• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    I хоць тады я так і не адважыўся на споведзь, ды, зрэшты, колькі жыву, наўме такога не меў, бо ад сораму мяне такі страх разабраў, як чорта перад шчырым крыжам, аднак y тыя хвіліны я адчуў глыбокае раскаянне за патолю сваім грахам і такое гарачае жаданне пакаяцца і адцурацца свайго ліхамыснага і бязбожнага жыцця, што адразу ж захацелася паклікаць духоўніка, і гэты раптоўны наварот і выпраўленне няма ладу як моцна парадавала Хэрцбрудэра, бо ён заўважыў і выдатна ведаў, што я да гэтага часу не належаў ні да якой канфэсіі. Потым я, каб усе чулі, абвясціў, што прымаю каталіцкую веру, пайшоў да споведзі, атрымаў дараванне грахоў, прычасціўся, пасля чаго мне зрабілася так легка і хораша на сэрцы, што і сказаць не магу як; a самае дзівоснае гэта тое, што з таго часу злы дух, які мучыў апантанага, адчапіўся ад мяне назусім, a то ж да споведзі і прычасця ён увесь час чыніў глум і неаболіў мне праз розныя ачмурныя маталыжнасці, якія я рабіў несвядома, і ўвесь перавёўся, быццам ён быў якраз на тое і
    прыстаўлены да мяне, каб весці рахунак маім пахібам і грахам ды патураць маёй сваволі; аднак ніхто, хто чуў яго, не верыў яму, як заядліваму хлусу і неабольніку, бо мае годнасныя пілігрымскія шаты станавілі на вочы зусім іншае.
    Мы правялі два поўныя тыдні ў гэтым дабрадайным месцы, дзе я дзякаваў Навышняму за свой наварот і разважаў пра ўчынены цуд, які даволі-такі пасунуў мяне да замілаванасці і мілажальнасці ў Бозе. Але як бы доўга ні поўнілася гэтым душа мая, як што бо наварот мой адбыўся не з любові да Бога, a ад страху перад вечнай асудай, дык пачаў я павалютку зноў западаць y гультайства і нядбальства, бо з памяці знікаў той жах, які нагнаў на мяне злы дух, і калі мы па горла нагледзеліся на святыя кляйноды, шаты і іншыя вартыя падзівавання прычывдалы дома Гасподняга, дык выправіліся ў Бадэн, каб там зазімаваць.
    РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    Сімпліцы з сябрам спакойна зімуе, a ўвесну зноў манаткі пакуе
    У Бадэне я зняў нам абодвум міленькі пакоік з каморкай, якія звычайна, асабліва ўлетку, здымаюць багатыя швейцарцы, калі наязджаюць на воды, больш каб павесяліцца, пакавалерыць ды пакандзебоберыць, чым каб выпаласкаць свае немачы. Умовіўся я і пра кошты, і калі Хэрцбрудэр убачыў, як шырока я размахнуўся, ён пачаў талкаваць мне пра ашчадлівасць, пра доўгую суровую зіму, якая яшчэ наперадзе, бо не быў упэўнены, што маіх грошай хопіць надоўга. Мне яшчэ, казаў ён, мус прыберагчы грошы на вясну, калі будзем адсюль выбірацца; грошы ў дзве рукі сплываюць, калі толькі браць і нічога не класці; y нядзелю, казаў, гуляюць, a ў панядзелак толькі рот палошчуць, грошы, як дым, назад не вяртаюцца, etc., etc. Пасля такіх душанадрываў я ўжо не мог утойваць ад Хэрцбрудэра, якое багацце ў маім кашальку і што я хачу з яго не голы шчолак сёрбаць, a гушчу есці разам з ім, Хэрцбрудэрам, бо паходжанне і набыццё гэтых грошай такое, што на іх і без таго пакоіцца мілата нябесная, і я не намышляю купіць на іх хутар; і як што я не збіраюся іх укладваць, каб утрымліваць свайго найлепшага на зямлі сябра, дык было б толькі справядліва, калі б ён, Хэрцбрудэр, атрымаў
    з грошай Олівера адшкадаванне за знявагу, якую меў ад яго пад Магдэбургам. I як што я чуўся ў поўнай бяспецы, дык паздымаў наплечнікі і вылузаў з іх дукаты і пістолі, сказаўшы Хэрцбрудэру, што ён можа карыстацца гэтымі грашмі, як яму на душу навіхнецца, ужываць іх і дзяліць на часткі, як, на яго думку, будзе найлепей нам абодвум.
    Калі ён не толькі ўбачыў, які давер я маю да яго, але і такую пропадзь грошай, з якімі я і без яго мог бы зрабіцца будзь-будзь якім марцыпанам і печанай рэдзькі не еў бы, дык сказаў: «Браце, колькі я цябе ведаю, ты толькі тое і робіш, што дорыш мяне сваёй дзейснай любоўю і вернасцю! Аднак жа скажы мне, ці змагу я зноў табе ўсё аплаціць? Галоўнае тут не грошы, якімі ты мяне запазычаеш, бо па часе, магчыма, іх удасца аддаць назад, a чым я аддам табе за любоў і вернасць, асабліва за твой высокі давер да мяне, якому, даверу, цаны няма? Гэта змушае мяне чырванець ад сораму, бо я мушу прызнацца, што ніколі ніводнаму чалавеку на цэлым свеце не давяраў настолькі, як ты мне. Адным словам, браце, твой добрасны нораў робіць мяне тваім рабом, і тое, што ты робіш дзеля мяне, больш здзіўляе, чым дазваляе адплаціць табе. 0 сумленны мой Сімпліцы, якому ў наш бязбожны час, калі свет поўны вераломства, не прыходзіць y галаву, што бедны, згалелы Хэрцбрудэр можа прыўлашчыць такую кучу грошай, a самога яго асудзіць на зубожанасць і галечу! Будзь пэўны, браце, што твая шчырая дружба больш прывязвае мяне да цябе, чым багацей, які дарыў бы мне тысячы. Але прашу цябе, браце мой, заставайся ты валадаром, ахоўнікам і дарыльнікам сваіх грошай; годзе мне і таго, што ты мне сябар!» Я адказаў: «Якія дзіўныя словы ты кажаш, высокашаноўны Хэрцбрудэр! Ты вусна заяўляеш мне і даеш зразумець, што прывязаны да мяне і з добрага дзіва супрацівішся, каб я без толку прасвістваў нашыя супольныя грошы на шкоду і табе і мне». I такія вось дзіцячыя спрэчкі вялі мы, бо любілі адзін аднаго, аж я быў гатовы паверыць, што дрэнная тая любоў і даверлівасць y людзей, калі яны часам не мелюць ніякай лухты. I вось зрабіўся мой Хэрцбрудэр адначасова і маім настаўнікам, і скарбнікам, і слугою, і маім панам, a ў вольны час расказаў мне гісторыю свайго жыцця, якім чынам ён стаў вядомы графу фон Гецу і атрымаў ад яго павышэнне, пасля чаго я расказаў Хэрцбрудэру ўсё, што спрыгодзілася са мною пасля таго, як памёр яго светлай памяці бацька, бо раней нам вольнай хвілінкі не выпадала; і калі ён даведаўся, што ў мяне ў Л. засталася маладая жонка, дык папікнуў мяне, што я не адправіўся да яе замест
    таго, каб ісці з ім y Швейцарыю, бо гэта было маім святым абавязкам. A я апраўдваўся, што не мог знайсці ўправы свайму сэрцу і пакінуць y такой гароце свайго найлепшага на зямлі сябра, пасля чаго ўгаварыў ён мяне напісаць жонцы і расказаць ёй усе мае прыгоды з абяцаннем неўзабаве да яе вярнуцца, да чаго я яшчэ дадаў свае перапросіны за доўгую адсутнасць, бо давялося мне перажыць шмат перашкодаў, і як ахвотна замест гэтага я быў бы з ёю.
    Калі Хэрцбрудэр са звычайных навінаў даведаўся, што ў графа фон Гёца ўсё ўдала паправілася, асабліва, што ён апраўдаўся перад яго імператарскай вялікасцю і зноў выйшаў на свабоду і нават атрымаў камандаванне арміяй, дык паслаў яму ў Вену рапарт пра сваё становішча, a таксама напісаў y армію бадэнскага курфюрства пра сваю маёмасць, якая заставалася яшчэ там, і паклаў надзею на свой лёс і далейшае шчаслівае павышэнне; таму мы рашылі, што вясною расстанемся, бо ен збіраўся да памяненага графа, a я ў Л. да сваёй жонкі. A каб зіма не заела лянотай, мы вывучалі ў тутэйшага інжынера фартыфікацыю, ды так, што ні кароль гішпанскі, ні французскі не мог бы набудаваць столькі фартэцый, колькі мы набудавалі на паперы. Заадно я пазнаёміўся з некаторымі алхімістамі. Убачыўшы, што ў мяне водзяцца грошы, тыя рашылі навучыць мяне, як рабіць золата, абы каб я ўзяў на сябе выдаткі, і, я думаю, яны ўгаварылі б мяне, калі б Хэрцбрудэр іх не спраторыў, сказаўшы ім, што сам не асамішся, калі Бог не дасць, і ім, такім здольнікам і ўмельцам, няма чаго хадзіць y жэбры, бо сабачы глос няйдзе да нябёс,— нарабіце сабе золата самі, калі аж такія разумныя ўмельцы і рызыканты!
    Тым часам як y Хэрцбрудэра выйшла добрая дагода з памянёным венскім графам і ён атрымаў прыемны адказ з цвёрдымі абяцаннямі, я — каб хоць слоўца якое, каб хоць літарку з Л., хоць пісаў я многа лістоў in duplo. Гэта вельмі мяне бянтэжыла і сталася прычынаю таго, што ўвесну я не скіраваў дзюбы ў Вестфалію, a ўпрасіў Хэрцбрудэра ўзяць мяне ў Вену, каб нацешыцца панадным шчасцем. I вось на грошы, якія былі ў мяне, набылі мы вопратку, коней, слуг і зброю, як два кавалеры, і выправіліся праз Канстанц да Ульма, адтуль паплылі па Дунаі і праз восем дзён шчасліва апынуліся ў Вене. Па дарозе я не змеціў нічога такога, бо мы дужа як спяшаліся, не лічачы таго, што маладзіцы, якія жылі па берагах, калі хто, праплываючы, задзіраў іх, адказвалі не толькі словам, але і ўзаемнасцю — задзіралі такія аргумэнты, што было-такі на што падзівіцца.
    РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
    Сімпліцы зноў на Фартуну спадзяецца, ды на вайне ж — як калі каму павядзецца
    Як дзіўна ўсё перакручана ў гэтым зменлівым свеце! Звычайна кажуць: будзеш ведаць усё, хутка разбагацееш, a я скажу так: хто можа ўпісацца ў час, той стане вялікі і магутны. Сёй-той гіцаль альбо жмінда (а гэтыя пачэсныя тытулы даюць скупым) хутчэй разбагацеў бы, калі б ведаў і ўмеў знаходзіць усюды выгоды, a таму ён ніколі не ўвойдзе ў пашану, a застанецца і будзе смыкацца і гоўтацца ў вечнай халепе, як дагэтуль ва ўбогай беднасці. A хто ўмее ўзвысіцца і стаць магутам, хто мужчына-здаравец, той мужчына-гмах, таму багацце на пяты насядае, і Фартуна годзіць не ўбогаму, a патрэбнага ў душу бярэ. Фартуна, якая дорыць уладу і багацце, пазірала на мяне даволі спагадліва і, калі я прабыў y Вене з тыдзень, не раз давала мне нагоду без ніякіх завадаў падняцца па прыступках пашаны і гонару; але я, як добры дурань, не зрабіў гэтага. Чаму? — папытаецеся. A я думаю — таму, што мой фатум (fatum) праторыў мне іншую сцежку, a менавіта тую, па якой павяла мяне, чмута, мая фатуітас (fatuitas) — дурасць мая.
    Граф фон дэр Валь, пад чыім камандаваннем я колісь вызначыўся ў Вестфаліі, якраз быў y Вене, калі мы з Хэрцбрудэрам туды прыбылі; на банкеце, дзе разам з іншымі імперскімі вайсковымі радцамі і самім графам фон Гёцам быў і памянёны камандзір, зайшла гаворка пра розных хітрамудрых людзей, вынаходлівых жаўнераў і славутых удальцоў y вылазках, успомнілі егера з Зёста і расказалі пра яго столькі ўсяго ўсялякага пахвальнага, што многія дзіву даваліся з ягонай маладосці і шкадавалі, што хітры гесэнскі палкоўнік С. А. навесіў яму на шыю нейкую зацухмоленую растопу-бабу, каб ён альбо адклаў убок шпагу, альбо ўзяў y рукі шведскі мушкет. Тут памянёны граф фон дэр Валь падрабязна растлумачыў, як гэты пры той гутарцы вельмі нават дужа хацеў паспрыяць маёй удачы, перапрасіўся і набіўся дазволіць яму ўставіць свой грош, і пусціў голас, што ён ведае егера з Зёста лепей, чым хто другі на белым свеце, і што гэта не толькі спраўны жаўнер, які не баіцца нюхнуць пораху, але яшчэ і шыкоўна ездзіць на кані, умельскі фсхтавальшчык, выдатны стралок і бамбардзір, a звыш усяго не саступіць ніякаму інжынеру; ён пакінуў y Л. не толькі жонку, з якою пашлюбіўся такім ганебным манерам, але і ўсю сваю маёмасць і цяпер зноў жадае паступіць y імперскую службу, бо ў мінулую кампанію