• Газеты, часопісы і т.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    бавіўся; a калі мыслівец той, ну, паляўнічы, зладзіўся ў яго стрэліць, чалавечак угнуўся і сказаў: «Калі б ты ў мяне папрасіў памагчы табе ў тваёй беднасці, ты з сям’ёю разбагацеў бы. A за такі твой жарт ты і ўсе твае нашчадкі будзеце вечна ў гароце». Але самае фантастычнае з таго, што яны панарасказвалі, было вось што: «Даўным-даўно позна ўвечары прыйшоў да аднаго селяніна ў Хайдэхёфе маленькі чалавечак і папрасіўся нанач; селянін перапрасіўся, што ў яго няма лішняй пасцелі, але калі госць не пагрэбуе ўслончыкам ці сенам на вышках, дык ён ахвотна, чаму ж не! — пусціць яго. На гэта чалавечак папрасіў толькі дазволіць яму паспаць ноч y канапляным мачулішчы, дзе яму больш даспадобы, чым y самай мяккай пасцелі. «Што да мяне,— сказаў селянін,— дык начуй, калі табе гэта дагодзіць, хоць y сажалцы, хоць y калодзежным карыце». 3 гэтым дазволам чалавечак пайшоў да мачулішча і ўбіўся там y канаплянае бадылле і твань, як жаба якая альбо той, хто ў сцюжу зашываецца ў стог сена, каб там забавіць ноч. Калі ж за белы свет селянін падняўся будзіць парабкаў на працу, дык памянёны чалавечак вылез з вады і стаў перад ім ну зусім ва ўсім сухім, y якім ён і залез быў y мачулішча, з чаго селянін вялікаму дзіву даўся і спытаў: «Вой, які ж дзіўны і пацешны госць y мяне!» — «Але ж бо,— адказаў чалавечак,— можа, яно ўсё так, што да мяне тут сто гадоў так добра ніхто не начаваў!» Ведучы такую гутарку, дайшлі яны да таго, што чалавечак нарэшце прызнаўся, быццам ён, бач, вадзянік, які згубіў сваю жонку і вось цяпер хоча знайсці яе ў Мумэльзэе і просіць яго, селяніна, зрабіць яму ласку і дагоду і правесці туды, на што селянін з’ахвоціўся, бо па госцевай вопратцы скеміў, што той, мабыць, асоба важная і яму давядзецца тут пабачыць яшчэ шмат розных дзівосаў. Па дарозе малы наплёў селяніну шмат усялякае небывальшчыны, што і як водзіцца ў азёрах, дзе ён ужо шукаў, але не знайшоў сваёй скрадзенай жонкі, асабліва — колькі дзе там водзіцца ўсялякага гадаўя, a найбольш y Чорным возеры, дзе жывуць жабы велічынёю з печ. A калі яны падышлі да Мумэльзэе, дык чалавечак нырнуў y яго, папярэдне папрасіўшы ў мужыка, каб той пачакаў, пакуль ён не вернецца альбо не падасць яму якога знаку. A калі той прачакаў каля возера дзве-тры гадзіны, раптам пасярэдзіне возера паказаўся з вады кій Ta­re чалавечка, і паявілася кроў цэлымі прыгаршчамі, і селянін адразу здагадаўся, што гэта і ёсць заляцаны знак, пасля чаго ён адкланяўся возеру і заспяшаўся дахаты».
    Гэтая і іншыя падобныя гісторыі, якіх я наслухаўся, зда-
    ліся мне казачнымі людскімі вымысламі, якімі бавяць дзяцей, я рагатаў з іх і не мог паверыць, што на вяршыні гары можа быць такое бяздоннае возера; але тут нахапіліся іншыя сяляне і прытым старыя, вартыя даверу людзі, якія павядалі, што яшчэ за іх памяці і за памяці іхніх бацькоў высокія княскія асобы падымаліся ў горы, каб агледзець гэтае возера, a аднаго разу герцаг Вюртэмбэргскі загадаў зрабіць плот і праплыць на ім на сярэдзіну, каб вымерыць глыбіню возера; але пасля таго як апусцілі з грузілам дзевяць маткоў тоўстага прадзіва (мера, з якою шварцвальдскія сялянкі ўпраўляюцца лепей за многіх геаметраў) і не дасталі дна, пачаў іх драўляны плот, насуперак усякай сваёй прыродзе, апускацца ў возера, дык тыя, якія былі на ім, мусілі ратавацца на бераг, дзе і сёння можна яшчэ пабачыць рэшткі таго плота, княскі герб Вюртэмбэрга і ўсякія іншыя выявы, высечаныя на камені на памяць пра гэтую прыгоду. Іншыя запэўнівалі мяне і спасылаліся на многіх сведак, быццам эрцгерцаг Аўстрыі etc. збіраўся нават спусціць возера, што яму вельмі адрайвалі і па хадайніцтве абшчынаў утрымалі-такі ад таго, баючыся, каб уся краіна не была затоплена. Больш за тое, памянёныя князі загадалі ўкінуць y возера некалькі цэбраў са стронгамі; але не прайшло і гадзіны, як усе яны павыздыхалі і былі вынесены плынню з возера, хоць рака, якая цячэ пад гарою ў даліне і мае тую ж самую назву, што і возера, аж кішыць той рыбай і выцякае з возера азёрнай жа вадою.
    РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы слухае, як пацыенты сваім дактарам перабіраюць шчэнгпы
    Гэтая апошняя легенда неяк успасобіла мяне паверыць ва ўсё і так падсцёбнула маю цікаўнасць, што самому захацелася агледзець дзівоснае возера. Сярод тых, хто разам са мною слухаў расказы, кожны меркаваў па-свойму, што відаць было з іх розных і супярэчлівых высноў. Я ж хоць і сказаў, што нямецкая назва Мумэльзэе* дазваляе зразумець, што тут, як на маскарадзе, усё схавана пад падманлівай маскай, аж не кожны можа распазнаць сапраўдную
    Mummel — вадзяны дух; die Mumme — маска; mummeln, murmeln — бурчаць, мармытаць (ням. ).
    сутнасць, як і глыбіню, якая да гэтага часу не вымерана, хоць гэта і спрабавалі такія высокія асобы; пасля я выправіўся ў тое месца, дзе летась упершыню сустрэў сваю нябожчыцу жонку і скаштаваў салодкай атруты кахання.
    Там я лёг на зялёную мураву ў цяньку, але не слухаў, як бывала раней, што і як пасвіствалі салаўі, a разважаў, якія я перажыў перамены. Тут і ўявілася маім вачам, як я на гэтым самым месцы сама і пачаўся, як з вольнага кавалера стаў рабом кахання і з афіцэра перахалопіўся ў селяніна, a з багатага селяніна ў задрыпанага шляхцюка, з Сімпліцы ў Мэльхіёра, з удаўца ў маладзіка, з маладзіка ў рагулю, з рагулі зноў ва ўдаўца; item, што я з сялянскага сына абярнуўся ў сына прыстойнага жаўнера і зноў жа ў сына свайго татуся, які вось ужо й сам y сынка на ласкавым хлебе прабаўляецца. I згадалася мне ўраз, як доля забрала ў мяне ўмілаванага Хэрцбрудэра і, наадварот, падарыла мне старую сямейную пару. Я падумаў пра богаспадобнае жыццё і бацькаў скон, пра богаспадобнае жыццё маці, a таксама пра найразмаіцейшыя перамены, якія мне выпалі ў жыцці, аж не мог стрымацца ад слёз. I падумаў я таксама: колькі ж перабыло ў мяне грошай і як без толку прапусціў я іх праз горла, і ледзь толькі пачаў убольвацца, як падышлі да мяне два мардатыя пасыльнікі і прапойцы, якім падагра ўбілася ў суглобы, з чаго яны і закульгавелі і цяпер прыперліся на кіслыя воды. Яны селі непадалёк ад мяне, бо там было зручнае месца для адпачынку, і, думаючы, што адны тут, пачалі жаліцца на свае нягоды. Адзін сказаў: «Мой доктар паслаў мяне сюды, бо страціў надзею на маё выздараўленне альбо, можа, таму, што мусіў задобрыць тракціршчыка, які надоечы прыслаў яму барылку алею; што да мяне, дык лепей бы я зусім яго не бачыў альбо, прынамсі, спачатку параіў бы мне з’ездзіць на кіслыя воды, y Заўэрбрун, дык y мяне засталося б і болей грошай, чым цяпер, і я быў бы здаравейшы, бо кіслыя воды мне моцна памаглі».— «Ах! — адказаў другі.— Я дзякую Творцу за тое, што ён не даў мне лішніх грошай, бо калі б мой доктар унюхаў, што ў мяне яны водзяцца, ён яшчэ доўга не пасылаў бы мяне сюды, пакуль не падзяліў бы іх з аптэкарам, які нездарма штогод падмазвае яго, a я ад таго даўно скапыціўся б. Гэтыя жмінды нараяць гаючае месца не раней, чым пераканаюцца, што самі больш не могуць і не ведаюць, чым памагчы, альбо калі ўжо няма чым пажывіцца. I калі папраўдзе, дык тыя, каго яны трымаюць каля сябе і чуюць, што ў іх ёсць грошы, выгадныя ім толькі тады, калі хворыя».
    Гэтыя двое яшчэ доўга выкліналі сваіх дактароў, але я не задачуся ўсё тое пераказваць, бо, крый божа, паны медыкі на мяне ўзлуюцца і прапішуць мне такое праноснае зелле, што яно высвішча мне і душу з цела. Я цытую іхні дыскурс толькі таму, што адзін пацыент падзякаваў Творцу, што той не ўшчодрыў яго лішніцай грошай, і гэта так мяне ўсцешыла, аж я выбіў са сваёй галавы ўсе клопаты і цяжкія роздумы пра грошы ці яшчэ пра што-колечы, што цэніцца ў свеце. I рашыў філасофнічаць і весці богаспадобнае жыццё, аплакваць сваю нераскаянасць і заедлівасць, каб, як мой светлай памяці бацька, падняцца на найвышэйшую ступень памыснае цноты,
    РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ Сімпліцы дыхае ў вадзе, як y паветры, і апускаецца ў водныя негпры
    Маё палкае жаданне агледзець Мумэльзэе яшчэ пабольшала, калі я даведаўся ад майго хроснага, што ён там бываў і дарога туды яму вядомая. Але пачуўшы, што я асабіста хачу туды выправіцца, сказаў: «А што вы там здабудзеце, пайшоўшы? Спадар сын і яго хросны нічога там не ўбачаць, апрача свайго адбітку ў возеры, якое схавана ў густым лесе, і калі ён за сваю цяперашнюю цікаўнасць заплаціць цяжкім расчараваннем, дык нічога ўзамен не атрымае, акрамя прыкрасці і струджаных ног ад хадзьбы ў абодва канцы, a конна туды наўрад ці дастанешся. Мяне туды ніхто сілай не загнаў бы, калі б толькі не давялося ратавацца ўцёкамі, калі доктар Даніэль (ён хацеў сказаць Дзюк д’Ангіен) са сваімі ваярамі забіраў даліну пад Філіпсбургам». Аднак мая цікаўнасць не патухла ад ягоных адгавораў, і я згадзіў аднаго хлопца, каб ён правёў мяне да возера. Калі татусь убачыў, што я не адступлюся ад свайго, a як што авёс ужо быў пасеяны і не трэба было нічога ні дрыляваць, ні араць, дык падрадзіўся сам паказаць дарогу; бо ён загарэўся да мяне такой любоўю, што не хацеў пускаць мяне з вачэй, a як што ўсе тамтэйшнікі лічылі, што я ягоны родны сын, дык задаваўся мною і гатовы быў дзеля мяне на ўсё, што толькі здольны зрабіць бедны чалавек свайму сыну, які каваў сваё шчасце без ягонай падтрымкі і дапамогі і тым часам вялікае панства спагнаў.
    I вось, павандравалі мы праз горы і даліны, пакуль менш чым за шэсць гадзін не прыйшлі да Мумэльзэе, бо
    хросны мой быў мацак і выдатны хадыка, як усё роўна малады дзяцюк. Спачатку мы аддалі шану ўзятым з сабою ежы і пітву, бо далёкая дарога і крутыя горы, дзе залегла возера, вельмі нас патамілі і ўвялі ў добрую жагу. Падсілкаваўшыся, я агледзеў возера і адразу знайшоў некалькі абструганых жэрдак, якія мы з татусем прынялі за вёслы з вюртэмбэргскага плыта. Я прыкінуў ці, лепей сказаць, памераў даўжыню і шырыню возера з дапамогай геаметрыі, бо было б даволі цяжка ісці вакол возера і мераць яго крокамі, і нарысаваў яго граніцы ў паменшаным маштабе на аспіднай дошчачцы; a калі з гэтым скончыў, захацеў, бо неба было чыстае і паветра бязветранае і цёплае, праверыць, наколькі праўдзівыя чуткі, быццам калі кінуць y возера камень, дык падымецца непагадзь; бо па мінеральным смаку вады я ўжо зрабіў выснову, што пагудкі, нібыта ў возеры не могуць жыць стронгі, слушныя.