• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    тасць і пачцівасць да сапраўднага Бога была пастаўлена гэтак сама высока, як да ідала, што стаіць на тваім прылаўку ў выглядзе бразільца з рулонам тытуню пад пахай і люлькаю ў роце, я непахісна перакананы, ты заслужыўся б на права насіць цудоўны вяночак y тым свеце». У другога хлопца былі яшчэ пусцейшыя ідалы, бо калі ў адной кампаніі расказвалі, якім спасобкам кожны жывіўся і ратаваўся ў тыя дарагія часы страшэннага голаду, гэты сказаў ясна і проста, па-нямецку, што ягоны бог — слімакі і жабы, і калі б не яны, памёр бы з голаду. Я спытаўся ў яго, кім яму ў той час быў сам Бог, які пасылаў яму на ратунак жыцця такую нечысць; але ёлуп не меў чаго сказаць і здзівіў мяне яшчэ больш, бо я ж яшчэ нідзе не чытаў, што ні старадаўнія балвахвалы егіпцяне, ані няшчасныя амерыканцы не ўзвышалі ў божышчы такую брыдоту, як гэты дурны мэтлах.
    Неяк зайшоў я з адным чалавекам y месца з ндборам прыгожых рарытэтаў. Сярод карцін мне найбольш спадабалася «Ессе homo» сваёй вельмі далеглівай і літасцівай выявай, якая схіляла ўсіх гледачоў да спагады. Побач вісела папяровая карцінка, намаляваная ў Кітаі; на ёй сядзелі кітайскія божышчы ва ўсёй сваёй кітайскай велічы, некаторыя былі намаляваны ў выглядзе д’яблаў. Гаспадар дома спытаўся ў мяне, якая рэч з ягонай куншткамеры ўпадабалася мне найболын. Я паказаў на «Ессе homo», але ён сказаў, што я памыляюся; кітайскі малюнак больш рэдкі, a таму і даражэйшы; ён не аддасць кітайцаў за дзесяць такіх «экцэгомаў». Я адказаў: «Пане, няўжо ваша сэрца — як ваш рот?» Ён сказаў: «Значыцца, Бог y вашым сэрцы гэта той, пра чыё conterfait вашыя вусны сказалі, што ён даражэйшы. Бедачыска ты мой,— сказаў ён далей,— я ацэньваю іх рэдкаснасць!» Я адказаў: «Што больш рэдкае і вартае болыпага подзвігу, як не тое, што сам Сын Божы дзеля нас адпакутаваў, як паказана на гэтай карціне?»
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЯТЫ
    Сімпліцы не можа дастасавацца да свету, і свет глядзіць коса на дурасць гэту
    I як толькі ж бо такіх ды яшчэ безліч іншых балванаў было ў пашанаванні, так, наадварот, была ў пагардзе сапраўдная Божая веліч; і як не бачыў я нікога, хто прагнуў бы трымацца свайго слова і Божага наказу, так многа бачыў тых, якія яму супярэчылі, працівіліся і сваёй
    зласлівасцю падбухторвалі мытнікаў, якія ў часы, калі Хрыстос яшчэ хадзіў па зямлі, былі адкрытыя грэшнікі.
    Хрыстос кажа: «Любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавіснікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых; каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ёсць y нябёсах; бо Ён загадвае сонцу Свайму ўзыходзіць над ліхімі і добрымі і пасылае дождж на праведных і няправедных. Бо, калі вы будзеце любіць тых, што любяць вас, якая вам узнагарода? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? I калі вы вітаеце братоў вашых толькі, што асаблівага робіце? Ці ж не гэтак тое самае робяць і язычнікі?» Але я не знайшоў нікога, хто прагнуў бы прыняць гэты наказ Хрыста, a кожны рабіў якраз наадварот, проста як усуперак; было вось што: брат брата на вілы падхвата; і нідзе не было столькі зайздрасці, хцівасці, нянавісці, недабрахоці і няласкі, звадаў і раздору, як між братамі, сёстрамі і іншымі блізкімі падлабузнікамі; асабліва калі ім прыпадала дзяліць спадчыну, тады яны грызліся гадамі так зацята, што ў злосці і шаленстве былі горшыя за турак і татараў. Ненавідзелі адзін аднаго рамеснікі розных мясцін, аж я мусіў зрабіць сабе такую выснову, што адкрытыя грэшнікі, якімі былі публіканцы* і мытнікі, якіх многія ненавідзелі за іхнюю злосць і бязбожнасць, перад намі, сённяшнімі хрысціянамі, з нашай браталюбнасцю былі як усё роўна святыя анёлы; бо нават сам Хрыстос сведчыць за іх, што яны ж яшчэ й любілі. Таму я лічыў, што калі мы не маем ніякай узнагароды за тое, што не любім ворагаў нашых, дык якая ж кара і асуда нам павінна быць угатавана за тое, што мы і сяброў нашых ненавідзім. Там, дзе мела быць вялікая любоў, ласка і вернасць, я знаходзіў самую вялікую здрадлівасць, самую гвалтоўную нянавісць, зваду, шаленства, варожасць і зацятасць. Многія паны скуру лупілі са сваіх верных слуг і падданых; і, наадварот, многія падданыя падводзілі сваіх пабожных і ласкавых паноў. Няспынную грызню заўважыў я паміж многімі сужэнцамі; той-іншы тыран так патрактуе законную жонку, што горш за сабаку, a тая-іншая (s. v.) курва свайго дабрамыснага мужа мае за дурня і асла. A колькі ссабачаных і сапселых паноў і майстроў ашуквалі сваіх руплівых і пільных слуг і таварышаў, урываючы ў іх заслужаную плату, абкрадваючы іх на ежы і пітве; і гэтак сама колькі нявернай чэлядзі пабачыў я, якая ўводзіла ў траты і шкоду сваіх паблажнікаў-паноў крадзяжом і няд-
    Рымскія зборшчыкі падаткаў.
    бальствам. Крамнікі і рамеснікі навыперадкі насіліся з жыдамі і ўсякім махлярствам і шахермахерствам выціскалі з небаракі-селяніна салёны пот; a што звыш гэтага — тое ад ліхога.
    Усё гэта і тое, што ўбачыў і пачуў, я ўзважыў і цвёрда пастанавіў сабе: гэтыя лайдакі ніякія не хрысціяне, і пашукаў сабе іншай кампаніі.
    Самым жудасным здалося мне, аднак, калі я пачуў некаторых прамоўцаў, якія хваліліся сваёй ліхасцю, грэшнасцю, ганебнасцю і псотамі, бо я чуў y самы розны час і пры розных нагодах, кожны дзень, як яны казалі: «Набраліся мы ўчора, як голыя сракі! Я за дзень тройчы нацвіртаваўся і тройчы збляваў. Халера чортава, як мы добра ўвалілі тым мужыкам! Скула ніцая мне ў задніцу, як добра мы з тымі бабамі пупарэзнымі паказыталіся!» Item: «Як даў яму, аж нагамі падла накрыўся. Пальнуў яму — і пайшоў да святых. Я так яго кінуў на дурніцу, што яму й ванцак не паможа. Кульнуў яго, што карак больш не зрасцецца, усе вязы скруціў. Змалаціў суку, аж крывёю рыгаў, юхай мыўся». Такія і падобныя, ай, не хрысціянскія памоўкі кожан Божы дзень рвалі і тузалі мне вушы, a колькі-колькі я бачыў і чуў, як грашылі імем Госпада Бога, і гэта сапраўды жалю варта. Ваякі найбольш плявузгалі так: «Хадземце, прысянка Богу»* — і гэта, калі дзерці, адбіраць, забіваць, гвалціць, нападаць, браць y палон, паліць, і чаго толькі яшчэ не было іхняй страшнай працай. Вось так і ліхвяры і спекулянты рабілі свае каншахты з імем Божым на вуснах, a ўсё гэта здзірства і абіранне ад д’ябальскага хціўства. Я бачыў двух такіх спанатраных зухаў на шыбеніцы; аднае ночы яны пайшлі на крадзеж, і ўжо як прыставілі драбіну і адзін з іх з імем Бога на вуснах паткнуўся нагой, чуйны гаспадар дома ў імя чорта шугануў яго з драбінай уніз, гэты, гупнуўшы, паламаў сабе нагу, a значыцца, быў схоплены і праз некалькі дзён разам са сваім хаўруснікам зашморгнуты вяроўкай. Калі я чуў нешта падобнае, бачыў і абмяркоўваў, як яно было маёй звычкай, спасылаючыся на Святое Пісанне і прыводзячы прыклады, людзі называлі мяне дурнем і фантазёрам, за мае думкі мяне так часта асвіствалі, высмейвалі і бэсцілі, што я нарэшце зняхоціўся і пастанавіў сабе лепш маўчаць, чаго, зрэшты, па сваёй хрысціянскай любові ніяк не мог вытрымаць. Я хацеў, каб кожны быў, як я, выхаваны ў майгс пустэльніка, бо лічыў, што тады кожны ўбачыць сутнасць свету вачыма Сімпліцы,
    Беларуская гутарковая бажба (ад польск,— przysifga).
    як бачыў я. Я не быў такі празорлівы, каб разумець, што і тады ўбачыў бы на свеце не менш брыдоты. Тым часам шчыра ясна, што свецкі, набраны пыхі чалавек, прывыклы да ўсякіх паскудстваў і дурасцяў, і сам y іх ублытаны, менш за ўсё можа адчуваць, на якіх жа ліхіх шляхах ён коўзаецца са сваімі спадарожнікамі.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ
    Сімпліцы пачуў ад простых жаўнераў, як вітацца хрысціянскім манерам
    Як толькі я падумаў, што маю падставы сумнявацца, сярод хрысціян я ці не, я пайшоў да святара і выліў яму ўсю сваю маркоту, усё, што чуў і бачыў, a таксама пра тыя свае думкі, што я лічу людзей толькі пакепнікамі з Хрыста і яго слова, a не хрысціянамі. Я папрасіў дапамагчы мне развеяць туман, y якім я жыў, каб ужо добра ведаць, за каго прымаць людзей вакол мяне. Святар адказаў: «Вядома, яны хрысціяне, і я не раю табе называць іх неяк інакш». — «Божачкі! — сказаў я.— Як такое можа быць? Бо калі я катораму ўказваю на яго памылку, якую ён робіць супраць Бога, і з самым добрым намерам папраўляю яго, з мяне кпяць і смяюцца».— «А не здзіўляйся з таго,— адказаў святар,— я думаю, калі б нашы першыя пабожныя хрысціяне, якія жылі ў часы Хрыста, нават самі апосталы цяпер паўсталі і пайшлі ў свет, яны задалі б тваё пытанне і іх гэтак сама, як і цябе, усе лічылі б дурнямі. Усё, што ты дагэтуль пачуў і ўбачыў, гэта будзёншчына і дзіцячая забаўка ў параўнанні з тым, што тайна і яўна з поўным гвалтам чыніцца ў свеце супраць Бога і людзей. Але хай цябе гэта не займае; ты мала знойдзеш такіх хрысціян, як нябожчык пан Самуэль».
    Пакуль мы сабе вось так гутарылі, аж — вядуць па плошчы некалькі палонных, і гэта перапыніла нашу гутарку, бо нам абодвум хацелася паглядзець. I тут я пачуў такую бязглуздзіцу, якое і сасніць не мог. Гэта была новая мода вітацца і апытвацца; і вось адзін наш з гарнізона, які раней служыў y імператара, пазнае аднаго палоннага; ён падыходзіць да яго, падае яму руку, паціскае руку таму з радасцю і шчырым сэрцам і кажа: «Каб цябе пярун разнёс, ты ўсё яшчэ жывы, старое пудзіла? Чорт вазьмі, халеры на цябе няма, гэта ж трэба так сустрэцца! Я, каб мяне гром пабіў, даўно думаў, што цябе павесілі». На гэта палонны адказ-
    вае: «Чорта лысага, браце,— але ты гэта ці не ты? Каб цябе кадук за каўдун ушчаміў, як гэта ты ўшчаміўся сюды? Колькі жыву, не думаў, што зноў цябе пабачу, я ўжо быў думаў, ванцак цябе задраў рагаты ці халера якая ўвалакла». A калі яны разыходзіліся, сказалі адзін аднаму замест «барані цябе божа»: «Ну, y шворку, y шворку, можа, заўтрага пабачымся, a там-та ўжо наліжамся і пабавімся ўсмак!»
    «Якое ж гэта прыгожае, богаспадобнае вітанне? — сказаў я святару.— Гэта што, цудоўныя хрысціянскія пажаданні? Хіба няма ў іх якіх іншых прыстойных намераў на заўтрас? Хто прызнае іх хрысціянамі, хто іх будзе слухаць без здзіўлення? Калі яны адзін з адным гавораць так з хрысціянскай любоўю, як жа тады яно будзе, калі пасварацца? Пане святару, калі гэтыя ягняткі — хрысціяне, a вы іх пастаўлены пастыр, дык вам належыць пасвіць іх на лепшым выгане».— «Так,— адказаў святар,— мілае дзіця, y бязбожных жаўнераў усё так, ахіні іх літасцю, Гасподзь! Калі я што-небудзь ім казаў, дык гэта было так, нібы я прапаведаваў гнілым дубам, і я не меў з таго нічога, апрача небяспечнай нянавісці гэтых бязбожных дзецюкоў».