• Часопісы
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    апусціў мушкет, хоць ужо склаўся пальнуць, але адвёў люфу ўбок, бо яе крыкі і рухі падказалі мне, што жанчына ў бядзе, чым яна і схіліла мяне да спагады. Тут мы зблізіліся, і, убачыўшы мяне, яна сказала: «Ах! Калі ты чыстая хрысціянская душа, дык, прашу цябе, дзеля Бога і яго мілажалю, дзеля самога Страшнага Суда, перад якім мы ўсе паўстанем і адкажам за нашыя ўчынкі, завядзі мяне да сумленных жанчын, якія з Божай ласкі дапамаглі б мне ў родах». Гэты напамін пра свяшчэнныя рэчы разам з ласкавымі словамі і хай журботным, але прыгожым тварам увёў мяне ў такую спагадлівасць, што я ўзяў каня за аброць і вывеў праз усе зарасці і хмызы ў самую нетру, куды сам схаваў сваю жонку, дзіця, чэлядзь і быдла. Там недзе праз паўгода яна і нарадзіла хлопчыка, пра якога мы сёння гутарку мелі».
    Такімі словамі закончыў расказ мой татусь, хлебтануў яшчэ, a я шчодра яму падліваў. Калі ж ён спаражніў шклянку, я спытаўся: «Ну, a што потым сталася з гэтай жанчынай?» A ён адказаў: «Калі яна разрадзілася, дык папрасіла мяне за кума, a як што я хацеў занесці дзіця і ахрысціць, назвала мне сваё і мужава імя, каб запісаць іх y хросныя кнігі; a тым часам адчыніла сваю валізу, y якой было многа выдатных і каштоўных рэчаў, і падарыла мне, маёй жонцы і служанцы і яшчэ адной выпадковай жанчыне столькі ўсяго ўсялякага, што мы засталіся ёю вельмі задаволеныя. Яна расказала нам і пра мужа, ды і памерла яна на нашых руках, даверыўшы нам свайго сынка. Але як што ўсю краіну калацілі вялікі вэрхал і непамыслота і ніхто не адважваўся заставацца дома, дак нам ледзьве ўдалося знайсці пастара, каб прыйшоў на пахаванне і ахрысціў дзіця; калі ж усё зладзілася як след, дак наш стараста і святар наказалі мне, што я павінен гадаваць дзіцятка, пакуль яно не падрасце, і за свае клопаты і турботы маю ўзяць усё пасля парадзіхі, акрамя ружанца, некалькіх каштоўных камянёў і ўсякай драбязы, што трэба было потым перадаць дзіцяці. I вось выкарміла мая жонка гэтае немаўля казіным малаком, a хлапчо нам так палюбілася, што мы думалі, калі ўжо падрасце, аддаць за яго нашу дачку; але пасля бітвы пад Нёрдлінгенам страціў я абаіх, дзяўчынку і хлопчыка, разам з усім, чым валодаў».— «Ты расказаў мне,— сказаў я свайму татусю,— мілую і даволі кур’ёзную гісторыю, але забыўся пра самае галоўнае: ты не сказаў мне, як звалі тую жанчыну, яе мужа і хлопчыка».— «Ах, пане мой,— адказаў ён,— мне і да галавы не даходзіла, што вам гэта цікава. Высакародную жанчыну звалі Сюзана Рамзі,
    мужа — капітан Штэрнфэльз фон Фуксгайм, a як што мяне самога завуць Мельхіёрам, дык я пры хрышчэнні дзіцяці назваў яго гэтым імем і сказаў запісаць яго ў хросныя кнігі Мельхіёрам Штэрнфэльзам фон Фуксгаймам».
    3 гэтага расказу я дакладна ўведаў, што даводжуся майму пустэльніку і сястры губернатара Рамзая любімым сынам; але, ах гора ты маё! Надта позна, бо бацькі мае былі ў нябожчыках, a пра дзядзьку я не мог нічога разведаць, апроч таго, што ханаўцы турнулі яго з горада разам з усім шведскім гарнізонам, аж ён ад прыкрасці і гневу набраўся вялікай журбы, умілаваўся і розумам высівеў.
    Я напаіў свайго хрышчонага бацьку да ўпаду, a на другі дзень сказаў клікнуць і ягоную жонку. A калі я ім адкрыўся, дык яны гэтаму паверылі толькі тады, калі я паказаў ім на грудзях валасяны радзімы знак.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ
    Сімпліцы-ўдавец ажаніўся зноў, робіцца бацькам аж трох сыноў
    Неўзабаве пасля гэтага я ўзяў хроснага да сябе і выправіўся з ім вярхом y Шпэсэрт раздабыць там дакладнае пасведчанне і дакументы пра сваё паходжанне і нараджэнне ў законным шлюбе, што я і зрабіў без лішніх клопатаў па храмавых кнігах і сведчанні майго хроснага. Я адразу ж завярнуў да святара, які жыў y Ханаў і колісь мяне там даглядаў. Гэты выдаў мне пісьмовую легітымацыю пра скон светлай памяці майго бацькі і што я быў пры ім да самай ягонай смерці, a потым пад імем Сімпліцы пэўны час жыў y пана Рамзая, губернатара ў Ханаў; і я паклапаціўся, каб уся мая гісторыя была сабрана з усіх вусных сведчанняў і грунтоўна занатавана ў дакуменце, завераным праз натарыуса, бо быў падумаў: «Хто ведае, на што табе гэта яшчэ можа спатрэбіцца!» Гэтая паездка абышлася мне ў чатырыста талераў, бо па дарозе назад нас прыхапіў, ссадзіў з коней і абрабаваў раз’езны гуф, дык я і мой татусь, ці хрышчоны, вярнуліся дамоў голыя і босыя, як стаялі, мала што горлам не заплацілі.
    Тым часам і дома ўсё перакасілася; бо як толькі жонка мая дазналася, што муж яе шляхціц, тут і пачала не толькі строіць з сябе няма ладу якую васпаню, але і сваім нядбальствам глуміла ў доме ўсё, што магла, a я цярпеў
    моўчкі, бо яна якраз хадзіла пры надзеі; звыш таго ўтачылася бяда і ў хлеў, і павыздыхала найлепшае быдла.
    Усё яшчэ можна было ператрываць, але — о, шіrum!* — ніводная бяда не ходзіць адна: y той самы час, як жонка разрадзілася, ляжала ў родах і служанка. Праўду кажучы, дзіця, якое яна прывяла, было вельмі падобнае на мяне, a тое, якое нарадзіла мая жонка, як вылітае — на нашага парабка. У дадатак і тая самая дама, пра якую вышэй было гаворана, тае ж самай ночы падкінула да майго парога немаўля з пісьмом, што я даводжуся яму бацькам, так што я адным банкетам тры радзіны згуляў, і мне ўжо здалося, што няйначай як з кожнага кутка вылезе яшчэ па адным,— сівой галавы дастаць можна ад такое долі. Але ж якраз такая доля, a не якая не іншая чакае ўсіх, хто жыве бязбожна, бадзяла і распусна, як жыў тады я, следуючы сваім жывёльным пахацімствам,
    Ну, якое тут рады дасі? Ніякае ўправы на баб — я мусіў ахрысціць усіх дзяцей, ды яшчэ і сплаціць накладзеную на мяне па законе грашовую віну**, a як што ўлада тады стаяла шведская, a я да таго служыў імперцам, дык мне тым даражэй абышоўся чужы пахмел, што, зрэшты, было яшчэ толькі прэлюдыяй да новае плягі. I ў той час, як гэтыя нянаджаныя бедствы мяне вельмі засмучалі, жонка мая пра тое ані не дбала, a ў дадатак яшчэ дзень y дзень дацінала і дапякала, мучыла і пляскала за вясёленькую знаходку пад парогам і за тое, што мне давялося рабіць тую сплату віны. A калі б яна даведалася, якія шашні я сплёў са служанкай, дык ужо, напэўна, тыраніла б яшчэ лішэй; але добрая дзеўка была такая недацеклівая, што паладзіла са мною роўна за такую самую суму, якую я выклаў бы ёй як за байстручыную віну, і згадзілася прыпісаць малое аднаму рызыканту, які летась y мяне гуляў на вяселлі і нібыта сыграў на валасянцы, хоць насамрэч да служанчынага бусла аніяк не дачыніўся. Усё-такі ёй давялося вымятацца з хаты, бо мая жонка падазравала мяне ў тым, y чым я яе з парабкам, але не магла ні да чога прычапіцца, бо я ёй удзёўб, што не мог адначасова быць і ў яе, і ў гэтай дзеўкі. Тым часам, пакуль мы так тузаліся, даймала мяне дакука, што мушу я гадаваць дзіця, прыстроенае парабкам, a маё кроўнае не стане маім спадчыннікам, і што я мушу яшчэ маўчаць і радавацца, што ніхто нічога не ведае.
    * О дзіва! (лац.)
    Штраф (стар. бел.).
    Такія думкі ўгрызалі мяне як y Бога дзень, a жонка тым часам звесяляла сабе душу віном, бо з самага вяселля не адстаўляла чаркі і кожнае ночы ішла спаць на добрым падпітку. I так яна дачасна спаіла ў магілу сваё дзіця і ўчыніла ў сваёй нутробе такое запаленне, што неўзабаве зрабіла мяне зноў удаўцом, і я так чула прыняў гэты клопат y сваё датклівае сэрца, што рагатаў, як усё роўна жывога вярблюда ўбачыўшы.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ
    Сімпліцы сяляне плятуць прыгоды пра возера Мумэльзэе дзіўныя воды
    Калі я такім чынам зноў атрымаў свабоду, пасвабаднеў і мой кашалёк, a ўся гаспадарка адразу пералішнілася быдлам і чэляддзю; таму я ўзяў y дом хроснага татуся Мельхіёра за бацьку, хросную за маці, a байстручка Сімпліцыя, якога мне падкінулі ў парог, агаласіў сваім спадчыннікам, перадаў старым дом і двор з усім дабром і грунтамі, акрамя невялікай долі залатовак і каштоўнасцяў, якіх я яшчэ не распусціў, a адклаў на выпадак крайняй патрэбы; і я адчуў такую агіду да ўсіх баб паасобку і ў сукупнасці, што рашыў: калі ўжо я так на іх апёкся, дык прападзі яно ўсё пропадам, аніколі больш не жанюся. Старая пара, з якою in re rusticorum* ніхто зраўняцца не мог, адразу перакроіла ўсю маю гаспадарку на зусім іншы лад; яны збылі з двара ўсю непатрэбную чэлядзь з быдлам разам і завялі толькі тое, з чаго можна было зыскаць прыбытак. Стары татусь ці новы хросны разам з мамцяй назычылі мне ўсялякага шчадроцця і абнадзеілі, што калі я пакіну іх тут на гаспадарскіх грунтах, дык y мяне заўсёды будзе напагатове конь y стойле, і зладзяць яны ўсё так, што любым часам і парою я змагу з сумленным чалавекам распіць бутэльку віна. Я адразу скеміў, каму даверыў свае грунты і дабро: хросны з чэляддзю мамэнтам упрагліся араць тыя грунты, гандляваць і кірмашыць быдлам, лесам і смалою круцей за любога жыда, a мамця даглядала быдла і адна выручала і адкладвала столькі, колькі не маглі мне даць дзесяць рыкуній**, якіх я трымаў раней. Праз нядоўгі час гаспода мая мела дастаткова ўсялякага прычындалля, a таксама буйной
    * У сельскай гаспадарцы (лацЗ.
    Аканомка, ах.містрыня (спшр. бел.).
    і дробнай быдласці, што ўжо лічылася самаю лепшаю ў той мясцовасці. A я мог спакойна выпраўляцца на шпацыры і рабіць абсэрвацыі, бо бачыў, што хросная больш выціскала з пчолаў на адным воску і мёдзе, чым мая распанелая жонка з рагатай жывёлы, свіней і інш., дык я быў пэўны, што і ва ўсім астатнім свайго не ўпусціць.
    Аднойчы гуляў я на кіслых водах і пайшоў туды больш дзеля глытка гаючай вады, чым каб па старой завядзёнцы знаёміцца з моднымі фаготамі, бо я пачаў слухацца ўшчуванняў прыёмных бацькоў, якія адраілі мне вадзіцца з такімі людзьмі, што бесталку працвіртвалі сваё і родавае дабро. Але я трапіў y кампанію людзей сярэдняга дастатку, і яны вялі між сабою дыскурс пра вельмі рэдкі прадмет, менавіта ж пра Мумэльзэе, бяздоннае возера, непадалёк, высока ў гарах; яны таксама паклікалі некалькіх старых сялян, якія маглі расказаць, што ім давялося чуць пра дзівоснае возера, і іхнія рэляцыі я слухаў з вялікай ахвотай і цікавасцю, дарма што лічыў іх пустымі выдумкамі, фальшывымі і смеху вартымі, як некаторыя байкі ў Плінія.
    Адзін казаў, што калі ўзяць няцот гарошын, каменьчыкаў альбо чаго хоч яшчэ і ўвязаць y насоўку, a потым апусціць y возера, дык дастанеш цот, a калі апусціш цот, выцягнеш няцот. Другі, a за ім і астатнія пэўнілі і згадвалі прыклады: калі хто кіне ў возера адзін камень альбо некалькі, дык якое б ні стаяла надвор’е, a тут падымецца бура са страшэннай злівай, градам і ветрам. Пасля гэтага яны перайшлі на самыя розныя дзівосныя гісторыі, якія там здараліся, і якое там бывае замроенне ад усялякіх гномаў і вадзянікоў, і пра што яны балакаюць з людзьмі. Адзін сказаў, што аднаго разу, калі пастухі пасвілі непадалёк ад возера, з яго выйшаў гняды бык і ўвайшоў y статак, a потым выскачыў малюпасенькі чалавечак і пачаў заганяць быка ў возера, a калі бык заўпарціўся, той чалавечак загразіў, што калі той бык не вернецца, дык на яго зваляцца ўсе людскія нягоды, і пасля гэтага бык і чалавечак зноў далі нырца ў воды. Другі расказаў, што ў той самы час, калі возера ўжо замерзла, нейкі селянін пераехаў па ім на валах — і хоць бы што яму якое, a быкі везлі ж брусы і дошкі на падлогу, a калі за падводай улёг ягоны сабака, лёд хруснуў, сабака шалёхнуўся ў ваду, і толькі таго сабакі й было, нават бурбалкі не пайвілі. A яшчэ адзін бажыўся, што шчырая праўда, як адзін мыслівец ішоў за дзічынай па следзе да самага возера, дзе на беразе сядзеў маленькі вадзянік, a ў яго поўны прыпол залатых манет, якімі ён