Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
Галасок твой
Хай ліецца, грэе сэрца; Толькі ты ж ім
Можаш славіць Бога ў вышніх.
I высеў зорак угары 3 цямна да ранішняй зары I славіць і вітае;,;
Сава, хоць голас y яе Да дна душы не дастае, A вось кугіча й тая.
Галасок твой
Хай ліецца, грэе сэрца; Толькі ты ж ім
Можаш славіць Бога ў вышніх.
Ляці ж сюды, птах баравьі, Уславім разам Бога мы, Не будзем ленавацца;,;
Пакуль лясную глухамень Не збудзіць сонечны прамень Да буднай дзеннай працы. Галасок твой
Хай ліецца, грэе сэрца;
Толькі ты ж ім
Можаш славіць Бога ў вышніх.
Пасля гэтага спеву я нават быў падумаў, ці не салавей гэта разам з савою і рэхам завяліся ў адзін голас, a калі б я калі-небудзь чуў песню ранішняй зары і паспрабаваў падладзіцца пад яе са сваёю дудою, я выпаўз бы са свайго будана і датачыў бы свой грош,— вось мілая гармонія выйшла б; але я зноў заснуў і прачнуўся, калі ўжо добра развіднела, a пустэльнік стаяў перада мною і казаў: «Уставай, дзіця, я дам табе есці і пакажу дарогу цераз лес да людзей, каб ты паспеў да ночы ў бліжэйшую вёску». Я спытаўся ў яго: «А што гэта такое — людзі, вёска?» Ён сказаў: «Хіба ты ні разу не быў y вёсцы і не ведаеш, што такое людзі ці чалавекі?» — «Не,— сказаў я,— нідзе, апроч як тут, я яшчэ не быў; але скажы мне, што такое людзі, чалавекі і вёска?» — «Божа ты мой! — адказаў пустэльнік.— Ты што, дурны ці аж такі хітры?» — «Не,— сказаў я,— я мамцін і татусеў хлопча, a не дурны і не хітры». Пустэльнік здзівіўся, уздыхнуў, перахрысціўся і сказаў: «Добра, мілае дзіця, я бяруся, дай мне Божа, крыху павучыць цябе». Пасля ў нас было шмат гутарак, але пра тое ў наступным раздзеле.
РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
Сімпліцы паказвае свой розум адразу праз нягеглыя пытанні й адказы
Пустэльнік: Як цябе завуць?
Сімпліцы: Мяне завуць хлопча.
Пустэльнік: Я бачу, што ты не дзяўчо. Як цябе звалі твае бацька і маці?
Сімпліцы: У мяне не было бацькі і маці.
Пустэльнік: A хто ж табе даў гэтую кашулю?
Сімпліцы: Ай, мая мамця.
Пустэльнік: X. як цябе звала твая мамця?
Сімпліцы: Яна звала мяне хлопча, a яшчэ шалапут, асёл вушасты, галган неабструганы, няўдаліца, ёлуп і шыбенік.
Пустэльнік: A хто быў мужам y тваёй маці?
Сімпліцы: Ніхто.
Пустэльнік: A з кім твая мамця спала ўначы?
Сімпліцы: 3 маім татусем.
Пустэльнік: A як зваў цябе твой татусь?
Сімпліцы: Ён таксама зваў мянс хлопча.
Пустэльнік: Як звалі твайго татуся?
Сімпліцы: Яго завуць татусь.
Пустэльнік: Як звала яго мамця?
Сімпліцы: Татусь, a то яшчэ майстар.
Пустэльнік: I ніколі інакш не звала?
Сімпліцы: Чаму ж не, звала.
Пустэльнік: A як?
Сімпліцы: Мужык, ты доўбня, ты свіння, стары дрыстун і яшчэ па-рознаму, калі сварылася.
Пустэльнік: Ты проста дурненькі, калі не ведаеш, як звалі тваіх бацькоў і цябе самога!
Сімпліцы: Ай, ты ж таксама не ведаеш.
Пустэльнік: A ці ўмееш ты маліцца?
Сімпліцы: Не, маліліся толькі Ганка і мамця, калі клаліся спаць.
Пустэльнік: Я не пытаюся, хто калі маліўся, a ці ўмееш ты пацеры?
Сімпліцы: Ну, умею.
Пустэльнік: Тады скажы.
Сімпліцы: Вочы наш, ежу ясі на небясі, свяціца імя тваё, да прыдзе царства тваё, здабудзе воля твая небясі якаў на зямлі, хлеб наш насушаны дай нам есць, даруй нам доўгія, як мы даруем доўгія нашыя, і не вядзі нас васкушэня, нос баві нас ад лукавага, і сілы і славы і пырскі на векі вякоў, гаман.
Пустэльнік: \ ці ходзіш ты да споведзі?
Сімпліцы: Чаму ж не! Мамця сюд-туд пасылае — a то дроў прынясі, a то па смаляка на распал скокні. 3-пад павеці кожан дзень нашу.
Пустэльнік: Я кажу пра споведзь, ці ходзіш?
Сімпліцы: Ну і я ж праз павець колькі хоч хаджу.
Пустэльнік.: Ах, Божа ты мой мілы, якое ты ў мяне дурное. A пра Бога ты ведаеш?
Сімпліцы: Дзіва што, ён y нас над дзвярмі павешаны. Мамця хадзіла да мшы, прынесла і павесіла.
Пустэльнік: Ах, Божа міласэрны, цяпер толькі я спазнаю, якая вялікая ласка Твая, калі Ты адкрываеш ісціну людзям, і які нікчэмны той чалавек, якога Ты абыходзіш. Госпадзе, дапусці мяне славіць імя Тваё святое, ашчасці
мяне, каб быў я варты вечна дзячыць Табе за Тваю вялікую ласку. Слухай, Сімпліцы (бо інакш не магу цябе называць), калі ты гаворыш Войча наш, дык павінен казаць так: Войча наш, Які сутны ў нябёсах, хай свяціцца імя Тваё, хай прыйдзе царства Тваё, хай будзе воля Твая на зямлі, як і на небе, хлеб наш надзённы дай нам сёння, і...
Сімпліцы: Добра, і сыру да хлеба.
Пустэльнік: Ах, дзіця маё, маўчы і вучыся, гэта табе больш патрэбна, чым сыр. Ты няўдаліца, як сказала твая маці. Такім хлопцам, як ты, не след перабіваць дарослых, a трэба маўчаць, слухаць і вучыцца. Калі б я ведаў, дзе жывуць твае бацькі, я з радасцю завёў бы цябе да іх, яшчэ й іх павучыў бы, як трэба выхоўваць дзяцей.
Сімпліцы: Я не ведаю, куды мне ісці: наша хата згарэла, мая мамця ўцякла, потым зноў вярнулася з Урсулай, і мой татусь таксама, a наша служанка хворая была і ляжала ў канюшні; яна сказала мне: бяжы, кажа, хлопча, уцякай,— a куды ж тут пойдзеш-пацячэш?
Пустэльнік: A хто спаліў хату?
Сімпліцы: Ха, прыйшлі жалезныя мужчыны, сядзелі на такіх во вялізных, як валы, але без рагоў; гэтыя мужчыны пакалолі ўсіх авечак, і кароў, і свіней, печ пабілі і вокны, і тады я таксама ўцёк, a тады пасля спалілі хату.
Пустэльнік: A дзе быў твой татусь?
Сімпліцы: Ха, жалезныя мужчыны прывязалі яго, a тады наша старая каза лізала яму ступакі, a мой татусь рагатаў, як дурны, і даў тым жалезным мужчынам многа белых фенікаў, вялікіх і малых, і такіх прыгожых жоўтых, і яшчэ такіх малюпасенькіх штучак і прыгожыя шнуркі з белымі бубачкамі.
Пустэльнік: Калі гэта было?
Сімпліцы: Ай, ну калі я авечкі пас, яны яшчэ хацелі адабраць y мяне дуду.
Пустэльнік: A калі ты пасвіў авечкі?
Сімпліцы: Ай, ты што, не чуў? Калі прыйшлі жалезныя мужчыны, і пасля гэтага яшчэ і наша Ганка сказала, каб я ўцякаў і бег сюды.
Пустэльнік: A куды ж ты зараз?
Сімпліцы: Я і праўда не ведаю! Я застаўся б з табою.
Пустэльнік: Пакідаць цябе тут ні мне, ні табе не выпадае. Еж, a тады я цябе завяду назад да людзей.
Сімпліцы: Ай, тады скажы мне, што ж такое людзі? што гэта за штукі?
Пустэльнік: Людзі — гэта чалавекі, як я і ты; твае татусь, мамця і ваша Ганка гэта чалавекі, і калі іх, чалавекаў, набіраецца многа — тады іх называюць людзьмі.
Сімпліцы: Ха-ха!
Пустэльнік: Ну ідзі, еж!..
Гэта быў наш дыскурс, і пакуль ён ішоў, пустэльнік часта пазіраў на мяне і глыбока ўздыхаў, не ведаю, ці гэта таму, што ён вельмі спагадаў мне ў маёй вялікай прастадушнасці і дурным невуцтве, ці то з прычыны, пра якую я даведаўся толькі праз некалькі гадоў.
РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ
Сімпліцы яйічэ ранейшы Сімпліцы, але навучыўся Богу маліцца
Я пачаў есці і перастаў лашчыцца, і доўжылася гэта не больш, чым трэба было і пакуль стары не сказаў мне ісці. Тады я пачаў падбіраць самыя далікатныя словы, якія толькі ведаў y сваёй грубай мужыцкасці і якія маглі б схіліць пустэльніка не праганяць мяне ад сябе. Хоць гэта яму дужа замінала б, калі я буду круціцца пад рукамі, але ён усё-такі рашыўся пакінуць мяне пры сабе, каб даць мне ўрокі хрысціянскай рэлігіі, a не таму, што пры ягоным веку не залішняцца паслугі маладога падсуседа. Самы вялікі клопат быў — каб мая пяшчотная маладосць прайшла ў строгасці і суровасці, каб я ўсё перацерпеў да канца.
Прыкладна тры тыдні павінны былі стацца выпрабавальным годам, на які прыпадаў і дзень святой Гертруды, калі яна пасабляе людзям y полі, дык пустэльнік заўжыў y яе пакліканні і мяне. Пачаў я так добра, аж пустэльнік не тое каб прыкіпеў душою, але займеў да мяне нейкае дзіўнае ўпадабанне, і не так за маю працу, якая і раней не была мне за дзіва і навіну, а, бадай што, таму, што я прагна слухаў ягоныя казані і з лёту хапаў іх, a гладкая і чыстая табліца майго сэрца дазваляла яму пісаць на ёй, што ён хацеў. Ці не таму ён і ўзяўся за мяне так рупліва, каб хутчэй наставіць на дабро. Ен пачаў свае ўрокі з адпаду Люцыпара; ад яго перайшоў да раю; a калі нас з нашымі продкамі адтуль патурылі, ён праехаўся па Майсеевым законе і вучыў мяне на грунце дзесяці запаведзяў Бога і іх тлумачэння, пра якія ён сказаў, што яны ёсць той сапраўдны і правільны шлях, на якім можна спазнаць Божую волю і адпаведна з ёю ладзіць сабе богаспадобнае жыццё, адрозніваць цноты ад грахоў, тварыць дабро і ўхіляцца ад ліха. Нарэшце ён перайшоў да Дабравесцяў і расказаў мне пра нараджэнне Хрыста, пакуты, смерць і ўваскрэсенне;
нарэшце завяршыў урокі Страшным Судом, абмаляваў мне неба і пекла, і ўсё гэта падрабязна, з усім, што было трэба, але без лішняй грунтоўнасці і неабсяжнасці, а, як яму здавалася, таму, што так я мог лягчэй засвоіць і зразумець. Управіўшыся з адным, ён пераходзіў да другога і паказваў сябе такім здольным цярпліва кіраваць маімі пытаннямі і абыходзіцца са мною, што наўрад ці іншым спосабам мог бы дасягнуць большага. Яго жыццё і яго словы былі мне нязбытнай навукай, ад якое мой розум, дарэчы, не такі ўжо пусты і дубовы, з ласкі Божай не мог не ўрадзіць, не мог застацца без плода; прынамсі, не толькі тое, што павінен ведаць хрысціянін, было ўведана за тыя згаданыя тры тыдні, a яшчэ нарадзілася і такая любоў да майго настаўніка і да ягоных урокаў, што аж заснуць я не мог уначы.
Пасля я часта думаў пра ўсё гэта і ўпэўніўся, што Aristot. lib. 3 de anima слушна разважыў, параўнаўшы душу чалавека з чыстай незапісанай дошкай, на якой можна натаваць што заўгодна, і што ўсё гэта таму дазволена найвышэйшым Творцам, каб гэтая гладкая, чыстая табліца рупліва запісвалася імпрэсіямі і практыкаваннямі і даводзілася да дасканаласці і завершанасці. Таму потым і ягоны Commentator Averroes lib. 2 de anima (як што філосаф кажа, што intellectus est potentia*, але што нічога не ўключана in actum**, a праз scientiam***, гэта значыць, што розуму чалавека паддатна многае, але што ён нічога не дакажа без руплівай практыкоўкі) робіць ясную выснову, што гэтая scientia, або практыкоўка, ёсць дасканаласць душы, якая сама ў сабе наогул нічога не мае. Гэта пацвярджае Cicero lib. 2 Tuscul. quaest., параўноўваючы душу чалавека без навукі, ведаў і практыкоўкі з такім полем, якое ад прыроды ўрадлівае, але калі яго не ўрабляюць, дык таксама не родзіць.
Усё гэта я даказаў на сваім прыкладзе; я таму ўсё гэта так хутка скумекаў, чаму вучыў мяне гэты пабожны пустэльнік, і так яно сталася таму, што ён знайшоў ува мне гладкую скрыжалю маёй душы, чысцюткую, як слёзка, без аніводнай на ёй пазначыны, і ўжо ж не мог дазволіць каму-небудзь іншаму дарвацца да яе. I якраз таму, што ўва мне заставалася чыстая прастата, даступная ўплывам людзей, пустэльнік,— a ні ён, ні я сам не ведалі майго імя — называў мяне толькі Сімпліцы — прастадушнік.