• Часопісы
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    аніводнага пустога слова. Я бачыў там рамеснікаў, якія працавалі ў майстэрнях, як калі б яны падрадзіліся; іх настаўнікі настаўлялі моладзь, як калі б гэта былі іхнія кроўныя дзеці; нідзе я не бачыў, каб мужчыны і жанчыны былі ўперамешку, a наадварот, кожны пол трымаўся асобна, выконваючы кожны сваю працу. Я бачыў y іх пакой спецыяльна для парадзіх, якія разам са сваімі дзецьмі без ніякага прыгляду мужоў дастаюць патрэбную дапамогу ад сваіх сясцер і шчодра забяспечаны ўсім патрэбным; іншыя дзівосныя залы напоўнены там мноствам калысак з немаўлятамі, за якімі прыглядваюць прыстаўленыя да іх нянькі, якія іх кормяць і падціраюць, так што мацеркам і клопату за іх няма ніякага, калі тры разы на дзень прыходзяць даць ім шчодрае мацярынскае цыцкі; і хадзіць за парадзіхамі і дзеткамі даручана толькі ўдовам.
    У іншым месцы я бачыў жанчын, якія займаліся толькі прадзівам, так што ў адным пакоі стаяла побач больш за сотню прасніц і калаўротаў. Там y кожнае была свая праца; адна — прачка, другая — пасцельніца, трэцяя — даржніца, чацвертая — судамыйніца, пятая — склепніца, шостая — ключарка, якая глядзела за чыстай бялізнай, гэтак і ўсе астатнія, і кожная ведала, да чаго яна прыстаўлена. I гэтак сама, як разумна былі падзелены ўсе пасады ў жаночага полу, так і сярод мужчын і хлопцаў кожны рабіў сваё самым пахвальным і свабодным чынам. A калі каторае, хай мужчына, хай жанчына, западзе ў нядугу, дык прыстаўляюць да таго служку ці сядзелку, a таксама пасылаюць да яго медыка і аптэкара, хоць пры пахвальнай бязлішніцы ў ежы і добрым парадку ва ўсім хварэюць там рэдка; мне даводзілася бачыць y іх старых, якія былі здаровенькія ў вельмі шаноўным веку, што ў іншых мясцінах бывае нячаста. У іх назначаны гадзіны на ежу і на сон, ані хвіліны на гульні і гульбішчы, акрамя моладзі, якая дзеля цялеснага здароўя прагульваецца адну гадзіну пасля яды са сваім настаўнікам, y той жа час чытаючы малітвы і спяваючы духоўныя песні. Там не ведалі ні гневу, ні прыкрасці, ні дакукі, ні помсты, ні зайздры, ні варожасці, аніякіх турботаў пра часовае, ніякага чарадзейства, жмоцтва, поцягу да гульні і скокаў, ніякага душэўнага надрыву і знемажэння плоці! Адным словам, там была такая шчаслівая гармонія, якая, здавалася, была створана дзеля таго, каб сумленна памнажаць людскі род і царства Божае. Ніводзін мужчына не бачыць сваёй жонкі да тае пары, пакуль y пазначаны час не ўвойдзе з ёю ў спальны пакой, дзе знойдзе пасланы ложак a акрамя таго, толькі начную пасудзіну, кубак з ва-
    дою і чысты ручнік, каб ён мог умыць рукі перад сном і раніцай, перш чым пойдзе на працу. Звыш таго называлі яны адно адное братамі і сёстрамі, аднак гэтая сумленная ўзаемная даверлівасць не давала прычыны да парушэння цноты. I такое праведнае жыццё, якое вялі тыя пярэхрыстыерэтыкі, я і сам бы завёў y сябе, бо мне здаецца, што яно было нават свяцейшае за манаскае. Я падумаў: «Калі б ты мог завесці ў сябе такое сумленнае хрысціянскае жыццё, ты стаў бы новым Дамінікусам альбо Францыскам!» — «Але, ах! — уздыхаў я часта.— Калі б ты мог схіліць пярэхрыстаў, хай бы навучылі яны праведна жыць тваіх аднаверцаў, вось тады ты быў бы святы чалавек! Альбо каб ты ўгаварыў сваіх хрысціянаў, хай бы яны, як тыя твае пярэхрысты, павялі такое самае сумленнае хрысціянскае жыццё, дык чаго б ты толькі не дасягнуў?» Я, праўда, казаў сам сабе: «Дурань, што табе да іншых людзей? Ідзі ў капуцыны. I без таго табе ўжо бабы папярок горла!» Але тут жа і адумваўся: «Заўтра ты будзеш не той, што сёння, і хто ведае, якія сродкі спатрэбяцца ў будучым, каб праведна ісці па следзе Хрыста? Сёння ты апантаны цнотай, a заўтра запалаеш пажадаю».
    Такія і падобныя думкі агарталі мяне доўга, і я ахвотна аддаў бы якому-небудзь аб’яднанаму хрысціянскаму брацтву і мой двор, і ўвесь мой дастатак, каб яны прынялі мяне да сябе. Але мой татусь сказаў проста, што я ніколі не збяру вакол сябе такіх дастойнікаў.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ
    Сімпліцы страціў зусім галаву, бо, як добры той дурань, падаўся ў Маскву
    Тае ж восені хлынулі да нас французскія, шведскія і гесэнскія войскі, каб адпачыць, a разам з тым і аблажыць суседні імператарскі горад, той, які быў збудаваны адным англійскім каралём і названы яго імем; з той прычыны ўсе, хто мог, уцякалі са сваім быдлам і самымі каштоўнымі рэчамі ў навакольныя лясы. Я зрабіў так, як і мае суседзі, пакінуўшы амаль пусты дом, y якім размясціўся шведскі палкоўнік на часовай аплаце. Ен знайшоў y маім кабінеце некалькі кніг, бо я ў спеху не ўсе паспеў прыхапіць, y тым ліку некалькі матэматычных і геаметрычных чарцяжоў і трактатаў па фартыфікацыі, якімі звычайна карыстаюцца інжынеры, a таму ён заключыў, што яго кватэра раней на-
    лежала не простаму халопу, і таму ён пачаў распытвацца пра ўсе мае абставіны і стараўся залучыць мяне самога, і з дапамогай розных куртуазнасцяў і пагрозаў яму ўдалося дабіцца, каб я прыйшоў да яго на свой уласны двор. Там ён прыняў мяне з выключнай ветлівасцю і забараніў сваім людзям без патрэбы псаваць і нішчыць што б там ні было ў мяне. Такой прыязнасцю ён схіліў мяне распавесці яму пра ўсе мае акалічнасці, асабліва пра свой род і паходжанне. I тут ён вельмі здзівіўся, што ў ваенны час я жыву сярод сялян і гляджу, як іншыя прывязваюць ксней да майго шула, тым часам як з большым гонарам мог бы прывязваць свае коні ў іншых людзей; што я павінен, казаў ён, зноў навесіць шпагу і не дапусціць, каб талент, дараваны мне Богам, зацвіў за печчу і плугам; ён упэўнены, што калі я паступлю ў шведскую службу, дык пры маіх вартасцях і веданні ваеннага мастацтва неўзабаве дастануся ў высокія чыны і зраблюся знакамітым кавалерам. Я выслухаў гэта з поўнай халоднасцю і сказаў, што павышэнне маё застаецца за сямю гарамі, калі ў чалавека няма сяброў, якія вядуць яго пад рукі. На гэта ён адказаў, што мае выдатныя якасці дадуць мне і тое і другое: сяброў і павышэнне; апрача таго, ён не сумняваецца, што ў шведскай арміі я сустрэну сваякоў, якія сёе-тое значаць, бо там многа знакамітых шатландскіх арыстакратаў. Праўда, і яму самому, казаў ён, Торстэнсан абяцаў полк; і калі ён яго атрымае, y чым ён зусім не сумняваецца, дык адразу назначыць мяне сваім падпалкоўнікам. Гэтакімі і іншымі ўгаворамі ён такі дамогся, што ў мяне сліні пацяклі, і як што не было яшчэ добрай надзеі, што скора настане замір’е, мяне чакалі далейшыя пастоі і лежы да поўнага разору, і я рашыўся зноў выпрабаваць Фартуну і абяцаў палкоўніку выправіцца разам з ім, калі ён стрымае сваё слова і даверыць мне месца падпалкоўніка ў сваім будучым палку.
    Так і зброварылі мы піва; я папрасіў клікнуць майго татуся, хроснага, бо ён усё яшчэ хаваўся разам з маім быдлам y Байрышбрунскай даліне. Яму і ягонай старой адпісаў я двор і ўвесь маёнтак, але з умоваю, каб пасля яго смерці ўсё гэта ўспадкаваў мой байструк Сімпліцы, якога падкінулі мне да парога, калі не аб’явяцца спадчыннікі з законнага шлюбу. Пасля я ўзяў каня, захапіў усе грошы і каштоўнасці, якія яшчэ заставаліся; і калі я ўладзіў усе свае справы і распарадзіўся пра выхаванне майго памянёнага вышэй прыблудніка, дык задуманая аблога была знята, і не паспелі мы азірнуцца, як памаршыравалі на злучэнне з га-
    лоўнымі сіламі. Я строіў з сябе гофмайстра пры палкоўніку, камандаваў коньмі і конюхамі, вёў усю ягоную гаспадарку, якая складалася з рабункаў і разбою і называлася фуражоўкай.
    Торстэнсанавыя абяцанкі, якімі так хваліўся палкоўнік на маім двары, аказаліся не такімі ўжо й вялікімі, як ён мне нагарадзіў, і здаецца, на яго глядзелі з пагардаю. «Ах! — казаў ён мне.— Які шалудзівы сабака наплявузгаў на мяне перад генералітэтам? Ну, тады я тут доўга не затрымаюся». I як што ён падазраваў, што і я не збіраюся ў яго доўга біць лынды, дык напісаў ён ліст, нібыта яму належала ў Ліфляндыі, адкуль ён быў родам, навербаваць свежы полк, і так патрапіў угаварыць мяне, што я выправіўся з ім з Вісмара, a адтуль y Ліфляндыю. Але ўсё гэта быў адзін пшык, бо яму не толькі ніхто не даручаў вербаваць палкі, але і сам ён аказаўся бедненькім шляхцючком, і было ў яго толькі тое, што ён узяў за жонкаю — маёнтак і пасаг.
    I хоць ён ужо двойчы мяне ашукаў, аднак я таргануў прынаду і трэці раз, бо ён паказаў мне паперыну, якую атрымаў з Масквы, y якой, як ён бажыўся, яму прапаноўвалі сан вялікага вайскоўца, бо ён так мне патлумачыў гэта пасланне па-нямецку і многа хваліўся, якая яму абяцана вялікая пэнсія. I як што ён падымаўся з жонкаю і дзецьмі, дык я падумаў: «Ну не, за так ён з жамарвою туды не павалачэцца!» I таму ўзбіўся з ім разам y дарогу з вясёлым спадзяваннем на будучыню, бо я і без таго не меў і не бачыў нагоды і магчымасці вярнуцца ў Нямеччыну. Але як толькі мы пераступілі рускую граніцу і нам пачалі пападацца насустрач адстаўныя нямецкія жаўнеры, асабліва ж афіцэры, y мяне мароз пабег па скуры, і я сказаў свайму палкоўніку: «Якога чорта нам тут трэба? Адтуль, дзе ідзе вайна, мы выхапіліся, a цягнемся туды, дзе пануе мір, жаўнеры не ў цане і звольнены ў адстаўку!» A ён усё яшчэ падбадзёрваў мяне добрым словам і сказаў, што мне трэба толькі пакласціся на яго, бо ён лепей за мяне ведае, што трэба рабіць, чым гэтыя баязлівыя ўбоіны, ад якіх мала толку. Калі ж мы шчасліва дабраліся да горада Масквы, я адразу прыкмеціў, што зрабіў вялікую прамашку, праўда, мой палкоўнік штодня меў канферэнцыі з тамтэйшымі магнатамі і пры тым больш з мітрапалітамі, чым з князямі, тут запахла не так порахам, як ладанам, што навяло мой розум на дзіўныя намыслы і фантазіі, хоць я і не мог расшалопаць, куды ён меціць і цаляе. Нарэшце ён заявіў мне, што вайна тут ні пры чым, a сумленне памыкае яго пры-
    няць грэцкую веру. 1 ён шчыра раіць мне ўзяць з яго прыклад, бо з гэтага часу ён не можа мне болып пасабляць y тым, што абяцаў. Яго царскі маестат ужо атрымалі добрую даклярацыю, што да маёй асобы і маіх выдатных здольнасцяў; і калі я павяду сябе належным чынам, дык буду літасціва ўблажаны багатым маёнткам з мноствам прыгонных, ад якой найміласцівейшай прапановы не след адмаўляцца, бо кожнаму больш карысна набыць y такім магутным манарху мілажальнага валадара, чым неабольнага вялікага князя. Такія словы падзівілі мяне нязбыт як моцна, аж я не ведаў, што адказаць; бо судасі я гэтага палкоўніка яшчэ дзе-небудзь, ён атрымаў бы ад мяне ладную зубатычыну і засвістку. Аднак я мусіў трымаць нос па ветры і прынаровіцца да мясціны, дзе апынуўся, быццам y палоне, і таму доўга маўчаў, перш чым адказаў. Нарэшце я сказаў яму, што хоць меў намер служыць яго царскаму маестату як жаўнер, дзеля чаго ён, пан палкоўнік, і падбухторыў мяне сюды прыехаць, але як што цяпер мая служба не затычка гасудару, дык я не магу гэтага перайначыць, ні тым больш наракаць, што дзеля яго ўчыніў дарма такую доўгую падарожу, бо мяне ж не запрашалі пасланнем; аднак калі б іх царскі маестат літасціва ўдабраволілі^ зрабіць мне такую высокую чту і ласку, дык мне больш лічыла б і я болей рачыў бы ўслаўляць яго на ўвесь белы свет, чым пакорліва прыняць і заслужыць, бо я ўсё яшчэ не магу рашыцца памяняць сваю рэлігію і таму выказваў жаданне вярнуцца на мужыцкі свой двор y Шварцвальдзе, не чынячы нікому лішняй канфігурацыі. На што ён адказаў: «Вольнаму воля, але я мяркую, што калі да яго Бог і Фартуна прыхільныя, дык трэба па справядлівасці аддзячыць абаім. A калі чалавек не куе свайго шчасця, a сам хоча жыць прынцам, дык, спадзяюся, яго за такога і мецьмуць, a я не шкадаваў на яго ні працы, ні дбання». Пасля гэтага скруціў ён мне глыбокі паклон і пайшоў сваёю дарогай, пакінуўшы мяне сядзець на месцы, і нават не дазволіў, каб я правёў яго да дзвярэй.