Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
Раздзел восьмы
Стар. 199. Ф э х т — рака ў Вестфаліі, працякае праз Гановер.
М э л е н — горад y Гановеры.
Л і н г е н — горад на р. Эмс.
Падэборн — горад на р. Падэрэ.
Стар. 200. Э м с — горад y Вісбадэне.
Раздзел дзевяты
Стар. 202. «...нешта гермафрадыцкае паміж вамі і мушкецёрамі».— Намёк на тое, што драгуны змагаліся пеша, a паходы рабілі конна.
Раздзел дзесяты
Стар. 207. Фальканет — невялікая гармата.
Паўкартаўн — кароткая гармата.
Раздзел дванаццаты
Стар. 210. Царыца Саўска я — паўлегендарная царыца «сабеяў», якія жылі ў Шчаслівай Аравіі. Паводле біблейскага падання, наведала цара Саламона з багатымі дарункамі.
Раздзел пятнаццаты
Стар. 222. Н. д э С. А. — палкоўнік Даніэль Сант Андрэас, які быў камендантам крэпасці Ліпштат.
Раздзел васемнаццаты
Стар. 231. «...Аўрора да Кліта».— Сімпліцысімус пералічвае імёны юнакоў, кахання якіх дамагаліся багіні.
Г л a ў к — начальнік лікійцаў y Траянскай вайне, саюзнік траянцаў.
Мартынаў д з е н ь — 10 лістапада.
Раздзел дзевятнаццаты
Стар. 233. 3 э л і х a — памяненая ў Бібліі жонка вяльможы Патыфара. якая спакушала прыгожага Язэпа.
Стар. 234. Святы Вэльтэн — святы Валянцін, які лічыўся апекуном закаханых.
Раздзел дваццаты
Стар. 236. Конрад Фэтэр (пам. y 1622 г.) — баварскі езуіт, дзеяч контррэфармацыі, аўтар палемічных твораў супроць пратэстантаў і Лютэра.
Ёган Наз (1534—1590) —францысканец, аўтар многіх твораў супроць лютэранаў.
Кірыяк Шпангенбэрг (1528—1604) — пратэстанцкі тэолаг і гісторык.
Францыск Асізскі (1181/1182—1226) — італьянскі манах і пісьменнік. Заснавальнік ордэна францысканцаў, аўтар рэлігійных паэтычных твораў.
Стар. 237. A н a н і я — родам з Дамаска, ен навярнуў y хрысціянства апостала Паўла.
Раздзел дваццаць першы
Стар. 238. Дзень Трох Каралеў — 6 студзеня (н. ст.). Быў устаноўлены, паводле легенды пра прыход трох усходніх вешчуноў (цароў, каралеў, магаў, мудрацоў, валхвоў) да калыскі Хрыста.
Раздзел дваццаць другі
Стар. 245. Брайзах — горад і крэпасць на Верхнім Рэйне ў час вайны цвярдыня каталіцкай лігі, аб’ект некалькіх аблогаў і бітваў.
Раздзел дваццаць трэці
Стар. 248. Ф і л е м о н — магчыма, камедыеграф Філемон з Сіракузаў (к. 365/360—264/263 да н. э.). Нібыта памер ад смеху са свайго ж жарту.
Дэмакрыт (к. 470 ці 460—370 да н. э.) — грэчаскі філосаф.
Раздзел дваццаць чацвёрты
Стар. 249. М a ф y с a і л — паводле Бібліі «патрыярх», які нібыта пражыў 969 гадоў.
КНІГА ЧАЦВЁРТАЯ
Раздзел першы
Стар. 256. «...як той дрэздэнскі балван».— На старым мосце цераз Эльбу ў Дрэздэне стаяла статуя ў выглядзе чалавека на кукішках.
Раздзел другі
Стар. 258. «...палкоўніку дэ С. А».— Палкоўніку дэ Сант Андрэас.
•...ў Л.».— У Ліпштаце.
Раздзел трэці
Стар. 261. Табулатурная кніжка — нотны сшытак да лютні. Паказвае не тон, a месца дакранання пальцаў да струнаў.
A р ф е й (грэч. міфал.) — фракійскі спявак. Муж німфы Эўрыдыкі, якая памерла ад укусу змяі. Арфей спусціўся ў падземнае царства і сваімі спевамі расчуліў Персефону, і яна дазволіла яму ўзяць на зямлю Эўрыдыку, але з умоваю не азірацца на цень яе і не гаварыць з ею па дарозе. Арфей парушыў забарону і назаўсёды страціў Эўрыдыку.
A х е л о й (грэч. міфал.) — рачны бог. Прыняўшы вобраз быка, змагаўся з Гераклам за валоданне Дэянірай, дачкой калідонскага цара Ойнея.
Раздзел ійосты
Стар. 270. Маастрых — горад y Нідэрландах.
Раздзел восьмы
Стар. 273. Латверг — густы лекавы сок з розных раслін.
Г a л ь м е й (каламін) — мінерал (крэменякіслы цынк).
P a ч ы н ы я в о ч ы (lapides cancrorum) (лац.) — зацвярдзелыя цельцы ў страўніках ракаў.
Шміргель — наждак, парода з дробнага зерня карунду (прыроднага гліназему).
Т р э п е л — белая парашковая парода (інфузорная зямля), якая складаецца з рэшткаў панцыраў дыятомій.
Стар. 274. Жарлянка, ці «манашка» — жаўтабрухая жабка.
Стар. 275. Піетра Андрэас Маціел ус (1500—1577) — італьянскі ўрач і батанік, праславіўся сваімі каментарамі да твораў старажытнарымскага медыка Дыяскарыда.
Раздзел дзевяты
Стар. 276. Залатая вада — вада, y якой астуджалі расплаўленае золата. Лічылася універсальны.м сродкам y старадаўняй медыцыне.
Флекенштайн — баронскае валоданне ў Васгаў (у Ніжнім Эльзасе).
Стар. 277. Ф і л і п с бу р г — горад і крэпасць на правым беразе Рэйна.
Раздзел дзесяты
Стар. 279. Отэнхайм — горад на правым беразе Рэйна каля Офэнбурга.
В э р д э р — невялікая выспа на Рэйне.
Стар. 280. Гольдшоер — веска на правым беразе Рэйна на поўнач ад Офэнбурга.
Стар. 282. Рэйнхаўзэн — горад y Бадэне непадалёк ад Філіпсбурга.
Раздзел дванаццапіы
Стар. 285. Брухзал — горад y Бадэне.
В і т ш т о к — горад y Брандэнбургу.
Раздзел трынаццаты
Стар. 287. Кенцынген — горад на Эльцы ў Бадэне.
Стар. 289. «Яны не неслі каравулаў, не капалі шанцаў...» — Парадыруецца выслоўе з Дабравесця: «Зірніце на птушак нябесных: яны не сеюць, не жнуць, не збіраюць y засекі; і Айцец ваш Нябесны корміць іх» (Мц. 6:26; Лк. 12:24).
Стар. 290. Вітэнваер — веска на Рэйне ў Бадэне, месца крывавай бітвы ў 1638 г.
Ш т y т э р н — мястэчка ў Бадэне.
Герольдэн — графства і замак y Бадэне.
Раздзел чатырнаццаты
Стар. 291. Апрошы — траншэі, якія служылі для подступу да пазіцый праціўніка.
Брысгаў — рака ў Бадэне, прыток Рэйна.
Эндынген — гарадок y Бадэне на паўночны захад ад Фрайбурга.
Стар. 294. К і ц ы н г (Кінцыг) — рака ў Бадэне, прыток Рэйна.
Раздзел пятнаццаты
Стар. 295. Вальдкірх — гарадок y Бадэне на р. Эльцы.
Стар. 296. Нікала М a к і я в е л і (1469—1527) — італьянскі гісторык і палітык, тэарэтык абсалютызму.
Раздзел васемнаццаты
Стар. 302. П a т ы ф a р (Піфагор) — біблейскі персанаж; егіпецкі вяльможа, y якога служыў Язэп.
Раздзел дзевятнаццаты
Стар. 305. Л ю т ы х (Льеж) — горад y Фландрыі.
Б э р н і (Франчэска Берні) (к. 1497—1535) — італьянскі паэт-сатырык, адзін са стваральнікаў «стылю бурлеска».
Бурчэла (Даменіка ды Джавані Бурчэла) (к. 1390—1448) — італьянскі паэт, цырульнік y Фларэнцыі, аўтар папулярных санетаў.
Піетра A р э т ы н a (1492—1556) — італьянскі паэт, драматург, памфлетыст, аўтар непрыстойных вершаў.
Раздзел дваццаць другі
Стар. 313. Дзень святога Сцяпана (Стафана) — 3 жніўня. У гэты дзень коней кармілі асвячоным сенам, пускалі ім кроў, якую пасля захоўвалі як сродак ад розных хваробаў.
Раздзел дваццаць чацвёрты
Стар. 317. Калібурн — чароўны меч караля Брытаніі Артура, вакол імя якога склалася шмат эпічных паданняў.
Раздзел дваццаць пяты
Стар. 318. Ліхтэнэк — замак y Брайсгаў за мілю ад Эндынгена.
КНІГА ПЯТАЯ
Раздзел першы
Стар. 325. A й н з і д э л ь н (Айнзідлен, Эйнзідэльн) — абацтва бенедыктынаў на поўдзень ад Цюрыха. Славіцца драўлянай статуяй Мадонны з голым дзіцяткам, якое дабраслаўляе правай рукою, a ў левай трымае птушку, якая дзяўбе ягоны палец (сімвал Хрыста).
Стар. 327. Ротвайль — горад y Вюртэмбергскім Шварцвальдзе.
Шафхаўзэн — горад на правым беразе Рэйна.
Раздзел другі
Стар. 329. Экзэрцыст — той, які выганяе нячыстых.
Раздзел трэці
Стар. 332. Канстанц — горад y Бадэн-Вюртэмбергу на мяжы са Швейцарыяй.
У л ь м — гандлевы горад y Бадэн-Вюртэмбергу на левым беразе Дуная.
Раздзел чацвёрты
Стар. 335. Грысбах — курортнае мястэчка ў Рэнхтале.
Раздзел пяты
Стар. 339. «...кроў пабегла з носа».— Паводле народных прыкметаў, нечаканае кровацячэнне з носа выдае блізкае сваяцтва.
Раздзел дзесяты
Стар. 351. М y м э л ь з э е — возера ў Швейцарыі. Здавен авеяна рознымі паданнямі і легендамі.
Стар. 353. Хайдэхёф (Хайдэхоф) — мястэчка непадалек ад Капэльродака ў Ахерне (Бадэн).
Раздзел дванаццаты
Стар. 356. Дзюк д’Ангіен — герцаг Энгіенскі, прынц Кандэ, атрымаў перамогу пад Фрайбургам.
Стар. 357. Швермеры — шуціхі, якія рассыпаюцца іскрамі феерверачнага агню.
Стар. 358. Эмпедокл (к. 495—435 да н. э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.
Раздзел трынаццаты
Стар. 359. Дыянісій Дорус — грэчаскі геаметр.
С т a д ы я — грэчаская мера даўжыні; 40 стадый — прыкладна адна нямецкая міля.
Стар. 360. «...donec anferatur luna. Psal. 71» (лац.).— Пакуль месяц знікне. Маецца на ўвазе Псальма 71:5 («пакуль будуць сонца і месяц»).
Раздзел чатырнаццаты
Стар. 363. Пілатава возера — невялікае возера ў Швейцарыі ў кантоне Люцэрн. Пра яго, як і пра Мумэльзэе, хадзіла ў народзе шмат паданняў.
Камарына — возера альбо, дакладней, балоцістая мясціна з нездаровым кліматам на паўдневым беразе Сіцыліі.
Стар. 364. Ё л a — кравец Аляксандра Македонскага, атруціў яго, даўшы вады з Камарына.
Ц э п y з і y м («Scepusium») — лацінская назва венгерскага графства Цыпс y Карпатах.
«...у Фесаліі».— На поўначы Грэцыі.
Ц ы р к н і ц — возера ў Карынтыі.
Энгстлен — возера ў кантоне Берн y Швейцарыі.
Шэндлебах — возера ў Эльзасе.
Fiuvius Sabbathicus (лац.) — ручай y Палесціне.
«...sal gemmae...» (лац.). — Каменную соль, мікракасмічную соль, соль з каранёў раслін, прыродную салетру.
«...victril, marchasita aurea...» (лац ). — Купарвас, марказіты срабрысты, свінцовы, жалезны, лазуровы камень, квасцы, мыш’як, сурмяны бляск, рэальгар, прыродны бурштын, хрызакола (бура, таксама медная зелень), сулема.
Ч э р в і я — горад і біскупства ў вобласці Равэна.
K a м a к і е — горад y вобласці Ферара. Гарады славіліся сваімі салянымі радовішчамі.
Чантаропіё (Кентурыпа) — старажытны гарадок на паўднёвы захад ад Этны.
Кападокійская — Кападокія, горад y Малой Азіі.
Г е к л a — вулкан y Ісландыі.
Гумапі ў Банду — Гунонг Апі, вулкан y Інданезіі.
Ё с і я — правадыр ізраільцянаў y час заваявання Ханаана.
Стар. 366. «...у прыпавесці пра пшаніцу і жыцец»,— У Дабравесці ад Мацвея (13:24).
Раздзел пятнаццаты
Стар. 366. Трагладыты — пячорныя людзі. Антычныя пісьменнікі — так называлі жыхароў Эфіопіі і Судана, якія жылі ў гарах.
Белае і Чорнае азеры — першае ў Обэркірхе, другое, магчыма, Малое Мумэльзэе.
Стар. 368. Б е д a Пашаноўны (672/673 — к. 735) — англасаксонскі летапісец, манах, аўтар «Царкоўнай гісторыі народа англаў».
Карла Б a р a м э a (1538—1584) — кардынал і арцыбіскуп Мілана, палітычны дзеяч.
A ў г y с ц і н (354—430) — тэолаг, царкоўны дзеяч, біскуп y Афрыцы, вядомы сваімі багаслоўскімі працамі.
I л a р ы ё н (291—371) і П a х о м і й (пам. к. 348 г.) — прапаведнікі аскетызму.