• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    Я часта наведваў аднаго старога святара, які жыў y тым горадзе і даваў мне кнігі са сваёй бібліятэкі, a калі я вяртаў іх яму, ён дыспутаваў са мною пра многія рэчы; і мы так добра спрыяцеліліся, што, можна сказаць, як не палюбілі адзін аднаго. I вось калі ўжо прайшоў і Мартын са сваім гусем і супам з каўбасою, калі мінуліся і Каляды, паднёс я яму на Новы год бутэльку страсбургскай гарэлкі, якую ён са смакам пасмоктваў з цукровінкамі, як гэта заведзена ў Вестфаліі, і вось, явіўшыся да святара, я застаў яго якраз за чытаннем майго «Езафа», перададзенага яму маім гаспадаром без майго ведама. Я белы зрабіўся ад адной подумкі, што аж такі вучоны тэлялёг атрымаў y рукі мой твор, асабліва таму, што, як лічыцца, найлепш можна спазнаць чалавека па ягоным почырку; ён запрасіў мяне падсесці і дужа пахвальна адгукнуўся пра маю інвенцыю, але ж і закінуў, што я так падрабязна апісваю любоўныя галузаванні Зэліхі, жонкі Патыфара. «Ад поўніцы сэрца вусны шавеляцца,— сказаў ён далей,— калі б малады паніч сам не ведаў, што робіцца на душы ў падбіклінка, ці ж бы ён мог апісаць і даць нам на вочы любоўныя жарсці гэтай ка-
    беты». Я адказаў, што ўсё напісанае прыдумана не мною самім, a ад доўгай прануды ўзята з іншых кніг, з якіх я і склаў такія экстракты, каб папрактыкавацца ў пісьме. «Так, так,— адказаў ён,— ахвотна веру (scil.), але хай ён будзе пэўны, што я пра яго ведаю больш, чым ён сабе думае!» Пачуўшы гэтыя словы, я спалохаўся і падумаў: «Ужо ці не святы Вэльтэн убіў табе гэта ў мазгі?», a ён, заўважыўшы, што я перамяніўся ў твары, сказаў: «Паніч малады і свежы, ён прыгожы і без клопату, ён жыве сабе ўсмак і, як я чуў, y не абы-якой распанеласці, a таму прашу і асцерагаю імем Навышняга падумаць, на якую ўразу ён даўся, і калі яму балазе ягонае шчасце і вечнае выратаванне, дык хай асцеражэцца небяспечнага змусніка ў асобе кудлатага шустрыка. Праўда, паніч можа сабе й падумаць: «А якую прычыну, a які жаль на мяне ён мае, гэты поп-дабрахот, a не перапусціць ён мне, што я раблю і чытаю (а я якраз падумаў: «Так, ты ў самы акурат!»), і як ён можа мне нешта навешваць?» Дык y гэтым рацыя будзе, але ж я ўсё-такі душарадца! і магу запэўніць пана-паніча і майго дабрачынцу, што мне, з хрысціянскай любові і мілажальнасці, гэтак сама дарагая яго часовая добрапамыснасць, як калі б ён даводзіўся мне родным сынам. Заўсёды шкада, і вы не зможаце даць адказу Айцу нябеснаму, Айцу ў вечнасці, навошта здарэмнілі і змарнавалі свой талент, які ён дараваў вам, і ўшкодзіў высакародны ingenium*, які я разгледзеў y гэтым творы. I забегі мае нямарныя, і парада мая неадкладная і па-бацькоўску неадпрэчная: прыляпіся маладосцю сваёй і маетнасцю сваёю да навукі, каб рана ці позна, a паслужыліся яны Госпаду Богу, людзям і табе самому, адступіся ад вайны, да якое, давялося мне чуць, набыў ты вялікую прыахвотку, адцурайся яе, пакуль не дастаў выспятка ад Фартуны, пакуль не збылася на табе прымаўка: «Змоладу ў ружжы, y старасці ў нужы!» Я слухаў гэтую сентэнцыю з вялікім нясцерпам, бо не прывык, каб мне ў вочы паролі, аднак павёўся зусім не так, як было на сэрцы, каб не страціць сваёй славы пачцівага кавалера, за якога мяне ўсе мелі; таму падзякаваў яму за шчырасць і абяцаўся падумаць пра ўсё, што ён мне нараіў, a сам сабе падумаў, як залатароў чаляднік: a не пацалаваў бы ты мне сам ведаеш куды — я і без тваёй абедні ведаю, што мне есці, і без лаціны пражыву, a ты ад шчырага сэрца з’еж таго з перцам; бо я на той час быў узнесены так высока, што гуляй душа — пекла няма! і зусім не збіраўся няволіць таго лю-
    Дараванне, талент (лац.).
    боўнага кудлатага шустрыка. Бо яно інакш і не бывае з такімі асцярогамі, калі маладосць адвыкае ад цугляў і астрогаў строгае цноты і страмотыч ляціць насустрач сваёй пагібелі.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ
    Сімпліцы святару забівае бакі, a сам гпым часам смяецца ў кулсікі
    Я яшчэ не зусім захлынуўся ў пачуццёвай псоце і не настолькі падупаў y розуме, каб не старацца захаваць дружбу з кожным, пакуль меў бавіцца ў памянёнай крэпасці — прынамсі, перачасаваць да вясны. I гэтак сама добра разумеў, y якое хляпала ўмызгаецца той, хто накліча на сябе няласку духавенства, якое ў кожнага народа, якое б веры ён ні быў, мае вялікі крэдыт; таму я адразу натапырыў вушы і на другі. ж дзень па свежым следзе пайшоў да памянёнага святара і самымі вучонымі словамі набрахаў яму цэлую торбу рознай сэрцаўедлівай мілаты, як бы з намерам хадзіць па ягоных душарадных сцежках, і, як заключыў сабе з яго выгляду, ён шчыра ўзрадаваўся. «Так,— сказаў я,— дагэтуль, і ў Зёсце таксама, мне якраз бракавала такога анёльскага дарадцы, якога я сустрэў цяпер y асобе высокашаноўнай вялебнасці пана спадара святара. Як толькі адыдзе зіма альбо надвор’е паспрыяе, меруся я ад’ехаць»,— і прасіў бы яго дзеля далейшага поспеху ўзычыць мне добрай парадай,— y якую выправіцца акадэмію. Ён адказаў, што да яго самога, дык ён вучыўся ў Лейдэне, a мне раіць Жэневу, бо ў мяне верхненямецкая вымаўка. «Езус-Мар’я! — адказаў я.— Ды Жэнева далей ад маёй радзімы, чым Лейдэн».— «Што я чую? — усклікнуў ён з вялікім подзівам.— Я чую папіста! 0 Божа, як мяне ашукалі!» — «Як гэта, як гэта, пане святару,— сказаў я,— няўжо я таму ўжо папіст, што не хачу ехаць y Жэневу?» — «0 не,— сказаў ён,— я па тым пазнаю, што ты заклінаў імем Марыі». Я сказаў: «Дык што ж, хрысціяніну нельга называць імя маці нашага Збаўцы?» — «Чаму не? Можна,— адказаў ён,— але ж я не ўмольваю цябе і прашу, як толькі магу, перад абліччам Навышняга сказаць усю шчырую праўду,— якое ты веры трымаешся. Я вельмі сумняваюся, што ты заляцаеш святое Дабравесце, хоць я цябе і бачу кожнае нядзелі ў маёй царкве, але мінулага свята Народзін Хрыстовых ты не падыходзіў да прастола Гасподняга ні ў
    нас, ні ў лютэранаў». Я адказаў: «Пане святару, хай вядома вам будзе, што я хрысціянін, a каб не быў, дык не слухаў бы так часта казані і не хадзіў бы на набажэнства; y астатнім я прызнаю, што я ні Пятроў, ні Паўлаў, a веру прасцей, згодна з дванаццаццю канонамі саборнай хрысціянскай веры, і не хачу забавязваць сябе ніводным асобным толкам, пакуль тыя альбо другія разумнымі аргументамі не пераканаюць мяне, што толькі яны адны вызнаюць правільную, праўдзівую і душазбаўную рэлігію».— «Вось цяпер,— сказаў ён,— якраз я і бачу, што ў цябе храбрае жаўнерскае сэрца, каб рызыкаваць сваім жыццём, бо ты асмельваешся жыць без рэлігіі і набажэнства, спадзеючыся на старога імператара, занядбаўшы сваю вечнашчаснасць. Божа мой! як можа прахлы чалавек, якога чакае альбо пракляцце, альбо вечнае шчасце, жыць y такой гардзелі? Няўжо пан узгадаваны ў Ханаў і нідзе не атрымаў хрысціянскага настаўлення? Скажы мне, чаму ты не пайшоў следам за сваімі бацькамі ў чыстай хрысціянскай веры? Альбо чаму не схіліўся да той ці іншай рэлігіі, асновы якое з усёй відавочнасцю грунтуюцца на пачатках прыроды і Святога Пісання, так што ні папіст, ні лютэранін за цэлую вечнасць не змогуць яе пахіснуць?» Я адказаў: «Пане святару! Тое самае абвяшчаюць і ўсе іншыя пра сваю рэлігію; каму ж я павінен верыць? Альбо ж пан лічыць, што гэта нейкія цапстрыкі, калі я давяраю сваё вечнае шчасце адной канфэсіі, якая няславіць і бэсціць абедзве другія і накідае ім ілжэвучэнне? Няхай ён зірне, але толькі маімі бесстароннімі вачыма, што выдаюць y свет y публічным друкаванні Конрад Фэтэр і Ёган Наз супроць Лютэра і, гэтак сама — Лютэр і ягоныя прыснікі супроць папы, асабліва, што піша Шпангенбэрг супроць Францыска, якога некалькі сотняў гадоў шанавалі як святога і дабрамыснага мужа. Чый жа бок я павінен вылучыць і прыняць, калі кожны бэсціць другога, ды так, што не пакідае за ім ні шчэнту добрага? Альбо ж пан святар мяркуе, што я раблю блага, адклаўшы свой клопат пра гэта на потым, калі ўбяруся ў дасканалы розум і здолею адрозніць чорнае ад белага? Ці ж павінен мне хто-небудзь раіць хлюпнуцца туды, як муха ў гарачы кулеш? Э, не! спадзяюся, калі я з істасцю, дык не будзе пан святар з хітрасцю і не нараіць мне гэтага. Трэба прызнаць, што адна рэлігія правільная, a дзве іншыя фальшывыя; але ці павінен я без сталага роздуму прызнаць адну з іх правільнай, я ж такім чынам магу няправільную веру атрымаць замест істай, праз што буду потым журбе аддавацца ў даі пазажывоцці. Ды я хутчэй застануся на ро-
    стані, чым ступлю на няправільную сцежку; да таго ж ёсць яшчэ шмат цэркваў y адной толькі Еўропе: армянская, копцкая, грэчаская, грузінская і іншыя падобныя, і Бог ведае, да якой менавіта я схіляюся, але я яшчэ змушуся з маімі аднаверцамі дыспутаваць з усімі астатнімі. A калі толькі пан святар захоча зрабіцца маім Ананіем, дык я з вялікай удзячнасцю яму паследую і прыму рэлігію, якую ён сам вызнае».
    На гэта ён сказаў: «Пан моцна памыляецца і вельмі наблізіўся да сваёй душэўнай загібелі; але я спадзяюся на Госпада, што ён прасветліць вас сваім святлом і выцягне з багны; дзеля гэтага я маю намер сцвердзіць перад вамі наша веравызнанне, якое пакоіцца на Святым Пісанні, так што брама пекла не адолее яго». Я сказаў, што гэта адпавядала б майму запаветнаму жаданню, a сам сабе падумаў: «Калі б ты больш не пароў мне вочы маімі блядзюжкамі, я прыняў бы і тваю рэлігію».
    Таму чытач можа зрабіць выснову, які бязбожны я быў тады, якім благім хлопчыкам, бо задаў добраму святару шмат пустога клопату толькі дзеля таго, каб ён не заважаў мне ў маім распусным жыцці; a я ж яшчэ і думаў: «Пакуль ты ўвінешся са сваімі довадамі, я ўжо буду ў вірах на юрах!»
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
    Сімпліцы ў акно да паненкі вужам, выходзіць адтуль пашлюбленым мужам
    Насупраць маёй кватэры жыў адстаўны падпалкоўнік; y яго была надзіва прыгожая дачка, якая трымалася вельмі шляхетна. Я ахвотна завёў бы з ёю знаёмства, нягледзячы на тое, што спачатку яна не дужа мне глянулася, каб вось так згопалу я мог пакахаць яе адну і пабрацца з ёю навечна; аднак я часта нізаўся ў яе пад вокнамі і кідаў на яе поўныя кахання позіркі; але яна была пад такой надзейнай аховай, што мне, як ні карцела, ні разу не ўдалося загаварыць з ёю. Не мог жа я, зрэшты, без ніякага сораму ўваліцца ў дом, бо не быў знаёмы з яе бацькамі, a гэта месца на хлопца такога нізкага паходжання, як я, здавалася аж занадта высокім. Хутчэй за ўсё я мог бы неяк уклініцца на ўваходзе ці выхадзе з царквы; тут ужо я так спрытна падбіраў нагоду, што часам мог наблізіцца да яе, каб яна пачула мае пяшчотныя ўздыхі, на што я быў вялікі майстар, хоць і ішлі яны ад нячыстага сэрца. Яна прымала ўсё так холадна, што я мусіў быў падумаць, быццам яе