• Часопісы
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    M a р к C 3 p ri й Сіл — рымскі палкаводзец, удзельнік другой Пунічнай вайны.
    С п y р ы й Турпэй і Аўл Этэрній — рымскія консулы ў 454 г. да н. э. Грымэльсгаўзэн называе іх «бургамістрамі».
    Марк Манлій Капіталіній — рымскі палітычны дзеяч. Абараняў Капітолій ад галаў.
    3 э ў к c і c (IV ст. да н. э.) — грэчаскі жывапісец.
    Стар. 117. A р х і т (к. 400—365 да н. э.) — філосаф, палітычны дзеяч, матэматык, які закончыў працу Эўкліда.
    Альбертус Магнус (Альберт Вялікі, Альберт фон Больштэт) (к. 1193 — к. 1280) — нямецкі вучоны сярэднявечча, паслядоўнік Арыстоцеля, настаўнік Фамы Аквінскага.
    Мемновісаў сл y п — калос y Егіпце, пра які паведамляе Пліній.
    Раздзел адзінаццаты
    Стар. 118. О р б — горад y паўдневай частцы Гесэн-Насаў.
    Ш т a д э н — горад y Обер-Гесэне.
    Стар. 120. С і м a н і д (556—468 да н. э.) — грэчаскі паэт.
    П a н і к y л — тут: валадар, правіцель.
    Г a н і б a л (247/246—183 да н. э.) — карфагенскі палкаводзец y час другой Пунічнай вайны з Рымам. Пасля заключэння міру быў вымушаны пакінуць y 195 г. Карфаген.
    Дэмасфен (384—322 да н. э.) — старажытнагрэчаскі аратар і палітычны дзеяч. Быў выгнаны з Афінаў; пасля смерці Аляксандра Македонскага вярнуўся на радзіму, быў арыштаваны і пакончыў жыцце самагубствам.
    C a к p a т (к. 470—399 да н. э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, афінянін. Быў асуджаны да пакарання смерцю і прыняў атруту.
    Стар. 121. Марк Фурый K a м і л (403—364 да н. э.) — рымскі палкаводзец, пераможца галаў y 390 г.
    C a л о н (к. 640/635 — к. 599 да н. э.) — рымскі заканадавец.
    Раздзел чатырнаццаты
    Стар. 127. Р ы ш э л ь е Арман Жан дзю Плесі (1585—1642) — кардынал, які ўзначальваў знешнюю палітыку Францыі. Уцягнуў Францыю ў Трыццацігадовую вайну (1618—1648). У 1636 г. заключыў ваенны саюз з Швецыяй.
    Бернгард фон Саксен-Веймар (1604—1639) — герцаг. 3 1630 г. на службе ў шведаў. Вызначыўся ў бітве пад Люцэнам, y час якой прыняў камандаванне. 3 1633 г. начальнік над шведскімі войскамі ў Франконіі.
    Стар. 128. Салдаты гавораць не на краацкай (харвацкай), a на народнай чэшскай мове. Першая фраза будзе: «Vezméme toho blazna s sebou; zavedeme ho k panu obrstovi». Другая: «PŸisâmbûh ano, posadime ho na konS; obrst rozumi nëmecky, bude z n^ho mit kratochvili», што азначае: «Возьмем мы гэтага дурня з сабой, завязем яго да пана палкоўніка».— «Вось і добра, пасадзім яго на каня; палкоўнік разумее па-нямецку, яму будзе з ім пацеха».
    Раздзел пятнаццаты
    Стар. 128. Марка K о р п е с — палкоўнік аднаго з дзесяці краацкіх палкоў y войску Пікаломіні.
    Стар. 129. Меландэр (Хольцапфель) (1585—1648) — генераллейтэнант ландграфа Гесэн-Каселя. У 1645 г. перайшоў y імперскае войска, дзе атрымаў чын фельдмаршала.
    Раздзел васемнаццаты
    Стар. 135. Сымон Волхв — легендарны чараўнік I ст. н. э., які згадваецца ў «Дзеях апосталаў».
    Стар. 136. Сымон М a е л y с — біскуп Валтарарыі і Монтэ Карбіна (з 1572 па 1597 гг.).
    О л a ў с (Олай) М a г н y с (1490—1558) — шведскі арцыбіскуп.
    Хадынгус (Хадынг) — дацкі кароль.
    Антоніо дэ Тарквемада — іспанскі юрыст і пісьменнік XVI ст.
    Гірляндус (Паола Грыландус) — юрыст і тэолаг XVI ст. Аўтар трактата пра вядзьмарства, выступаў па працэсуальных пытаннях суда над ведзьмамі.
    Гістарычная асоба Фаўста (Фаўстуса), вандроўнага празарліўца і «чарнакніжніка», абрасла рознымі легендамі, якія маглі быць вядомыя Грымэльсгаўзэну і ў вуснай традыцыі.
    Раздзел дваццаты
    Стар. 141. «...хрыбціны ў худых аслоў».— Драўляны асёл з вострай спінай ужываўся да сярэдзіны XVIII ст. y арміі і памешчыкамі для пакарання. Вінаватага саджалі на асла і прывязвалі да яго рамянямі.
    Раздзел дваццаць першы
    Стар. 145. «...звалачы горад к чартаматары».— Парадыруецца біблейскае: «А калі ен увойдзе ў які-небудзь горад, дык увесь Ізраіль прынясе да таго горада вяроўкі, і мы сцягнем яго ў раку, аж не застанецца ніводнага каменя» (Другая кн. Царстваў, 17).
    «...цярплівыя Ёвы». — Па імені біблейскага пакутніка Ёва.
    Стар. 146. Актэон (грэч. міфал.) — папяўнічы, які застаў Артэміду ў час купання. Разгневаная багіня ператварыла Актэона ў аленя, і яго разарвалі ўласныя сабакі.
    Раздзел дваццаць чацвёрты
    Стар. 152. Саксонскі курфюрст — Ёган Георг I (1585— 1656), пасля Пражскага міру (1635) прымкнуў да імператарскіх сіл.
    Мельхіор фон Хацфэльд (1593—1658) — генерал імперскіх войскаў.
    Раздзел дваццаць пяты
    Стар. 153. Валенштайн быў забіты 25 лютага 1634 года ў Эгеры.
    Стар. 154. Л і к a м е д — цар на востраве Скірос. Маці Ахіла Фетыда паслала сына да Лікамеда, каб утрымаць яго ад удзелу ў Траянскай вайне.
    Хавэльбэрг — гарадок y правінцыі Брандэнбург (на р. Хавэль).
    Пэрлебэрг — горад y Прыгніцы (правінцыя Брандэнбург).
    Стар. 156. Ёган Б э н э р (1593—1641) — шведскі генерал, які вызначыўся ў бітве пад Вітштокам супроць саксонцаў і ў бітве пад Хэмніцам супроць імперцаў.
    Раздзел дваццаць восьмы
    Стар. 163. Г a м — горад y Вестфаліі.
    3	е с т — горад y Вестфаліі на рацэ Хальвэге.
    Раздзел дваццаць дзевяты
    Стар. 165. Бітва пад Павіяй — 15 лютага 1524 года, калі імператар Карл V перамог французскага караля Франсуа I.
    Стар. 166. Л іпштат — горад y Вестфаліі на рацэ Ліпе.
    Раздзел трыццаты
    Стар. 169. Ёган Венцэль граф фон Гец (1595—1645)—фельдмаршал імперскіх войскаў.
    Дорстэн — гарадок на рацэ Ліпе.
    Кесфэльд — гарадок y Вестфаліі на захад ад Мюнстэра.
    Стар. 170. Остэндэ — горад y Фландрыі, y 1601 —1604 гг. быў абложаны іспанцамі. Гараджане змагаліся з такой мужнасцю, што іх параўноўвалі з траянцамі.
    Раздзел трыццаць перійы
    Стар. 170. Рэклінхузэн — горад y Вестфаліі. У 1636 г. быў заняты гарнізонам імперскіх войскаў.
    КНІГА ТРЭЦЯЯ
    Раздзел першы
    Стар. 180. Бандэльеры — рамяні для сумак, y якіх захоўваліся ражок з порахам, кашэль з кулямі і драўлянымі патронамі.
    Раздзел другі
    Стар. 182. В э р л е — гарадок y Вестфаліі непадалбк ад Зеста.
    Стар. 183. «...ці дома святы Улас».— Святы Улас лічыўся абаронцам жывел. Тут: ці не пагражае якая-небудзь небяспека.
    Раздзел трэці
    Стар. 186. «...імя Госпада і яго залатыя шаты».— Крыж пяці футаў вышынею з постаццю Хрыста з срэбра, украдзены ў Мюнстэры.
    Стыкс (грэч. міфал.) — боства аднайменнай ракі ў падземным царстве.
    Стар. 187. Га н і мэд (Ганімед) (грэч. міфал) — сын траянскага pa­pa Троса і німфы Каліроі. Любімец і чашнік Зеўса, які забраў яго на неба.
    Л і к a о н (грэч. міфал.) — цар Аркадзіі. Паводле міфа, прапанаваў Зеўсу пачастунак, прыгатаваны з чалавечага мяса, за што Зеўс ператварыў яго ў ваўка.
    Раздзел чацверты
    Стар. 188. H a р ц ы с (грэч. міфал.) — сын рачнога бога Кефіса і наяды Лірыопы. Зачараваны сваім адлюстраваннем y рацэ, закахаўся ў яго і памер ад любоўнай тугі.
    A д о н і с (грэч. міфал. ) — сын кіпрскага цара Кініра і яго дачкі Міры, славіўся прыгажосцю, каханак Афрадыты.
    Н о г a Mortis ( лац. ) — пара сутак, пад знакам Марса, a таму найбольш зручны час на справы ваеннага характару.
    Стар. 189. Елісейскія палі (грэч. міфал.) — палі шчаснікаў y замагільным свеце, дзе жывуць праведнікі.
    Г е л і к о н — гара ў Сярэдняй Грэцыі, на якой жылі музы.
    Кай Ф a б р ы ц ы й Люсцынус (III ст. да н. э.) — рымскі консул. Імя яго ўвайшло ў гісторыю як прыклад сумленнасці і непадкупнасці.
    Стар 190. Гелеспонт — пратока Дарданелы.
    М a н о a — легендарны горад, які атаясамліваўся з «краінай золата» (Эльдарада).
    Вялікі магол — назва ўладароў заснаванай y 1525 г. мусульманскай дзяржавы ва Усходняй Індыі.
    Святар Ян з Афрыкі — легендарны «цар-святар», месцам аселасці якога ÿ XII ст. лічыліся Індыя і Пярэдняя Азія. 3 канца XIV ст. дзяржава святара Яна, паводле легенды, перанесена ў Афрыку і ўяўленне пра яе пачало збліжацца з хрысціянскай Эфіопіяй.
    Раздзел пяты
    Стар. 190. Краіна Дрыхляндыя — краіна гультаеў y нямецкіх казках (Schlaraffenland).
    Стар. 191. Эрысіхтонава пакута — Эрысіхтон (грэч. міфал.), сын цара Фесаліі Трыопа. Ён апаганіў святы гай Дэметры, пасекшы ў ім дрэвы на будаўніцтва палаца, за гэта быў пакараны вечным голадам.
    Мом (грэч. міфал.) — увасабленне ліхога языка і насмешкі. Сын багіні Нікты (Ночы). Паводле падання, лопнуў ад злосці, калі не здолеў знайсці ў Афрадыты недахопаў.
    3	a і л (III ст. да н. э.) — грэчаскі рытар з Македоніі, які стаў вядомы сваімі дробязнымі прычэпкамі да Гамера.
    Ф э о н — злоязыкі чалавек, імя якога ўпамінае Гарацый.
    Гіпанаксаў язык — Гіпанакс (VI ст. да н. э.), прадстаўнік ранняй ямбічнай паэзіі, які пісаў вострыя вершы.
    Б a т y м — пастух, які абяцаў Меркурыю не раскрываць, што той краў быкоў са статкаў Апалона, але ўсе ж выдаў яго, за што быў ператвораны ў камень.
    Стар. 192. Пталамей II Філадэльф (308—246 да н. э.) — егіпецкі цар, які апекаваўся навукамі і мастацтвамі.
    Канклаў — памяшканне, y якім рада кардыналаў выбірала папу. Таксама назва самога сходу рады.
    Стар. 193. «...падорыць на Новы год Плутону». — Выправіць y апраметную.
    Раздзел шосты
    Стар. 193. Д э д a л a в ы к р ы л ы — Дэдал (грэч. міфал.), мастак, механік, будаўнік і скульптар, якому прыпісваюцца розныя вынаходствы (крылы для палету чалавека).
    Д a ф і т (III ст. да н. э.) — граматык. Асуджаў Гамера, высмейваў пергамскага цара, за што быў укрыжаваны каля гары Торак.
    Стар. 194. A н a к с a р х (IV ст. да н. э.) — грэчаскі філосаф (родам з Абдэры), вучань Дэмакрыта. Тыран Крыта Нікакрэонт загадаў яго за вальнадумства стаўчы ў каменнай ступе.
    Фаларыс — тыран з Акраганта (Сіцылія), валадарыў y VI ст. да н. э. Паводле падання, загадваў паліць людзей жывымі ў бронзавым быку.
    Пандора (грэч. міфал.) — створаная Гефестам з зямлі і вады жанчына з чалавечым голасам. Багі ўзнагародзілі яе «скрынкай», куды былі замкнуты ўсе беды і няшчасці, яна выпусціла іх на волю, акрамя надзеі.
    Алекта, М е г е р а, Тысіфона ( грэч. міфал. ) — эрыніі, багіні помсты.
    Іо (грэч. міфал.) — каханка Зеўса, ператвораная Герай y карову. Зеўс вярнуў ёй чалавечы воблік.
    Э ў р о п a (Еўропа) (грэч. міфал.) — дачка фінікійскага цара Агенора, выкрадзеная Зеўсам, які з’явіўся да яе ў вобразе быка.
    Стар. 195. Вейдманскае права — лясное права.
    Раздзел сёмы
    Стар. 197. К о к і т (Коцыт) (грэч. міфал.) — рака ў апраметнай.
    «...бітва паміж лапіфамі і кентаўрамі».— На вяселле цара лапіфаў Пірыфоя з Гіпадаміяй былі запрошаны кентаўры, і адзін з іх, Эўрытыон, спрабаваў авалодаць маладою, за што паміж лапіфамі і кентаўрамі разгарэлася бітва.