• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    Аднаго разу на сконе траўня, калі я намерыўся сваім пахібным, але мне звыклым спосабам расстарацца якое-небудзь перакускі і выйшаў нарэшце на сялянскі двор, ціхаціхенька ўплішчыўся на кухню, але неўзабаве заўважыў, што людзі яшчэ былі на нагах (да ўвагі: я ніколі не заходзіў туды, дзе былі сабакі) ; таму я прачыніў дзверы, якія з кухні на двор, каб, калі прыпячэ, можна было сігануць напрасткі, і затаіўся, як мыш, чакаючы, калі людзі паўкладаюцца. Тут я заўважыў шчыліну з кухні ў пакой; я падкраўся паглядзець, ці скора людзі паснуць. Але чаканка мая была марная, бо, наадварот, яны якраз апраналіся, a замест лямпы на ўслоне гарэла нейкае сіняе сернае полымца, каля якога яны нечым націралі жэрдзі, дзеркачы, вілы, крэслы і ўслоны; шмараваліся і самі і выляталі ў акно. Я моцна здзівіўся, і на мяне найшла немарасць; але я быў прывычны і да большага страху, няма што колькі жыву, a не чытаў і не чуў пра такія страхоцці, дык я не вельмі і збаяўся, можа, яшчэ і таму, што ўсё чынілася спехам, больш таго, калі ўсе нашмараваліся і вылецелі ўпрочкі, я адважыўся прашыцца ў сам пакой, падумаў яшчэ быў, што б гэта ўзяць і дзе чаго шукаць, і, поўны гэтакіх думак, на хаду прысеў на ўслончык. Але як толькі я сеў, той узвіўся ўмомант разам са мною, шугануў y акно, без заплечніка і стрэльбы, якія я адклаў убок, і такім чынам сплаціў каш-
    тоўныя мазі і націркі. Як сеў, як вылецеў і як устаў — усё гэта адбылося ў адно імгненне; і апынуўся, як мне здалося, y вялікім тлуме людзей, можа, гэта таму, што я ад страху не заўважыў, колькі доўжылася падарожжа. Людзі скакалі нейкі дзівосны карагод, якога такога я, колькі жыву на свеце, яшчэ не бачыў; яны пабраліся за рукі і ўтварылі многа колаў, адно ў адным, стоячы спінамі адно да аднаго, як гэта малююць трох грацый, калі яны стаяць тварамі вонкі. Унутранае кола было з сямі-васьмі асобаў, наступнае з настолькі ж асобаў больш, трэцяе больш за першыя два, і так далей, аж y вонкавым коле было ўжо больш за дзвесце. I як што адно кола, танцуючы, рухалася ў адзін бок, a другое ў другі, я не мог разгледзець, колькі ўсяго было тых колаў і што было ўсярэдзіне, вакол чаго яны завіхаліся. A выглядала ўсё разам вельмі страшліва і дзіўна, бо галовы так і мільгаталі адна паўз другое ў смешнай мітусні. I які дзіўны быў сам карагод, такая была і музыка; як мне падалося, кожны яшчэ і спяваў пад скокі, і ўтваралася некая казачная гармонія. Мой услончык, які мяне прынёс сюды, апусціўся каля музыкаў, якія стаялі вакол; y многіх замест жалеек, пішчалак і шалманак былі вужакі, змеі і мядзянкі, на якіх яны весела пасвіствалі. У некаторых былі каты, якім яны фукалі ў дупкі, перабіраючы лады на хвастах; гучала гэта падобна як на дудах. Іншыя гудзелі на конскіх галовах як на выдатных дышканетах, a яшчэ каторыя, як на гарфах струны, перабіралі пальцамі каровіныя рэбры шкілетаў, якія такія можна бачыць на сметніках; a яшчэ адзін такі быў там штукант з сучкай пад пахай; ён уджыгаў на яе хвасце і перабіраў пальцамі цыцкі. A чэрці гулі і трубілі насамі, аж па ўсім лесе гуло; a як толькі скокі спыніліся, уся гэта пякельная шобла пачала шалець, крычаць, ягліць, вішчаць, бузаваць, лямантаваць, лютаваць, бушаваць, панібраціцца, быццам усе яны разам павар’яцелі і пакруціліся.
    У гэтым страхотлівым шоламе і вэрхале да мяне падышоў нейкі маладзік з вялікай пачварнай жабай пад пахай, такой вялікай, як вайсковы бубен, і ў рапухі з задніцы лезлі вантробы, a яна іх зноў глытала, і выглядала гэта так гідотна і моташна, што мяне пацягнула на ваніты. «Падзівіся, Сімпліцы,— сказаў маладзік,— я ведаю, што ты добры дудар; урэж нам штучку-другую, паслухайма». Я спалохаўся, ледзь не ўпаў, што хлопец назваў мяне маім імем, і ад страху зусім анямеў, a і нават падумаў, што сплю і сню ўсю гэтую непамыслоту, a таму ў душы і сэрцы папрасіў Госпада Бога Усемагутнага, каб ён разбудзіў мяне
    і дапамог выцерабіцца са сну і кашмару. A той, з рапухай каторы, на якога я пільна глядзеў, пашморгваў носам, туды-сюды, як калакуцкі* індык, і нарэшце садануў мне ў грудзі, аж я ледзь не задыхнуўся. Тады я пачаў на поўны голас заклікаць Бога і сказаў: «Госпадзе Ісусе Хрысце!» Ледзь толькі былі прамоўлены гэтыя магутныя словы, як уся пякельная нечысць прапала, як і не было. Умомант зрабілася цёмна, a на сэрцы мне так страшна, што я ўпаў на зямлю і сто разоў перажагнаўся.
    РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ Сімпліцы хоча, каб чытач паверыў, што ён не выдумаў гэтай хімеры
    Ёсць многа людзей, сярод іх і знакамітыя вучоныя людзі, якія не вераць, што на свеце ёсць ведзьмы і страшыдлы і яны лётаюць y паветры, як я не сумняваюся, што знойдуцца і такія, якія будуць казаць, быццам Сімпліцы тут кроіць вялікім нажом — блінды правіць, выдумляе і хваліцца. 3 такімі не буду спрачацца, бо хваліцца — хай не мастацтва, але нашым часам і не абы-якое рамяство, вельмі нават пашыранае, як не магу я і адмаўляць, што нічога іншага я і не ўмеў, інакш быў бы нікчэмны няздара. Хто адмаўляе вядзьмацкія лёты, няхай успомніць пра Сымона-чарадзея, які быў падняты нячыстым духам y паветра, a як настала гадзіна малітвы св. Пятра, зноў упаў на зямлю. A Мікалай Рамігіус, які быў адважны вучоны і разумны муж y адным толькі герцагстве Латрынгія, аддаў на спаленне да паўтара тузіна ведзьмаў, расказвае пра Егана фон Хамбаха, што ягоная маці, якая была ведзьма, на шаснаццатым годзе брала яго на свой рэй, каб ён, вучачыся іграць, падыгрываў ім y карагодзе. Пад канец ён залез на дрэва, іграў адтуль і пільна прыглядваўся да скокаў, мабыць, таму, што ўсё гэта здалося яму вельмі дзіўным, бо ўсё там вялося неяк дужа блазнотна; нарэшце ён кажа: «Аслані, мілы Божа, адкуль столькі набралася дурнога безгалоўя і зброду?» I ледзь ен вымавіў гэтыя словы, як упаў з дрэва, вывіхнуў плячук і гукнуў на дапамогу; але ўжо не было нікога, анізвання. Калі ён потым расказаў пра ўсё, болыпасць назвалі гэта выдумкай, байкай, аж пакуль неза-
    Галандскі (стар. бел).
    баўным часам не была схоплена прылічна*, на гарачым чарадзействе Катарына Прэвоцыя, якая таксама была на той зборні; яна прызналася, як яно ўсё там было, адно хіба што нічога не ведала пра Хэмбахаў вокліч. Маёлус падае два прыклады: пра аднаго пахолка, які павесіўся на сваёй жонцы, і пра аднаго чужаложніка, як ён узяў y другой падложніцы яе слоік, нашмараваўся, і як яны паляцелі на вядзьмацкі шабас. Павядаюць яшчэ пра аднаго кнэхта, які, устаўшы з цёмнага рана, нашмараваў калёсы, але як што ўпрыпоцемку ён ухапіў не той слоік, калёсы падняліся ў паветра, так што давялося іх сілай сцягваць долу. Олаўс Магнус расказвае ў lib. 3. «Mist. de gentibus Septentrional», 1, cap. 19, як Хадынгус, кароль дацкі, прыляцеў зноў y сваё каралеўства, з якога быў колісь выгнаны мяцежнікамі, як потым ляцеў паветрам над морам вярхом на Вотане, які потым абярнуўся ў каня. Так што ўсё больш чым дастаткова вядома, як некаторыя маладзіцы і непабраныя дзяўчаткі ў Багеміі сярод ночы выклікаюць сваіх кавалераў, каб тыя здалёк перліся на казлах y няблізкую дарогу да іх. A што кажа ў сваім «Гексамероне» Тарквемада пра сваіх школьных таварышаў, можна ў яго самога прачытаць. Гірляндус піша таксама пра аднаго заможніка, які, як аўтар зазначае, заўважыў, што ягоная жонка намашчваецца і вылятае з дому, і што аднаго разу ён прымусіў яе ўзяць і яго на вядзьмацкі рэй. Калі яны там елі і забракавала ім солі, ён пажадаў, каб пасалілі, дык яму з вялікай цяжкасцю дасталі солі, і калі ён сказаў: «Дзякуй Богу, вось і соль!», як адразу патухла святло і ўсё запрапасцілася. A як развіднела, ён даведаўся ад пастухоў, што стаіць непадалёк ад горада Бэнэвэнта, a гэта аж y Неапалітанскім каралеўстве за сотні міляў ад дому. I хоць ён быў багаты, a як зарупела, дык мусіў дабірацца дахаты жабраваннем, a калі вярнуўся, заявіў на сваю жонку, як на ведзьму, y суд інквізіцыі, і тая была падскварана.
    A як лётаў доктар Фаўстус і многія іншыя, якія зусім не былі чарадзеі, паветрам з месца на месца, дастаткова добра вядома з яго Historia. A яшчэ чытаем y Бакача пра аднаго шляхетнага пана з Ламбардыі, бацька якога, сам таго не ведаючы, даў прыбежышча султану Егіпта, a калі гэты шляхетнік сам трапіў y палон і быў прыведзены да султана і пазнаны ім, дык султан загадаў пакласці яго ў дарагі ложак і шмат золата побач, a тады яго, заснулага, з дапамогай ведзьмара, перанёс y Павію і апусціў там y галоўным
    На месцы злачынства, з рэчавымі доказамі (стар. бел.).
    саборы. Ды і сам я ведаў адну кабету і адну служанку, якія, калі я гэта пішу, ужо нябожчыцы, хоць бацька дзяўчыны яшчэ жыве. Гэтая дзяўчына ваксавала каля распаленай пліты чаравікі сваёй пані і калі, управіўшыся з адным, адставіла яго ўбок, каб узяцца за другі, нашмараваны раптам шугануў y комін; але гісторыю замялі. Усё гэта я дакладваю вам толькі таму, каб мне паверылі, што ведзьмы і чарадзеі жывымі лётаюць на шабасы, a не таму, каб мне верылі, што, як ужо сказаў, і я там быў; мне, зрэшты, ані не абыходзіць, паверыць мне хто ці не, але калі ўжо хто не паверыць, дык хай, прынамсі, скажа, як я мог іншым спосабам дастацца з Хіршфэльда ці з Фульды (бо я і сам не ведаю, y якіх я бадзяўся лясах) за такі кароткі час y арцыбіскупства Магдэбургскае.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ Сімпліцы зноў блазнуе, хітруе, жыве весела і зусім не бядуе
    Я зноў бяруся за сваю гісторыю і найперш далажу чытачу, што я так і праляжаў на жываце, пакуль не заняўся ясны дзень, бо не было ў мяне ні змогі, ні адвагі падняцца; апроч таго, я яшчэ паняверыўся, ці не прыснілася мне ўся тая прыхамацень паганая. I хоць было вельмі несамавіта на душы, я ўсё ж наважыўся заснуць, разумна падумаўшы, што ўсё адно не магу апынуцца ў горшым месцы, чым гэты лес, y якім правёў амаль увесь час з тае пары, як пакінуў татуся, і даволі добра зжыўся з ім і прывык. Было недзе каля дзевятай раніцы, калі наехалі на мяне фуражыры, яны і разбудзілі мяне; тут я і ўбачыў, што ляжу ў чыстым полі. Фуражыры забралі мяне з сабою, завіталі яшчэ ў нейкі млын і, змалоўшы там, што мелі малоць, звезлі мяне аж пад Магдэбург y свой табар, дзе і аддалі аднаму палкоўніку; той спытаўся ў мяне, хто я, адкуль буду і якому пану ўслужаўся. Я расказаў усё, як яно было, і як што не ведаў, што крааты былі «крааты», дык апісаў іх па вопратцы і прывёў прыклады з іх гаворкі і што я ад гэтых людзей уцёк; пра дукацікі, што праўда, змоўчаў, a ўсё, што распавядаў пра лёты ў паветры і вядзьмацкія карагоды, яны палічылі за блазенскія бздуры і дурныя заскокі, асабліва калі я панёс чортведама што, хоць слухай, хоць падай, хоць пальцамі дзіркі заткні. A тым часам вакол мяне сабраўся добры гамуз усялякага люду; бо дзе дурань, там ты-