• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    рацыю і прысудзілі зайца яму. Тым часам падышоў я з кампаніяй, быццам мы апынуліся тут не сумысля, і пачаў таргавацца з маладзёнам, які завалодаў зайцам, і калі мы з ім пагадзіліся, уручыў пакупку нашаму гаспадару з просьбаю ўзяць яе і згатаваць нам на стол, a маладзёну, якому я даручыў гэты справунак, даў замест платы за зайца грошай на два куфлі піва. Вось так наш прагны скнара супроць сваёй волі мусіўся пачаставаць нас зайчынай і нават не пікнуў, з чаго мы добра пасмяяліся; і калі б я прабыў y ягоным доме даўжэй, учыніў бы там шмат вясёлых штук.
    КНІГА ЧАЦВЁРТАЯ
    Ілюстрацыя A. Паўля Вэбэра да «Авантурніка Сімпліцысімуса»
    РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    Сімпліцы ў горадзе Парыжы жыве, як не лысы, жыве, як не рыжы
    Дзе залішне востра, там тупіцца і шчэрбіцца, a перанапні лук, цеціва — бздынь! парвалася. Жарту з зайцам, які я скроіў майму гаспадару, здалося мне мала, і я шмат чаго панавыдумляў іншага, каб караць яго неспатольную прагнасць. Я навучыў сваіх аднастольцаў перамываць y халоднай вадзе перасоленае масла і такім манерам выводзіць лішнюю соль, навучыў скабліць цвёрды сыр, як пармезан, і размочваць яго віном, чым цаляў скнару ў самае сэрца. Я такія штукі броіў, што за сталом аддзяляў ваду ад віна і склаў песеньку, y якой параўнаў жмінду са свіннёю, з якое няма толку, пакуль разнік не ўсцягне яе на шрагу і не ўсадзіць швайку між рэбраў. Спяваў я гэта пад лютню і даспяваўся, аж гаспадар адсукаў мне свечку нязгорш, бо не наймалі ж мяне ў дом на пеўчыя высцігі.
    Двое хлопцаў-шляхцюкоў атрымалі ад бацькоў вэксалі і наказ ехаць y Францыю і навучыцца тамтэйшай мовы, казалі, французскай, і прыпала гэта якраз на той час, калі немец-фурман быў недзе ў ад’ездзе, a італьянцу, як сказаў гаспадар, ён не мог даверыць коней аж да Францыі, бо не ведаў таго як след, a таму пабойваўся, як сказаў, што той возьме дый забудзе вярнуцца з конямі; a таму ён папрасіў мяне, ці не зраблю я яму вялікую паслугу і ці не давязу гэтае шляхетнае васпанства да Парыжа, бо ўсё адно справы мае не вырашацца за чатыры тыдні, a ён тым часам парупіцца весці ўсе турботы, на якія я яго ўпаўнаважыў, як калі б сам тут быў. Шляхцюкі таксама прасілі ўважыць, ды, зрэшты, і самога разбірала пабачыць, што яна за Францыя такая, што ён за Парыж такі, тым болей што гэта можна было зрабіць без лішніх выдаткаў, замест таго каб цэлы месяц, як трундала, абіваць бакі, праядаць свае грошы і жывацець y нэндзы. I вось з гэтымі шляхцюкамі я выправіўся замест паштара ў дарогу, пад час якое, зрэшты, y вочы не ўпаролася нічога вартага апісання. Прыехаўшы ў Парыж, мы завярнулі да таго банкіра, y якога шляхцюкі
    меліся атрымаць па вэксалі і з кім ліставаўся мой гаспадар; я таго ж самага дня не толькі быў арыштаваны разам з конямі, але яшчэ крэдытар заявіў, што мой гаспадар вінен яму кругленькую суму, і з дазволу квартальнага камісара ў кошт ушчэрбку атаварыў тыя коні і перавёў іх y шчырае срэбра, нягледзячы на бог ведае што я там гаварыў. I вось я сядзеў, як той дрэздэнскі балван, не знаючы рады сабе і не ведаючы, як мне вырупіцца ў дарогу назад, дарогу няблізкую і ненадзейную. Шляхцюкі засведчылі мне сваю вялікую спагаду ў гэтай гнюснай прыгодзе і шчодра адшчыкнулі мне на гарэлку, нават не хацелі адпускаць мяне ад сябе, пакуль я не знайду сабе альбо добрага гаспадара, альбо трапнай нагоды вярнуцца ў Нямеччыну. Яны нанялі сабе кватэру, і я некалькі дзён правёў y іх, прыслужваючы аднаму з іх, які ад нязвыкла далёкай вандроўкі крыху зачаўраў, пачуваўся нямогла. Я даглядаў яго так пачціва, што ён падарыў мне сваю вопратку, якую скінуў, бо хацеў адразу прыстаць да новай, парыжскай, моды. Яны параілі мне застацца на год-другі ў Парыжы і навучыцца мовы, a тое, што я меў атрымаць y Кёльне, нікуды ад мяне не дзенецца, бо наш ранейшы гаспадар ужо ж такі не выпусціць лейцаў з рук, калі мае на тым зарабіць. Пакуль я ўсё сумняваўся, што мне выбраць, адзін медыкус, які адхукваў майго юнага паніча і штодня прыходзіў да нас, пачуў, як я іграю на лютні і спяваю нямецкую песеньку, якая яму так спадабалася, што ён адразу прапанаваў мне стол і неблагую пэнсію, калі я захачу перайсці да яго павучыць двух ягоных сынкоў, бо хто-хто, a ён лепш за мяне ведаў, як мой гандаль пайшоў і што я не падвяду добрага гаспадара. Мы хуценька пагадзіліся, і абодва мае шляхцюкі таксама ўсё ўхвалілі і далі мне выдатную рэкамендацыю. Я, аднак, абумовіў службу тэрмінам не больш як ад чвэрці года да другой.
    Гэты доктар гаварыў па-нямецку не горш за мяне, a паітальянску, як на роднай мове; таму я ахвотна і хутка з ім сталкаваўся. A калі пад канец я частаваўся з маімі шляхцюкамі, ён таксама быў з намі; і тут закраліся мне ў галаву нядобрыя думкі, бо неяк уявіліся мне мая маладая, абяцаны прапар і скарб y Кёльне, усё, з чым я так легкадумна расстаўся праз іхнія ўгаворы; і калі зайшло пра нашага ранейшага гаспадара, дык як забрала мне да галавы, аж я вазьмі дый выткніся: «Хто ж яго ведае, ці не парупіўся наш гаспадар запраторыць мяне сюды, каб прыбраць маё дабро ў Кёльне!» A доктар адказаў, што ўсё можа быць, асабліва калі ён лічыць, што я хлопец нізка-
    га роду. «Не,— сказаў адзін шляхцюк,— калі ён паслаў цябе сюды, каб ты тут і застаўся, дык, мабыць, ты добра яму ў косці ўеўся за яго сквапнасць». A другі, нядужы, сказаў: «Думаю, тут іншая рацыя. Калі я надоечы быў y сваім пакоі, чуў, як гаспадар уголас завёўся з фурманам-італьянцам; я пацікавіўся, што там y іх, і пад канец зразумеў з каверканіны італьянца, што ён просіць разліку і не будзе больш даглядаць коні, бо егер даў яму ганьбы перад гаспадыняй, a раўнівы блазан з прычыны неразборлівай і дрэннай мовы італьянца зразумеў яго навыварат і падумаў пра нешта абразлівае і таму пачаў яго ўгаворваць застацца, бо егера ён неўзабаве адашле. 3 таго часу я пачаў заўважаць, што старая порхаўка касавурыцца на жонку і сварыцца з ёю яшчэ болып».
    Доктар сказаў: «Што б там ні было і з якой прычыны, але скажу, што ўсё было зафундавана так, каб ты мусіў тут застацца. Аднак не давай сябе збіць з панталыку, a я ў лепшым разе дапамагу табе вярнуцца ў Германію; табе толькі трэба напісаць яму, каб добра прыглядваў скарб, інакш яму прыйдзецца крута. I я падазраю, што ўсё гэта нарочна заварана, бо той, хто абвясціў сябе крэдыторам, насамрэч добры прыяцель твайго гаспадара і яго тутэйшага ўпаўнаважанца, і я думаю, што аблігацыю, па якой коні былі адабраны і прададзены, ты толькі цяпер прывёз сюды».
    РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
    Сімпліцы знайшоў сабе прынцыпала, і шмат яму дабра перапала
    Мсье Канар, так звалі майго новага гаспадара, напрасіўся памагчы радай і парадай, каб я не прамаргаў свайго дабра ў Кёльне, бо ён добра бачыў, што я замаркоціўся. Ледзь прывёўшы ў свой дом, ён адразу падступіўся, каб я расказаў яму пра ўсе акалічнасці, каб ён мог як след усё зразумець і прыдумаць, як мне найлепш даць рады ў маёй бядзе. Я добра ведаў, што нямногага варты буду, калі адкрыю яму сваё паходжанне, a таму выдаў сябе за збяднелага нямецкага шляхціца, y якога няма ні бацькі, ні маці, a толькі маю некалькі сваякоў y крэпасці, занятай шведскім гарнізонам, што я адзін, вымушаны быў утоіць ад майго гаспадара і ад абодвух шляхцюкоў, бо яны стаялі за імперцаў, каб ім не прыйшло ў галаву захапіць маё дабро, як варо-
    жую маёмасць. Я выказаўся за тое, каб напісаць каменданту памянёнай крэпасці, пад чыёй камандай быў полк, дзе я атрымаў месца фэндрыка, і не толькі паведаміць яму, як я быў высланы сюды, але і папрасіць яго, ці не будзе ён ласкавы атрымаць маё дабро і да таго часу, пакуль я не вышукаю аказіі вярнуцца ў полк, даручыць яго маім сябрам. Канар палічыў маю прапанову разумнай і абяцаў даставіць мой ліст y пазначанае месца, хай гэта нават будзе Мексіка ці Кітай. Пасля гэтага я напісаў лісты маёй найкаханейшай, цесцю і палкоўніку дэ С. А., каменданту ў Л., якому я адрасаваў таксама і канверт і прыклаў да яго і астатнія два. Змест іх быў, што я хачу зноў вярнуцца да сваёй пасады так хутка, як толькі атрымаю сродкі на такое далёкае падарожжа, і прасіў абодвух, цесця і каменданта, падбаць, каб праз ваенныя перагаворы вярнуць мне маё майно, перш чым справа травой парасце, дадаўшы да гэтага спіс, колькі там золата, срэбра і каштоўнасцяў. Гэтыя лісты я напісаў in duplo*, адну частку падрадзіўся даставіць мсье Канар, a другую я здаў на пошту з разлікам, што калі адна прападзе, дык дойдзе другая. I вось я зноў павесялеў і з лёгкасцю даваў настаўленні двум сынам майго гаспадара, якія былі выхаваныя як юныя прынцы, a як што мсье Канар быў досыць багаты, a таксама ж і над меру пыхлівы і заўсёды любіў паказаць, якое хваробы набраўся ў вялікага панства, бо кожнага ж дня аціраўся ў кампаніі князёў і, гледзячы на іх, малпаваў іх ва ўсім, як яно і лічыць магутным прынцыпалам, адным словам, з панскай псярні цюцька. У доме ён завёў, бадай, ці не графскае ўтрыманне; калі там чаго і не ставала, дык толькі таго, каб яго звалі Вашэць, a імажынацыя яго была такая, што нават з адным маркізам, які часам наведваў яго, абыходзіўся як з роўняй. Каб карыстацца ягоным лячэннем, трэба было быць прынцам крыві альбо якім іншым магутам княскага роду і не толькі шчодра плаціць, але і быць не абы-кім. Ён, праўда, нешта там адшчыкваў ад сваіх сродкаў люду паспалітаму, але і грошы браў немалыя, часцей дараваў тое, што яму былі вінныя, каб набываць праз гэта яшчэ большую славу. Як ён умеў усюды сябе выставіць і ўсюды патрапіць, дык і запрашалі яго ўсюды, дык і быў ён y высокай пашане не толькі пры каралеўскім двары і ў горадзе Парыжы, але і ў цэлай Францыі; і іншыя дактары пра яго казалі, што калі ён сашкрабе з гарэлага хлеба гарэлае, дык пацыенты паве-
    3 дублікатам (лац.).
    раць y гэты сродак больш, чым y quinta essentia*. Гэта давала яму немалы прыбытак, і ён жыў багатыром, a я стаўся яму памочнікам, бо грошы і ўсялякія прыпасы валілі з усіх бакоў, было іх як гразі, і я мог побач з ім выставіць y акенца сваю мурзатую морду. Як што я быў даволі цікаўны і ведаў, што ён хваліцца маёй пярсонай, калі я разам з іншымі слугамі іду за ім да хворага, a таксама заўсёды пасабляў яму ў лабараторыі вырабляць лекі, дык я няблага зблізіўся з ім, бо ён і без таго ахвотна гаварыў па-нямецку; таму аднаго разу я папытаўся ў яго, чаму ён не ўпамінае на пісьме пры сваім імені назвы шляхецкага маёнтка, які ён нядаўна прыкупіў сабе за 20 000 крон непадалёк ад Парыжа? item чаму ён рашыў парабіць сваіх сыноў дактарамі і прымушае іх сур’ёзна вучыцца, замест каб купіць ім, раз ужо ён набыў шляхецтва, як і іншым кавалерам, якую-небудзь пасаду і тым самым канчаткова замацавацца ў высакародным званні? «Не,— адказаў ён,— калі я прыходжу да якога-небудзь князя, дык чую: «Пане доктар, прысядзьце!», a шляхціцу кажуць: «Пачакай!» Я сказаў: «А хіба пану доктару невядома, што ў кожнага ўрача тры абліччы: першае анёльскае, калі на яго глядзіць хворы, другое боскае, калі ён дапамагае, і трэцяе д’ябальскае, калі хворы папраўляецца і доктара выстаўляюць? Значыць, гонар гэты доўжыцца датуль, пакуль y хворага ў целе гуляе вецер; калі ён выйдзе і рэзі ў жываце аціхаюць, дык настае канец і гонару і тады кажуць: «Доктар, тваё месца за дзвярыма!» I хіба шляхціцу менш гонару ад яго стаяння, аніж доктару ад яго сядзення, бо шляхціц увесь час паслугуецца свайму прынцу і мае гонар нікуды ад яго не адлучацца? Пан доктар надоечы ўзяў y рот пакаштаваць нечагась княскага**, a я хутчэй буду дзесяць гадоў стаяць і слугаваць, чым каштаваць чужую нечыстату, хоць ты пасадзі мяне на чыстыя ружы». Ен адказаў: «Не трэба было мне так рабіць, але я ахвотна зрабіў гэта таму, што калі князь убачыць, як цяжка мне скласці правільнае меркаванне пра ягонае здароўе, павага да мяне яшчэ пабольшае. I чаму б гэта мне не скаштаваць нечыстаты таго, хто дасць мне за гэта некалькі сотняў пістоляў, a я яму тым часам нічога не заплачу, калі ён y мяне сплямкае штонебудзь не менш чыстае? Вы кажаце пра гэтыя рэчы як немец; калі б вы належалі да іншай нацыі, дык я сказаў бы, што вы гаворыце, як дурань!» Я задаволіўся гэтай сентэн-