Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
зоркамі да самых багоў. Калі б ты быў чалавек альбо калі б ты, прынамсі, як чалавек, чытаў гісторыю, ты зразумеў бы і розніцу, якая паўстала паміж людзьмі, і адпаведна гэтаму ўмеў бы кожнаму даваць пачэсны тытул; з увагі ж на тое, што ты цяля і няздатны ці няварты на чалавечую пашану і гонар, дык і вярзеш пра ўсё як дурное цяля і не аддаеш высокаму роду таго, што ёсць яго радасць і шчасце». Я адказаў: «Я быў чалавекам, як і ты, я многа чытаў, a таму Mary меркаваць, што альбо ты няправільна разумееш свой гешэфт, альбо маеш інтэрас гаварыць інакш, ніж думаеш. Скажы мне, якія такія цудоўныя чыны, якія такія пахвальныя здольствы і мастацтвы прыдуманы, якія былі б дастатковыя, каб увысакародніць і праславіць імёны цэлага роду на сотні і сотні гадоў наперад пасля смерці тых герояў і мастакоў? Ці ж сіла герояў і мудрасць умельцаў і высокі розум не памерлі разам з імі? Калі ты гэтага не разумееш і якасці бацькоў пераносіш на спадкаемцаў-дзяцей, дык я мушу падумаць, што тваім бацькам быў тунец-дурнец, a маці — камбала пляскатая».— «Ха,— адказаў сакратар,— калі ўжо ў нас з табою на тычкі-смехі пайшло, дык я магу табе закінуць, што твой татусь быў тупагаловы шпэсэрцкі халоп, і хоць на тваёй радзіме і ў тваім родзе шмат вялікіх галганаў, ты, аднак, дужа здрабнеў, калі дажыўся да стану неразумнага цяляці».— «Маеш рацыю, вось тут я цябе і дастаў,— адказаў я,— гэта якраз тое, што я й кажу,— менавіта бацькоўскія цноты не перадаюцца дзецям, і якраз таму дзеці не вартыя бацькоўскіх тытулаў. Што да мяне, дык не ганьба мне цялём быць, бо гэтым самым y гэтай вось скуры я пашанаваны гонарам кіравацца прыкладам магутнага цара Навухаданосара. Хто ведае, можа, якраз гэта ўпадабаецца Богу, калі я, як і цар, зноў стану чалавекам, ды нават, можа, болыпым, чым быў мой татусь? Я слаўлю тых, якія якраз сваімі цнотамі дасталіся да вышыні ў родзе».— «Сказана — яшчэ не ўстаноўлена,— сказаў сакратар,— што дзеці не могуць спадкаваць ганаровых тытулаў сваіх бацькоў, і ты павінен прызнаць і неаспрэчна даказаць мне, што вартыя ўсялякай пахвалы тыя, якія ўвысакародніліся дзякуючы сваім высакародным учынкам. A калі так, дык з гэтага вынікае, што па праве шануюцца і дзеці, бо яблык падае недалёка ад яблыні. Хто з нашчадкаў Аляксандра Вялікага, калі б каторае засталося жывое, не хацеў бы праславіцца ваеннай адвагай сваіх продкаў? Гэты праявіў сваю прагу змагацца ў маладосці, калі яшчэ быў няздольны трымаць зброю, сваімі жальбамі, што бацька ягоны ўсе зваюе і нічога яму не застанецца. Хіба ж не скарыў ён
цэлы свет да сваіх трыццаці гадоў і ці не насыціўся подзвігамі? Хіба ў бітве з індусамі, калі яго пакінулі свае, не спацеў ён ад гневу крывавым потам? Хіба не палала аблічча ў яго, быццам абкладзенае полымем, што аж перапалоханыя барбары мусілі адступіць? Хто не ўшануе яго і не паставіць над іншымі людзьмі, калі нават Квінт Курцый сведчыць пра яго, што дыханне яго пахла бальзамам, яго пот — піжмай, a яго мёртвае цела каштоўнымі духмянасцямі? Я тут мог бы яшчэ зацытаваць Юлія Цэзара і Пампея, з якіх першы, апрача перамогаў y грамадзянскіх войнах, пяцьдзесят разоў выступаў y адкрытым полі і паклаў 1 152 000 ваяроў. A другі апрача 940 адабраных y марскіх піратаў караблёў захапіў і ўпакорыў 876 гарадоў і сёлаў ад Альпаў да Гішпаніі. Пра славу Марка Сэргія я ўжо памаўчу і толькі вокаўзам згадаю пра Луцыя Сіка Дэнтата; ён быў цэхавы старшыня ў Рыме, калі Спурый Турпэй і Аўл Этэрній былі бургамістрамі. Гэты вызначыўся ў 110 бітвах і восем разоў перамагаў тых, хто яго выклікаў на бой; ён мог паказаць 45 шнараў ад ран, якія ён атрымаў, як мужчына, y грудзі і ніводнай y спіну; з дзевяццю камандуючымі хадзіў ён з трыумфам y паходы і ў кожным пагеройску вызначыўся. A ваенная слава Капіталінія Манлія не была б меншая, калі б напрыканцы свайго жыцця ён яе сам не прынізіў; бо ён мог бы таксама паказаць яшчэ 33 шнары ад ранаў, не лічачы таго, што ён адзін утрымаў, уратаваў ад галаў Капітолій з усімі яго скарбамі. A біблійныя героі Ясія, Давід, Ёаў, Макавеі і многія іншыя, з якіх адны здабылі зямлю абяцаную, a другія зноў жа далі ёй свабоду? Item асілкі Геркулес, Тэзэй і іншыя, пра якіх расказаць немагчыма, a іх несмяротную славу не апішаш ніякімі словамі! Ці ж не павінны яны быць ушанаваныя і ўслаўленыя ў нашчадках?
Але пакінем збройнае і звернемся да мастацтваў, якія хай, можа, крыху менш уражваюць, але тым часам праславілі сваіх выдатных адэптаў. Якую выспрытненасць мы бачым y Зэўксіса, які, дзякуючы сваёй умельскай галаве і здатнай руцэ, ашукваў птушак y паднябессі? Item y Апелеса, які намаляваў Венеру так натуральна, так прыгожа, так субтыльна, так далікатна і мякка ва ўсіх лініях, што маладыя хлопцы кахалі яе? Плутарх піша, што Архімед адной рукою і адной вяроўкай уцягнуў сіракузцам на торжышча вялізны карабель, нагружаны таварам, так лёгка, быццам вёў уючную жывёлу, чаго не маглі б адужаць дваццаць валоў, не кажучы пра падобных на цябе цялят. Хіба гэтыя спрытныя здольнікі не павінны быць упачціўлены ганаро-
вым тытулам, вартым іхняга мастацтва? Хто не хацеў бы вылучыць і ўславіць перад іншымі людзьмі тых, якія персідскаму цару Сапору выштукавалі шкляны сасуд, які быў такі шырокі і высокі, што цар мог сядзець усярэдзіне яго і бачыць пад сабою, як усходзяць і заходзяць свяцілы нябесныя? Альбо ж ці не мае быць увяльбёны Архіт, які рабіў такіх драўляных галубоў, што яны, як жывыя птушкі, маглі лётаць y паветры? Альбертус Магнус выкаваў галаву, якая ясна вымаўляла разумныя словы. A яшчэ ж і Мемнонісаў слуп, як толькі азарала яго ранішняе сонца, выдаваў зычны, чысты голас. Ужо памянёны Архімед зрабіў люстра, якім спаліў y моры варожыя караблі. Так і Пталамей згадвае пра адно такое цудоўнае люстра, якое паказвала ў сабе столькі твараў, колькі ў дні было гадзін. Хто не назаве высакароднай руку таго пісца, які, як сведчыць Пліній, перапісаў Гамераву «Іліяду», y якой 100 000 вершаў, на такім шматку паперы, што яго можна было ўмясціць y арэхавай шкарлупіне. Іншы ўмелец зрабіў такі дасканалы, з усім належным рыштункам карабель, што яго можна было схаваць пад крыло пчалы. A хто адмовіцца ўславіць таго, хто першы прыдумаў літары? Так, хто шматкроць не паставіць над усімі мастацтвамі таго, што вынайшаў высакароднае і ўсяму свету ў найвышэйшай ступені карыснае мастацтва кнігадрукавання? Калі Цэрэя, a гэта ж яна першая прыдумала рольніцтва і млыны, лічылася багіняй, чаму ж тады было б несправядліва ўславіць яе ганаровымі тытуламі за іншыя заслугі? Праўда, гэта не залежыць ад таго, ці здолееш ты сваімі ялавічнымі мазгамі ўцяміць гэта ці не. У цябе розуму не як кот наплакаў, a вунь жа — як y таго сабакі, які ляжаў на капіцы сена і не падпускаў да яе вала, бо сам не мог тое сена есці. Ты не варты ніякай пашаны і менавіта з гэтай прычыны адмаўляеш y гэтым праве тым, хто пашаны варты».
Убачыўшы, як мяне ўелі, я адказаў: «Выдатныя гераічныя подзвігі заслугоўвалі б самай высокай учты, калі б яны не неслі іншым людзям пагібелі ці шкоды. Чаго вартая слава, якая замарана нявінна пралітай крывёю людзей? I што гэта за высакародства, якое было прыдбана і замацавана пагібеллю многіх тысяч людзей? Што да мастацтваў, дык што гэта як не суцэльная марнасць і блізір? Так, яны гэтакія ж пустыя, пыхлівыя і непатрэбныя, як і самі тытулы, калі ўладальнікі іх спаганяюць з іх карысць; бо альбо ж яны служаць сквапнасці альбо псоце іншых людзей, як тыя страшныя штуковіны, якія я нядаўна бачыў на вазах. Без кнігадрукавання і кніг людзі яшчэ неяк абышліся б,
паводле думкі і меркавання аднаго святога мужа, які сказаў, што сам белы свет ёсць яму дастатковая кніга, каб дзівавацца з цудаў ягонага Творцы і спазнаваць па ёй Божую ўсемагутнасць».
РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
Сімпліцы гаворыць пра цяжкі лёс пана, якому вялікая ўлада прыпала
Мой пан хацеў таксама падасціпнічаць і сказаў: «Бачу, не дастаўшыся да шляхецтва, ты пагарджаеш тытуламі». Я адказаў: «Пане, калі б з гэтай хвіліны я заняў тваё пачэснае месца, дык і тады тытула не прыняў бы!» Мой пан засмяяўся і сказаў: «Веру, веру, бо валу смакуе толькі аўсяная салома; калі б, аднак, асягнены высокім розумам, як шляхетныя асобы, ты рупліва прабіваўся б і да высокае чты і да шаноўлі. Я, прынамсі, за марнасць не лічу, калі шчасце ўзносіць мяне над іншымі». Я ўздыхнуў і сказаў: «Ах ты, мой дабрамыснічак! Ах, дабрашчаснасць ты мая мазольная! Пане, я пабажуся табе, што ў Ханаў ты самы няшчасны гаротнік».— «Як гэта! Чаму? Цяля,— сказаў мой пан,— адкрый жа мне сакрэт і прычыну, бо я і не ведаю». Я адказаў: «Калі ты не ведаеш і не адчуваеш, што ў Ханаў ты губернатар і таму абкладзены турботамі і клопатамі, дык альбо цябе засляпіла занадта вялікая пыха і прага да пашаны, якое і без таго шмат маеш, альбо ты жалезны і адчуваць не можаш. Ты толькі загадваеш, a кожны, хто табе на вочы ўскінецца, мусіць толькі слухацца. A ці задарма яны так прагінаюцца? Ці не ты слуга ўсіхны? Ці не ты павінен дбаць пра кожнага з іх? Глянь, сёння ты з усіх бакоў абложаны ворагамі, і захаванне гэтай крэпасці ляжыць на тваіх адзіна плячах, ты павінен думаць, як бы гэта дакласці шкоды непрыяцелю, і пры гэтым павінен дасачыць, каб твае намеры не раскрыліся. Ці ж не даводзіцца табе часам і самому пастаяць y каравуле, як простаму жаўнеру? Апрача гэтага, табе трэба пераймацца, каб не было няхваткі грошай, амуніцыі, страўнасці і людзей y войску, і з гэтай прычыны ты мусіш усю краіну трымаць на кантрыбуцыі пад пастаянным наглядам і ў страху. Пашлеш людзей, a яны рабуюць, плюндраць, крадуць, паляць і забіваюць — гэта іхняя праца; вось жа і нядаўна яны зруйнавалі Орб, занялі Браўнфэльз і Штадэн ды ўсё і пусцілі дымам. Яны, праўда, мелі з таго сваю карысць, a
ты толькі прымеш цяжкую адказнасць перад Богам. Я дапускаю, што разам з гонарам і славай перападае табе і пажытак; але ці ведаеш ты, хто мецьме найбольшую выгоду з тых скарбаў, якіх ты назбіраў? A калі б гэтае багацце і дасталася табе, што, зрэшты, вельмі малаверагодна, ты ўсё адно пакінеш яго на зямлі і не возьмеш з сабою нічога, апрача грахоў, якія гэтым збіраннем прыдбаў. A калі пашчасціць табе ўжыць сабе на карысць багаты луп, дык гэтым самым ты мантачыш пот і кроў убогіх людзей, якія сёння церпяць галечу і нястачу альбо і зусім прападаюць і мруць з голаду. 0, як часта я бачу, што думкі твае рассейваюцца ад цяжкай пасады тваёй, a вось я і іншыя цяляты, дык жа зусім наадварот, спім спакойна без ніякіх турботаў. A калі ты гэтага не рабіцьмеш, дык можаш паплаціцца галавою, як што нечагась не дагледзіш, нешта ўпусціш з таго, што мае быць зроблена для захавання падначаленага табе войска і крэпасці. Падзівіся ж, мне такі клопат не абыходзіць! Бо я ведаю, што прыродзе я абавязаны вярнуць толькі сваю смерць, я і не баюся, што нехта прыступам возьме мой хлеў, і мне не трэба вечна расшарквацца за сваё жыццё. Памру я малады, дык усё адно мяне абыдзе цяжкае ярмо вала; a тваёй пагібелі прагнуць і дамагаюцца тысячамі спосабаў. Таму ўсё тваё жыццё не што іншае, як заўсёдны клопат і бессань, бо трэба табе баяцца і ворагаў і сяброў, a яны ж, несумненна, задумай ты зрабіць нешта інакш, чым робіш, пачнуць намышляць, як цябе пазбавіць альбо жыцця, альбо грошай, альбо рэпутацыі, альбо каманднай пасады, альбо яшчэ чорт яго ведае чаго. Твой вораг падкопвае цябе адкрыта, a закадычныя прыяцелі-захрыбетнікі зайздросцяць твайму шчасцю спадналуску; ад сваіх падданых ты таксама, лічы, не ўбяспечаны. Я ўжо не кажу пра тое, як цябе штодня даймае, ганяе з месца на месца твая пякучая туга, калі ты думаеш, як зрабіць яшчэ большымі імя і славу, падняцца вышэй y вайсковым стане, сабраць болып багацця, апанаваць ворага сваім умельствам і падмяць яго пад сябе, захапіць знянацку які горад і сплюндрыць яго і іп summa зрабіць амаль усё, што пляжыць іншых людзей і шкодзіць тваёй душы і ўсяляк супрацівіцца Божай волі. Але што самае прыкрае, гэта тое, што ты так спачвараны сваімі ж пахлебцамі, аж і сам сябе ўжо не ведаеш, бо так змардаваны і атручаны, што, ідучы па нябеснай дарозе, не бачыш яе; a ўсё, што ты робіш, яны люта ненавідзяць і ўсе твае заганы абвяшчаюць цнотамі, тваю зласлівасць — справядлівасцю, і калі ты дазваляеш рабаваць і зняхайваць людзей і краіну, дык яны кажуць, што ты бравы служака,