Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ
Сімпліцы ў гутарцы з царом Акіяна хлусіць шчырадушна і старанна
Такі быў канец нашай гутаркі, бо мы наблізіліся да каралеўскай рэзідэнцыі, куды я быў прыведзены без ніякіх затрымак і рацымоній. Тут y мяне было дастаткова прычын папаздзіўляцца з яго вялікасці, бо не ўбачыў я там ні добраўпарадкаванага двара, ні пышнасці, ні, прынамсі, хоць бы якога заваляшчага 'канцлера альбо тайнага радцы, ні перагаворшчыкаў, ні трабантаў, ні лейб-гвардыі, ані блазна, кухара, склепніка, кашталяна, пахолка, аніводнага фаварыта, ні табе хоць бы якога падлыжнага прыпахлебцы; a вакол яго луналі адны толькі князі розных азёраў, раскіданых па свеце, прычым кожны князь быў апрануты паводле звычаю той краіны, y якой падуладзілася яму тое ці іншае возера. A таму я ўбачыў тут падабенствы кітайцаў і афрыканцаў, трагладытаў і жыхароў Новага Зэмбля, татараў і мексіканцаў, самаедаў і жыхароў Малукскіх выспаў і нават тых, што жывуць пад полюсамі arctico і antarctico — spectacul вельмі дзівосны. Тыя двое, што інспектавалі Белае і Чорнае азёры, былі, зразумела, разубраныя гэтак сама, як і той князь, які мяне сюды адканваяваў, бо іх азёры ляжаць недалёка ад Мумэльзэе-возера; a той, які назіраў за Пілатавым возерам, насіў важную разлапістую бараду і шаравары, як прыстойны швейцарац, і тыя, што былі пастаўлены над ужо памянёным возерам Камарына, былі па вопратцы і паводзінах так падобныя на сіцылійцаў, аж можна было пабажыцца, што яны ніколі не пакідалі Сіцыліі і не ведалі ані слова па-нямецку. I вось, нібы гартаючы альбом, разглядваў я строі і абліччы персаў, япон-
цаў, маскавітаў, фінаў, ліцвінаў, лапландцаў і ўсіх іншых нацый, якія толькі ёсць на свеце.
Мне не трэба было рассыпацца ў кампліментах, бо кароль сам загаварыў са мною на выдатнай нямецкай мове, і першае, што ён мне сказаў, было: «3 якой такой прычыны асмеліўся ты так свавольна накідаць нам цэлую крушню камення?» Я адказаў коратка: «Бо ў нас кожнаму дазволена стукацца ў зачыненыя дзверы». На гэта ён сказаў: «Ну, a калі табе давядзецца заплаціць за тваю нахабную дапытлівасць?» Я адказаў: «Мяне нельга пакараць больш, чым смерцю; але як што я ўжо ўбачыў столькі розных дзівосаў, колькі не пашчасціла ўбачыць ніводнаму з мноства мільёнаў людзей, дык, калі я памру альбо прыму смерць, гэта нельга лічыць альбо назваць караю».— «0 жалю вартая слепата! — усклікнуў кароль і падняў вочы ўгору, быццам ад здзіўлення, пасля сказаў: — Вы, людзі, можаце памерці толькі адзін раз, і вы, хрысціяне, павінны сустрэць смерць не раней, чым калі праз веру і любоў да Бога здабудзеце цвёрдую надзею, што як толькі самкне вочы прахлае цела, дык вашыя душы спадобяцца пабачыць аблічча Навышняга! Аднак я гэтым разам хачу пагутарыць з табою пра іншае».
Пасля ён сказаў: «Мне прадставілі рэферат пра дзеі зямных людзей, асабліва пра тое, што вы, хрысціяне, чакаеце хуткага прыходу Страшнага Суда, бо не толькі спраўдзіліся ўсе прадказанні, a найбольш тыя, што пакінулі сівілы, a ўсе жыхары зямлі загразлі ў такім жахлівым беззаконні, што ўсемагутны Бог не будзе больш адцягваць канец свету. Але як што і наш род загіне ў агні з усім светам, хоць мы і жывём y вадзе, дык і мы жахаемся перад набліжэннем такога страшнага часу, і таму загадалі мы даставіць цябе сюды, каб паслухаць, якія трывогі і надзеі чакаюць нас. Мы, праўда, яшчэ не маглі зрабіць выснову па зорках альбо заўважыць па руху зямной кулі, што блізіцца такая пературбацыя, a таму вымушаны збіраць звесткі ў тых, каму калісьці сам Збаўца паведаміў некаторыя азнакі будучага прышэсця, таму просім цябе з усёй пачцівасцю абвясціць нам, ці захавалася яшчэ на зямлі тая вера, якую будучы Суддзя наўрад ці знойдзе пры сваім прышэсці?» Я адказаў каралю, што ён пытаецца пра такія матэрыі, якія мне недасяжныя, бо будучыню, a асабліва крэс другога прышэсця, ведае адзін толькі Бог. «Ну, добра,— сказаў кароль,— тады скажы нам, як чыняць свае абавязкі розныя саслоўі, каб мог я з гэтага выснаваць, ці спадзявацца ўсяму свету і нашаму роду хуткай пагібелі альбо ж нас чакае, паводле май-
го слова, усіх нашых і мяне самога доўгае жыццё і шчаслівае кіраванне. За гэта пакажу я табе ўсё, што яшчэ тут агляду вартае, a потым адпушчу цябе з дарункам, які будзе звесяляць цябе ўсё тваё жыццё, калі толькі ты адкрыеш мне праўду». A калі я прамаўчаў і задумаўся, кароль пачаў мяне падбадзёрваць і сказаў: «Ну ж, ну ж бо, пачні з самых высокіх і скончы найніжэйшымі; трэба ж табе адважыцца, калі ты і праўда хочаш дастацца на паверхню зямлі!»
Я адказаў: «Калі ўжо іншага мне не выпадае і трэба разважаць пра найвышэйшых, дык справядліва будзе пачаць з духоўных. Яны, якога б ні былі веравызнання, звычайна такія, як пра іх піша Эўсэбіус y сваёй пропаведзі, a менавіта: сапраўдныя пагарднікі спакою, уцекачы ад пажады, рупліўцы ў сваёй працы, паблажлівыя ў асуджэнні і нецярплівыя ў справах гонару, бедныя ў маёмасці, багатыя сумленнем, сціплыя ў сваіх заслугах і нецярпімыя да грэху; і гэтак сама рупяцца яны слугавацца Богу і прывесці ў ягонае царства не так словам, як сваім прыкладам і іншых людзей, і таму высокія свецкія асобы і кіраўнікі клапоцяцца толькі пра любасную ім юстыцыю, якой яны следуюць, не зважаючы на асобы, заўсёды ўсюды і шчыра выказваючы і робячы толькі справядліва што беднаму, што багатаму. Тэолагі ўсе падрад — чыстыя Еранімы і Беда, кардыналы — існыя Барамэі, біскупы — Аўгусціны, настаяцелі — новыя Іларыёны і Пахомы, a ўсё астатняе духоўніцтва падобнае на супольства эрэмітаў y Фіванскай пустэльні. Купцы гандлююць не з прагнасці альбо дзеля каб барышу, a дзеля каб забяспечваць блізкіх таварамі, якія дастаўляюць з далёкіх краёў з вялікай цяжкасцю, з небяспекаю. Тракціршчыкі займаюцца сваім промыслам не каб багацець, a каб чыніць дзеі міласэрнасці стомленым і знясіленым людзям і ўсе спрагненыя, смяглыя і падарожныя беднікі маглі ў іх пасілкавацца. Гэтак сама і медыкі не шукаюць сваёй карысці, a рачаць толькі здароўю сваіх пацыентаў, да чаго спрамагаюцца і аптэкары. Рамеснікі і слухаць не хочуць ні пра якую там выгоду, ілжу ці падман, a пнуцца, каб толькі забяспечыць сваіх заказчыкаў даўнавечнымі і дыхтоўнымі рэчамі. Краўцам не стракаціць уваччу ад крадзенага, a ткачы з прычыны сваёй сумленнасці такія бедныя, што ў іх нават мышаняці няма чым пажывіцца, калі яны не кінуць y іх маток прадзіва. У нас і не чулі, што такое ліхвяры, a людзі ўдастатачныя і статэчныя дапамагаюць змізарнелым з чыста хрысціянскай любові, нават калі ў іх не просяць. I калі бедны не можа заплаціць без прыкметнага ўшчэрбу і
страты ў сваім пракармленні, дык багаты з лёгкай душою даруе яму запавіненасць. Ніхто не пышасцца, не заносіцца, не выстаўляецца, бо кожны ведае, што ён смяротны. I нідзе не відаць зайздрасці, завідушчасці, павідлівасці, бо кожны лічыць іншага вобразам і падабенствам Божым, якога любіць Творца. Ніхто не гневаецца на блізкага свайго, бо ведае, што Хрыстос адцерпеў і прыняў смерць за ўсіх. Не чуваць нічога і пра плоцкую нечыстату альбо непатрэбную плоцкую пажадлівасць, любадзейнасць, блуднае віно, a ўсё, што здараецца, ідзе адзіна ад чалавекалюбнасці і жадання мець нашчадкаў, каб множылася царства Гасподняе. Нідзе не знойдзеш п’яніц і жлуктаў, a калі хто каму і паднясе чарчыну-другую, дык абодвум хапае проста хрысціянскага хмяльку. Таксама няма і нядбальства да набажэнства, бо кожны маніцца паказаць нястомную руплівасць і ўлеглівасць, як ён выпярэджвае другога ў шчырым служэнні Госпаду; і вось якраз з гэтай прычыны ідуць цяпер на зямлі ліхія войны, бо адзін бок лічыць, што другі неахаіцца ў служэнні Богу. I цяпер няма ўжо болей скнараў, ліхаздзірцаў, a засталіся толькі ахайныя, ашчадлівыя, няма марнатраўцаў, a толькі шчодрыя хлебасольцы, няма галавасекаў і мужабойцаў, каб гэта рабавалі і плюндрылі, a ёсць адны толькі адважныя жаўнеры, якія бароняць бацькаўшчыну, няма распусных лянівых валацугаў і жабракоў, a толькі пагарднікі, пагрэбнікі багацця і ахвотнікі да дабравольнай убогасці, і няма юдаў, скупшчыкаў хлеба і віна, a толькі прадбачлівыя, запабеглівыя людзі, якія робяць запасы на выпадак голаду, каб дапамагчы люду ператрываць і падняцца ўгору».
РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ
Сімпліцы плыве ў Мірнае мора, дзе жэмчугу, пэрлаў з пурпураю — прорва
Я зрабіў паўзу, каб набраць духу і падумаць, што б гэта яму яшчэ сказаць, але сказаў кароль, што ўжо столькі ад мяне ўсякага наслухаўся, што больш і знаць нічога не трэба, альбо, прынамсі, ён таго і знаць не хоча. A калі мне аж так карціць, дык яго падданыя адразу вынесуць мяне на тое месца, адкуль да яго даставілі; але калі («Бо я ж добра бачу,— сказаў ён,— што ты даволі кур’ёзны») я хачу сёетое агледзець y ягоным валадарстве, што людзям майго складу несумненна будзе вялікім дзівам, дык, калі ласка.
яго падначаленыя (хто пад ягонай юрысдыкцыяй!) ахвотна правядуць мяне, куды толькі я захачу; a пасля гэтага ён адпусціць мяне з такім дарункам, што я буду толькі рады. Але як што я не ведаў, на што мне наважыцца, і не мог адказаць адразу, дык кароль звярнуўся да некаторых падданых, якія якраз выпраўляліся ў бездань Мірнага мора — Mare del Zel*, дзе, быццам y нейкім садзе ці то на паляванні, яны здабывалі правізію; ім кароль загадаў: «Вазьміце яго з сабою і неўзабаве прынясіце назад, каб яшчэ сёння ён выйшаў на паверхню зямлі!» A мне ён заляцаў, каб я тым часам падумаў, што ён мог бы мне даць з таго, што ў ягонай уладзе, як узнагароду і на вечны ўспамін пра ягонае валадарства. Дык вось праплылі мы з сільфамі праз канал y некалькі сотняў міляў, пакуль не дабраліся да дна памянёнага Мірнага мора. Там падымаліся каралавыя грабяні з зубцамі, высокімі, як дубы, з якіх сільфы набралі сабе на ежу такіх, што яшчэ былі без колеру і не зацвярдзелі, бо яны ядуць іх, як мы панты маладых аленяў. Там можна было ўбачыць ракавіны вышынёю, як крутая замкавая вежа, і ўшыркі, як вароты ў хляве; item жамчужыны з кулак, якія яны елі, як мы яйкі, і многія іншыя марскія дзівосіны, што нават не здолею тут іх пералічыць; a ручаі, якія цяклі па дне, былі ўсыпаны смарагдамі, туркусам, рубінамі, адамантамі, шафірамі і іншымі вочнязводнымі каштоўнымі камянямі, што так цэняцца людзьмі, ды такімі вялікімі, як глыгі якія ўсё роўна. Там былі велізарныя спадзістыя абвалы, якія падымаліся з дна на сотні міляў угору над морам, дзе ўтваралі вельмі вокаўсцешныя выспы. Гэтыя абвалыўрвішчы былі аперазаныя рознымі мудрагеліста-кур’ёзнымі марскімі раслінамі і заселены дзівоснымі паўзунамі, нерухомымі і мігатлівымі стварэннямі, як паверхня зямлі людзьмі і жывёламі; a вялікія і малыя рыбіны безлічы парод, якія шныралі над намі ва ўсе бакі, нагадвалі мне птушак, што вясновай і восеньскай парою вяселяць нас на паветры; a як што час прыпаў на поўню і было светла, бо сонца стаяла тады на нашым даляглядзе, a ў нашых антыподаў была ноч, a ў еўрапейцаў дзень, дык я праз ваду бачыў месяц і зоркі разам з polo antarctico**, з чаго я дужа здзівіўся. Аднак той, каму я быў даручаны пад прыгляд, сказаў мне, што калі б там стаяў дзень, a не ноч, дык я яшчэ большаму дзіву даўся б, бо тады здалёк відаць, якія горы і даліны адкрываюцца ў бездані марской, прыгажэйшыя нават за са-