• Часопісы
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    Міколка Няшклоўскі — гульня слоў, y арыгінале: nit Glas — «не-шкло», Sant Nitglas — «святы Ня-шкло»; пар. Sant Nicklas — святы Мікола. Шыбы таго часу рабіліся з прамасленай паперы.
    М y р a н a — гарадок y Венецыянскай рэспубліцы. Славуты шкляным гутніцтвам.
    Стар. 25. Амплістыд (Анфістыд) — персанаж грэчаскай камедыі, вызначаўся глупствам.
    С y і д a (Суда, Свіда) — грэчаскі граматык X—XI стст.
    Я л е м (грэч. міфал ) — сын Апалона і Каліопы. Вынаходнік жаласных песень.
    Раздзел другі
    Стар. 26. Ш т р a б о (Strabo, Страбон) (64/63 да н. э. — 23 н. э.) — грэчаскі географ і гісторык.
    Стар. 27. Р ому л і Рэм — міфічныя заснавальнікі Рыма.
    Л y к і я н (к. 120 — к. 190) — старажытнагрэчаскі сатырык.
    Эндыміён (грэч. міфал.) — хлопец-пастух, узяты Зеўсам на неба. Багіня месяца Лўна (Селена) упрасіла Зеўса ўсыпіць яго, каб вечна любавацца яго прыгажосцю.
    П a л і ф е м (грэч. міфал.) — аднавокі велікан, які жыў y пячоры са сваім статкам, пра якога расказваецца ў «Адысеі» Гамера.
    Луцый Фарнутус (Карнутус) — філосаф часоў Нерона.
    Адмэт (грэч. міфал.) — фесалійскі герой, удзельнік калідонскага палявання і паходу арганаўтаў.
    Д a ф н 1 с (Дафній) (грэч. і рымск. міфал.) — сын Гермеса (Меркурыя) і німфы, якога Пан вучыў іграць на жалейцы.
    П р a т э й (грэч. міфал.) — марское божышча, умеў пераўвасабляцца ў жывёл і прадметы; пасвіў цюленевыя статкі Пасейдона.
    М е с a (Меза) (к. IX ст. да н. э.) — цар маавіцянаў, які ваяваў з Ізраілем.
    Г і г е с — цар Лідыі.
    Ізмаіл Сэфі (Сафі) (1487—1524) — заснавальнік персідскай дьшастыі сефевідаў.
    Ф ! л он Ю д э й (I ст. да н. э.) — філосаф з Александрыі. «Vita Moysis» (лац.). — «Жыцце Майсея».
    Раздзел трэці
    Стар. 28. Фогельсберг — горная мясцовасць y Гесэне.
    Раздзел пяты
    Стар. 33. Дарога па Лядовым моры ад Новага 3 э м б л я — маецца на ўвазе паўночна-ўсходні марскі шлях уздоўж берагоў Сібіры.
    Раздзел шосты
    Стар. 34. Святы Вільгельм (пам. y 1157 г.) — сярэдневяковы аскет, які адбыў паломніцтва ў Палесціну ў вярэце і жалезным каўпаку.
    Раздзел восьмы
    Стар. 39. Прыгожыя шнуркі з белымі б y б a ч к a м і — ружанец.
    Раздзел дзевяты
    Стар. 40. Д з е н ь святой Гертруды — 17 сакавіка. Паводле народнага павер’я, y гэты дзень пачынае адыходзіць зямля і даваць цяпло.
    Стар. 41. A r і s t о t. 1 і b. 3 de anima — праца Арыстоцеля «Пра душу».
    Averroes (Авероэс Ібн Рушд) (1126—1198) — арабскі ўрач і філосаф, перакладчык і каментатар Арыстоцеля.
    Cicero lib. 2Tuscul. quaest. — другая кніга прамоваў Цыцэрона.
    Раздзел адзінаццаты
    Стар. 44. Біблейскі герой Гедэон (Кн. Суддзяў, 7).
    Раздзел дванаццаты
    Стар. 46. Ф і л і н г е н — горад y зямлі Бадэн.
    Стар. 48. F u n е r a 1 і a (лац.) — пахавальны абрад; е х е q u і a s (лац.) — заўпакойныя маленні; ludos gladiatorias (лай.) — памінальныя гульні гладыятараў. Сімпліцысімус хоча сказаць, што ён пахаваў пустэльніка, як «язычнік», без хрысціянскіх абрадаў.
    Раздзел трынаццаты
    Стар. 49. Заўэрландцы — жыхары Заўэрланда, мясцовасці паміж Зігам і Рурам y Вестфаліі.
    Раздзел пятнаццаты
    Стар. 53. Пратазан — кап’е з тапарышчам (від алебарды альбо бярдыш).
    Раздзел семнаццаты
    Стар. 57. «...leg. Honor. dig. de honor». — Маецца на ўвазе Lex 14 Digestorum «De muneribus et honoribus» (lib. L, tit. IV), г. зн. § 14, дыгест «Пра пасады і шаноўлю».
    Ёганэс дэ Платэа (Ян Плата, XV ст.) — балонскі вучоны, юрыст.
    «Beata terra, cujus rex nobilis est» (лац.).— Шчасны той край, цар y якім высакародны. Памяненая мясціна есць y Кнізе Сіраха, a ў Эклезіясце: «Добра табе, зямля, калі цар y цябе з высакароднага роду» (10:17).
    Паэт Фаўстус (Faustus Poeta, Публій Фаўстус Андрэліні) (к. 1450—1517) — італьянскі новалацінскі паэт.
    «Si te rusticitas...» (лац.) — «Калі сельская прастата спарадзіла цябе такім нізкім, дык такая высакароднасць не была б уласцівая тваёй душы».
    Раздзел васемнаццаты
    Стар. 60. Гэльнхаўзэн (Гельнгаўзэн) — горад y Гесэне. Радзіма Грымэльсгаўзэна.
    Нёрдлінген — горад y Сярэдняй Франконіі.
    Раздзел дзевятнаццаты
    Стар. 61. X a н a ў (Ганаў) — горад на рацэ Кінцыг.
    Corps de garde (фр-) — каравульнае памяшканне, гаўптвахта.
    Стар. 62. Фарнамбук — бразільская чырвоная фарба.
    Раздзел дваццаць другі
    Стар. 68. X ё х с т — горад на Майне.
    Эрнст граф фон Мансфэльд (1585—1626) — выдатны палкаводзец, з 1610 г. далучыўся да пратэстанцкага саюзу. 3 1618 г. на службе ў курфюрста Фрыдрыха Пфальцкага (выбранага ў 1619 г. чэшскім каралём, але не зацверджанага імператарам Фердынандам II).
    Раздзел дваццаць чацвёрты
    Стар. 73. Семая запаведзь — парадак запаведзяў y пратэстанцкім катэхізісе іншы, чым y праваслаўным.
    Стар. 75. Ессе homo (лац.) — «гэта чалавек!» — словы Пілата пра Ісуса Хрыста, якога ён пасля допыту вывеў да натоўпу. Тут: выява ўкрыжаванага Ісуса Хрыста.
    Раздзел дваццаць семы
    Стар. 80. Торба Ф a р т y н ы — казка пра кашэль, які заўседьі поўны золата.
    Раздзел дваццаць восьмы
    Стар. 82. Менелай (грэч. міфал.) — сын Атрэя, разам са сваім братам Агамемнанам выгнаў Эгісга (забойцу бацькі). Пазней Эгіст, стаўшы каханкам Клітэмнестры, разам з ёю забіў яе мужа Агамемнана.
    Н э с (грэч. міфал. ) — кентаўр, які перавозіў праз раку Геркулеса (re­paya) 1 Дэяніру, абразіў яе і быў забіты стралой Геркулеса. Паміраючы, ён адкрыў Дэяніры, што ягоная кроў можа вярнуць ёй каханне Геркулеса,
    калі яна яго страціць. Дэяніра паслала мужу вопратку, набрынялую ядавітай крывёю кентаўра. што і прывяло героя да пагібелі.
    A л т э я ( грэч. міфал. ) — маці ўдзельніка паходу арганаўтаў Мелеагра. Паводле міфа пра калідонскае паляванне (на вепра, пасланага разгневанай Артэмідай), Мелеагр забіў пад час спрэчкі брата маці, і яна кінула ў агонь галавешку, якую ўзяла з вогнішча пры нараджэнні сына, бо ей было прадказана, што ён памрэ, як толькі галавешка дагарыць, і такім чынам навяла на яго смерць.
    Ê н a т a н (Ёнафан) — сын Саўла, які палюбіў Давіда пасля яго перамогі над Галіяфам. Ёнатан абараняў Давіда ад свайго бацькі, які мерыўся забіць яго (Першая кн. Царстваў, 17:20).
    Раздзел дваццаць дзевяты
    Стар. 83. Браўнсфэльд — замак y Гесэне каля Венцлара.
    Раздзел трыццаты
    Стар. 85. Olla potriden — іспанская нацыянальная страва з гародніны і розных гатункаў мяса.
    Кнэўс Манліюс (Энэй Манлій) — рымскі консул (II ст. да н. э.), вёў войны ў Азіі, адкуль вывез вялікія багацці.
    «Хохгеймерскае», «Бахарахскае», «Клінгенбергскае».— Хохгейм і Бахарах — гарады на Рэйне; Клінгенберг — на Майне.
    Стар. 86. «...тым часам як убогі Лазар».— Гл. прыпавесць пра беднага Лазара (Дабравесце паводле Лукі, 16).
    КНІГА ДРУГАЯ
    Раздзел першы
    Стар. 95. «...у першай частцы майго «Чорнага і Белага».— Маецца на ўвазе кніга Грымэльсгаўзэна «Сатырычны Пільграм, альбо Чорнае і Белае» (1667).
    Раздзел трэці
    Стар. 99. A к a рд a в a ц ь — прыйсці да згоды.
    «...іншыя віны разам з «гіпакратам». — Настойка на розных травах.
    Раздзел чацвёрты
    Стар. 102. «...лічыць ад пяці да дзевяці». — Лічэнне пры выбіванні дробату на барабане.
    Раздзел шосты
    Стар. 105. Э ў м е н і д ы (эрыніі) (грэч. міфал.) — багіні помсты, якія жылі ў Аідзе. Пераследавалі забойцаў 1 клятвапарушальнікаў; пазней — багіні мілаты, папярэджвалі няшчасці і давалі багаты ўраджай.
    A т a м a н т (Афамант) (грэч. міфал. ) — цар племені мініяў y Беотыі, каханак багіні воблакаў Нефелы, якая нарадзіла яму Фрыкса і Гелу. Дачка Кадма, Іна, стаўшы жонкаю Атаманта, з дапамогаю чараў наслала засуху і, спаслаўшыся на аракула, угаварыла мужа прынесці ў ахвяру Зеўсу яго дзяцей ад Нефелы. Нефела выратавала сваіх дзяцей. Гера загадала Тысіфоне (адна з эрыній) навесці на яго кару.
    Раздзел восьмы
    Стар. 110. Сіманід Мелікус (556—488 да н. э.) — грэчаскі паэт, родам з вострава Кеос. Яму прыпісваецца вынаходства мнемонікі — мастацтва запамінання.
    Метрадор Сцэпсій (150—70 да н. э.) — грэчаскі філосаф. Распрацоўваў прыймы мнемонікі.
    К і р II Вялікі (?—530 да н. э.) — старажытнаперсідскі цар (з 558 да н. э.).
    Стар. 111. Л ю ц ы й Карнэлій С ц ы п і е н Азіяцкі (II ст. да н. э.) — рымскі палкаводзец, ваяваў y Азіі супроць Антыоха III, цара Сірыі.
    М і т р ы д a т VI Эўпатар (132—63 да н. э.) — понтыйскі цар, ваяваў з Рымам.
    S a b е 1 1 (Марк Антоній Сабелік) (1434—1506) — новалацінскі паэт і пісьменнік.
    X a р м і д — грэчаскі філосаф так званай чацвёртай акадэміі.
    Люцый Сэнэка (Seneka, Сенека Луцый Аней) (к. 4 да н. э. — 65 н. э.) — рымскі палітычны дзеяч, філосаф, пісьменнік. Сведчыць пра сваю фенаменальную памяць y прадмове да першай кнігі «Controversiae».
    Ян P a в і з і й Тэкстар (1480—1524) — французскі філолаг.
    Э з д р a (Ездра) (V ст. да н. э.) — юдэйскі першасвятар.
    Е u s е b (Еўсэвій Кесарыйскі) ( 260/265—338/339) — хрысціянскі біскуп y Палесціне. Рымскі царкоўны гісторык.
    Фемістокл (к. 525 — к. 460 да н. э.) — грэчаскі палітычны дзеяч і палкаводзец, пераможца ў бітве пры Саламіне.
    К р a с — мабыць, Марк Ліцыній Крас, рымскі консул 70 і 55 гг., саюзнік, a потым супернік Цэзара і Пампея.
    Элій Адрыян (76—138) —рымскі імператар (з 117 па 138 гг.).
    Порцый Лятрон — рымскі аратар, сябар Сенекі.
    Г е р a н і м (331—420) — хрысціянскі біскуп.
    С о 1 е r u s (Еган Колерус) (пам. y 1639 г.) — складальнік папулярнай кнігі пра сельскую гаспадарку.
    Марк Антоній Мурэтус (1526—1585) — французскі філолаг.
    P 1 1 n і u s 1 і Ь. 7, с a р. 24 — прыведзеныя словы знаходзяцца ў 37-й кнізе «Натуральнай гісторыі» Плінія.
    Валеры М ес a л a Карвінус (Корвін) (70 да н. э. — 3 да н. э.) — лацінскі пісьменнік і аратар.
    «Fasciculo historiarum» — «Пучок апавяданняў», мабыць, недакладная назва, альбо Грымэльсгаўзэн меў на ўвазе кнігу Міхаэля Ліндэнэра «Катцыпоры» (1558).
    Стар. 112. Ёган Вірус (Ёган Вейер) (1515—1588) —нямецкі юрыст, урач і філосаф.
    K a л і с т a (грэч. міфал.) — німфа, каханая Зеўса, якая нарадзіла яму сына Аркада. Раўнівая Гера ператварыла яе ў мядзведзіцу.
    Раздзел дзесяты
    Стар. 115. Навухаданосар — цар Вавілоніі (605—562 да н. э.). Паводле біблейскага падання, y канцы жыцця звар’яцеў і пажыраў траву, як бык.
    Стар. 116. К в і н т K y р ц ы й Руф — рымскі гісторык I ст. н. э., які склаў «Гісторыю дзеяў Аляксандра Вялікага» ў дзесяці кнігах.