Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
ш Старая іспанская назва Ціхага акіяна. Палярная зорка.
мыя прыгожыя ландшафты на паверхні зямлі. A калі ён убачыў, што я дзіўлюся на яго і ягоную світу, бо яны былі апранены, як перуанцы, бразільцы, мексіканцы, японцы, інданезійцы і жыхары астравоў de los latronos*,— a ў дадатак няблага ўсе яны лапаталі па-нямецку, дык сказаў мне, што яны не толькі ведаюць па некалькі моваў, але і разумеюць мовы ўсіх народаў ва ўсіх канцах зямлі, як і іх саміх усе разумеюць, a гэта таму, што іхні род не ўчыніў Tare глупства, якое ўчынілі людзі, калі намыслілі ўзвесці Вавілонскую вежу.
Калі мой канвой добра назапасіўся ежай, мы праз іншую расколіну вярнуліся з Мірнага мора да цэнтра зямлі. Па дарозе я расказаў некаторым з іх, што я лічыў, быццам цэнтр зямлі ўсярэдзіне пусты і ў той пустаце, як y зубчатым коле, бегаюць пігмеі і прымушаюць зямную кулю паварочвацца, каб яе адусюль абагравала сонца, якое, на думку Арыстарха і Каперніка, стаіць нерухома пасярэдзіне неба; за такую прастадушнасць з мяне дужа пасмяяліся і параілі лічыць марным летуценнем як меркаванні абодвух памянёных філосафаў, так і сваю выдумку. Мне сказалі яны: «Замест такіх матэрый лепш падумаць, які дарунак атрымаць ад іхняга караля, каб не вярнуцца на паверхню зямлі з парожнімі рукамі». Я адказаў, што разнастайныя дзівосы, якіх я тут панагледзеўся, да таго ўразілі мае помаракі, што ў вачах замаргацела і я не магу апамятацца і таму прашу іх параіць мне, што прасіць y караля. Мне здалося, што калі ён кіруе ўсімі крыніцамі на зямлі, дык можна папрасіць, каб y маім двары прабілася крыніца гаючай вады, як тая, што нядаўна сама сабою адчынілася ў Германіі, хоць, праўда, толькі з адною прэснаю вадою. Князь альбо рэгент Мірнага мора і яго каналаў адказаў мне, што гэта не падуладна ягонаму каралю; хай бы нават ён і мог зрабіць гэта, хай бы нават захацеў аддзячыць мне такім чынам, гаючая крыніца не будзе даўгавечная, etc. Я папрасіў y яго, што калі гэта не станецца завялікай турботай, расказаць мне, з якой жа гэта такой прычыны здараецца. Ен сказаў: «У зямной нетрадзі ў розных мясцінах утвараюцца пустоты, якія спакваля напаўняюцца металамі, бо самыя яны нараджаюцца ex exhala tione humida, viscosa et crassa, гэта значыцца, з вільготных і тлустых выпарынаў; тым часам, як адбываецца гэта нараджэнне, з расколін паступаюць marchasitae aureae vel argenteae, a з цэнтра зямлі, адкуль выціскаюцца ўсе крыніцы, вада, якая застойваецца сярод
Зладзюжныя астравы: Марыянскія (ісп.).
металаў на сотні гадоў і прымае ў сябе іх высакародныя якасці і гойныя ўласцівасці. Калі ж воды, якія цякуць з цэнтра зямлі, з часам множацца і з большым напорам шукаюць і знаходзяць выйсце на паверхню зямлі, дык вада, сотні і нават тысячы гадоў замкнутая сярод металаў, выкідаецца першаю і ўчыняе ў чалавечым целе тое дзівоснае ўздзеянне, якое мы назіраем y такіх крыніцах. Але як толькі гэтая першая вада, якая так доўга застойвалася сярод металаў, схлыне, дык ужо наступная, хоць яна і праходзіць тымі самымі шляхамі ў сваёй плыні, не паспявае набраць гойнасці альбо сілы металаў, a таму ўжо не такая моцная і карысная здароўю людзей. I калі я, казаў ён далей, так ужо руплюся пра сваё здароўе, як напускаю, дык мне трэба ўпрасіць караля, каб ён адрэкамендаваў мяне на цаленне каралю саламандраў, з якім ён y вельмі добрых дачыненнях; той умее ачышчаць чалавечыя целы і надае ім з дапамогай высакароднага каменя такую ўласцівасць, што яны не могуць згарэць ні на якім агні, быццам яны — дзівоснае мінеральнае палатно, якое мы знаходзім y зямлі і чысцім y агні, калі яно забрудзіцца; і вось садзяць такога чалавека проста ў агонь, як старую абсмактаную смярдзючую люльку, і выпальваюць дрэнны гумор і шкодныя вадкасці, так што пацыент выходзіць з яго малады, свежы, здаровы і абноўлены, як пасля эліксіру Тэафраста». Я не ведаў, ці ён мяне дурыў, ці гаварыў сур’ёзна; аднак падзякаваў яму за добрую раду і сказаў, што, як што я халерык, дык баюся, каб гэтае лекаванне не аказалася мне залішне гарачым; мне ж нічога так не люба, як калі б я мог вынесці на паверхню зямлі гаючую крыніцу, якая дала б маім сучалавекам карысць, іхняму каралю гонар, a мне неўміручую славу і вечную ўдзячную памяць. Князь адказаў, што калі я гэтага дамагаюся, дык ён закіне за мяне добрае слова, хоць іхні кароль такога нораву, што гонар альбо глум, якія яму чыняць на зямлі, яму аднолькава абы-што. Тым часам мы зноў прыбылі да сярэдзіны зямное кулі і сталі перад абліччам караля, калі ён і ўсе прынцы якраз збіраліся сесці за стол. То было снеданне, падобнае да грэцкіх нэфаліяў, без віна і якіх-колечы моцных трункаў; замест таго выпівалі адны жамчужыны, як п’юць сырыя яйкі альбо крыху прывараныя і незацвярдзелыя, але ўжо досыць густыя, альбо, як кажуць сяляне, наедныя.
Там я назіраў, як светлапраменнае сонца асвятляе адно за адным бяздонныя азёры і яго прамяні праходзяць праз іх на гэтую страшную глыбіню, так што сільфам ніколі не бракуе святла. I ў гэтай бездані ўсё асветлена сонцам гэтак
сама ясна, як і на зямлі, так што яны нават адкідаюць цень, і ім, сільфам, азёры служаць люкамі альбо вокнамі, праз якія яны прымаюць святло і цяпло; і хоць гэта не ўсюды спраўна, бо некаторыя азёры ідуць крыва, аднак гэта кампенсуецца з дапамогай адлюстравання, бо прырода размясціла ў розных вуглах скалы з крышталю, адамантаў і карбункулаў, якія прыносяць на глыбіню святло і яснасць.
РАЗДЗЕЛ СЕМНАЦЦАТЫ
Сімпліцы з возера выйшаў на бераг сухенькі, здаровы і ў добрых намерах
A тым часам прыспела мне вярнуцца на зямлю; таму кароль загадаў, каб я сказаў, якую, на маю думку, ён, кароль, мог бы зрабіць мне ласкавую прыемнасць дзеля памяці. Я сказаў, што большай прыемнасці і быць не можа, як калі б ён адчыніў y маім двары спраўную гаючую крыніцу. «А я ж думаў, ты возьмеш некалькіх вялікіх смарагдаў з амерыканскага мора і папросіш вынесці іх з табою на зямлю. Цяпер я бачу, што сярод вас, хрысціян, няма скнараў». 3 гэтымі словамі ён даў мне камень, які пераліваўся рознымі колерамі, і сказаў: «Вазьмі яго, і дзе толькі ты на зямлі яго пакладзеш, адтуль ён і пачне зноў імкнуцца да цэнтра зямлі, будзе праходзіць праз самыя патрэбныя мінералы, пакуль дойдзе да нас і праб’е табе ад нас дарогу выдатнай крыніцы, якая табе найбольш даспадобы, якая табе найбольшаю аддзякаю будзе за тую праўду, адкрыццём якое ты так заслужыўся». Пасля гэтага князь Мумэльзэе зноў атачыў мяне сваім початам і вырушыў са мною ў дарогу назад да возера, якую мы ўжо раз адбылі, etc.
Дарога дадому здалася мне намнога даўжэйшаю, чым сюды, ну, не менш, як я палічыў, некалькіх сотняў добра мераных y немцаў швейцарскіх міляў; гэта, вядома, і было той прычынай, што час мне здаўся такім задоўжаным, бо я ні пра што не гаварыў з маім початам, a толькі слухаў і даведаўся, што жывуць яны, сільфы, па тры, чатыры, a то ж і па пяць сотняў гадоў і ніколі ні на што не хварэюць. У астатнім y мяне круцілася наўме толькі тое, як я разбагацею на сваёй крыніцы, як узвялічуся, і ўсе мае думкі круціліся вакол таго, дзе і як размясціць тую крыніцу і як яе скарыстаць з найбольшай выгодаю. Я ўжо меў планы, што і як пабудаваць, каб госці, якія з’язджацьмуцца на во-
ды, маглі размясціцца зручна і камфортна, a я каб толькі аграбаў з іх грошы. Я ўжо абдумваў, як падмазаць медыкаў, каб яны аддалі перавагу маёй новай цуд-крыніцы перад усімі астатнімі, нават перад тою, што ў Швальбаху, і каб наслалі мне кучу багатых пацыентаў. Я ўжо руйнаваў з зямлёю цэлыя горы, каб прыі ад’язджанаў не мітрэнжыла цяжкая дарога; я наймаў ужо ў дом хітрых праныраўслуг, скупых кухарак, асцярожлівых пакаёвак, дбайных конюхаў, ахайных наглядчыкаў пры ваннах і каля крыніцы і ўжо нагледзеў мясцінку непадалёк ад дома ў дзікіх гарах, дзе ў мяне будзе вясёлы сад, і насаджу ў ім розных дзівосных раслін, каб замежныя госці і іхнія жонкі рабілі там свае праменады і шпацыры, хворыя каб дыхалі свежым паветрам, a здаровыя каб адпачывалі ў розных забавах і гульнях. Медыкі павінны будуць скласці, за харошы кусок, вядома, на паперы выдатны трактат пра маю цудатворную крыніцу і яе пекныя ўласцівасці, які, трактат, я потым аддам надрукаваць на выдатнай паперы з прыгожым меднарытам, на якім будзе абрыс майго сялянскага двара, каб кожны хворы, які жыве далёка, прачытаўшы, ужо напалавіну выздаравеў ад захаплення ï атрымаў надзею на другую палавіну. Я загадаю сабраць маіх дзяцей, прывезці іх з Л. і навучыць усяму, што трэба дзеля асталявання маіх новых водаў; і ніхто з гасцей каб не адбрыкваўся ад карыстання водамі, бо я ўжо паклаў цвёрды намер растрэсці як след калі не іхнія жываты, дык кашалькі.
3 такімі раскошнымі думкамі і шчаслівымі пералівамі здаровага клёку дабраўся я зноў да паверхні вады, да паветранай стыхіі, бо шмат разоў памянёны князь Мумэльзэе высадзіў мяне з возера на цвёрдую зямлю і, зразумела, зусім непрамоклага; але я мусіў адразу ж аддаць яму каштоўны камень, які ён быў спачатку даў мне, калі мы спускаліся ў возера, бо інакш я задыхнуўся б y паветры альбо ж, каб дыхаць, мусіў бы сунуць галаву ў ваду, бо згаданы камень рабіў такое ўздзеянне. Калі ж гэта адбылося і прынц узяў камень, мы дабраславілі адзін аднаго, як людзі, якія развітваюцца на векі вечныя і ніколі болып не пабачацца. Ён скуксіўся і разам са сваімі нырнуў y бездань; a я пайшоў сваёй дарогай са сваім lapide*, які мне даў кароль сільфаў, і такі радасны, як калі б прынёс адтуль залатое руно Калхіды.
Але, ах, радасць мая, якая марна пялася ўцвердзіцца на моцным грунце, была нядоўгая, бо ледзь толькі я адышоўся
Камень (лац.).
ў бок ад гэтага дзівоснага возера, як тут жа і заблудзіўся ў лясной нетры, бо не меў ані каліўца ўяўлення, адкуль і як татусь вывеў мяне да гэтага возера. Я ўжо прайшоў ладны кавалак дарогі, перш чым змеціў, што зайшоў не туды, і ўсё яшчэ складаў сабе каляндар; якія кіслыя воды адчыняцца на маім двары і як прыгожа я ўсё размяшчу і ўлаштую і як зажыву спакойнай ціхапанскай жыткай. I вось так, чым больш, тым далей я адыходзіў непрыкметна самому сабе ад таго месца, куды больш за ўсё памыкаўся, а, што найгорш, расшалопаў гэта толькі тады, калі сонца ўжо пакацілася з неба і я ўжо ніякае рады сабе даць не мог. I стаяў сярод лясной гушчобы, як балван на дрэздэнскім мосце, без ежы і зброі, што, на ноч гледзячы, было б зусім не лішне. Але суцяшаў мяне мой міленькі каменьчык, які я прынёс з самых найзапаветнейшых нетраў зямлі. «Цярпенне! Цярпенне! — казаў я самому сабе.— Гэты камень звяселіць цябе напаслед. Добры плод паспявае не адразу, ды і сліва за высокім плотам смачнейшая. Хто хоча арэшка, хай спярша скарлупку расколе, a то ж кожны дурань, не пастаяўшы ў парозе, адразу палезе ў покуць, кожны друшляк пачне вадзічку цадзіць».