• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    быў пад камандаю ў графа фон Гёца, і калі гэтага егера захапілі ў палон веймарцы і ён разам з адным капралам, ягоным прыяцелем, і шасцю мушкецёрамі захацеў зноў перайсці да імперцаў, дык тыя, што былі пасланыя ўнагонку, іх пабілі і абрабавалі; і як што ён сам прыбыў з ім y Вену, каб зноў змагацца з ворагамі рымскай імператарскай вялікасці, але на такіх кандыцыях, якія былі б для яго прыстойныя, бо ён не хоча больш служыць пасмешышчам як просты шараговец.
    Тады ўся гэтая знатная кампанія ўжо настолькі запалілася ад прыемных напояў, што пажадала спатоліць сваю цікаўнасць і паглядзець на самога егера, бо Хэрцбрудэр быў такі ўвішны, што прывёз мяне туды ў сваім вазку. Па дарозе ён настаўляў мяне, як мне паводзіцца ў такой знакамітай кампаніі, y такой шыкоўнай кампазіцыі, бо ад гэтага залежала маё назначэнне і будучыня. Таму я адказваў, калі мы прыйшлі, на ўсе пытанні коратка і афарыстычна, навокал пачалі здзіўляцца, бо я не гаварыў нічога лішняга, a ўжо калі і казаў што, дык глыбакамысна. Адным словам, я паказаў сябе так, каб кожнаму спадабацца, бо і без таго граф фон дэр Валь пахваліў мяйе як добрага жаўнера. Але тут я захмялеў і пачаў выдурнівацца, і думаю, усе заўважылі, што я яшчэ не ацёрся ў высокім свеце. Скончылася ўсё тым, што адзін пяхотны палкоўнік паабяцаў мне роту ў ягоным палку, ад чаго я не адмовіўся, падумаўшы: «Выбіцца аж y капітаны гэта, браце, не два пальцы абцурболіць!» A ўжо другога дня Хэрцбрудэр выгаворваў мне за шугавейную легкадумнасць і сказаў, што калі б я толькі пратрымаўся даўжэй, дык дастаўся б і вышэй.
    I вось ужо я, капітан, быў ангажаваны роце, якая хоць і была цалкам укамплектаваная начальствам са мною іп prima plana*, аднак налічвала не болей сямі годных да вахты. Убачыўшы гэта, я сказаў самому сабе: «Сімпліцы, калі б я быў палкаводцам і меў такога капітана, y якога пад камандаю столькі, колькі ў цябе, я прагнаў бы яго к ліхаматары!» A да таго ж мае унтэры былі старыя шэпшалы і цабры, праз іх мне давялося пакалупаць y носе; і, ясна, неўзабаве мне з гэтай ротай добра па пузе высмалілі пад час крутой закалоткі, калі граф фон Гёц быў забіты. Хэрцбрудэр паплаціўся сваімі testiculos — ну, каб без латыні,— ялітамі, іх яму зусім адпстрыкнулі, a я сваю долю дастаў y сцягно, што, зрэшты, была не такая ўжо й рана.
    На першым аркушы, найперш (лац.).
    Таму і выправіліся мы ўдвух y Вену, каб падлечыцца, бо там заставалася ўся нашая майнасць.
    Хэрцбрудэравыя раны, што праўда, хутка пагоіліся, але ён запаў y даволі небяспечны стан, які медыкі не адразу здолелі распазнаць, бо ў яго адняліся адразу ўсе канечнасці, як y халерыка, y якога прасмердла жоўць, хоць як на сваю камплекцыю ён зусім не быў схільны да гневу. Тым не меней яму параілі аздаравіцца на кіслых водах y Грысбаху, што ў Шварцвальдзе.
    Вось так нянаджана-неспадзявана, без стуку, без груку падклалі мне суку: незадоўга да таго Хэрцбрудэр рашыў ажаніцца са знатнай дзяўчынай і на такі канец стаць баронам, a мяне ўвесці ў шляхту. Але ж якія тут шлюбаванні, калі іншае наўме, і вось, як што ён страціў тое, чаго назад не прышпіліш і што мусова патрэбна на шлюбны працяг роду, a ў дадатак яму адабраў ногі паляруш, які мог зацягнуцца надоўга і пры якім ён не мог абысціся без дапамогі добрага сябра, дык ён склаў тастамант і абвясціў мяне адзіным спадкаемцам усіх сваіх добраў, асабліва калі ўбачыў, што дзеля яго я пусціў на вецер сваё шчасце ў Вене і развітаўся з ротай, каб ехаць з ім на кіслыя воды і там даглядаць яго, пакуль ён не паправіць сваё здароўе.
    РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
    Сімпліцы Юпітара зноў пабачыў, і сына адведаў, і зноў пажабрачыў
    A калі Хэрцбрудэр зноў мог сесці на каня, мы перавялі ўсю нашу грашовую наяўнасць — бо з таго часу ў нас была адна каса — вэксалем на Базэль, купілі коні, нанялі слуг і адплылі Дунаем y Ульм, a адтуль на памянёныя кіслыя воды ў Заўэрбрун, бо якраз настаў травень, сама-сама час на ўсякія падарожжы. Там знялі мы сабе лажамент, a я паскакаў y Страсбург, каб атрымаць там частку грошай, якія мы перавялі з Базэля, і каб пашукаць там дзельных медыкаў, якія прапісалі б рэцэпты і далі парады, як карыстацца водамі. Яны паехалі разам са мною ў Заўэрбрун і ўстанавілі, што Хэрцбрудэра абпаілі, a як што атрута аказалася не настолькі моцнаю, каб даканаць яго адразу, дык далася толькі ў рукі й ногі, адкуль памянёную можна эвакуіраваць толькі з дапамогай лекаў, супрацьяддзяў і потавых ваннаў і на такое лячэнне спатрэбіцца ад аднаго да васьмі тыдняў. Тут Хэрцбрудэру ўзбегла на па-
    мяць, хто і калі яго абпаіў, якраз тыя, хто ахвоціўся на ягонае месца, a пачуўшы ад дактароў, што на ягонае лячэнне зусім не было ніякае патрэбы пасылаць на кіслыя воды, ён цвёрда ўпэўніўся, што яго палявы медыкус быў падкуплены тымі самымі працмыгамі-супернікамі, каб струбіць яго і загнаць куды-небудзь далей; аднак ён усё-такі рашыў закончыць лячэнне ў Заўэрбруне, бо там было не толькі здаровае паветра, але і вельмі прыемная кампанія сярод гасцей.
    Аж столькі часу мне не хацелася прабавіць марна, бо меў сардэчнае жаданне пабачыцца са сваёй жонкай, a як што Хэрцбрудэру я быў не тое каб канечне, дык я адкрыў яму скруху свайго сэрца. Ён пахваліў мой намер і параіў не адкладваць, a наведаць яе, і чым хутчэй, тым лепш, даў мне таксама каштоўнасці, каб я іх паднёс ёй ад яго імя, і гэтым самым перапрасіўся за тое, што ён стаўся прычынаю, чаму я не наведаўся да яе раней. I вось паскакаў я ў Страсбург, дзе не толькі прызапасіўся грашмі, але і распытаўся, як больш надзейна праехаць далей, даведаўся, што конна лепш не ехаць, бо было даволі неспакойна ад раз’ездаў сярод столькіх гарнізонаў абодвух бакоў; таму я вырабіў пашпарт страсбургскаму пасыльніку і напісаў некалькі пісьмаў жонцы, яе сястры і бацькам, быццам хацеў іх паслаць з ім y Л., a потым забраў пашпарт y пасыльніка, адаслаў назад са слугою свайго каня, пераапрануўся ў белую з чырвоным ліўрэю і на караблі дабраўся да Кёльна, які, горад, y той час трымаўся нейтралітэту.
    Сама перш пайшоў я наведаць свайго колішняга прыяцеля Юпітара, які калісьці аб’явіў мяне сваім Ганімэдам,— разведаць, як тут усё з маімі рэчамі, пакінутымі на захаванне. Але ён зноў быў няўвесь, быў гевэзэн, ды выскачыў і цяпер заеўся на ўвесь белы свет. «0, Меркуры! — заталдоніў ён, як толькі мяне ўбачыў.— Якіх навін панавёз ты з Мюнстэра? Ці не надумалі людзі пайсці наперакос маёй волі і заключыць мір? Дык жа ж не! Яны з яго цешыліся, навошта ж яго паламалі? Хіба, калі падбухторылі мяне наслаць на іх вайну, заганы іхнія не перабралі цераз край? Чым жа яны з таго часу заслужыліся, каб я іх зноў дарыў мірам? Можа, раскаяліся? Хіба яны не сталі яшчэ люцейшыя і не пазбягаліся на вайну, як на кірмаш? Альбо, можа, раскаяліся ад дарагоўлі, якую я наслаў, і таму выпетрала столькі тысяч народу? Альбо мо іх так напалохала лютая пошасць, якая прыгрэбла мільёны, і яны ўсе, рэшта, паправіліся? Не, вой не, Меркуры, ацалелыя, якія на свае вочы пабачылі мілажальнае бедства, не толькі не
    План горада Заўэрбруна («Кіслыя воды»), 3 кнігі Матойса Мэрыяма «Тапаграфія Alsatiae compléta», 1663
    паправіліся, a злюцелі і пашалелі, ятраю раз’еліся яшчэ больш, чым калі раней! Але калі яны не паправіліся пасля столькіх суворых выпрабаванняў, пад цяжкім крыжам і сярод пошасцяў не перасталі блюзнерыць y бязбожнасці, дык чаго ж яшчэ нашахраяць яны, калі я зноў пашлю ім залатаюрны мір? На воўка ім той мір! Мне трэба асцерагчыся, каб яны, як калісьці тытаны, не паспрабавалі скалануць нябёсы! Але я загадзя падбаю заступіць ім дарогу і запыніць іх зухвалую сваволю, і няхай яны яшчэ колькі часу прагуцца са скуры ў мярзотах вайны!»
    Але добра ведаючы, як хутка гэты бог завашывее, калі толькі патрапляць яму як след ды калі трэба пад’юджваць, я сказаў: «Божа вялікі, але ж бо цэлы свет благае міру і ў зарокі кладзецца, што паправіцца, навошта ж ты гэтую маруду разводзіш?» — «Во, во,— адказаў Юпітар,— яны, бач, благаюць, але ж дзеля сябе, a не дзеля мяне, не дзеля таго, каб сядзець пад вінаграднымі лозамі і смакоўніцамі і славіць Бога, a каб акладацца гэтымі дабрадатнымі пладамі
    ў добрым спакоі і поўнай дагодзе. Спытаўся я надоечы ў аднаго пархатага краўчука, ці пасылаць мір на зямлю? Дык ён мне чаўпе, што яму, бач, адна халер’я — і ў міры, і ў вайне фехтуе ён нажніцамі. Падобны адказ атрымаў я і ад медніка; той сказаў, што ў міры яму не даюць ліць званоў, a калі вайна, дык па горла працы — ліць гарматы і марціры. Гэтак сама адказаў і каваль, які сказаў: «Калі ваенным часам мне не перападае каваць шворні ў сялянскія вазы, дык затое ў вайну пропадзь райтарскіх коней і ваенных падвод, так што чорт бы я столькі каваў, каб не вайна». Дык вось і прыкінь мазгамі, дарагі Меркуры, на якога ражна я павінен дараваць ім мір? Праўда, шмат знойдзецца і такіх, што млеюць і прападаюць па міры, але, як ужо сказана, дзеля свайго спакою і тоўстае юклы; і, наадварот, як гразі такіх, што хочуць, каб зямля ваявала і не таму, што на тое воля мая, a дзеля свайго прафіту. I як муляры і цеслі прагнуць міру, каб будаваць і падымаць з попелу разбураныя дамы і тым самым зрываць грошы, сама гэтак і тыя, што ў мірны час не разлічваюць пракарміцца працаю рук сваіх, a расцягваюць вайну, каб парабаваць. Не, любасны Меркуры, не рабі смердзі дабра, не пярдоль яго жонку!»
    Калі Юпітар занурыўся ў свае філязофіі, я лёгка зразумеў, што пры такой замароцы яго розуму не дужа шмат уведаю ад яго пра сваіх блізкіх, a таму я не адкрыўся яму, a завінуўся-страпянуўся і з паўротам за дзверы, загуменнем-загуменнем, рознымі навакольнымі дарогамі, якія былі мне добра вядомыя, пайшоў y Л., дзе спачатку распытаўся пра свайго цесця, удаючы з сябе старонняга пасыльніка, і адразу даведаўся, што загавеў мой цесць разам з цешчаю яшчэ з паўгода таму назад і што мая раскаханая жонка, раскалоўшыся сынком, які цяпер жыве ў яе сястры, не забавілася пасля родаў і таксама знсбылася марнасці зямное. Пасля я перадаў швагру лісты, якія я сам напісаў цесцю, маёй жонцы і таму ж швагру; a ён з’ахвоціўся даць мне прытулак, каб разведаць як y пасыльніка, y якім цяпер стане і як пажывае спадар Сімпліцы Сімпліцысімус? Я вёў доўгі дыскурс пра гэты прадмет з маёй свэсцяй і вельмі красамоўна распісаў ёй, што ведаў за сабою пахвальнага, бо воспіны да таго знявечылі і змянілі мне твар, што мяне каб хацеў, ніхто нс пазнаў бы, апрача фон Шэнштайна, які быў мой лепшы сябар і таму трымаў язык на лейцах.