Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ
Сімпліцы баіцца страціць кляйноды, і раздарыць іх таксама шкода
Хто ведае, чаго вартыя грошы, і з гэтай прычыны лічыць іх сваім божышчам, той мае на гэта падставы; бо калі ёсць хто на свеце, хто зведаў іхнюю сілу і амаль боскія цноты, дык гэта я. Я ведаю, што на душы ў таго чалавека, які мае іх y дастатковым запасе; a я ж па сабе ведаю, як пачуваецца таму, y каго ніводнага гелера за душою. Так, я ўзяўся даказаць вам, што ў грошах больш цноты і моцы, чым ва ўсіх высакародных камянях; як дыямант, яны разганяюць любую меланхолію; як смарагд, яны спараджаюць ахвоту і прынароўку да штудыяў; ці не таму сярод студэнтаў звычайна больш дзяцей багатых, чым бедных. Яны здымаюць з сэрца баязлівасць, робяць людзей вясёлымі і шчаслівымі — бы рубін; часам наводзяць бессань — бы
гранат; і наадварот, маюць вялікую сілу, як гіяцынт, даюць чалавеку сон і спакой; яны мацуюць сэрца, разганяюць пустыя трывогі і ўсяляюць y чалавека радасць, свежасць, дабрамыснасць, як шафір і аметыст; яны развейваюць дрэнныя сны, узвясельваюць, адточваюць розум, і калі чалавек з кім-небудзь судзіцца, дык бярэ верх, асабліва калі як след падмажа суддзю — ну, чыста як сардыс. Яны тушаць пажаду і нецнатлівыя памкненні, асабліва калі за іх бярэш харошанькіх кабетак. Карацей, словамі не апішаш усяго, што могуць мілыя грошыкі, як я ўжо пісаў пра гэта ў сваім «Чорным і Белым»,— калі ты ўмееш імі правільна распарадзіцца.
A што да мяне, дык усё маё, здабытае і рабункам, і хапункам, і знойдзеным скарбам, мела сваю адмысловую прыроду, бо зрабіла мяне яшчэ больш фанабэрыстым, чым я быў раней, і спрыкрыла сэрца тым, што я мушу насіць толькі імя Сімпліцыус. Гэта не давала мне заснуць, як аметыст; бо я часам цэлымі начамі ляжаў і думаў, што б такое яшчэ зладзіць, каб прыўлашчыць больш. Усё гэта зрабіла мяне кемным арыфметыкам; я рахаваў, на колькі пацягне срэбра і золата, якое было не ў манетах; складваў гэта з тым, што было прыхавана ў розных месцах і што я трымаў пры сабе ў торбе; y выніку, не лічачы камянёў, выходзіла круглая сума. Гэтыя грошы дазволілі мне прыставіць сваю прыроджаную хітрыну і ліхую прыроду да вядомай прымаўкі: скупы і вачмі не наесца, і ўрэшце яны ператварылі мяне ў апошняга, усім ненавіднага скнару. Яны ж і ўшчапілі мне ў мазгі розныя ідыёцкія запланоўкі і дзіўныя замарачэнні, але добра яшчэ, што за ніводзін намысел я згопалу не ўхапіўся. Аднаго разу пачапілася думка, што пара мне канчаць з вайною, дзе-небудзь трэба асесці і выглядваць y акно, уткнуўшыся ў шыбу замурзанай храпай. Але я хуценька адумаўся, калі ўспомніў, якое прывольнае жыццё я вяду і якія светлыя надзеі абселі мяне, як уроілася мне ў галаву выбіцца ў панства — y вялікія Гансы ўтачыцца; і тады я падумаў: «Ай, Сімпліцы, не фігуруйся, не выдурнівайся напрапашча, ты ж не на прыпечку ляжыш, лепей навярбуй імператару гуф драгунаў, вось і будзе яно шляхетна, вось і будзеш ты вылізаны малады шляхцюк, які з часам пойдзе высока і далёка, як вока сягае». Але толькі я прыкінуў, што ўся мая веліч можа знікчэмніцца і разляцецца к чартаматары ў першай няўдалай сутычцы альбо разбурыцца разам з вайною пры заключэнні міру, дык адразу і расхацелася. Тады пачаў я думаць, як бы гэта хутчэй уступіць не ў панскія халявы, a ў сапраўдную мужчын-
скасць; «бо, як абрасцеш,— падумаў я сабе,— возьмеш жонку, прыгожую, маладую, багатую, a там прыкупіш якінебудзь маёнтак ды і зажывеш спакойна і роўна». Хацелася заняцца жывёлай і мець з яе сумленна здабыты кавалак; але як што я быў яшчэ замалады на такі гандаль, дык давялося адкінуць задумку. Гэтых і падобных намераў было ў мяне шмат, пакуль, нарэшце, я не рашыў схаваць усё маё багацце ў якім-небудзь добра абароненым горадзе ў надзейнага чалавека і чакаць, што далей пашле Фартуна. Тады я яшчэ трымаў пры сабе Юпітара, бо ніяк не мог ад яго адкараскацца; a ён часам вёў даволі субтыльныя гаворкі і па некалькі тыдняў бываў пры поўным розуме, a таксама без усякай меры палюбіў мяне, бо я зрабіў яму шмат добрага; і, бачачы цяпер мяне ў пастаяннай задуменнасці, сказаў мне такія словы: «Любасны сыне! Лепей раздары ўсё сваё нарабаванае срэбра і золата!» Я сказаў: «А навошта, дарагі Ёве?» — «А на тое,— адказаў ён,— каб такім чынам набыць сабе сяброў і агрэбціся ад лішніх турботаў». A я сказаў, што ахвотней дадаў бы і да таго, што маю, бо хто ведае, на што яно мне прыдасца? A ён сказаў: «Глядзі, сыне, дзе ты болып абрашчаш; на такой тваёй дарозе ты да скону дзён сваіх не здабудзеш ні сяброў, ні спакою. Хай скнарацца старыя жмінды, a ты будзь малады шустры малойчык; болып трэба засмучацца, што ты збяднеў на сяброў, a не на грошы». Я падумаў пра гэта і, хоць палічыў, што Юпітар разважыў правільна, але скупасць ужо так авалодала мною, што я зусім не збіраўся нічога раздарваць. Усё-такі пад канец я паднёс каменданту некалькі срэбных і пазалочаных шклянак на гульню ў косці, майму гэйтману некалькі срэбных салоніц, чым, зрэшты, нічога не прыдбаў, a толькі распаліў y іх прагу на тое, што ў мяне заставалася, бо то ж усё былі старыя рэдкія рэчы, так бы мовіць — рарытэтныя спраты, цаны ім няма. Свайму вернаму прыяцелю Гізуйчмуту я падарыў дванаццаць рэйхсталераў; a ён мне параіў схаваць багацце дзе-небудзь далей альбо чакаць бяды на галаву, бо афіцэры косяцца, калі ў простага жаўнера заводзіцца лішні грош. Бачыў ён таксама, як за грошы адзін жаўнер забіваў потайкам другога; a да гэтага часу я мог лёгка хаваць y таямніцы ўсё, што ўдавалася нахапаць і назбіраць са здабычы, бо кожны ж думаў, што я зноў усё распусціў на барахло, каня і зброю, a цяпер не мог нікому засляпіць вочы і пераканаць, што грошай не засталося, бо кожны лічыў знойдзены скарб большым, чым ён быў насамрэч, і ў дадатак я ўжо менш раскідаўся грашыма, чым раней. I яму, Гізуйчмуту, даводзілася чуць, якія показкі
хадзілі сярод драгунаў; на маім месцы ён махнуў бы рукою на вайну, хай ідзе як ідзе, a сам пасяліўся б, дзе больш бяспечна, ды аддаўся б волі Божай. На яго думку, не варта далей спакушаць Фартуну, досыць здабыў я сабе і гонару і славы і ўсялякага дабра і так спасобіўся ва ўсіх сваіх дзеях, як гэта ўдавалася наўрад ці аднаму з тысячы. Я адказаў: «Паслухай, браце! Не магу ж я вось так проста адмовіцца стаць фэндрыкам?» — «Во, во,— сказаў Гізуйчмут,— каб я прапаў, каб я так жыў, калі ты атрымаеш той прапар; іншыя, хто, як і ты, цягнецца да яго, сто разоў падставяць табе нагу, калі ўбачаць, што прапар вызваліўся і ты маеш шанцы яго атрымаць. Не вучы мяне лавіць плотак — мой бацька еў карася! Павер, браце, мне! Хто-хто, a я пабачыў, што і як на вайне, ведаю больш за цябе! Ці ж ты не бачыш, як сёй-той фельдфебель галавой, розумам ссівеў каля сваей алебарды, хоць y паходах і вызначыўся перад іншымі; альбо ж ты думаеш, ім няма на што спадзявацца? Да таго ж яны і права маюць на падвышку, ты і сам гэта прызнаеш». Я мусіў змоўчаць, бо Гізуйчмут ад усяго чыста нямецкага сэрца сказаў мне шчырую праўду, ні ў чым не пакрывіўшы душою; я сціснуў зубы, бо яно такі так — занадта ўжо думаў пра сябе немаведама як высока.
Усё ж я даў увагі ягоным словам, a таксама парадзе майго Юпітара і пераканаўся, што няма ў мяне ніводнага сардэчнага сябра, які паспеў бы мне на выручку ў бядзе, a калі мяне заб’юць, дык каб тайна ці адкрыта адпомсціў за маю смерць. Гэтак сама я мог лёгка ўзяць y разлік усе акалічнасці, якія б яны ні былі; аднак ні маё славалюбства, ні прагнасць да грошай і яшчэ больш за тое надзея ўзвысіцца не дазвалялі мне паквітацца з вайною і здабыць сабе спакой; але я ўмацаваўся ў ранейшым намеры, і, як што тады якраз далася нагода пабываць y Кельне (бо я быў назначаны з сотняй драгунаў канваяваць туды купцоў з таварам з Мюнстэра), спакаваў усе свае скарбы, узяў іх з сабою і аддаў на захаванне тамтэйшаму самаму багатаму купцу, які выдаў мне распіску. Там было чыстага нечаканенага срэбра на семдзесят чатыры маркі, пятнаццаць марак золатам, восемдзесят якімаўскіх талераў, ды ў асобным запячатаным куфэрку пярсцёнкі і каштоўнасці, усяго з усім золатам і камянямі восем з палавінаю фунтаў вагі, разам з ваЬьмюстамі дзевяноста трыма старадаўнімі залатнікамі, з якіх кожны важыў столькі, колькі паўтара залатых гульдэнаў. Майго Юпітара я таксама ўзяў з сабою, бо ён вельмі хацеў і прасіўся і ў Кёльне ў яго былі сваякі. Перад імі ён усяляк
нахвальваў дабрадзействы, якія я рабіў яму, і схіліў іх прыняць мяне з вялікай пашанай. A мне ён не пераставаў даводзіць, што трэба было лепей скарыстацца грашмі і набыць сабе сяброў, ад якіх было б больш карысці, чым ад золата.
РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
Сімпліцы ў палоне; на судзе афіцэраў высока трымае гонар жаўнера
Едучы назад, я разважыў, што мне рабіць y будучым, каб усе мне бажаволілі добрай ласкай; бо Гізуйчмут запусціў-такі мне ў вуха неспакойную блыху, запэўніўшы, быццам кожны зайздросціць мне, што, зрэшты, насамрэч так і было. Згадаў я таксама, што неяк параіла мне славутая варожка ў Зёсце, і гэта дадало яшчэ большай згрызоты сэрцу. I вось такімі развагамі навастрыў я свой розум і зазначыў сабе, што і праўда, чалавек, які жыве без турботаў, амаль падобны на жывёлу. Я раздумваў і прыдумваў, хто, як і за што мог бы мне адсукаць свечку, прыкідваў, як да каго мне падсябрыцца, каб зноў увайсці ў шчыр і ласку і колькі ж бо дзіву даваўся з некаторых, якія асыпалі мяне пахваламі, ніякай любові, аднак, y сэрцы не маючы. Таму я пастанавіў сабе таксама прыкінуцца і гаварыць кожнаму, што яму падабаецца найбольш, запісаць y почат святых кожнага, хай нават сэрца да яго не ляжацьме; a самае галоўнае, зразуметае, дык гэта, што якраз менавіта маё гардунства наклікала на мяне гайню ворагаў. A таму самае патрэбнае цяпер — зноў пасядзець ціхенька, не выстаўляцца, не загаляцца, больш блытацца з простымі жаўнерамі, трымаць y руках капялюш перад вышэйшымі і крыху збавіць лішняй празмернасці ў строях, пакуль не змяню сваёй пасады. У купца ў Кёльне я ўзяў сто талераў, якія павінен буду вярнуць яму з наварам, калі ён мне зноў аддавацьме мае скарбы; палавіну гэтых грошай я мерыўся раздаць канвою, бо нарэшце расшалопаў, што скнарствам сяброў не прыдбаеш. Менавіта так я рашыў перамяніць сваё жыццё і пакласці гэтаму пачатак ужо ў дарозе. Але я рашыў наладзіць папойку без гаспадара, і ўсе мае планы паляцелі дагары нагамі. Бо калі мы ехалі горнай дарогай, нас высачылі ў самым зручным для гэтага месцы восемдзесят мушкецёраў і пяцьдзесят райтараў якраз тады, калі я з групай усяго ў пяць чалавек разам з капралам быў пасланы наперад