• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ Сімпліцы слухае, як y жаўнерах Олівер быў прайдоха й халера
    Мне пазелянела і пажаўцела ў вачах, калі я з вуснаў Олівера пачуў, што зрабіў гэты пацяробак з маім самым дарагім сябрам Хэрцбрудэрам, a я не мог за яго паквітацца. Я мусіў хаваць свой смутак, каб ён нічога не заўважыў, і таму папрасіў яго расказаць, што сталася з ім пасля бітвы пад Вітштокам, бо ўжо мне было вядома, як ён жыў да таго.
    «Пад час усёй баталіі,— сказаў Олівер,— я трымаўся не як канцылярскі пэцкаль, які толькі і ўмее, што мараць чарнілам, a як сапраўдны жаўнер, бо я быў спраўны верхавец і цвёрды, як жалеза, a як што не быў прыпісаны ні да якога эскадрона, дык рашыў паказаць свой валёр як чалавек, што мае намер альбо шпагаю пракласці сабе дарогу да ўзвышэння, альбо заплаціць горлам. Я лётаў, як бура, вакол нашай брыгады, паказваючы, што мне больш да твару трымаць y руцэ шпагу, a не пяро. Але гэта не дапамагло; адолела шведская Фартуна, і я мусіў раздзяліць з усімі ліхую долю, бо трэба было ісці на лежы да непрыяцеля, хоць датуль нікому не паддаваўся і ў палон не напрошваўся.
    I вось пагналі мяне разам з іншымі палоннымі пеша ў полк, які стаў на адпачынак y Памераніі, a як што там было шмат зялёных навабранцаў, a я паказаў немалы кураж, дык мяне адразу паставілі капралам. Але я рашыў доўга не складваць гною, a як найхутчэй зноў перабрацца да імперцаў, на чыім баку мне было болыв да душы, хоць, якое там сумненне, y шведаў y мяне кар’ера пайшла б баржджэй. Свой намер я здзейсніў такім чынам. Я быў пасланы з сямю мушкецёрамі на далёкія кватэры, каб, учыніўшы там добрую экзэкуцыю, зыскаць і належную кантрыбуцыю. Здабыўшы так нешта з восемсот гульдэнаў, паказаў іх сваім малойцам, аж y іх вочы загарэліся, і мы сталкаваліся падзяліць гэтыя грошы між сабою і даць дзёру. A зрабіўшы так, падбухторыў я трох памагчы мне ўхайдокаць чатырох астатніх, a тады падзялілі грошы так, што кожнаму перапала па дзвесце гульдэнаў. I памаршыравалі ў Вестфалію. Па дарозе я ўлесціў аднаго з маіх таварышаў памагчы мне прыстрэліць яшчэ двух, a калі мы пачалі дзяліць здабычу, прыдушыў і аношняга, пасля забраў усе грошы, шчаслівы адправіўся ў Вэрле, дзе як след падудліў і павесяліўся.
    Калі грошы канчаліся, я якраз добра ўсмакаваў розныя банкеты, гатовы быў дзень і ноч на іх бавіцца, асабліва калі пайшлі пагалоскі пра нейкага маладога жаўнера з Зё309
    ста, які рабіў наезды і прыдбаў шмат дабра і імя, гэта якраз і падахвоціла мяне ўзяць з яго прыклад. Ён апранаўся ва ўсё зялёнае, так пачаў апранацца і я і рабаваў пад ягоным імем і вашых і нашых без разбору, чыніў усякія непатрэбствы, аж нам абодвум хацелі забараніць такія раз’езды.
    Егер, што праўда, застаўся дома, a я шураваў пад яго імем налева і направа, аж пыл курэў, і з гэтай прычыны памянёны егер паслаў мне выклік; знайшоў дурных — хай фехтуецца з ім хоць сам чорт, бо ен, як мне казалі, быў даволі спанатраны ў чарах, і яго сіла магла перабароць маю.
    Але мне не ўдалося абысці ягоных хітрыкаў, бо ён з дапамогаю свайго канюшніка завабіў-такі мяне і майго сябра ў авечую кашару і хацеў прымусіць уступіць з ім y двабой пры поўным месячным святле ў прысутнасці двух сапраўдных чартоў-секундантаў. Але як што я на тое не згадзіўся, дык яны ўчынілі над мною самую гнюсную пакепу, пра што мой сябар пасля распусціў такую плётку, быццам я вельмі асарамаціўся і ўцёк адтуль y Ліпштат і паступіў на службу да гесэнцаў; але ў іх я не забавіўся, бо яны мне не давяралі, пасля чаго перайшоў y калакуцкую* службу, дзе хоць і высока плацілі, але нудная ваенная цяганіна не ўпасавала майму вясёламу нораву, бо трымалі нас, як манахаў, і мусілі мы жыць багалюбна, як манахі.
    Як што я ўжо не адважваўся прыткнуцца ні да імперцаў, ні да шведаў, ні да гесэнцаў, бо ў такім разе мог бы паставіць сябе пад пагрозу арышту, a ў галандцаў не мог далей заставацца, бо сілавым спосабам развянчаў нявіннасць адной паненкі, што па ўсіх знаках павінна было неўзабаве выйсці на божае святло, дык я рашыў пашукаць прыпірышча ў гішпанцаў, каб потым цішком увінуцца і ад іх ды пабачыць, як жа там пажываюць мае бацькі. Але калі я, так унамераны, рушыў y дарогу, дык мой компас зусім здурэў, і я зусім незнарок прыбіўся да баварцаў. 3 імі я ў кампаніі братоў-мэрадзёраў прамаршыраваў да Брысгаў, карміўся тым, што краў ці выйграваў y косці. Калі заводзіліся грошы, я іх кідаў на гульнёвы стол, a ўначы шпурляў маркітанкам, a калі не было, краў, што пад руку падвернецца. Даводзілася, што за дзень зводзіў па два, a то і па тры кані з пашы ці з канюшні на пастоях, прадаваў іх і ўраз спускаў усё, што ўдавалася выручыць; я ціхенька падкрадваўся ўначы да намётаў і выцягваў адтуль самае каштоўнае проста з-пад падушак. A на маршы я пільным вокам цікаваў за скуранымі валізкамі, якія вазілі з сабою
    ♦
    Галандскую (стар. бел.).
    жанчыны, абразаў іх з вазоў і — прэч з вачэй, пакуль не сталася баталія пад Вітэнваерам, калі мяне захапілі ў палон і зноў пагналі пеша і запхнулі ў полк, гэтым разам ужо веймарскім жаўнерам.
    Аднак і табар пад Брайзахам не прыйшоўся мне даспадобы, a таму я сказаў сабе: Олівер, годзе! загадзя падабраў полы і змыўся адтуль, каб з таго часу ваяваць ужо толькі за самога сябе, як ты бачыш.
    I ведай, браце, з той пары я ўхайдокаў шмат розных фарсістых малойцаў, шмат грошыкаў праспераваў (prosperiert) і не пакіну гэтага, пакуль не ўбачу, што ўжо й браць больш нічога не засталося. A цяпер твая чарга, раскажы, як там y цябе ў жыцці склалася».
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ
    Сімпліцы дзіву даецца з наканавання і з Оліверавага ваявання
    Калі Олівер так закончыў свой дыскурс, канца не было майму здзіўленню з божай запабеглівасці. Я змог спасцігнуць, што найперш y Вестфаліі мой добрасны Бог не толькі па-бацькоўску асланіў мяне ад гэтага вылюдка, але яшчэ і так усё скіраваў, што ўсяліў y яго жах перада мною. Цяпер толькі я расшалопаў, якую штуку я ўчыніў з Оліверам, як яму і прадказваў стары Хэрцбрудэр, і што ён, Олівер, як гэта можна бачыць з раздзела шаснаццатага, зразумеў усё па-свойму, да таго ж на маю карысць. Бо калі б гэтаму зверу стала вядома, што я якраз той самы егер з Зёста, дык ужо ж бы ен адгадзіўся за ўсё, што я ўчворыў y кашары. I я зноў падумаў, як жа мудра і цьмяна стары Хэрцбрудэр выказаў сваё прадказанне, што хоць, як правіла, словы яго праўдзяцца, але ўсё неяк можна павярнуць інакш, бо вось і гэтым разам, дзіўна і амаль неверагодна, каб я помсціўся за смерць такога чалавека, які заслужыў і вяроўку, і кола і які за сваё пацяробскае ўтрапенне не варты хадзіць па зямлі. Апрача ўсяго, мая была выгода і з таго, што я першы не расказаў яму пра сваё жыцце, бо тады я сам адкрыў бы яму, што менавіта я яго зняславіў; і я зрабіў выснову, што мой добрасны Бог не пакінуў мяне без свайго мілажалю, і я меў надзею, што Бог пашле мне шчаслівае і неганебнае збавенне. Аддаючыся такім думкам, на твары ў Олівера я заўважыў некалькі шнараў, якіх пад Магдэбургам y яго яшчэ не было, a таму нават падумаў, ці не былі гэта
    меціны, якія пакінуў яму Гізуйчмут, калі ў масцы чорта расхрыстаў Оліверу ўсю морду; я спытаўся ў яго, адкуль y яго гэтыя засечыны, дадаўшы, што хоць ён і расказаў мне ўсё сваё жыццё, аднак я лёгка здагадаўся, што ён змоўчаў самае цікавае, бо яшчэ не паведаў мне, хто яго так распісаў. «Э, браце,— адказаў ён,— калі б я завёўся ў распавяданні пра ўсе мае вычуды і шалаганствы, дык нам абодвум, мне і табе, гэта хутка абрыдла б. Але каб ты ўпэўніўся, што я нічога не ўтоіў з сваіх прыгодаў, дык скажу табе ўсю шчырую праўду і пра гэта, хоць, здаецца, яно было ўчынена, каб пазбыткаваць з мяне.
    Я ўжо зусім быў паверыў, што яшчэ ў чэраве ў маці мне было наперад вызначана хадзіць пазначаным, бо яшчэ зводмаладзь шкаляры раскуракачылі мне храпу, калі нагадзіла мне з імі зацяцца. A яшчэ злядашчыў мяне адзін з тых чартоў, якія падпільнавалі мяне з егерам з Зёста, драпіны ад ягоных пазуроў гоіліся на маім твары шэсць тыдняў, але мне ўсё-такі ўдалося іх звесці дашчэнту. A гэтыя шнары, якія ты цяпер бачыш на маім твары, яны зусім з іншай прычыны, a менавіта: калі я яшчэ кватараваў y шведаў y Памераніі і завёў сабе прыгожую мэтрэсу, гаспадар дома мусіў саступіць нам свой ложак. A ягоны кот, які прывык штовечара ляжаць на той самай пасцелі, штоночы чыніў нам вялікія завады ў каханні, бо зусім не збіраўся саступаць нам сваё законнае месца так лёгка, як гаспадар з гаспадыняй.
    Гэта настолькі засмуціла маю мэтрэсу, якая і без таго трываць не магла ніякіх катоў, што яна пабажылася, што ані-ані ў якім разе не выкажа мне свайго кахання, пакуль я не выкіну гэтую поскудзь і што, калі я і далей хачу цешыцца з яе мілай пяшчоты, дык мушу папомсціць кату, маючы сваю з таго асалоду; таму я, не доўга думаючы, запхнуў яго ў мех, узяў з сабою двух велізарных сялянскіх сабак, a сабакі катоў не выносяць, занёс мех на шырокі луг, дзе хацеў зладзіць вясёлую пацеху, думаючы, што раз нідзе няма ніводнага дрэва, куды мог бы ўзляцець той кот, дык сабакі паганяюць яго па роўным месцы, як зайца, a я сабе буду глядзець і дзівіцца.
    Але злашчасная планіда мая! Вось тут якраз я і зведаў не толькі сабачую жытку, як y нас кажуць, але і кашэчую, якая, дарэчы, дужа дрэнна даследавана, інакш былі б прымаўкі і пра яе, бо той кот, як толькі я развязаў мех, апынуўшыся ў чыстым полі перад сваімі заклятымі ворагамі, і не ўбачыўшы ніякага дрэва, на якім мог бы пашукаць сабе ратунку, і не хочучы заставацца ўнізе, дзе яго ўмомант раза-
    дралі б на дробныя шматкі, сігануў мне проста на галаву — я ж і быў яму дрэва, a калі я пачаў адбівацца, дык з мяне зляцеў капялюш. Чым больш я стараўся ададраць ката, тым мацней ён ушчаперваўся. Прагныя крыві і лютыя на катоў сабакі не сталі абыякава глядзець на наш двабой, a ўмяшаліся ў яго; раззявіўшы, ашчэрыўшы зяпы, яны скакалі вакол нас, стараючыся дастаць ката, які аніяк не хацеў злазіць, учапіўшыся чатырма пазурастымі лапамі не толькі ў валасы, але і ў твар. I калі ён, адбіваючыся ад сабак, не пацэліць сабаку па мордзе, дык мяне ўжо не абміне. A як што яму ўсё-такі ўдавалася часам зарваць сабаку па пысе, дык і тыя аж заходзіліся, стараючыся сцягнуць ката ўніз, і, што мне з таго іхняга незнароку, таксама баранавалі і скародзілі твар. A калі я сам аберуч хапаў ката, каб адарваць яго ад сябе, ён кусаўся і драпаўся што сілы і шалу меў.