Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
гневу, ні пакаранню Божаму, і мы зусім не хварэем; што я табе так падрабязна расказваю, успомніўшы пры гэтым святых анёлаў, зямных людзей і неразумных жывёл, каб ты ўсё як мага лепей уразумець здолеў».
Я адказаў, што не магу ўцяміць, раз яны не ўчыняюць нічога благога і, значыцца, беспакараныя, дык навошта ім патрэбен кароль; item як яны могуць нараджацца і потым паміраць, калі не адчуваюць ні пакутаў, ні хваробы. Прынц адказаў, што ў іх кароль не на тое, каб чыніць суд і юстыцыю, і не на тое, каб яму слугавалі, a ён y іх як матка ў пчаліным вулеі, кіруе ўсімі іхнімі дзеямі, і падобна на тое, як іхнія жонкі in coitu* не адчуваюць плоцкай пажады, дык не адчуваюць і мукі пры родах, што я магу пэўным чынам уявіць сабе на прыкладзе нашых котак і магу пераканацца, што яны зачынаюць y пакутах, a нараджаюць з асалодай. Гэтак сама і паміраюць янй не ў пакутах і не ў старым веку ад немачы і хвароб, a патухаюць, як свечка, калі яна адсвяціла свой час, a целы іхнія знікаюць разам з душою. A са свабодаю, якую ён услаўляў, не дараўнаецца свабода самага вялікага манарха на зямлі, якая не больш, чым цень; бо ні яны самыя і ніводнае стварэнне на свеце не можа нікога з іх забіць альбо прымусіць схіліць да нечагась, што ім не падабаецца, і яшчэ менш таго ўвязніць y турму, бо яны могуць праходзіць праз агонь, паветра і зямлю без ніякай цяжкасці і стомы (пра што яны нават не ведаюць, як гэта стамляцца). Тут я сказаў: «Калі вы так зладжаны, дык ваш род яшчэ больш узнесены і адухоўлены нашым Творцам, чым род людскі».— «0 не! — запярэчыў прынц.— Той грэшыць, хто так думае, бо прыпісвае даброць вышэйшага рэчам, якія яе не маюць; род людскі адухоўлены больш, чым наш, бо вы створаныя дзеля вечнага шчасця і пастаяннага сузірання аблічча Божага, і ў райскім жыцці той з вас, хто яго дасягне, y адно імгненне адзін скаштуе больш радасці і шчасця, чым увесь наш род ад пачатку стварэння і да самага Страшнага Суда». Я сказаў: «А што з таго тым, хто пракляты?» A ён прывёў мне такое пярэчанне: «А хіба дачынная да гэтага Божая дабрыня, калі адзін з вас поіць сябе атрутай, аддаецца ўсялякім паскудствам, не трымае ў кілзах сваіх жывёльных пахацімстваў і тым самым прыпадабняе сябе да неразумных істот, больш таго, такім непаслушэнствам Богу ставіць сябе бліжэй да пякельных духаў, чым да шчасных? I такі асуджэнец на вечныя мукі, y якія ён сам сябе ўкінуў, не змяншае велічы
*
У палавым акце (лац.).
і высакародства роду людскога, бо такі чалавек, як і ўсякі іншы ў сваім часовым жыцці, мог дасягнуць вечнага шчасця, калі б толькі захацеў пайсці назначанай на тое праведнай сцежкаю».
РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ Сімпліцы дыскурс вядзе па дарозе пра тое, як сільфы жывуць y Бозе
Я сказаў князю, што, як бо мне на зямлі даводзілася чуць пра гэтую матэрыю больш, чым магло мне пайсці на карысць, я хацеў бы папрасіць яго, ці не мецьме ён ласкі патлумачыць, з якое такое рацыі і прычыны часам пачынаецца непагадзь, калі ў такія азёры кідаюць каменне; бо вось жа згадваюцца мне падобныя пагудкі і пра Пілатава возера ў Швейцарыі, чытаў я і пра возера Камарына ў Сіцыліі, пра якое кажуць: «Camarinam movere».— «Як што ўсё, што мае цяжар, не перастае падаць да centri terrae, пакуль не ўпадзе на цвёрдае, дзе і застанецца ляжаць, a гэтыя ўсе азёры бяздонныя і адкрытыя, дык камяні, кінутыя ў іх натуральным чынам, абавязкова падаюць на нашыя селішчы і будуць ляжаць там да таго часу, пакуль мы не вынесем іх назад на тое самае месца, адкуль яны да нас прыйшлі; a мы выконваем гэтую працу так апантана, каб напалохаць і ацугляць тых, хто кідае камяні і ўчыняе нам такое памарачэнне, бо гэта ёсць адна з самых высакародных частак нашай дзеі, дзеля якое мы і створаны. A калі мы будзем патураць і перапускаць, што нам кідаюць камяні, калі будзем вывалокваць іх назад без абурэння, дык урэшце нам нічога не застанецца, як толькі валаводзіцца з такімі шустрыкамі, якія дзеля забавы пасыпацьмуць нас каменнем. I ўжо з аднаго гэтага, што мы робім і папраўляем, ты можаш зрабіць выснову, наколькі патрэбна існаванне нашага роду, бо калі б мы не выносілі тых камянёў угору, a кожны дзень праз падобныя азёры, як гэтае тут і па ўсім свеце, шпурлялі б іх y цэнтр зямлі, дзе мы жывём, дык урэшце былі б парушаны ўсе повязі, якімі моры змацаваны і ўцверджаны на зямлі, і ўсе праходы, па якіх бяжыць вада ў крыніцы і разыходзіцца па зямлі, замкнуліся б, што магло б прывесці толькі да ганебнага канфузу і пагібелі ўсяго свету».
Я падзякаваў яму за такое тлумачэнне і сказаў: «Як я зразумеў, ваш род праз такія азёры забяспечвае вадою ўсю
паверхню зямлі, дык хацеў бы таксама, каб мне патлумачылі, чаму воды не ўсе аднолькавыя, a розныя пахам, смакам etc., таксама сілай і дзеяннем, хоць, як я разумею іх кругазварот, усе пачынаюцца з бездані вялікага Акіяна, куды потым зноў выліваюцца. Бо некаторыя крыніцы нясуць прыемныя кіслыя воды і карысныя здароўю; a другія хоць і кіслыя, аднак не спрыяльныя, a шкодныя для піцця, a некаторыя нават атрутныя і смертаносныя, як тая крыніца ў Аркадзіі, з якое Ёла хацеў атруціць Аляксандра Вялікага. Некаторыя крыніцы цеплаватыя, другія гарачыя, як кіпень, a некаторыя халодныя, як лёд; сустракаюцца і такія, што раз’ядаюць жалеза, як салітраная кіслата, бы крыніца паблізу Цэпузіума альбо ў графстве Цыпс y Мадзярах; іншыя ж, наадварот, ацаляюць усе раны, як тая, што павінна быць y Фесаліі; a некаторыя воды ператвараюцца ў камень, соль, a іншыя ў купарвас. Возера непадалёк ад Цыркніца ў Карынтыі поўнае вады толькі зімовай парою, a летам зусім перасыхае; a ручай каля Энгстлена бяжыць толькі летам і толькі ў тыя гадзіны, калі пояць быдла; ручай Шэндлебах каля Обернхайма напаўняецца вадою толькі ў такую пару, калі на ўсю краіну прыходзіць якая-небудзь бяда. A Flavius Sabbathicus y Сірыі перасякае сваю плынь кожнае суботы, з чаго я вельмі здзівіўся, калі думаў пра гэты прадмет, і не мог уведаць прычыны».
На гэта адказаў князь, што ўсе гэтыя рэчы маюць свае натуральныя прычыны, якія даволі-такі выпрабаваны людзьмі і часцей за ўсё з розных уласцівасцяў гэтых водаў, іх пахаў, смаку, сілаў і дзеянняў выведаны, абвешчаны і вядомыя на зямной паверхні. Калі воды з нетраў, дзе яны знаходзяцца, ідуць да выхадаў, якія мы называем крыніцамі, і праходзяць праз розныя каменныя пароды, дык застаюцца салодкімі і халоднымі; калі ж на сваёй дарозе яны сустракаюць металы (бо вялікае чэрава зямлі ў розных месцах мае розныя ўласцівасці), як: золата, срэбра, медзь, цынк, свінец, жалеза, ртуць etc., альбо паўмінералы, a менавіта: серку, соль ва ўсіх яе родах, як: sal gemmae, sal nativum, sal radicum, sal nitrum, sal ammoniacum, sal petrae etc. белага, чырвонага, жоўтага i зялёнага колераў, таксама victril, marchasita aurea, argentea, plumbea, ferrea, lapis lazuli, alumen, arsenicum, antimonium, rasigallum, electrum naturale, chrysocolla, sublimatum etc., дык прымаюць яны ix смак, пах, уласцівасць, сілу і дзеянне, так што робяцца альбо гаючымі, альбо шкоднымі людзям. I менавіта таму мы маем такія розныя солі, з якіх адны добрыя, другія дрэнныя. У Чэрвіі і Камакіё соль даволі чорная, y Мэмфісе
чырванаватая, y Сіцыліі белая, бы снег, y Чантаропіё пурпуровая, a кападокійская аддае жаўтлявым. A што да цёплых водаў, гаварыў ён далей, дык прымаюць яны свой жар ад агню, які гарыць y чэраве зямлі, і, так як і нашыя азёры, маюць свае коміны, як гэта мы бачым на славутай гары Этне ў Сіцыліі, Гекле ў Ісландыі, Гумапі ў Банду і многіх іншых. A што да Цыркніцкага возера, дык воды яго летняй парою знаходзяць y антыподаў y Карынтыі, a вада крыніцы Энгстлена ў пэўныя часіны і поры года з’яўляецца ў іншых мясцінах зямной паверхні, каб ёю маглі карыстацца гэтак сама, як тое заведзена ў швейцарцаў. Такія ж уласцівасці мае і ручай Шэндлебах y Обернхайме, крыніцай якога кіруюць людзі нашага роду па волі і ўстанаўленні Бога дзеля памнажэння яго славы. A што да Fluvium Sabbathicum y Сірыі, дык y нас павялася завядзёнка, калі мы спачываем y сёмы дзень тыдня, рабіць прывал і адпачываць y яго вытоках і каналах, як y самым прывольным месцы нашага акваторыя, і таму памянёны ручай перасякае сваю плынь да Tara часу, пакуль мы жывём там y славу Божую».
Пасля гэтага дыскурсу я спытаўся ў прынца, ці можа ён вярнуць мяне ў свет не праз Мумэльзэе, a ў іншым месцы на зямлі. «Вядома,— адказаў ён,— чаму ж нельга, калі на тое будзе воля Божая? Бо такім чынам y даўнія часы прабацькі нашыя перанеслі ў Амерыку некалькі хананэйцаў, якія ўцякалі ад мяча Есіі і ў смяротнай роспачы кінуліся ў такое возера, бо нашчадкі іхнія да сёння паказваюць возера, з якога выйшлі і пайшлі іхнія продкі». A калі я заўважыў, як ён здзіўляецца з майго здзіўлення, як калі б ва ўсім ягоным расказе не было нічога дзіўнага, дык спытаўся ў яго, хіба ж не здзіўляюцца таксама яны самыя, заўважаючы ў нас, людзей, што-небудзь рэдкае і незвычайнае. На гэта ён адказаў: «Мы з нічога так не здзіўляемся ў людзей, як з таго, што вы, створаныя дзеля шчаснага жыцця і бясконцых нябесных радасцяў, дазваляеце так засляпіць сябе часовымі зямнымі асалодамі, якія рэдка бываюць без прыкрасці і скрухі, як ружы без калючак, што траціце ўгатаванае вам на небе, пазбаўляеце сябе шчаснага сузірання святога аблічча Божага і разам з адпалымі анёламі ўкідаеце сябе ў асуду вечную! Ах, калі б род наш мог быць на вашым месцы, як бы кожны з нас стараўся ў кожнае імгненне нікчэмнага і мінушчага часовага жыцця вашага вытрымаць спакусу лепей, чым вы. Бо жыццё, якое вы ведзяце, гэта не ваша жыццё; бо ваша жыццё альбо смерць будзе даравана вам тады толькі, калі вы пакінеце гэтую часовасць; a тое, што вы называеце жыццём, гэта ўсяго толькі момант
альбо імгненне, якое адпушчана вам, каб спазнаць Бога і наблізіцца да яго, каб ён узяў вас да сябе. Таму лічым мы свет пробным каменем Бога, на якім Усемагутны выпрабоўвае людзей, гэтак сама як багаты ставіць пробу на золаце і срэбры пасля таго, як зведае іх якасць па гушчыні штрыха альбо, ачысціўшы іх на агні, аддзяляе добрыя і высокія гатункі золата і срэбра і бярэ іх y нябесную скарбніцу, a дрэнныя і фальшывыя кідае ў вечны агонь, што ваш Збаўца і наш Творца дастаткова патлумачыў і абвясціў y прыпавесці пра пшаніцу і жыцец».