• Часопісы
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
    Сімпліцы абраны пасвіць авечкі і праслаўляе свой лёс малечы
    Ён надаў мне самую высокую годнасць, шанаваную не толькі ў ягонай гасподзе, але і ў цэлым свеце, a менавіта ж бо адвеку вядомую пасаду пастуха. Ён найперш даверыў мне сваіх свіней, па-другое, коз і, нарэшце, статак авечак, і я мусіў іх пасвіць і даглядаць і з дапамогай маёй дуды, гукі якое, як піша Штрабо, y Аравіі сыцяць і ўтлушчаюць авечак і казлоў, бараніць іх ад ваўкоў; y тыя часы я быў падобны на Давіда, толькі што Давід граў не на дудзе, a на арфе, і гэта сталася мне якраз неблагім пачаткам, a нават жа добраю азнакаю неба на тое, што з часам, калі мне яшчэ і пашанцуе, я выб’юся ў сусветную вядомасць. Бо як свет стаў, усе высокія асобы мусова паперабывалі ў пастухах, як мы самі можам пачытаць y Святым Пісанні пра Авеля, Абрагама, Ісака, Якава, іхніх сыноў, a і нават Майсея, які спачатку пасвіў авечак y свайго цесця, a тады ўжо толькі стаўся Майсеем — палкаводцам і заканадаўцам y 600 000 чалавек Ізраіля. Так, хай хто-небудзь закіне мне, што, бач, яны ўсе былі святыя, выбраныя Богам людзі, a не
    * Вывучэнне законаў, юрыспрудэнцыя (лац.).
    шпэсэрцкія падпаскі і свінапасы, якія нічога, як я, не ведалі пра Бога. Я гэта мушу прызнаць, не шукаючы адгаворак; але што павінна было акупіць маю тадыташнюю нявіннасць? Сярод старажытных паганцаў можна знайсці такія самыя экземпляры, як і сярод сыноў богавыбранага народа; сярод рымлянаў былі знакамітыя роды, якія называліся Бубулькі, Статыліі, Пампоніі, Вітуліі, Вітэліі, Аніі, Каперы і ім падобныя, і яны таксама займаліся быдлам і, мабыць, пасвілі. Калі папраўдзе, дык Ромул і Рэм таксама ж былі пастухі; Спартак, перад якім здрыганулася ўся рымская ўлада, быў пастух; што? Пастухамі былі, як засведчыў Лукіян y сваіх «Dialogo Helena», Парыс, сын Прыяма-цара, і Анхіз, бацька траянскага князя Энэя. Прыгажун Эндыміён, да якога падкідалася сама цнатліўка Лўна, быў таксама пастух; item* крыважэрны Паліфем; ай, нават жа і багі, як паведамляе Фарнутус, не саромеліся і не цураліся гэтай прафесіі: Апалон пасвіць каровы ў фесальскага цара Адмэта; Меркурый, ягоны сынок Дафніс, Пан і Пратэй былі архіпастухі, ці не таму яны і ў блазнюкоў-паэтаў лічыліся патронамі пастухоў; Меса, цар маавіцкі, як мы пра гэта чытаем y Другой кнізе Царстваў, быў пастух; Кір, магутны цар персідскі, не толькі быў выхаваны Мітрыдатам, пастухом, але ж і сам папасваў. Гігес быў пастух, a ўжо толькі потым сілаю пярсценка стаўся каралём, Ізмаіл Сэфі, персідскі цар, замаладзь таксамака пасвіў, гэтак сама Юдэй Філон пра тое вельмі дасціпна піша ў «Vita Moysis», што пастухоўства ёсць падрыхтоўка і пачатак валадарання; гэтак сама як bellicosa і martialia ingénia**, напрактыкаваныя і наспанатраныя спярша ў паляўніцтве, мысліўстве, якраз такімі павінны быць і тыя, хто мае стаць на чале войска, навучаныя наперад і загадзя ў ціхім і прыемным пастухоўскімі пакліканні. Усё гэта мой татусь выдатна разумеў і ведаў, бо меў кемлівы і хітры capitolium*** і, значыцца, глуздаваў глыбакамысна, калі аж да сённяга дае мне немалыя надзеі на будучую бліскучую славу.
    Але тым часам вернемся да маіх статкаў; ведайце, што ў ваўках я быў гэтак сама малаабазнаны, як і ў самім сабе; таму мой татусь даставаў мяне сваімі інструкцыямі. Ён казаў: «Еж, еж, баржджэй накладайся, не давай, каб авечкі разбягаліся, дудзі больш, дудзі, палохай воўка, каб не нахапіўся той парою, бо шкоды будзе, шкоды, гэта ж такі за-
    ♦
    „ Далей (лац.).
    Рымскія ваяўнічыя духі (лац.).
    Галава (caput — лац.), намек на Капітолій y Рыме.
    раза, такі ненаяда і злодзей, людзей рэжа, скаціну рэжа, каб яму ў чэраве рэзала, глядзі, a не дагледзіш, самому мікіткі загну». Я адказваў з такой самай мілатою: «Та-ат, a скажы мне, хто бачыў воўка, я яшчэ воўка не бачыў». — «Галава ты асловая,— адказвае ён,— наелася абы-чаго і чаўпе абы-што, дзіву даюся, што з цябе вырасце, калі ўжо зараз такая доўбня, a ўсё не ведае, які ён прайдоха, гэты воўк». Ён даваў мне торбу розных мудрых настаўленняў, потым астываў, крыху пабурчаўшы, выходзіў, мабыць, думаючы, што мой тугі і неабструганы, нават ягонымі парадамі не падгабляваны глузд не спраможа ўцяміць яго далікатных падналусак, не кажучы, каб ужо ўздольніцца на нешта разумнае.
    РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    Сімпліцы адважна дудзіць на дудзе, аж бач — салдатня ўжо ідзе
    I пачаў я тады са сваёю дудою, і нарабіў такога гвалту, што куды там тым жабам-каропаўкам y гародзе,— a ўсё каб y поўную досць убяспечыцца ад ваўка, які ніяк не выходзіў y мяне з галавы; і часам яшчэ ўспамінаў мамцю (так называлі яе ў Шпэсэрце і Фогельсберзе), як яна часта казала, што баіцца, каб ад маіх спеваў усе куры не павыздыхалі, і што такім разам лепей бы мне ўжо пяяць супроць ваўкоў, каб дадаць моцы лекам (remedium), a менавіта ж бо такую песню, якое я навучыўся ад мамці:
    О пагарджанае сяло, 3 цябе ўсе добрае пайшло; Табе і слава, і хвала, Мы, як без мамці,— без сяла.
    Як нешчаслівілася б нам, Калі б не меў зямлі Адам? 3 таго, хто свой капаў гарод, Павеўся і шляхецкі род.
    Прайшло праз клопаты твае Усе, што поле нам дае, Усё, чым корміцца зямля, 3 твайго здабыта мазаля.
    I караля, што даў нам Бог, Каб нас ад ліха убярог, I афіцэраў, і салдат, Што часам чыняць збой і гвалт.
    Даеш нам мяса і віно, Даеш на цела палатно, Каб хлеб радзіў, арэ твой плуг, Каб быдла ела, косіш луг.
    Мы ўсе здзічэлыя жылі б Без сельскіх хатак і сяліб, Журботна жыць усім было б, Калі б не сельскі наш халоп.
    Таму праславіцца няхай, Хто корміць-поіць цэлы край. Прырода будзе хай з табой, I Бог адорыць мілатой,
    Калі мужык зямлю арэ, Яго й хвароба не бярэ, A толькі тых багатыроў — Паноў дваран і іх сяброў.
    Без пыхі ты, не цвеліш нас У цяжкі, y галодны час. Жыві без пыхі, хай Гасподзь Цябе адорыць устакроць.
    A слава горняя салдат Адно мацуе твой пасад. Не пераймайся лішне ты За страту бэбэхаў пустых.
    Якраз толькі дагэтуль дайшоў я ў сваёй мілагучнай песні, калі раптам умомант, як сплюснуць вокам, мяне разам з усёй чарадой авечак абчапіў цэлы атрад кірасіраў, якія заблудзіліся ў лесе і тут выйшлі на гладкую дарогу на маю музыку і пастушыныя крыкі.
    «Хо-хо,— падумаў я,— вось табе і маеш, вось табе тыя чатырохногія прайдохі і зладзюгі, пра якіх казаў татусь»,— a ўбачыў я спачатку коней і людзей, як, мабыць, колісь амерыканцы іспанскую кавалерыю, як адно нейкае стварэнне, і не мог не падумаць, што гэта яны і ёсць, ваўкі, і што я павінен, як сабака, скокнуць на гэтага страшнага цэнтаўра і нагнаць страху. Але не паспеў я зладзіць сваю дуду для наступу, як адзін з іх падхапіў мяне пад крылы і так порстка шматануў на неасядланага сялянскага каня, якога яны, мусіць, таксама недзе прыўлашчылі за трафей, што я пераляцеў цераз каняку і шмякнуўся з другога боку якраз на сваю дуду, якая толькі жаласна застагнала і заенчыла, бедная, нібы хацела ўвесь свет заклікаць да мілажалю, але нічога не дапамагло, бо яна не зберагла апошняга ўздыху, каб аплакаць маю нядо-
    лю: мяне зноў узвалаклі на каня, Бог ведае пад якія песні і словы дуды. Але што найбольш замаркоціла, дык гэта што райтары не далі мне яе падняць, і, мабыць, менавіта таму яна жаласна заяўкала. I вось мая кабыла са мною запусцілася ў рысь, як primum mobile*, аж на татусеў двор. Дзівосныя крозы і тарабарскія вычуды мроіліся ў маіх мазгах; я ўявіў сабе, што калі ўжо я сяджу на такой жывеліне, якое зроду ў вочы не бачыў, дык я ж таксама пераметамарфузуюся ў такога жалезнага хлопца, a тыя, што везлі мяне, былі якраз y жалезе. Але як што такога пераўтварэння не адбылося, іншыя мроі стлуміліся ў маёй дурной галаве; я падумаў, што гэтыя чужыя жалязоўцы маюць наўме памагчы мне загнаць авечак дахаты, бо вунь жа, возьмем пад увагу, аніводзін з іх аніводную яшчэ не задраў, і ўсе яны дружненька трухаюць нацянькі да татусевага двара. Таму я пачаў разглядацца, a ўжо ж ці не згледжу татуся і мамцю, як гэта яны выйдуць насустрач і запросяць усіх y хату — y харомы, госцейкі, y харомы! але дарма: ні яго, ні мамці з Урсулай, татусевай адзінай і любай дачушкай, y парозе не было; ні з хлеб-соллю, ні паражняком гасцей мілых не страчалі.
    РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
    Сімпліцыю рэзідэнцыю спапялілі, салдацкі разбой не запынілі
    Хай я і не дужа ахвочы ўводзіць міралюбнага чытача з тымі легкадумнымі райтарамі ў татусеў двор і дом, бо вой было б там, вой было б, але ж гісторыя мая вымагае, каб я пакінуў дарагому нашчадству дакумент пра тое, якія агідныя і нечуваныя жорсткасці чыніліся ў гэтай нашай нямецкай вайне, прынамсі, засведчыць маім уласным прыкладам, што ўсё такое ліха часта проста дзеля патрэбы наканавалася ад дабрыні Усявышняга якраз нам на карысць. Бо, дарагі чытач, хто сказаў бы мне, што на небе ёсць Бог, калі б ніякія ваяры не сплюндрылі татусеў дом і праз гэтакую прыгоду не выпхнулі мяне ў людзі, якіх я ўведаў як мае быць? Да гэтага ж я не мог ведаць, не мог і ўявіць сабе, што мой татусь, мамця, Урсула, як і ўся астатняя чэлядзь, зусім не адныя былі на зямлі, бо я ж не бачыў ніводнага чужога чалавека, ніводнага дома, апрача раней
    * Тут: пачатковы рух (лац.).
    апісанай шляхецкай татусевай рэзідэнцыі, y якой я сноўдаўся дзень y дзень.
    Але неўзабаве я даведаўся, адкуль бяруцца людзі на зямлі і што яны не маюць сталага жытла, a часта ж, як толькі прыдбаюць якое, тут жа і мусяць выбірацца. Я быў толькі кшталтам чалавек і толькі імем дзіця Хрыстовае, a ва ўсім астатнім чыстая жывеліна! Але Навышні глядзеў на маю нявіннасць мілажальнымі вачыма і хацеў прывесці мяне да пазнання і яго і сябе самога. I хоць ён меў тысячы розных шляхоў да такое мэты, ён несумненна хацеў паслужыцца толькі гэтым, на якім мой татусь і мамця дзеля навукі іншым людзям панеслі кару за маё пахібнае выхаванне.
    Першае, што зрабілі гэтыя райтары ў пачэрненых татусевых харомах, гэта — яны ўстойлілі сваіх коней; потым кожны заняўся нечым сваім, і кожнае гэтае «сваё» мела вынікам чыстае знішчэнне і псоту. Бо калі некаторыя ўзяліся за мяса, пачалі гатаваць і смажыць, нібыта меліся зладзіць гасціну, дык іншыя, наадварот, абшнарылі дом знізу даверху; нават пакойчык царскага інтыму перавярнулі дагары нагамі, нібы там было схавана залатое руно Калхіды. Другія пакавалі вялізны хатуль з хустак, адзення і ўсякіх іншых хатніх трантаў, нібыта хацелі зладзіць нейкі старызніцкі рынак; a чаго не думалі прыхапіць з сабою, пабілі, падралі і нагамі здрасавалі; a тыя пратыкалі шпагамі сена і салому, нібыта ім было мала авечак і свіней, якіх пакалолі яшчэ раней; a тыя вытрасалі пер’е з падушак і, наадварот жа, запіхвалі ў насыпкі сала, вяленае мяса і ўсялякае там іншае, нібыта ўжо на такіх падушках ім будзе спацца мякчэй; a тыя зноў жа расхлябеньвалі печы і білі вокны, быццам хацелі напусціць y хату вечнага лета; медны і цынкавы посуд спляскалі і спакавалі пагнутыя, пакручаныя кавалкі ў мех; ложкі, сталы, крэслы і ўслоны папалілі, хоць на дварэ было да халеры сухіх дроў і цурбакоў; горшчыкі, міскі — напалам, нібыта ім смачней есцімецца смажанае з голай патэльні, або, можа, мерыліся толькі адзін раз паабедаць.