• Часопісы
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    Такім чынам, «твар» рамана, яго моўная стыхія ствараюцца кантрастным злучэннем высокага і нізкага, кніжнага і прастамоўнага стыляў (у гэтым наглядна ўвасабляецца такая рыса паэтыкі барока, як discordia concors). Своеасаблівая грымэльсгаўзэнаўская манера можа быць вызначана як «сказавая»: аўтар як бы поўнасцю перадае свае правы герою-апавядальніку, нібыта транскрыбіруе яго вусную гаворку з усімі яе няроўнасцямі і няправільнасцямі. I яшчэ адна адметная рыса вылучае стыль рамана літаральна з першых жа старонак: наўмысная неадпаведнасць паміж прадметам апісання і абраным стылем, што дазваляе аўтару іранічна і парадыйна абыгрываць стыль арыстакратычнага барока.
    Згадаем апісанне «палаца татуся» галоўнага героя: «...палац быў пабелены вапнай, a замест недарэчнай дахоўкі, халоднага свінцу і чырвонай медзі — пакрыты саломай самага высакароднага збожжа... Пакоі, залы і харомы ўсярэдзіне ен («татусь».— Г. С.) вычарніў куродымам, бо гэта ж самы трывалы прыродны колер на свеце і на поўную вытрымку яго да дасканалага хараства трэба куды больш часу, чым якому мастаку з усімі ягонымі самымі ўдалымі кунштукамі. Шпалеры былі з самага далікатнага на зямлі прадзіва, нарабіць яго маглі тыя, хто адвеку важыўся прасці ў заклад з самою Мінерваю. Шыбы ў вокнах там былі прысвечаны св. Міколку Няшклоўскаму...»
    Відавочна, што тэкст разлічаны на ўдумлівага чытача, які разумее алюзіі, можа разгадаць намекі, і тут шмат што аб’ядноўвае стыль Грымэльсгаўзэна са стылем іспанскіх кансэптыстаў (Кеведа, Гевара). Так, «тыя, хто адвеку важыўся прасці ў заклад з самою Мінерваю»,— павукі: паводле міфу, Арахна некалі асмелілася спаборнічаць з самой АфінайМінервай y ткацкім майстэрстве, за што багіня ператварыла яе ў павука, які вечна прадзе свае прадзіва. Часта пісьменнік выкарыстоўвае амаль што не падлеглую перакладу гульню слоў, як y выпадку са «св. Міколкам Няшклоўскім»; Sant Nitglas (дыялектнае nit Glas — няма шкла) гучыць падобна да Sant Niclas (св. Мікалай). Перакладчык вельмі тонка выклікае асацыяцыю, важную для беларускай свядомасці, з горадам Шкловам, дзе выраблялі шкло (таму «Міколка Няшклоўскі» і сведчыць, што шкла ў «палацы» татусбвым не було).
    Навошта патрэбна гэтая падмена апісанняў? Магчыма, менавіта так пісьменнік імкнецца болып яскрава падаць рэаліі сялянскага жыцця, засяродзіць на іх нашу ўвагу. Здаецца, што ён прадбачыў звыкласць для сённяшняга чытача натуральна-рэалістычных апісанняў, таму хацеў прымусіць нас убачыць усё ў не зусім звычайным святле, «адчужана» (адметная рыса барока — бачыць незвычайнае ў звычайным і звычайнае ў нязвыклым, імкненне ашаламіць чытача). Да таго ж, дзякуючы высокаму «штылю», з першых старонак рамана выступае — хоць і ў іранічнай форме — галоўная ўрачыстая тэма — тэма народа, узвелічэння селяніна, яго сціплай, але такой важнай працы: «...тралёўка і колка дроў былі яго disciplina militaris, як y старажытных рымлянаў y мірны час; запрагаць валоў было ў яго капітанскай камандай, вывозіць гной — фартыфікацыйнай справай, араць — палявым паходам, сячы дровы — штодзенным exercitium corporis, як і выкідаць гной з хлява — дваранскай забавай і турнірам. Так ен ваяваў з усёй зямлею, пакуль не спаганяў з яе сабе карысць — ураджай і багаты луп».
    Сапраўды, чым жа селянін не князь, не рыцар, не дваранін? Ён, што ваюе з усёй зямлёй, і ад гэтай бойкі намнога больш карысці, чым ад усіх войнаў y гісторыі чалавецтва (успамінаюцца словы мудрага караля Бробдынгнега з рамана Дж. Свіфта: той, хто вырасціў на зямлі два каласы замест аднаго, прынёс чалавецтву больш карысці, чым усе палітыкі разам). Грымэльсгаўзэн стварае сапраўдны гімн мужыку-карміцелю, з якога ўсё пачалося, бо і першы чалавек, Адам, араў зямлю і карміўся плёнам рук сваіх:
    Як нешчаслівілася б нам, Калі б не меў зямлі Адам? 3 таго, хто свой капаў гарод, Павёўся і шляхецкі род.
    Прайшло праз клопаты твае Усё, што поле нам дае, Усё, чым корміцца зямля, 3 твайго здабыта мазаля...
    Сялянская праца — аснова асноў, корань каранеў, і гэта добра разумеў пісьменнік, таму і намаляваў y сімвалічным сне Сімпліцыя малюнак-алегорыю: саслоўнае дрэва, на суках якога жыруюць усялякія паны ды падпанкі, салдаты ды ландскнэхты, a смокчуць сокі, сілы бяруць з сялянскага кораня.
    Спявае ж гімн мужыцкаму саслоўю, граючы на дудзе, галоўны герой рамана — Сімпліцы, звычайны хлапчук-падпасак са Шпэсэрта (Шпэсэрт, што славіўся сваімі дрымучымі лясамі,— увасабленне забытай Богам глухамані). Імя героя ўтворана ад лацінскага simplex («просты»), a да яго дададзена найвышэйшая ступень прыметніка: «Сімпліцы Сімпліцысімус» — «найпрасцейшы прастак». Згодна з аўтарскай задумай, герой — увасабленне чысціні і наіўнасці, персаніфікаваная tabula rasa — чыстая дошка, на якой жыцце выразае свае знакі (здаецца, тут амаль на паўстагоддзя прадугадана сэнсуалістычная канцэпцыя Джона Лока). Ужо імя героя, зусім не ўласцівае нямецкаму асяроддзю, сведчыць аб высокай ступені абагульненасці вобраза: Сімпліцы — гэта найвышэйшая наіўнасць, цнатлівасць, бязгрэшнасць, з якой усе мы прыходзім y гэты жорсткі свет, гэта сама sancta simplicitas. Грымэльсгаўзэн падкрэслівае, што лес яго героя — лес чалавека наогул. Кожны, незалежна ад паходжання, можа трапіць y страшэнны лабірынт лесу, асабліва ў эпоху татальнай смуты. Вось чаму пісьменніку спатрэбілася сюжэтная схема, якая стала класічнай яшчэ з антычных часоў: герой павінен высветліць свае высакароднае паходжанне. Ды толькі Сімпліцы і пасля гэтага не адракаецца ад свайго сялянскага — не менш высокага — роду. Праз гэта яскрава выяўляецца аўтарскае пазаслоўнае разуменне чалавека, якое набліжаецца да ідэалаў Асветніцтва: высакароднасць душы не залежыць ад паходжання.
    Прастата Сімпліцыя мяжуе амаль з прыдуркаватасцю: ен не ведае нават свайго імя, не кажучы ўжо пра імены «татуся» і «мамці». I пісьменнік настолькі перабольшвае гэтую наіўнасць, падкрэслівае яе, што становіцца зразумела: прастата Сімпліцыя — умоўная і падманлівая, яна змяшчае ў сабе складанасць і вельмі арганічна злучаецца з самай высокай кніжнай мудрасцю, вытанчанасцю ведаў. Ды ці не адносныя заўседы нашы веды? Ці не наканавана нам, спасцігаючы свет, пераконвацца ў абмежаванасці любога спасціжэння? Нездарма ж яшчэ ў мудрым Эклесіясце сказана: «Той, хто памнажае веды, памнажае смутак» (Экл., 1:18). Такі шлях «памнажэння смутку» і паўстае перад намі ў рамане.
    У самым пачатку твора герой нічога не ведае пра свет, нічога не бачыў, акрамя «палаца» свайго татуся. Нават коннікаў ён прымае за ваўкоў, пра якіх таксама толькі чуў; але гэта не перашкаджае яму прыгадаць вельмі дарэчы пра міфічных кентаўраў і яшчэ раз фарсануць сваімі ведамі. Абсалютнае нічоганяведанне, шчаслівае няведанне Сімпліцыя выклікае ў памяці славутыя старонкі Бібліі, што апісваюць жыцце першых людзей y Эдэме. Як і ў прытчы пра грэхападзенне з Кнігі Быцця, y рамане Грымэльсгаўзэна паказана адноснасць і няўстойлівасць стану шчаслівага няведання, непазбежнасць пераходу да горкіх ведаў — ведаў Дабра і Зла, бо ў гэтым шлях чалавечы і шлях чалавецтва — y вечным процістаянні Дабра і Зла, y вечным выбары паміж адным і другім. Невыпадкова Сімпліцы скажа пра сябе: «...тады я не ведаў яшчэ ні Бога, ні чалавека, ні неба, ні пекла, ні анелаў, ні чарцей і не ўмеў адрозніць дабро ад ліха...» Заканамерна з’явяцца ў рамане і персаніфікацыі Дабра і Зла — Хэрцбрудэр («сардэчны брат») і падступнік Олівер, з якімі лёс звязвае галоўнага героя асабліва моцна і прымушае трымацца то аднаго, то другога, рабіць нейкія маятнікападобныя рухі, каб прыйсці да свядомага выбару. I выбар гэты — на баку Хэрцбрудэра, на баку літасці 1 дабрыні.
    Жорсткая, няўмольная рэальнасць урываецца ў чысты, незамутнены свет героя, прымушае гэты свет абрынуцца. Так пачынаюцца неверагодныя прыгоды Сімпліцыя, адначасова смешныя і трагічныя (знешні план дзеяння), так пачынаюцца яго ўнутраныя метамарфозы, яго «выхаванне» светам і яго спробы адстаяць свае *я», сваю чалавечую сутнасць (унутраны план дзеяння).
    Карціна разбурэння атрадам ландскнэхтаў згубленай y лесе вёсачкі, карціна здзекаў з сялян — адзін з самых ашаламляльных і праўдзівых дакументаў таго часу. Але ці не зададзена тут пэўная горкая парадыгма ўсіх падобных падзей y гісторыі? Змяняецца знешні антураж, нязменнай застаецца сутнасць: пакуты нявінных людзей, здзекі катаў. Уздзеянне гэтай сцэны ўзмацняецца тым, што падаецца яна вачыма чалавека, які не разумее, што адбываецца: так ствараецца вобраз абсурднага, недарэчнага свету: «Бо калі некаторыя ўзяліся за мяса, пачалі гатаваць і смажыць, нібыта меліся зладзіць гасціну, дык іншыя, наадварот, абшнарылі дом знізу даверху; нават пакойчык царскага інтыму перавярнулі дагары нагамі, нібы там было схавана залатое руно Калхіды. Другія пакавалі вялізны хатуль з хустак, адзення і ўсякіх іншых хатніх трантаў, нібыта хацелі зладзіць нейкі старызніцкі рынак; a чаго не думалі прыхапіць з сабою, пабілі, падралі і нагамі здрасавалі; a тыя пратыкалі шпагамі сена і салому, нібыта ім было мала авечак і свіней, якіх пакалолі яшчэ раней; a тыя вытрасалі пер’е з падушак і, наадварот жа, запіхвалі ў насыпкі сала, вяленае мяса і ўсялякае там іншае, нібыта ўжо на такіх падушках ім будзе спацца мякчэй; a тыя зноў жа расхлябеньвалі печы і білі вокны, быццам хацелі напусціць y хату вечнага лета...
    Пасля пачалі: паздымалі з пістоляў крэмені і замест іх давай накручваць мужыкам пальцы і тых гаротнікаў мучыць, нібыта збіраліся паліць ведзьмаў; аднаго прыгнанага .мужыка засунулі галавою ў печ і запалілі пад ім, нягледзячы на тое, што ен так і не ведаў, пра што ў яго дапытваліся. A другому зашмаргнулі на шыі вяроўку і круцілі яе палкай, аж y таго кроў палілася з рота, носа і вушэй. In summa, y кожнага з іх была свая метода мучыць сялян, і, значыцца, кожны селянін меў свайго адмысловага ката».
    Уся карціна нагадвае афорт мастака XVII стагоддзя Жака Кало «Бядоты вайны» (1633): перад намі, нібыта на сцэнічнай пляцоўцы, расчынены ўсе памяшканні дома, y якіх адначасова робяцца ўсе магчымыя і немагчымыя зверствы і непрыстойнасці. 3 горкім здзіўленнем назірае за гэтым Сімпліцы, і гаркота гэтая будзе суправаджаць яго на ўсім шляху праз так званы свет.