• Часопісы
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    Бывай, свеце! бо кожнага ты спакушаеш; ганарліўцам і гардунам абяцаеш пашану і чту, няўрымслівым перамену, пыхлівым ласку ў князёў, нядбальцам пасады, скнарам вялікія скарбы, ненаядам і бабнікам асалоды і юрнасць, супастатам помсту, злодзеям потай, маладым доўгі век, фаварытам бясконцае княскае ўпадабанне.
    Бывай, свеце! бо ў палацы тваім не здабудуць сабе прыстанку ні праўда, ні вернасць! Хто ўступіць з табою ў гутарку, адыдзе пасаромлены; хто табе даверыцца, ашуканы будзе; хто за табою пойдзе, улезе ў змусту; хто цябе баіцца, таму будзе найгорш; хто цябе ўмілуе, таму ліхам аддзячыцца, a хто найболып на цябе паспадзяецца, той найбольш пагрэбаваны будзе. Цябе не ўмілажаліць ніякімі дарункамі, якія даюць табе, і ніякаю ласкаю, якую табе робяць, і ніякімі лагоднымі словамі, што табе кажуць, і ніякаю вернасцю, што дзеля цябе захоўваюць, і ніякай друж-
    бай, што табе дораць; a ты ашукваеш, скідаеш, разбэшчваеш, пляміш і пэцкаеш, пагражаеш, нішчыш і забываеш кожнага; a таму кожны плача, уздыхае, стогне, енчыць, нікне і здабывае пагібель сабе. У табе не ўгледзіш і не навучышся нічога іншага, як толькі ненавідзець адзін аднаго да душагубства, балбатаць да поўнай хлусні, любіць да дзікасці, гандляваць да разбою, прасіць да падману і грашыць да смерці.
    Аслані цябе Бог, свеце! бо той, хто пойдзе за табою, распусціць час y забыцці, маладосць — y бегатні і скаканні цераз платы і гароды, цераз шляхі і дарогі, цераз горы і долы, цераз лясы і бары, цераз моры і рэкі, y дождж і слоту, y холад і спёку, y вецер і непагадзь. Сталасць вымучыць капаннем руды, яе плаўкаю, прымусіць камень часаць і аграньваць, лес сячы і цяслярыць, расліны садзіць і гадаваць іх, уруплівацца ў намыслах і мроях, разважаць і меркаваць y турботах і жальбе, y куплі і продажы, y сварах і разладах, на вайне, y мане і хлусні. Старасць высушыць нас y гароце і ўбостве, знемачыць нам дух, дыханне зробіць смярдзючым, твар умаршчыніць, стан згорбіць, вочы зацьміць і патушыць, усё цела будзе дрыжаць, на носе павісне капіца, галава сплешыцца, вушы аглухнуць, нюх прытупіцца, смак прападзе, толькі і застанецца, што ўздыхаць ды стагнаць, гніць і слабнуць і, адным словам, да самага скону, акрамя турботы-маркоты, нічога не мець!
    Бывай, свеце! б'о ніхто ў табе не імкнецца да пабожнасці. Кожны дзень караюць горлам забойцаў, чацвяртуюць здраднікаў, вешаюць злодзеяў, завугольных рабаўнікоў і махляроў, адцінаюць галовы смертазабойцам, паляць ведзьмароў, караюць клятваадступнікаў і выганяюць падбухторшчыкаў.
    Аслані цябе Бог, свеце! бо слугі твае не ведаюць іншага клопату і ўцехі, як толькі аддавацца ляноце, глуміцца і бэсціць, спакушаць дзяўчат, вымурлыквацца з кабетамі і заводзіць з імі каншахты, гуляць y карты і кідаць косці, броварыць са зводнікамі, грызціся з суседзямі, слухаць і перадаваць плёткі, выдумляць новыя вышпігі, здзіраць ліхву, выдумляць новыя моды, плесці новыя падступствы і заводзіць новыя заганы!
    Бывай, свеце! бо ніхто не рады табе і не задаволены табою. Хто бедны, той хоча багацця; хто багаты, пнецца завалодаць яшчэ большым; хто пагарджаны, той марыць узвысіцца; хто абражаны, той прагне помсты; хто ў ласцы, той імкнецца загадваць; хто пахібны, той не жадае сабе нічога іншага, апрача бадзёрасці.
    Бывай, свеце! бо няма ў табе нічога пастаяннага. У высокія вежы смаліць маланка, млыны пераганяюць патокі вады, дрэва точаць чэрві, зерне з’ядаюць мышы, плады — вусені, a вопратку — моль; быдла гіне з лядашчасці, a кволы чалавек ад упадку ў нядузе. У аднаго струпы, y другога рак, y трэцяга ваўчанка, y чацвёртага пранцы, y пятага падагра, y шостага хірагра, y сёмага вадзянка, y восьмага камяні, y дзевятага пясок, y дзесятага сухоты, y адзінаццатага шохля, y дванаццатага струпля, y трынаццатага падучы кадук, a ў чатырнаццатага — дурнота! У табе, о свеце, ніхто не робіць так, як другі-іншы; бо калі адзін плача, другі рагоча, як дурны; адзін уздыхае, другі радуецца; адзін посціцца, другі жарэ і п’е ў тры горлы; адзін банкетуе, другі курчыцца з голаду; адзін жарабеніцца на кані, a другі валачэцца пеша; адзін гаворыць, другі ані-ні; адзін грае, другі працуе; і калі адзін прыходзіць, другі канае. I вось кожны жыве не так, як другі; адзін загадвае, другі слугуе; y аднаго пдства — людзі, a другі пасвіць свінні; адзін ідзе за дваром, другі за плугам; адзін плавае па моры, a другі вандруе па краіне, з кірмашу на кірмаш; адзін працуе каля агню, другі шапошыцца ў зямлі; адзін ловіць рыбу ў вадзе, другі птушак y паветры; адзін мардуецца ў поце рук, другі крадзе і рабуе краіну.
    0 свеце, аслані цябе Бог! бо ў доме тваім няма жыцця праведнага, і гэтак сама не здабываюць шчаснае смерці. Адзін памірае ў калысцы, другі маладым на ложку, трэці на шыбеніцы, чацвёрты пад мячом, пяты на коле, шосты на вогнішчы, сёмы ў віне, восьмы ў рацэ, дзевяты ў абжорстве, дзесяты ад атруты, адзінаццаты проста так: ад узяў ды даў дуба, дванаццаты ў бітве, трынаццаты ад чараў і сурокаў, a чатырнаццаты топіць сваю бедную душу ў атраманце — піша.
    Аслані цябе Бог, свеце! бо мне абрыдла маталыжнасць твая. Жыццё, якое ты нам даруеш,— жалю вартая вандроўка, непастаяннае, жорсткае, грубае, кароткае і нячыстае жыццё, поўнае мізэрнасці і аблуд, і лепей бы яго называць паміраннем, a не жыццём, y якім мы кожнае імгненне канаем ад мноства заганаў мінушчасці на мностве сцежак смерці. Табе мала горычы самой смерці, якою ты аперазаны і прасякнуты, але ж колькі яшчэ людзей уводзіш y змусту сваімі лёстачкамі, пад’юджваннем і фальшывымі абяцанкамі, абнадзейкамі; з залатога кубка, які ў цябе ў руках, ты даеш ім выпіць горычы і падману, ператвараючы іх y сляпых, глухіх, кручаных, выпівохаў і шаляніц! A якія шчасныя тыя, хто ўнікае супольства з табою і не хоча ўкі-
    нуць сябе ў пагібель разам з гэтым хітрамудрым і бессаромным ашуканцам. Бо ты абяртаеш нас y цёмную прорву, гаротную юдоль, дзіця гневу, смярдзючае падла, нячысты посуд y памыйнай яме, посуд тлену, поўны смуроду і мярзоты; бо як толькі ты завабіш і вымучыш нас сваімі змустамі і панадамі, ласкамі і пагрозамі, пакутамі, тартурамі і тыранствам, адразу аддаеш наша змардаванае цела магіле, a душу перасяляеш y ненадзейныя шанцы. Бо хоць і няма нічога больш пэўнага за смерць, аднак чалавек не ўпэўнены, калі і як ён памрэ і, самы вялікі жаль! куды выправіцца ягоная душа і як ёй там будзе. Гора тады беднай душы, што табе, о свеце! служыла, слухалася і следавала твайму раскашаванню і пажадзе; бо як толькі ў раптоўным страху разлучыцца яна са сваім трупехлым целам, дык абступяць яе не сябры і слугі, якія акружалі цела пры жыцці, a процьма яе самых гнюсных ворагаў, якія павалакуць яе да дзівоснага Судзілішча Хрыстовага. Таму, о свеце, аслані цябе Бог! бо я напэўна ведаю, што ты адступішся і пакінеш мяне не толькі, калі мая бедная душа паўстане перад строгім суддзёю, але і калі грымне вусцішны вырак: «Ідзеце вы, адкінутыя, y агонь вечны!»
    Бывай, свеце! 0 спагарджаны, скупы свеце! 0 ты, смярдзючая нікчэмная плоць! Бо дзеля цябе і за тое, што ішла следам, служыла і слухалася цябе бязбожная, непакаяная душа, будзе асуджана яна на вечны праклён, y якім вякі вечныя чакацьмуць яе замест хуткаплынных радасцяў несуцешная пакута, замест абжорства неспатольны голад, замест пышнасці і велялепнасці непраглядная цемра, замест глорыі і ўзвелічэння няспынны лямант, плач і стогны, пекла без прахалоды, агонь непагасны, холад невымерны і скруха бясконцая.
    Аслані цябе Бог, о свеце! бо замест абяцаных табе радасцяў і ўцех ускладуць на нераскаяную асуджаную душу свае лапы дэманы і ўмомант увалакуць y апраметную; там не пачуе і не ўбачыць яна нічога іншага, a толькі жахлівыя морды д’яблаў і асуджаных, цемру апраметную і чад, агонь без водбліску, крыкі, выццё, скрогат зубоў і блюзнерства. 3 Ta­re часу міне ўсякая надзея на дараванне і мілажальнасць, і ніхто не паглядзіць на зямны гонар і вартасць; чым вышэй хто падняўся, чым цяжэйшыя яго грахі, тым глыбей ён будзе скінуты і тым цяжэйшая будзе мука ягоная. Каму многа дадзена, з таго многа і спагоніцца, і хто больш узнёсся ў табе, о скупы, пагарджаны свеце, таму больш будзе адмерана пытак і цярпенняў; бо таго патрабуе Божая справядлівасць.
    Аслані цябе Бог, о свеце! бо хоць цела і будзе нейкі час
    ляжаць і гніць y табе, аднак y дзень Страшнага Суда яно паўстане і пасля вынясення апошняга выраку паяднаецца з душою ў вечным пякельным полымі. I тады ўсклікне бедная душа: «Будзь пракляты ты, свет! Бо з твайго нашапту забыла я Бога і самую сябе і аддала ўсе дні жыцця свайго тваім раскашаванням, злосці, грэху і сораму! Пракляцце той хвіліне, y якую Бог стварыў мяне! Праклён таму дню, калі я нарадзілася ў табе, о скупы, злосны свеце! 0 вы, горы, пагоркі і скалы, упадзіце на мяне і схавайце мяне ад суровага гневу Ягняці, ад аблічча таго, хто сядзіць на троне суддзі! 0 гора, о гора навечна!»
    0 свеце! 0 нячысты свеце! дзеля таго я заклінаю цябе, я благаю да цябе, я ўпрошваю цябе, я пратэстую супроць цябе, каб ты ні ў чым не меў долі са мною. I, наадварот, я не маю больш на цябе надзеі, бо табе вядома, што я маю цвёрды намер, менавіта: «Posui finem curis, spes et fortuna, valete!»*
    Усе гэтыя словы я ўзважыў вельмі грунтоўна і, разважаючы, схіліў сябе да рашэння пакінуць свет і стаць пустэльнікам. Я ахвотней пасяліўся б y глухамані каля маёй крыніцы, але суседскія сяляне не захацелі таго дапусціць, хоць мне гэта была б радасная пустэльня. Яны баяліся, што я абвяшчу пра тую крыніцу і тым самым схілю ўлады з нагоды падпісання міру пракласці туды дарогі і сцежкі; таму я выправіўся ў іншую пустэльню, дзе зноў павёў жыццё, як y Шпэсэрце; але, ці буду я там, як светлай памяці бацька, да канца дзён сваіх, пакажа час. Бог няхай спашле нам сваю ласку і ўгатуе нам тое, да чаго мы найболей імкнуцца павінны, a менавіта — дабрашчасны
    КАНЕЦ.
    Я паклаў канец турботам; надзея і шчасце, бывайце! (лац.)
    КАМЕНТАРЫІ
    КНІГА ПЕРШАЯ
    Раздзел першы
    Стар. 23. Цукраварны цэх y П р a з е — цукравар, мянушка завадатара банды злодзеяў і махляроў; герой іспана-нямецкага рамана.
    Стар. 24. Прасці ў заклад з самою Мінерваю — Мінерва (рымск. міфал.), Афіна (грэч. міфал.), багіня мудрасці Арахна выклікала на спаборніцтва ў ткацтве Афіну, за што была ператворана ў павука. Арахна па-грэчаску — павук.