЯКАБ КРЫСТОФЭЛЬ фон ГРЫМЭЛЬСГАЎЗЭН
СКЛРБЫ СУСІ
HANS JACOB CHRISTOFFEL von GRIMMELSHAUSEN
Der Abentheurliche Simplicissimus Teutsch
Das ist:
Die Beschreibung dess Lebens eines seltsamen Vaganten gênant Melchior Sternfels von Fuchshaim wo und welcher gestalt Er nemlich in diese Welt kommen was er darinn gesehen gelernet erfahren und aussgestanden auch warumb er solche wieder freywillig quittirt.
Ueberauss lustig und maenniglich nutzlich zu lesen.
An Tag geben: Von German Schleifheim von Sulsfort. Monpelgart.
СКАРБЫ СУСВЕТНЛЙ ЛПЖТУРЫ
РЭДАКЦЫЙНАЯ
КАЛЕГІЯ:
Андраюк С. А., Барадулін P. 1., Брыль I. А., Бутэвіч A. I., Быкаў В. У„ Вярцінскі A. I., Гілевіч H. С., Каваленка B. А., Кусянкоў М. С., Лужанін М. (Каратай A. А.), Мальдзіс A. I., Навуменка 1. Я., Сёмуха B. С., Шамякін I. П., Шаранговіч Г. А.
Пераклад з нямецкай мовы Васіля Сёмухі
АВАНТУРНІК СІМПЛІЦЫСІМУС
Гэтаёсць:
Апісанне жыцця аднаго дзіўнага шалапута
на імя Мэльхіёр Штэрнфэльз фон Фуксгайм дзе рыхтык і якім кшталтам Ён прыйшоўу свет што ён y ім пабачыў чаго навучыўся што спазнаў і ператрываў a таксама чаму ён з усім гэтым дабрахоць паквітаўся.
Адмыслова пацешлівая і няма ладу якая карысная чытанка
якую пераклаў з нямецкай мовы спадар Васіль Сёмуха з хутара Ясенца што каля Пружаное.

Мінск «Мастацкая літаратура» 1997
УДК 830-31
ББК 84.4Г
Г 84
СЕРЫЯ ЗАСНАВАНА Ў 1989 г.
Прадмова Галіны Сініла
Каментарыі Васіля Сёмухі
Пераклад зроблены з выдання:
H. J. Chr. von Grimmelshausen. Der abenteuerliche Simplicissimus.
Insel Taschenbuch 739
Insel Verlag, Frankfurt am Main, 1983.
Ілюстрацыі з кнігі «Johann Jacob Christoph von Grimmelshausen in Selbstzeugnissen und Bilddokumenten, dargestellt von Curt Hohoff». Rowohlt, 1978, атрыманай з Мюнхенскай Міжнароднай маладзйжнай бібліятэкі.
ISBN 985-02-0332-6
© Прадмова. Г. В. Сініла, 1997
© Пераклад, каментарыі. B. С. Сёмуха, 1997
ШЛЯХ ДА САМОГА СЯБЕ
Я хаджу па шляху праўды...
Прытчы Саламонавы, 8:20
«...Я задумаўся і азірнуўся на пражытае жыццё, і закарцела мне парахавацца з самім сабою. «Жыццё твае не было жыццём, a смерцю; дні твае — цяжкія цені, гады — цяжкія сны, асалоды — цяжкія грахі; твая маладосць — міраж, блізір, тваё дабрадзенства — скарб алхіміка, які коціць y трубу і пакідае цябе, перш чым ты паспееш гэта ўразумець! Ты зведаў многія небяспекі на вайне, дзе перападалі табе і шчасце і няўдачы, то ты ўзносіўся, то падаў, то быў знакаміты, то нікчэмны, то багаты, то бедны, то рады, то засмучаны, то ўсімі любімы, то ўсімі ненавісны, то ў гонары, то ў пагардзе. Але ты, о гаротніца душа мая, што здабыла ты ў гэтых прыгодах? Вось што сталася тваёю доляй: я збяднеў дабрынёю, сэрца маё ўціснута клопатам, я нядбалы на ўсё добрае, я гультай, я сапсаваны, a што найгорш — сумленне маё парушана і патрывожана, a сам я заграз y поскудзі грэху і беззаконня!»* Так звяртаецца да сябе і да нашага з вамі сумлення, судзячы сябе самай высокай мерай, дзівак Сімпліцы Сімпліцысімус. Створаны ў далёкім XVII стагоддзі, вобраз Сімпліцыя вельмі арганічна ўвайшоў y духоўны свет нашага сучасніка, пасля некалькіх вякоў забыцця стаў поруч з тымі, каго называюць вечнымі спадарожнікамі чалавецгва,— Дон-Кіхотам, Гамлетам, Фаўстам. Менавіта ў XX стагоддзі бьіў нанова адкрыты і перакладзены на шматлікія еўрапейскія мовы раман Г. Я. К. фон Грымэльсгаўзэна «Сімпліцысімус». Цяпер, дзякуючы карпатлівай нрацы вядомага перакладчыка-германіста Васіля Сёмухі, ён прыходзіць і да беларускага чытача.
У чым жа таямніца гэтага незвычайнага рамана? У чым сакрэт яго актуальнасці для нашага часу? Ён нарадзіўся на нямецкай зямлі ў адну з самых цяжкіх і трывожных эпох еўрапейскай і асабліва германскай гісторыі. «Эпохай жудасці і ганьбы» назавуць пазней гэты час нямецкія гісторыкі, параўноўваючы яго па бездані падзення толькі з часам нацызму ў Германіі. Рэфармацыя, распачатая ў XVI стагоддзі Марцінам Лютэрам, пры ўсім яе пазітыўным значэнні, прывяла да яшчэ большага расколу і раздрабнення Нямеччыны. У пачатку XVII стагоддзя ў паўднёвых і часткова сярэдніх і паўночных землях узмацняецца хваля Контррэфармацыі, каталіцкая царква адваёўвае свае пазіцыі. Частку княстваў падпарадкоўвае сабе моцны аўстрыйскі імператарскі дом, які карыстаўся падтрымкай каталіцкага Рыма. Другая частка княстваў застаецца вернай лютэранству (усяго ж y Германіі было каля трохсот княстваў і некалькі дзесяткаў «вольных» гарадоў). Калі ўспыхнула Трыццацігадовая вайна (1618—1648)—вайна паміж ка-
* Тэкст рамана, акрамя асобна адзначаных выпадкаў, цытуецца ў пе-
ракладзе В. Сёмухі.
толікамі і пратэстантамі,— Германія аказалася разарванай на дзве варожыя часткі, і немцы пачалі забіваць немцаў...
Трыццацігадовая вайна — цэнтральная і самая жудасная падзея еўрапейскай гісторыі XVII стагоддзя. 3 поўным правам яе можна лічыць калі не першай сусветнай, дык дакладна — першай агульнаеўрапейскай вайной, бо ў яе кола так ці інакш былі ўцягнуты амаль усе еўрапейскія краіны. Сапраўднай яе прычынай было імкненне некаторых краін захаваць і пашырыць сферу свайго ўплыву — эканамічнага і палітычнага, і таму, напрыклад, каталіцкая Францыя падтрымлівала пратэстанцкі блок і прымала актыўны ўдзел y ваенных дзеяннях на яго баку, забіваючы сваіх братоў па веры. Ды і наогул — хрысціяне забівалі хрысціян, прыкрываючыся імем Хрыстовым, ад абодвух варожых бакоў аднолькава цярпелі іншавернікі (перш за ўсё яўрэі). Самае прыкрае: рэлігія была толькі падставай для вайны, пустой зачэпкай. Лепшыя людзі эпохі з горыччу ўсведамлялі, наколькі гэта супярэчыць высокім ідэалам хрысціянства, наколькі ганьбіць чалавека перад Тварам Божым.
Ініцыятарамі вайны выступілі іспанскія і аўстрыйскія Габсбургі — дзве роднасныя дынастыі, якіх падтрымліваў папскі Рым і якія марылі аб панаванні ў Еўропе і захаванні дамінуючай ролі каталіцкай царквы (невыпадкова ж іспанскі кароль нават называўся «Яго Каталіцкая Вялікасць»). Габсбургі ўзначалілі Каталіцкую лігу і распачалі ваенныя дзеянні супраць Евангелічнай уніі. Вайна пачалася з жудаснай трагедыі чэшскага народа: былі выразаны амаль усе чэшскія пратэстанты (Чэхія — Багемія — уваходзіла тады ў склад Аўстрыі). Пасля гэтага так званага «чэшскага» перыяду вайны дзеянне «дацкага», «шведскага», «французскага» перыядаў — y залежнасці ад таго, якія новыя сілы ўступалі ў вайну,— разгортваецца на тэрыторыі Германіі. Немцы апынуліся ў самым жахлівым становішчы: тры дзесяцігоддзі ў краіне панавалі вайна і смерць, вырасла цэлае пакаленне, якое не ведала, што такое мір. 3 вайной па колькасці чалавечых ахвяр спаборнічала чума: з часоў страшэннай чумы XIV стагоддзя Германія не ведала такой колькасці эпідэмій. Больш за ўсё цярпелі і пакутавалі сяляне ад гвалту і рабаўніцтва.
У 1648 годзе быў заключаны доўгачаканы Вестфальскі мір, але Германія амаль не адчула палёгкі — такімі вялікімі былі яе страты. У вайне загінулі тры чвэрці яе насельніцтва, a ў некаторых княствах — напрыклад, y Вюртэмберзе і Баварыі — дзевяць дзесятых. Былі зруйнаваны, спалены многія гарады і вёскі, разбураны старажытныя універсітэты. У многіх адносінах краіна была адкінута на некалькі стагоддзяў назад. Але менавіта ў гэтыя часы Германія дала свету вялікіх людзей: y паэзіі — Андрэаса Грыфіуса, y музыцы — Генрыха Шуца, заснавальніка нямецкай опернай школы.
Як ні дзіўна, але гэтая эпоха пакут і няшчасцяў нарадзіла вялікую паэзію, якая стала фундаментам нямецкай класічнай традыцыі. Растлумачыць гэта можна толькі супрацьстаяннем чалавечага духу заняпаду і смерці. «Сярод мноства пакут» (М. Опіц) паэты нямецкага барока — М. Опіц, П. Флемінг, Ф. Логаў, А. Грыфіус — нагадвалі пра неўміручасць духоўнасці, сцвярджалі адказнасць чалавека перад часам і самім сабой, выкарыстоўвалі ўсе вядомыя ім паэтычныя сродкі для спасціжэння і пераадолення няўмольнай рэчаіснасці. Яны не былі спакойнымі назіральнікамі, яны пакутавалі разам з роднай зямлёй і часцей вымаўлялі замест «я» — «мы». «Wir sind doch nunmehr ganz, ja mehr denn ganz verheeret...» («Мы цяпер цалкам, ды больш чым цалкам, спустошаны...») — так пачынаецца славуты санет А. Грыфіуса «Tranen des Vaterlandes. Anno 1636» («Слёзы Айчыны. Anno 1636»). У ім паўстае вобраз змрочнага, крывавага,
спыненага часу, калі нават рэкі цякуць запаволена, бо іх завалілі трупамі. «Ужо тры разы па шэсць гадоў мы трываем гэтыя пакуты»,— пісаў дваццацігадовы паэт, і парцэляцыя (тры разы па шэсць, аказваецца, не тоесна ў паэзіі васемнаццаці) падкрэслівае няспыннасць шаленства і бядоты. «Das vom Blut fette Schwert» («Ад крыві тлусты меч») — гэтай метафарай-эмблемай паэт перадае ўвесь жах і алагізм рэчаіснасці: не чырвоны, a сыты, тлусты меч — страшэнная ненажэрная пачвара, што п’е чалавечую кроў і есць чалавечае мяса. Паэзія барока — гэта паэзія віртуознай паэтычнай тэхнікі, пры гэтым вытанчаная, адшліфаваная ва ўсіх дэталях форма была ў вачах паэтаў барока сродкам непрыняцця бясформеннай, хаатычнай рэальнасці, сродкам процістаяння ей.
Невыпадкова галоўным накірункам y мастацтве Германіі XVII стагоддзя стала барока. Сама крывавая, скатаваная зямля нараджала барока з яго трагічным поглядам на быцце, з яго дуалізмам плоці і духу, з яго супярэчлівым успрыманнем чалавека як маленькай пясчынкі, што згубілася ў бясконцых прасторах светабудовы, і адначасова як волата духу, воля якога заўседы свабодная, насуперак самым жахлівым і прыніжаючым чалавека абставінам. Неверагодная моц і адначасова неверагодная слабасць, кволасць чалавека — усё гэта адлюстравалася ў знакамітай формуле Паскаля: «Чалавек — трыснег, які мысліць» (кволы трыснёг, што асмельваецца пазнаваць таямніцы Сусвету і супрацьстаяць сваей тленнасці).
Філасофскай базай барока стаў неастаіцызм — адроджаная філасофія антычных стоікаў — Зянона, Эпіктэта, Сэнекі, Марка Аўрэлія. Яна арганічна спалучалася з хрысціянскім светапоглядам і дазваляла разумнаму, духоўна багатаму чалавеку трымацца над крывавымі міжканфесійнымі бойкамі. Неастаіцызм даў мастацкай сістэме барока два асноўныя прынцыпы, якія абумовілі яго светаўспрыманне: прынцып «vanitas mundi» («тленнасць свету», «марнасць быцця») і прынцып «discordia concors» («спалучэнне неспалучальнага», «злучэнне процілегласцей»). Такім чынам, свет паўстае перад вачыма мастака барока зменлівым і поўным кантрастаў. Адсюль вынікаюць такія рысь; паэтыкі барока, як незвычайны дынамізм і падкрэсленая антытэтычнасць вобразнай сістэмы: спалучэнне рацыянальнага і ірацыянальнага, натуралізму і містыкі, камічнага і трагічнага, канкрэтнага, амаль што рэчыўнага адлюстравання рэчаіснасці і яе алегарычнага, метафарычнага ўвасаблення. Рэзкая антытэтычнасць барока — прамы працяг трагічных антыномій свядомасці і быцця. 3 філасофіяй неастаіцызму звязана і такая важная для барока ідэя пастаянства чалавечай душы насуперак непастаянству свету, неабходнасць духоўнага процістаяння ліху. Невыпадкова настольнай кнігай пісьменнікаў-неастоікаў стаў трактат нідэрландскага філосафа і філолага Юста Ліпсія «De Constantia» («А6 Пастаянстве», 1584), дзе пастаянства разумеецца як маральны фундамент і як духоўная пазіцыя, якая дапамагае чалавеку абараніць сваю душу ад націску і гвалту з боку акаляючага свету. «Сцісніся ўнутр сябе»,— раіў знакаміты Марк Аўрэлій. Галоўная этычная задача чалавека — захоўваць вернасць самому сабе, цэласнасць свайго «я». Пра гэта гаворыць адзін з самых таленавітых паэтаў нямецкага барока Паўль Флемінг y санеце «Да самога сябе», які гучыць як маніфест, як credo чалавека эпохі неастаіцызму. Гэтая ж ідэя будзе кіраваць героем Грымэльсгаўзэна на яго цяжкім шляху пазнання свету.