• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    гэта зладзіў! Я ўзяў замерзлы гаўняк, што мужыкі складваюць пад плот, прыйшоў зараней y школу, распароў скураную падушку на крэсле ў настаўніка, паклаў туды і зашыў. A іголку з зялёнай ніткай, якая яшчэ звісала з вушка, уваткнуў пад каўнер майму ворагу, калі мы грэліся каля печы, ды так, што нітка звісала вонкі. I як толькі настаўнік усеўся на мой гасцінец, размяў і ўгрэў яго, пайшоў такі смурод, што хоць нос затыкай. I тут пачалося, бо ўсе давай абнюхваць адзін y аднаго задніцы, як сабакі пры сустрэчы; нарэшце знайшлі прычыну, якраз там, дзе я яе падклаў. A настаўнік па зяленай нітцы адразу спетрыў, што след тут свежанькі, ды і па самой зашыўцы відаць было, што не кравецкая тут праца. Тым часам усе бажыліся, што не, не ён, не ён, a настаўнік загадаў учыніць вобыск, каб знайсці іголку. Іголкі, праўда, знайшлі ў некалькіх хлопчыкаў, але ўсе з белымі ніткамі, так што ніводзін з іх не падпадаў пад вінаватага. A калі ўжо ўсе падумалі, што небяспека мінула, хлопчыкі заўважылі зялёную нітку, што звісала з-пад каўняра майго ворага, пра што было адразу абвешчана, і невінаватаму як неабвержна выкрытаму злачынцу нашлогалі ў семпітэрню*, каб сесці не мог, a я толькі пасмейваўся ў кулак. Пасля таго мне ўжо здалося надта простым рабіць звычайныя пракуды і ўсе свае каверзы я чыніў паводле гэтага ўзору. Часам украду што ў аднаго і падсуну ў торбу другому, калі хачу падвесці пад шалабоны; такім чынам мне ўдавалася рабіць усё шыта-крыта цуцык здох, і я амаль ні разу не засыпаўся. Няма чаго цяпер расказваць пра баталіі, якія мы ўчынялі пад маёй камандай, item пра грымакі, якія і мне перападалі (я вечна хадзіў з падрапанай мордай і гузакамі на галаве); кожны і без таго ведае, што робяць хлапчукі. Так што ты па расказаным можаш меркаваць, які я быў замаладзь ва ўсім астатнім».
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы слухае, якія Олівер штукі ўчыняў y Лютыху замест навукі
    «Як што багацце майго бацькі дзень y дзень множылася, дык прыбавілася таксама і нахлебнікаў і прыпахлебцаў, і яны на ўсе лады расхвальвалі маю здольную да навук галаву, але замоўчвалі ўсе ліхія схілкі, a то і спрытна іх ап-
    * Укінулі ў задніцу (стар. бел).
    раўдвалі; бо добра ведалі і носам чулі, што не рабі яны гэтага, не спадобяцца ласкі ні ў бацькі, ні ў маці. Таму бацькі мае нарадавацца не маглі з мілага сынка, як тая мухалоўка, што выседзела зязюльку. Яны нанялі мне прыватнаасабістага прэцэптара-гувернбра і паслалі мяне з ім y Лютых больш дзеля таго, каб я авалодаў раманскімі мовамі, чым каб пайшоў y навукі, бо ім патрэбен быў з мяне не тэолаг, a негацыянт. Прэцэптару было загадана не трымаць мяне ў чорным целе, каб не прышчапіць баязлівасці і рабскага духу. Ен павінен быў увесці мяне ў кампаніі хлапцоў-удальцоў, каб выпыліць з мяне ўсякую сарамяжлівасць, і памятаць, што яны, бацькі, хочуць зрабіць з мяне не манаха, a чалавека свецкага, які ўмецьме адрозніць чорнае ад белага.
    Але памянёнаму прэцэптару такія інструкцыі не былі патрэбныя, ён сам быў добры вырвіхвост; што ён меў абараняць альбо папраўляць, калі сам чворыў y сто разоў горшае? Бо што ўжо бабнік ды жлукта быў — дык першы; a я з натуры больш схільны да лупцовак і закалотак; таму мы з ім ды з падобнымі да яго швэндаліся начамі па вулках і завулках, і неўзабаве я набраўся ад яго ўсякіх пахібаў больш, чым латыні. A што да навукі, дык я паклаўся на сваю добрую памяць і здаровы глузд, a праз гэта запусціў усе, што можна было, затое ў астатнім — ва ўсіх заганах, махлярствах і замешках быў на поўнай вышыні; сумленне маё было настолькі шырокае, што вялізная фура з сенам праехаць. магла. Мне пляваць было, каго я там y кірсе на казані чытаю, Бэрні, Бурчэла ці Арэтына, наймілей ва ўсім набажэнстве былі мне словы: «Ite, missa est»*. Пры гэтым я зусім не лічыў сябе свінтухом, я лічыў сябе проста настойлівым чалавекам. Кожны дзень быў мне Мартынавым вечарам, кожны дзень быў фэстам, і як што я ўсюды трымаўся пан панам, і як што прасаджваў і тапіў y юкле не толькі ўсё, што шчодра прысылаў бацька на скрайнія патрэбы, але і матчыны «грошыкі на малачко», дык паднаджвалі нас да сябе і розныя паненкі, асабліва майго прэцэптара. У гэгых патаскух я навучыўся шляганіцца, распуснічаць, гуляць y косці; бушаваць, сварыцца і біцца я ўмеў і раней; a мой прэцэптар не заважаў мне набіваць горла і пуза, бо і сам быў не дурны выпіць і закусіць на дурніцу і папасвіцца разам са мною на чужой мураўцы. На гэтай шляхетнавольнай студэнцкай вольніцы абвешаліся мы шлюхамі больш, чым браты-якабіты ракушкамі, хоць я быў яшчэ да-
    Словы, якімі заканчваецца каталіцкая імша.
    волі малады. Доўжылася гэтая любата паўтара года, пакуль не даведаўся бацька, калі пра ўсё паведаміў яму ягоны фактар y Лютыху, y якога мы спачатку мелі стол. Фактар атрымаў загад прыглядваць за намі стражэй, прэцэптара прагнаць, на мне падцягнуць тужэй лейцы і ў далейшым абмежаваць мяне ў грашовых выплатах. Гэта засмуціла нас абодвух, але хоць ён, прэцэптар, атрымаў адстаўку, мы так і не пакінулі адзін аднаго і бурдолілі дзень y дзень, ноч y ноч напрапашча. Але ўжо не могучы, як раней, раскідацца грашмі, мы далучыліся да кампаніі, якая па начах распранала на вуліцах людзей альбо ж нават і тапіла ў Маасе. A ўсё здабытае з такой небяспекай мы прамантачвалі з нашымі паблядушкамі і амаль зусім закінулі навукі.
    I вось калі аднаго разу па прывычнай завядзёнцы мы шнуравалі і нышкарылі па вуліцах, абдзіраючы студэнтаў, над намі ўзялі верх, мой прэцэптар упаў заколаты, a я з пяццю іншымі зацятымі скруцівязамі быў схоплены і пасаджаны пад варту. Калі нас на раніцу дапыталі і я назваў бацькавага фактара, чалавека статэчнага і паважанага, па яго паслалі, распыталіся пра мяне, і я быў выпушчаны яму на парукі з умовай, што да канчатковага выраку буду ў яго пад хатнім арыштам. Прэцэптара майго пахавалі, тых пяцёх як хуліганаў, разбойнікаў і мужабойцаў пакаралі, a майму бацьку паведамілі пра ўсе мае ўвішкі. Той спехам кінуўся ў Лютых, уладзіў маю справу грашмі, прачытаў мне строгую мараль, памянуўшы, які цяжкі крыж, якую сардэчную пакуту і няшчасце я справіў яму, item як енчыла маці, што маё шалапуцтва пакроіла сэрца і скараціла ёй веку, і прыгразіў, што, калі я не папраўлюся, не адпіша мне спадчыны і прагоніць к чартаматары. Я абяцаў паправіцца і паехаў з ім дамоў; вось так і закончыліся мае штудыі».
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ
    Сімпліцы даведаўся, як з прафузам Олівер ійтукі ліхія выюрзваў
    «Калі бацька прывёз мяне дахаты, ён убачыў, што я быў ушчэнт сапсаваны. Я зусім не зрабіўся пашаноўным domine*, як ён, відаць, спадзяваўся, я быў хвалько і пустабрэх, які ўбіў сабе ў галаву, што ўсё на свеце ведае, што
    Зварот да святара (ад лац. dominas).
    ён звышразумны. Ледзь толькі я крыху адагрэўся, як бацька сказаў мне: «Слухай, Олівер, я заўважыў, што асліныя вушы ў цябе чым далей, тым больш адрастаюць; ты нікчэмны баласт на зямлі і ні на што людскае не прыдатны адорвень. Вучыць такога дрынду рамяству позна; аддаць на паслужэнне якому-небудзь пану — дык жа на тое ты занадта грубы, a каб спасцігнуць мой гешэфт і весці яго, ты зусім не ўдаўся. Ах, што я набыў, убухаўшы ў цябе такія грошы? A я ж спадзяваўся зрабіць з цябе чалавека і мець y табе сваё суцяшэнне; a давялося выкупаць цябе з рук ката, і цяпер з вялікім смуткам мушу глядзець, як ты на маіх вачах валэндаешся і шлындаеш y гультайстве, быццам ты на тое толькі і створаны, каб падважыць мой крыж. Цьху, якая ганьба! Самае лепшае, каб я перацёр цябе на жорнах і прымусіў скаштаваць miseriam cum aceto*, пакуль ты не заслужыш іншае долі, пакуль не акупіш сваіх дрэнных паводзінаў».
    Такія і іншыя лекцыі я мусіў слухаць дзень y дзень, аж нарэшце мне гэта збрыдла горш горкай рэдзькі, і я сказаў бацьку, што вінаваты зусім не я, a ён сам і мой прэцэптар, які звёў мяне з тропу, збіў з панталыку; a тое, што ён не мецьме з мяне суцяшэння, дык яно якраз і справядліва, дык яно так яму і трэба, бо і ягоныя ж бацькі не мелі ад яго радасці, бо то ж ён сам дапусціў іх сканаць y галоце і голадзе. Ён адразу мац-мац за дзягу, каб заплаціць за гэтае прадказанне, пачаў бажыцца ўсімі святымі, што адправіць мяне ў турму ў Амстэрдам. Тады я ўцёк, і ў першую ноч схаваўся ў млыне, які бацька нядаўна купіў, і, выбраўшы момант, з’ехаў y Кёльн на самым лепшым кані з ягонага двара.
    Памянёнага лошадзя я ўсрэбрыў і зноў трапіў y хэўру зацятых прайдохаў, ашуканцаў і зладзюг, падобных на тых, якіх пакінуў y Лютыху. Яны адразу раскусілі мяне па тым, як я вёў гульню, a я іх, бо на тое ёсць y нас свае знакі і прыкметы. Я адразу ўцэхаваўся ў іх і начамі дапамагаў ва ўсякіх шахер-махерствах. Але пасля таго, як неўзабаве аднаго з іх сфальдравалі як злодзея прылічнага**, калі ён мерыўся сцібрыць кашалёк y адной знакамітай дамы на старым рынку і мне давялося з паўдня глядзець, як яго выставілі ў жалезным нашыйніку каля слупа ганьбы, адцялі яму вуха і адбатавалі кіямі, рамяство мне гэта прыелася; таму я лёгка даўся ўгаварыць сябе паступіць y
    іф Бяда з воцатам, несхадзімае гора (лац.).
    Выкрылі як злодзея на месцы злачынства (стар. бел.).
    жаўнеры, бо якраз тым часам палкоўнік — як памятаеш, мы былі пад ягонай камандай y Магдэбургу,— набіраў хлопцаў, каб укамплектаваць свой полк. A ўжо бацька мой разнюхаў-такі, куды я ўцёк, і напісаў свайму фактару, каб той спраўненька ўсё выведаў пра мяне. Гэта здарылася якраз, калі я ўжо атрымаў y жменю грошы; фактар паведаміў бацьку, той распарадзіўся зноў адкупіць мяне, чаго б гэта ні каштавала. Калі я пра гэта дачуўся, дык спалохаўся, каб не ўсунуцца ў вязніцу, і, хваробы вам,— адмовіўся выкупацца. Праз тое і палкоўнік даведаўся, што я багаты купцовіч, і так нацягнуў цуглі, што бацька такі адступіўся і пакінуў мяне ў палку, думаючы, што калі я крыху пабоўтаюся на вайне, абшмуляюся, утрасуся, дык, можа, яшчэ і вярнуся на сцежку выратавання.
    Па каторым там часе ў нашага палкоўніка здырдзіўся пісар, і мяне ўзялі на ягонае месца, на гэтай пасадзе ты мяне і застаў. Тады я пачаў заносіцца думкамі: што-та я, што з прыступкі на прыступку буду падымацца ўгору, і мой намер узвысіцца прымусіў мяне трымацца прыстойна і не дападаць, як гэта было раней, да рознай непатрэбшчыны, бурдоляў і абібоцтва. Аднак гандаль мой ніяк не ладзіўся, пакуль наш сакратар не даў дуба; тут я падумаў: «Трэба пастарацца сесці на ягонае месца». Я шчодра раздаваў дарункі, падмазваў, дзе мог і каго мог. A калі маці даведалася, што я ўзяўся за розум, яна пачала дасылаць мне грошы. Гэтымі матчынымі фенікамі я падтыкаў усюды, дзе гэта, як мне здавалася, магло пайсці на карысць. A як што наш юны Хэрцбрудэр нашаму палкоўніку прыкіпеў да сэрца і праз тое меў перавагу, дык я стараўся прыбраць яго з дарогі, бо даведаўся, што палкоўнік канчаткова рашыў адпісаць яму сакратарства. Адвалочка з маім назначэннем, якога я заўзята дамагаўся, так знецярплівіла мяне, што я адкрыў нашаму прафузу свой цвёрды, як сталь, намер учыніць з Хэрцбрудэрам дуэль і закалоць яго. Але мне ніяк не ўдавалася ні да чога прычапіцца, каб мець прычыну. Ды і прафуз адгаворваў, кажучы: «Калі ты яго прышпіліш, дык гэта прынясе табе болей шкоды, чым выгоды, бо ты заб’еш любімага слугу палкоўніка»; ён жа і параіў мне ўкрасці што-небудзь пры Хэрцбрудэры і перадаць яму, прафузу, a ўжо ён патрапіць павярнуць усё як след, каб Хэрцбрудэр выпаў з-пад палкоўнікавай ласкі. Я ўсё зрабіў, як той раіў, і на хрысцінах y палкоўніка ўкраў пазалочаны келіх і занёс прафузу, які скарыстаўся ім і адхіліў юнага Хэрцбрудэра, што ты, мабыць, і сам добра памятаеш, калі ў вялікім намёце ў палкоўніка ён і табе напусціў поўныя штаны шчанюкоў».