Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
шэйшае месца, a проста спраўна несла сваю павіннасць. Ніжнія, сквапныя, прагныя, спадзяваліся і чакалі, калі ападуць верхнія, каб сесці на іх месца, і калі катораму з дзесяці аднаму ніжняму ўдавалася ўспасобіцца ўгору, дык звычайна здаралася гэта аж y тым прыкрым веку, калі лепей бы ўжо яму дома на чарэне пранцы выграваць, чым y чыстым полі перціся на дзіду непрыяцеля; a калі каторы стаяў цверда і службу сваю спраўляў спраўна, калі адважна сунуўся насустрач усім небяспекам, дык яму зайздросцілі іншыя, і часта хай тое праз непрадбачаны выпадак ці праз іншае глупства ў яго адбіралі і пасаду і жыццё. Ні за што ён так аберуч не трымаўся, як за памянёнае гладкае месца; і калі каторы меў увішнага фельдфебеля ці сяржанта, дык дужа неахвотна расставаўся з ім, a калі іншага выйсця не было, пераводзіў яго ў фэндрыкі — прапаршчыкі. Таму з большай ахвотай набіралі замест старых жаўнераў маладых дрыстуноў (вой! — s. v.), камердынераў, падрослых пахолкаў, збяднелых шляхцюкоў, сваякоў і іншы зброд і ўсялякіх блюдалізаў, якія з горла дралі хлеб y служылых і выбіваліся ў тыя фэндрыкі.
РАЗДЗЕЛ СЕМНАЦЦАТЫ
Сімпліцы даведваецца, што не толькі вяльможа, але і ландскнэхт ваяваць добра можа
Гэта так маркоціла аднаго старога фельдфебеля, што ён пачаў слініць і жаліцца, a малады шляхціц адказаў яму: «Ці ж ты не ведаеш, што ўсе вайсковыя пасады абсаджваюцца шляхетнымі пярсонамі, якія на гэта найбольш здатныя? Сівыя бароды не б’юць непрыяцеля, дык ці не адно і тое самае было б наняць замест вас стада казлоў! Спяваюць жа:
Старыя змоглыя быкі —
Адна марока ў стадзе: Аб’ездзіць, змуляе бакі, Дзе ўзлезе, там і сядзе.
Надзеі больш, калі бугай
Гізуе пад ахвоту, A старасць мудрая няхай Маралізуе цноту.
Скажы мне, стары дышаль, ці ж прыродны шляхціцафіцэр не ў болыпай пашане ў жаўнераў, чым тыя, што выбіліся з простых кнэхтаў? і якая тут можа быць ваенная дысцыпліна, калі нямашака ніякага рышпекту? Хіба палка-
водзец не больш давярае шляхціцу, чым вясковаму дзецюку, які ўцёк ад бацькавага плуга, не ўзычыўшы дабра сваім родным? Прыстойны шляхціц хутчэй з гонарам памрэ, чым запляміць і спаганьбіць свой род нявернасцю, дэзерцірствам або яшчэ якім паскудствам. Таму шляхціцу і перавага на ўсіх шляхах, ва ўсіх ужытках, як тое мы бачым y leg. Honor. dig. de honor. Ёганэс дэ Платэа ясна кажа, што пры адправе пасады шляхце даецца перавага, каб шляхту заўсёды прымалі першую, перад плебеямі; такое прынята ў любым праве і пацверджана ў Святым Пісанні, бо: Beata terra, cujus rex nobilis est», кажа Cipax cap. 10, a гэта i ёсць цудоўнае сведчанне за перавагу, якая належыцца шляхце. I калі ўжо хто з вас — спраўны жаўнер і ўмее не проста нюхаць порах, але і задаць ворагу пытлю, дык гэта яшчэ не азначае, што за адно гэта ён ужо й здольны камандаваць іншымі і хавацца за іх спіны, бо, якраз яно наадварот, такая цнота — не хавацца — уласцівая шляхце ад прыроды або прышчэплена і развіта з маладосці. Сэнэка кажа: «Habet hocproprium generosus animus, quod concitatur ad honesta, et neminem excelsi ingenii virum humilia delectant et sordida», што азначае: «Гераічны дух мае ў сабе ўласцівасць, якая заўсёды падаграецца да дзеяў сумленных; таму ніякі высокі дух не мае ахвоты да рэчаў дробязных і нягодных». Гэта выявіў таксама паэт Фаўстус y такім двухрадкоўі:
Si te rusticitas vilem genuisset agrestis, Nobilitas animi non foret ista tui.
Апрача таго, y шляхты больш, чым y сялян, спосабаў дапамагаць сваім падначаленым грашыма, a слабым ротам — людзьмі. Так, як і паводле выслоўя, выглядала б няхораша, калі б селяніна ставілі вышэй за шляхціца, дый самыя сяляне былі б дужа пыхлівыя, калі б іх вось так спадналуску рабілі панамі, як той казаў:
Ніякі меч не раскроіць так лоб, Як калі панам робіцца халоп.
Калі б сяляне, як шляхта паводле здавён ухваленага звычаю, мелі вайсковыя пасады, яны ж, вядома, так проста і хутка не дапусцілі б да сябе ніводнага шляхціца; таму, калі б жаўнеры фартуны, як іх называюць, дапамаглі вам узнесціся да высокае чты, як бывае звычайна, з вас выціснулі б увесь дух, перш чым прызналі б вас вартымі чагось лепшага, і вой-вой колькі яшчэ разоў падумалі б, перш чым павысіць; a на той час жар вашай маладосці,
глвдзіш, ужо і прытушаны, і вам ужо наўме, як бы дзе прыладзіць і прыгрэць свае лядашчыя сцёгны, ужо зруйнаваныя службай, без увагі на тое, хто ваюе і сумленна служыць; вось якраз таму малады сабака на паляванні лепшы за старога льва.
Фельдфебель адказаў: «Які дурань будзе служыць і палезе на пэўную смерць, калі яму не свеціць, што за свае выдатныя паводзіны ўздатніцца на падвышку, калі не будзе аддзячаны за верную службу? На чорта такая вайна і такая служба! У такім разе адразу выходзіць наяву, хто ёсць хто, ці ты добра паводзіш сябе, a ці не, ці ты смела прэш на ворага, a ці, як заяц, шыешся ў кусты. Я ці раз чуў ад нашага старога палкоўніка, што ён не пацярпеў бы ў сваім палку такога жаўнера, які не ўпэўнены, што сваім умельствам не цягне на генерала. Кожны мусіць прызнаць, што тыя народы, якія пасабляюць простым, але здольным ваякам выходзіць наперад, не забываюць пра іх адвагу, звычайна перамагаюць, як гэта бачым y персаў і туркаў. Сказана ж:
Выдатна свеціць лямпа і гарыць няблага, Не гаснучы, калі ў ёй якасны алей. Жаўнеру служыцца ахвотней і мілей, Калі аплачана ягоная адвага».
Шляхціц адказаў: «Калі здатнасць прыстойнага чалавека відна, ён, вядома ж, не будзе не заўважаны; сенняшнімі часамі колькі хоч бачыш людзей, якія ўзяліся за меч ад плуга, ад іголкі, ад ботаў, ад авечых кашараў, a вось жа годна трымаюцца і сваёй гераічнай адвагай і слаўнай бясстрашнасцю сягнулі па-над простую шляхту аж y графы і князі. Кім быў імператараў Ёган фон Вэрд? Кім — швед Стальганс? Кім гесэнскія малышы Якаб і Шт. Андрэас? A колькі-колькі яшчэ такіх, якіх я, каб сказаць карацей, не называю. На цяперашні час не навіна, гэта і нашчадкі прызнаюць, што простыя, пачцівыя людзі праз вайну дайшлі да высокай пашаны, як гэта было і за колішнім часам. Тамерлан стаў магутным валадаром і страшным тыранам усяго свету, a раней жа быў свінапасам; Агафокл, кароль Сіцыліі,— a ганчароў жа сын; Тэлефас, карэтнік, стаў каралём y Лідыі; бацька імператара Валенцініяні быў канатнік; Маўрыцы Кападокс, прыгонны слуга, быў імператарам пасля Тыберыя; Ёганэс Зэмісцэс прыйшоў на імператарства са школы. Як сведчыць Флавій Вопіск, імператар Баноэ быў сынам беднага школьнага настаўніка; Гіпербол, сын Хэрміда, спярша быў сынам ліхтаршчыка, a потым князем y Афінах; Юстын, які правіў перад Юстыніянам, да свайго валадарання пасвіў свінні; Хуга Капэт, сын мясніка,— потым
кароль Францыі; Піцар, таксама свінапас, a потым маркграф y Вест-Індыі, грошы цэбрамі мераў».
Фельдфебель адказаў: «Усё гэта, вадома, хоць і лье ваду на мой млын, але тым часам я бачу, што дзверы да больш высокага стану, y шляхецтва, нам зачынены. Шляхту, ледзь-ледзь яна вылузаецца, ужо садзяць на такія месцы, пра якія мы ніколі і марыць не можам, хай нават на большае здатныя, чым каторы набіліст, прадстаўлены сёння да палкоўніка. I як сярод сялян часам прападае светлы геній, бо яму не стае сродкаў на адукацыю, так старэе і сёй-той стары жаўнер са сваім мушкетам, a мог бы камандаваць палком і саслужыць вялікую службу камандуючаму».
РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ
Сімпліцы ўпершыню л.ес пакідае, бо галадаць яму не выпадае
Не хацелася слухаць далей старога ёлупа, але хай сабе таўчэ, хай скардзіцца, колькі яму ўлезе; часта ж ён лупцаваў небаракаў-жаўнераў, як сабак. Я адвярнуўся і глядзеў на дрэвы, якіх было тут процьма (уся зямля зарасла), сачыў, як яны хістаюцца, натыкаюцца адно на адно; аж тут сыпанулі роем: пайшла страляніна, хто забіты, хто жывы; імгненне — вось ён жывы і здаровы, a вось ужо й мёртвы; раз-два-тры — і адзін ужо без рукі, другі без нагі, трэці без галавы. Калі я так глядзеў і падзіўляўся, тут і падалося мне, быццам усе тыя дрэвы, якія я бачыў, зліліся ў адно і на вяршаліне яго сядзіць сам бог вайны Марс і накрывае голлем дрэва ўсю Еўропу. Яшчэ падумаў, што дрэва магло б пакрыць ценем увесь свет, каб не быў такі белы, бо яно авявалася зайздрасцю і нянавісцю, злосцю і зласлівасцю, лізаблюдствам, пыхай і скнарнасцю ды іншымі падобнымі далікатнымі цнотамі, як і пранозлівым паўночным ветрам, яно здавалася зусім рэдкім і прагалістым, a на камлі былі напісаны такія вершы:
Жалезны дуб, пашкуматаны да камля, Скідае сам з сябе ўсю лішніцу галля: Вайна ўнутры сябе і звады між братоў Нясуць пакуты ўсім, нясуць разлад y дом.
Моцны посвіст гэтага шкодлівага ветру і шум самога дрэва разбудзілі мяне, і я ўбачыў, што я зусім адзін. I тут я зноў пачаў згадваць і сваім мозачкам разважаць, што ж мне такі рабіць далей. Заставацца ў лесе — не выпадае, бо ў мяне
ўсё чыста пабрана, і я не змагу, проста не выжыву; анічога ж не засталося, толькі некалькі параскіданых і пашкуматаных кніг. Збіраючы іх, прыплакваючы і ў душы заклікаючы Бога, каб ен кіраваў мною і веў мяне, куды трэба, я раптам знайшоў лісток, напісаны яшчэ пустэльнікам,— y ім было:
«Дарагі Сімпліцы, калі ты знойдзеш гэтае пісямко, сыходзь адразу з лесу і ратуй сябе і святара з паўсталай бяды; бо ён зрабіў мне шмат добрага. A Гасподзь Бог, Якога ты павінен увесь час мець перад вачыма і Якому рупліва маліцца мусіій, прывядзе цябе ў такое месца, дзе табе будзе добра. Толькі ж май Яго перад вачыма, пголькі ж старайся служыць Яму так, быццам я яшчэ з табою ў лесе. Думай бесперастанку пра мае апошнія словы, і ты выстаіш.
Vale*».
Я пацалаваў гэтае пісьмо і магілу пустэльніка мо тысячу разоў і без доўгіх збораў выправіўся ў дарогу шукаць людзей; ішоў два дні па гасцінцы, і дзе заставала мяне ноч, там я шукаў дуплістага дрэва, каб мець прытулак; еў букавіцы, якія збіраў па дарозе. A трэцяга дня апынуўся непадалек ад Гэльнхаўзэна на даволі роўным полі; і там я меў ужо проста вясельную гасціну, бо на полі было многа снапоў, сяляне, якіх рассеялі пасля славутай бітвы пад Нёрдлінгенам, на мае шчасце, не паспелі іх прыбраць. У снапах я ўладзіўся нанач, бо ўжо было страшна холадна, павячэраў нацёртай y далонях пшаніцай — прысмакі, a не ежа, царскія лагодкі, даўно нічога такога ў роце не было.