• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    Пасля абеду мой пан паслаў па святара і расказаў яму ўсё, што я тут учыняў, і даў таму зразумець, што ён вельмі заклапочаны з апасення, што не так баіцца за мяне, як за тое, што, мабыць, ці не ўшыўся тут пад коўдру сам нячысты, бо калі раней я паказваў сябе вельмі прастадушным і дурнаватым, дык тут раптам выдаю такія дзівосы, што проста грэх падумаць якія. Святар, які лепш за ўсіх ведаў, як яно ўсё тут са мною, якою я мірнасцю цешу анёлаў, адказаў, што пра гэта варта было падумаць раней, перш чым наважвацца рабіць з мяне блазна; людзі, бачыце, створаны паводле вобразу Божага, і з імі, асабліва ў такім далікатным узросце, нельга жартаваць, як з жывёламі. Але ён ніколі не паверыць, што ліхому духу тут дадзена поўная
    воля браць удзел y гульні, раз я ўвесь час палка малюся Богу. Калі ж насуперак усім спадзяванкам наканавана ўсётакі горшае і д’ябал прычасціўся маёй душы, дык прыйдзецца строга адказваць перад Богам, бо наўрад ці ёсць большы грэх, як калі адзін чалавек рабуе ў другога ягоны розум, a значыцца, хвалу і службу Богу, дзеля чаго чалавек і быў створаны. «Я раней яшчэ заўважыў, што ён досыць разумны і кемлівы; a што не змог прыстасавацца да свету, дык гэта таму, што выхаваны бацькам, грубым селянінам, і вашым шваграм y пустэльні і на поўнай самоце. Калі б на самым пачатку з ім не паспяшаліся, a перачакалі, ён з часам прывык бы; a было ж гэта пабожнае прастадушнае дзіця, якое зусім яшчэ не ведала ліхога свету. Але я не паняверуся, што ўжо й рады ніякай яму не дасі, што ўжо й спасу няма, і з ім будзе поўны лад! Ен выйдзе на чалавека, калі ўталкаваць, навучыць, пераканаць, каб ён болып не верыў, што ператвораны ў цяля. Чытаем жа мы пра аднаго такога, які цвёрда верыў, што ён ператварыўся ў гліняны збанйк і прасіў сваіх сямейнікаў паставіць яго ўгары, каб не разбіцца. A другі такі ўявіў сабе, што ён певень; дык жа з такой хваробы кукарэкаў дзень і ноч. A яшчэ адзін такі думаў, што ён ужо сканаў і лунае навокал духам, і ўжо як дух адмаўляўся ад лекаў, ад есці і піць, пакуль нарэшце адзін мудры доктар не прывёў яшчэ двух хлопцаў, якія прыкінуліся духамі, але пры гэтым смела выпівалі і закусвалі, яны падсуседзіліся да хворага і ўгаварылі таго, што цяперашнім часам духам вой як трэба запраўляцца ежай і мокрым, дык той паслухаўся і меў рацыю, бо як бач паправіўся. У мяне самога ў парафіі быў адзін такі хворы бузук; калі я адведаў яго, ён паскардзіўся, што ў яго ў целе тры-чатыры вядры вады; калі б выпусціць яе, ён выздаравеў бы, але прасіў, каб я ні разразаў яго, выпускаючы ваду, ні каб не вешаў яго ў комін на самапросых. Я сказаў яму і пераканаў, што выведу з яго ваду зусім іншым спосабам, узяў пасля гэтага трубку, якія на броварах устаўляюцца ў вінныя ці піўныя бочкі, прывязаў да яе кішку, a другі канец да чопа ў цэбры, y які дзеля гэтага папрасіў загадзя нанасіць вады, зрабіў выгляд, быццам уваткнуў яму трубку ў жывот, які ён дазволіў абматаць рознымі анучамі, нібыта каб жывот не лопнуў. Пасля я прапусціў праз трубку ўсю ваду з цэбра, і пры гэтым небарака шчыра радаваўся, паскідаў з сябе пасля працэдуры тыя анучы і праз некалькі дзён быў здаровенькі, як Бог даў. Такім самым манерам далі рады і яшчэ аднаму, які напускаў на сябе, што ў яго ў целе конская збруя, цуглі і
    ўсякае такое іншае; яму доктар пусціў газы, зрабіў пургацыю і паклаў пад крэсла ўсе тыя конскія рэчы, так што хлопец мусіў паверыць, што ўсё яно якраз і павылазіла з яго ў вялікай патрэбе. Расказваюць яшчэ пра аднаго такога блазна, які верыў, што ў яго нос дастае да самай падлогі, дык яму падчапілі да носа каўбасу і ўразалі яе па скрыліку да самага носа, a як дайшлі да носа, тут яго й забрала, тут і залямантаваў, што нос стаў, як і быў раней, y былым кшталце; так, як усім гэтым, падобна, можна было б памагчы і добраму Сімпліцыю».
    «Рады паверыць y гэта,— адказаў мой пан,— але адно мяне мітрэнжыць: раней ён быў такі невук і няхлюй, a тут раптам выдае такое, ды яшчэ з такім бляскам, што нават y старэйшых, вопытнейшых і начытанейшых за яго людзей рэдка пачуеш. Ён расказаў мне пра многія ўласцівасці жывёлаў ды так дзельна і трапна апісаў маю ўласную пярсону, нібыта ўвесь свой век пражыў y свеце, аж так я падзівіўся з усяго гэтага, казані ягоныя.акурат як y аракула праўды Божай».
    «Пане,— адказаў святар,— гэта цалкам адпавядае прыродзе. Я ведаю, што ён добра начытаны, бо ж ён, як і яго пустэльнік, не толькі прачытаў усе мае кнігі, прайшоў іх, a як што ў хлопца добрая маладая памяць, якая цяпер y ім мала чым занятая, дык вось глузды ў галаве і навярнуліся, вось і бурдоліць з яго ўсё тое, чаго ён раней набраў y мазгі. Прадбачу таксама, што з часам і мазгі ўлягуцца на свае месца». Так вось святар затрымаў губернатара паміж страхам і надзеяй; ён выдатна прадставіў усе мае справы і адным банкетам два вяселлі справіў і даў мне шчаслівыя дні, a самому свабодны доступ да майго пана. Канчатковы яго вырак быў — нейкі час яшчэ трэба паназіраць за мною, папрыглядвацца, і рабіў гэта святар не так дзеля маёй, як дзеля сваёй выгоды; бо, прыходзячы і прыходзячы і ўдаючы заклапочанасць маім станам, ён увайшоў y ласку да губернатара; яму далі службу і зрабілі гарнізонным капланам, што, як на такі цяжкі час, зусім нямала, a я яму ў гэтым шчыра паспрыяў.
    РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы, пажыўійы як след кум-сватам, трапляе ў палон да ліхіх краатаў
    3 гэтага часу я прыдбаў поўную панавую прыязь, ласку і мілату, чым шчыра хвалюся; нічога не азмрочвала майго
    шчасця, хіба што я быў завелікаваты на сваю цялячую скуру, a гадамі занадта малы, чаго я і сам як след не ўсведамляў. Святар таксама не надта прагнуў, каб я дужа ўядаўся досціпамі, бо, як лічыў, яшчэ не час на тое і не на ягоную карысць. I ўсё ж мой пан, заўважыўшы, што я моцна з’ахвочаны да музыкі, даручыў падвучыць мяне і даверыў гэта выдатнаму лютністу, чыё ўмельства я неўзабаве лёгка пераняў і пераўзышоў самога, бо я лепш за яго спяваў. Так вось і служыў я свайму пану дзеля пацехі, забавы, радасці і паказу на подзіў, Усе афіцэры выказвалі мне сваю добрую волю, багатыя гараджане шанавалі, a хатняя чэлядзь і жаўнеры зычліва любілі мяне, бо яны бачылі, як прападаў па мне мой пан. Адзін дарыў мне адно, другі другое, бо ўсе ведалі, што хітрыя блазнюкі спрамагаюцца часта на большае, чым толькі на прыстойную службу, таму і дарункі былі з прыхаваным сэнсам, адны дарылі, каб я не даносіў на іх, a другія якраз наадварот, каб нагадваў пра іх пану,— і вось такім спосабам я набіраў даволі шмат грошай, якія часцей за ўсё аддаваў святару, бо не ведаў, што з імі рабіць. A як што на мяне ніхто не мог паглядзець крыва, дык не меў ніякага клопату з чужымі віжоўкамі і падсочкамі. Усімі сваімі змысламі я аддаўся музыцы і кожнаму сумленна падказваў ягоныя хібы і заганы. 3 гэтай прычыны я і рос, як цыбуля ў шклянцы вады, блазнаванне працвітала, a фізічная сіла на вачах узбуяла; неўзабаве па мне відаць было, што я ўжо больш не жыўлюся ў лесе вадой, жалудамі, букавымі арэшкамі, карэннем і травою, a што пад добрую закусь бяру за губу і рэйнскае віно, і ханаўскае піва, што за цяперашнім нэнджаным часам можна лічыць вялікай ласкай Бога, бо на той час уся Германія шугала ў полымі вайны, курчылася з голаду ў страшэннай пошасці, a сам Ханаў быў абложаны непрыяцелем, хоць гэта ніяк асабіста мяне не кусала. Пасля прарыву аблогі мой пан меўся падарыць мяне ці то кардыналу Рышэльё, ці то герцагу Бернгарду з Веймара, бо гэтым самым, ён так меркаваў, заслужыцца за мяне на вялікую дзяку, a разам з тым, ён спадзяваўся, збудзе з вачэй сваіх вобраз запрапалай сястры, на якую я чым далей, тым больш рабіўся падобны,— выносіць гэту пакуту было амаль немагчыма. Гэта яму вельмі адрайваў святар, які казаў, што настане такі час, і станецца вялікі цуд, і стануся я зноў разумным чалавекам; ён параіў губернатару, каб той узяў некалькі цялячых скур і апрануў y іх яшчэ двух хлопчыкаў, пасля прыставіў да іх трэцяга чалавека, менавіта доктара, прарока альбо валацугу, які мяне і тых хлопчыкаў з дзівоснымі цы-
    рымоніямі распрануў бы і паказаў, як ен умее рабіць з жывёлаў людзей і з людзей жывёлаў. Такім чынам я выздаравею, і мне будзе без вялікай намогі даведзена, што я зноў чалавек, як і ўсе чалавекі. Калі губернатар ухваліў гэты намер, святар перадаў мне ўсё, што ён абгаварыў з маім панам, і лёгка пераканаў мяне згадзіцца. Але хцівае шчасце не хацела так лёгка выпусціць мяне з блазенскага ўбрання і не спрыяла мне ў асалодах цудоўна добрай жыткі. Бо пакуль кравец і гарбар завіхаліся са скурамі, якія прыдадуцца на гэтую камедыю, я з некалькімі хлопцамі коўзаліся на лёдзе каля крэпасці; і тут нехта, не ведаю хто, неспадзявана прывёў атрад краатаў, якія пахапалі нас, пасадзілі на свабодных коней, украдзеных y сялян, і павезлі з сабою. Праўда, яны крыху сумняваліся, браць мяне ці не, пакуль нарэшце адзін не сказаў па-багемску: «Мі вэмэ того блазна сэбао, бо вэдомэ го г бабо обэрствой». На тое другі адказаў: «Пршыс ам бамбо ано, мі го на гонэ посайдэмо, ван розумлі немэцкі, вон будэ міт краток віле сэбао». I мяне гопнулі на каня, і выглядала на тое, што адна няшчасная гадзінка можа аблупіць чалавека, адабраць y яго ўсе даброты і аддаліць ад шчасця так, што пакуль жыцьме, a не забудзецца.
    РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы ў палоне ў ліхіх краатаў шмат нягодаў сабе насватаў
    Няма што ханаўцы адразу нарабілі алярму, паўскоквалі на коней і рэзкім выпадам затрымалі і крыху пабянтэжылі краатаў, але тым не меней нічога адбіць не ўдалося, бо лёгкія коні краатаў, даючы перавагу і маючы адолю, узялі кірунак на Бідзінген; там коней накармілі і, прадаўшы гараджанам на адкуп багатых ханаўскіх смаркачоў, украдзеных коней і захоплены луп, пакуль не занялося на дзень, рушылі далей праз бюдзінгенскі лес да Фульды, падграбаючы па дарозе ўсё, што можна было забраць. Рабункі і плюндроўкі аніяк не прыпынялі іхняга імклівага руху, бо крааты былі як усё роўна чэрці, пра якіх кажуць, што яны бягуць, свішчуць і (s. v.) дрышчуць, нічога па дарозе не прапускаючы, і вось ужо таго самага вечара яны з багатай здабычай былі ў Хэрцфэльдзе, дзе яны табарыліся; там усё захопленае падзялілі, і я выпаў палкоўніку Корпесу.