• Часопісы
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    Пераклад заслугоўвае асаблівых і вельмі цёплых слоў. Ужо колькі год Васіль Сёмуха нясе беларускаму чытачу радасць знаёмства з ня.мецкамоўнай класікай — «Фаўстам» Гётэ, раманамі Т. Мана, Г. Гесэ, паэзіяй P. М. Рыльке. Цяпер да гэтага важкага спісу прыбавіўся «Сімпліцысімус» — без сумнення, адна з лепшых работ майстра перакладу. Як ужо адзначалася, незвычайны стыль рамана патрабуе ад перакладчыка філіграннага майстэрства, бездакорнага ведання мовы арыгінала (прычым мовы XVII стагоддзя) і сваёй роднай мовы. У перакладзе выяўляюцца шырокая эрудыцыя перакладчыка, яго выдатнае знаёмства з рэаліямі далёкага часу, яго несупынны творчы пошук і ўменне знайсці адзінае патрэбнае слова, трапны выраз, каб данесці да нас непаўторную моўную стыхію рамана з яго гірыказкамі, гульнёй слоў, каламбурамі (цяжкі матэрыял, які амаль не паддаецца перакладу). I самае галоўнае: пераклад яскрава высвятляе строй душы і вобраз свету самога перакладчыка, якія не засланяюць грымэльсгаўзэнаўскі космас, a яшчэ выразней даюць адчуць яго дыханне, яго блізкасць сучаснаму чалавеку. I як для самога Грымэльсгаўзэна жывая стыхія яго роднай мовы з’яўляецца залогам выйсця з цяжкога сацыяльнага і духоўнага крызісу, y якім апынуўся народ, так, здаецца, і ў перакладзе В. Сёмухі жывая імклівая стыхія мовы, што нібыта нараджаецца на нашых вачах, асэнсоўваецца як галоўны сродак выратавання народнай душы.
    Дзівак Сімпліцы ідзе да чытача, каб перасцерагчы, каб прымусіць задумацца над светам і над уласнай душой. Які ты быў? Якім стаў? Куды ідзеш? Што азначае для цябе лёс роднай зямлі? Ці адчуваеш ты арганічную сувязь паміж ім і лёсам усяго чалавецтва, a значыць — і адказнасць за яго?
    Раману, які расказвае пра пошукі ісціны, дарогі да самога сябе, пра непазбежны націск на нас страшэннага свету і пра неабходнасць і магчымасць супрацьстаяння гэтаму націску, які настойліва напамінае пра пагрозу чалавечаму ў чалавеку і неабходнасць захаваць гэта чалавечае,— такому раману не пагражае забыццё.
    Г алі на С і ніла
    ЗАЧЫН
    3 агню, быццам фенікс, я нарадзіўся; Ляцеў y паветры, але не згубіўся; Блукаў па вадзе і па сушы блукаў I ў гэтых блуканнях вядомы ўсім. стаў. Пра рэдкія радасці, частасць бедаў У гэтай кнізе я вам паведаў, Каб мілы чытач мой на прыклад героя Пазбыўся блазноты і жыў y спакоі.
    КНІГА ПЕРШАЯ
    Магчыма, аўтэнтычны партрэт Грымэльсгаўзэна?
    Крылатая галава з каронай і лаўрамі, індывідуальнымі рысамі, верагодна, магла быць партрэтам альбо аўтапартрэтам пісьменніка. Фрагмент тытульнага меднарыта да кнігі «Ratio Status»
    РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    Сімпліцы расказвае пра свой род мужычы і якія змалку засвоіў ён звычаі
    I вось тым самым нашым часам, пра які кажуць, што нібыта ён ужо й астатні, бо гэта ж канец свету, агарнула люд паспаліты нейкая немач, і ўсе тыя, каго яна зачапіла, калі толькі яны нашахраілі і наброілі столькі, што, маючы колькі там гелераў y кашальку, маглі начапіць на сябе навамодныя транты з рознымі блазенскімі матузкамі і прузучкамі, альбо, скажам, дабіўшыся маетнасці і славы якімнебудзь іншым шляхам, ну, хай хоць праз шчаслівую нагоду, як адразу пачынаюць трызніць марай, каб іх лічылі мужамі, знакамітымі, такімі, ведаеце, панамі-рыцарамі ці арыстакратамі немаведама як старога шляхетнага роду, a тым часам сюд-туд дапытліваму воку вазьмі дый адкрыйся, што іх продкі былі камінары, альбо падзёншчыкі, альбо рамізнікі, альбо насільшчыкі, a іх стрыечнікі былі пагоншчыкі аслоў, карцйжнікі-махляры, штукары, канатаходцы, што іх браты былі галавасекі, віжы і каты-шыбенікі, a іх сёстры былі швачкі, прачкі і трапачкі, a то і ўвогуле шлюндры, a мацеркі — зводніцы альбо зусім ведзьмы, a in summa* ўвесь іх даўні-прадаўні род ва ўсіх трыццаці двух каленах аж да цяперашняга брудам і крывбю мыецца, як той цукраварны цэх y Празе; дык жа вось яны, гэтыя новыя ўзвышэнцы, часта самі чарным-чорныя, як, не раўнуючы, тыя мурыны з Гвінеі, што там нарадзіліся і там жа пагадаваліся.
    Я не магу сябе раўняць з такімі блазнюкамі, хоць, паклаўшы руку на сэрца, зусім не без таго,— я і сам часта думаў, што і я несумненна запачаткаваўся ад нейкага вялікага пана альбо, прынамсі, ад не абы-якога арыстакрата, бо з прыроды маю схілку прыкінуцца панічом, дай мне толькі шляхетнае рамяство, магчымасць, нагоду і грошы. Смех смехам, але маё адкараненне і гадоўля вельмі добра кладуцца на параўнанне з паходжаннем і выхаваннем, ска-
    Усяго, агулам, разам (лац.).
    жам, князя, калі, канечне, адкінуць даволі вялікую розніцу. Што? Мой татусь (тады так звалі бацьку ў Шпэсэрце) меў свой уласны зусім не лядашчы палац, ды такі пекны, што ніякі кароль, будзь ён хоць сам Аляксандр Вялікі, не мог бы паставіць такога сваімі рукамі; палац быў пабелены вапнай, a замест недарэчнай дахоўкі, халоднага свінцу і чырвонай медзі — пакрыты саломай самага высакароднага збожжа; і хай ён, мой татусь, мог хваліцца і ганарыцца сваім высокашаноўным і ад самага Адама прарослым шляхецкім коранем і багаццем, ён узвёў муры вакол свайго палаца не з каменю, якога можна назбіраць на дарозе альбо навыграбаць на неўрадлівых палетках, і ўжо ж тым болей не з той пошла печана-паленай цэглы, якое апошнім часам можна напячы, як маку натаўчы, колькі хоч, яшчэ і з верхам, як гэта і робяць іншыя вялікія паны,— a ён на будоўлю ўзяў дубовыя камлюкі, тую высакародную, шляхетную драўніну, на якой вэндзяць каўбасы і тлустыя шынкі, і якім, дубам, для поўнага веку трэба расці больш за сотню гадоў. Дзе вы знойдзеце другога такога манарха, каб ён вам чворыў нешта падобнае? Дайце ж мне другога такога патэнтата, каб ён вам спрамогся выштукаваць такі палац! Пакоі, залы і харомы ўсярэдзіне ён вычарніў куродымам, бо гэта ж самы трывалы прыродны колер на свеце і на поўную вытрымку яго да дасканалага хараства трэба куды больш часу, чым якому мастаку з усімі ягонымі самымі ўдалымі кунштукамі. Шпалеры былі з самага далікатнага на зямлі прадзіва, нарабіць яго маглі толькі тыя, хто адвеку важыўся прасці ў заклад з самою Мінерваю. Шыбы ў вокнах там былі прысвечаны св. Міколку Няшклоўскаму, менавіта прысвечаны, бо каб яны яшчэ й прасвечвалі, патрэбная была, прынамсі, папера, a яна, як татусь ведаў, пачынаючы з канаплянага і льнянога насення, патрабуе на свой канчатковы выраб намнога болей часу і працы, чым самае лепшае і празрыстае шкло з Мурана; і потым яго шляхецкі стан дазваляў яму здагадвацца, што ўсё такое іншае, што даецца з цяжкасцю, ужо адно з гэтай прычыны цэніцца вышэй і таму больш каштоўнае; a што каштоўнае і дарагое, тое і шляхціцу прыкладзецца ў самы акурат і самым найлепшанькім чынам. Замест пахолкаў, лёкаяў і конюхаў y яго былі авечкі, козы і свінні, кожнае файна-прыстойна апраненае ў прыродную ліўрэю, яны і мне часта паслужаліся на пашы, пакуль я, стомлены іх службай, не аганюся, бывала, ад іх і не патуру дахаты. Каморы з рыштункам і даспехамі, альбо арсэналій, былі мудрагеліста і прадумана абстаўлены плугамі, матыкамі, калу-
    намі, сякерамі, рыдлёўкамі, сахарамі і віламі-трайчакамі, і з гэтай зброяй ён штодня меў практыкоўку: тралёўка і колка дроў былі яго disciplina militaris*, як y старажытных рымлянаў y мірны час; запрагаць валоў — было ў яго капітанскай камандай, вывозіць гной — фартыфікацыйнай справай, араць — палявым паходам, сячы дровы — штодзённым exercitium corporis**, як і выкідаць гной з хлява — дваранскай забавай і турнірам. Так ён ваяваў з усёй зямлёю, пакуль не спаганяў з яе сабе карысць — ураджай і багаты луп. Усе гэта я адстаўляю ўбок і не дужа з таго пераймаюся, каб ніхто не меў зачэпкі высмейваць мяне разам з падобнымі да мяне новымі нобілямі, бо я стаўлю сябе не вышэй за свайго татуся, які мае гэтую сваю рэзідэнцыю ў вельмі вясёлым месцы, менавіта ж y Шпэсэрце, дзе ванцакі наўзаем зычаць дабраначы. Але што я гэтым разам не падаю нічога шырэйшага пра род, корань і фамільнасць майго татуся, дык гэта з адзіна любаснай сэрцу сціпласці, галоўным чынам таму, што і без таго тут няма ніякай гаворкі ні пра якое высакароднае ўстанаўленне, таму я павінен пабажыцца, усклаўшы рукі: годзе вам і Ta­ra, калі будзеце ведаць, што я нарадзіўся ў Шпэсэрце.
    3 таго, што фамільнасць майго татуся ўсюды пішацца як вельмі шляхетная, кожны кемны лёгка здагадаецца, што маё выхаванне было адпаведнае саслоўнаму стану, і хто так мяркуе, не памыліцца, бо ўжо ў дзесяць гадоў я спасціг ргіпсіріа памянёных высакародных exercitien майго татуся, затое ў штудыях, y навуках я ішоў рука ў руку са славутым Амплістыдам, пра якога Суіда паведамляе, што ён умеў лічыць аж вышэй пяці; але, відаць, татусь мой меў, бадай што, ці не задужа высокі дух і розум і менавіта таму ўлягаў y прынятыя правілы нашага часу, калі шмат якія знакамітасці не робяць сабе лішняга клопату занадта знемагаць сваю плоць лішняй вучобаю ці, як яны гэта называлі, школьнай блазнотай, бо ім хапае сваіх людзей, каб тыя займаліся рознай пісанінай. Апрача таго, я быў выдатны музыка, граў на дудзе, выводзіў прыгожыя жаласныя мелодыі Ялема і ў гэтым не саступаў нават славутаму Арфею, хоць той Арфей, праўда, больш выстаўляўся на арфе, a я на дудзе. Што ж да тэлялегіі, дык я не дамся, каб мне даказалі, быццам ва ўсім хрысціянстве быў хто-небудзь майго ўзросту, хто мог бы дараўнацца мне; потым жа — я не ведаў яшчэ ні Бога, ні чалавека, ні неба, ні пекла, ні
    ф* Ваеннае майстэрства (лац.).
    Фізічнае практыкаванне (лац.).
    анёлаў, ні чарцей і не ўмеў адрозніць дабра ад ліха, вось чаму мне было няцяжка засвоіць з тэлялёгіі, што нашы першыя бацькі жылі ў раі і ў сваёй нявіннай беспахібнасці нічога не ведалі пра хваробы, смерць і паміранне, a яшчэ менш — пра ўваскрэсенне. 0, адмысловае жыццё (ты можаш сказаць «адасловае» жыццё), калі чалавек не мае ніякай турботы з медыцынай! Менавіта вось такім манерам можна таксама зразумець маю выдатную абазнанасць y studio legum* і ўсіх астатніх мастацтвах і навуках, якія толькі ёсць на белым свеце. Калі я быў такі вытанчаны (perfect) і дасведчаны ў няведанні таго, чаго я і не мог ведаць і ведаў вельмі добра, што ведаць не мог. Яшчэ раз скажу: о, адмысловае жыццё майго шчаснага маленства! Але мой татусь не хацеў, каб я далей цешыўся з гэтай дабрашчаснасці, a разумна палічыў, што танней абыдзецца, калі я адпаведна з маім шляхетным нараджэннем буду таксама шляхетна жыць і рабіць; таму ён пачаў прызвычайваць мяне да чынаў вышэйшых і задаваў мне цяжкія ўрокі.