• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
    Сімпмцы з Францыі ўпрочкі ўцякае і з цяжкай хваробы ледзь не канае
    За ўсе гэтыя штукі я быў шчодра аддзячаны грашмі і рэчамі і такою шаноўляй, што аж страшна рабілася, і мяне ўжо болей дзіва не брала, што жанчыны ідуць y бардакі і сваю жывёльную распусту ператвараюць y рамяство: яно ж дае вялікі прыбытак. Аднак я заглыбіўся ў сябе і пачаў разважаць, праўда, не з прычыны сваёй пабожнасці ці ад згрызотаў сумлення, a баючыся, што рана ці позна мяне такі прыхопяць на гэтай дарозе і аплоцяць мае паслугі поўным коштам. Таму я пачаў падумваць, як бы мне вярнуцца ў Германію, тым болей што камендант y Л. адпісаў мне, што ён захапіў жыўцом некалькіх купцоў з Кёльна і не выпусціць іх з рук, пакуль мне не аддадуць майго, item, што ён усё яшчэ трымае абяцаны мне прапар і хацеў бы, каб я вярнуўся яшчэ да вясны, бо інакш, калі мяне да таго часу не будзе, ён змусіцца аддаць пасаду іншаму. 3 аказіі жоначка мая дадала пісульку, поўную мілай бажбы, што нясцерпна чакае. Калі б яна ведала, якім сумленнікам я тут жыў, яна ўклала б y пісьмо зусім іншыя вітанні.
    Я лёгка мог уявіць сабе, як цяжка мне будзе адчапіцца ад мсье Канара, a таму намысліў вымкнуцца потайкам, як толькі нагода складзецца, што, на вялікае маё няшчасце, якраз і сталася. Бо як толькі я аднаго разу сустрэў некалькіх афіцэраў з веймарскай арміі, дык і расказаў ім, што я прапаршчык з-пад каманды палкоўніка дэ С. А., што вось нейкі час жыву ў Парыжы па сваіх справах і што вось цяпер маю цвёрды намер вярнуцца ў родны полк, і папрасіў іх прыняць y сваю кампанію спадарожнікам. Яны адкрылі мне дзень выступлення і ахвотна ўзялі з сабою; я ку-
    піў сабе рэзвага коніка і выбраўся ў дарогу так таемна, як толькі мог; склаў свае грошы (прыкладна пяцьсот дублонаў, якія ўсе былі здабыты пахібнай працай на талацэ ў бязбожных баб) і вымеўся разам з маімі новымі прыяцелямі, не папытаўшыся дазволу ў мсье Канара, аднак напісаў яму з дарогі, пазначыўшы на лісце Маастрых, каб ён падумаў, што я выправіўся ў Кёльн. У пасланні я развітаўся, дадаўшы, што яго духмяныя каўбаскі мне папярок горла сталі.
    На другім начным прывале пасля Парыжа сталася бяда, як гэта бывае з тым, хто захварэе на рожу, і галава мая аж калолася ад болю, аж не падняцца было. Мы спыніліся ў нейкай задрыпанай вёсцы, дзе я не мог знайсці ніякага медыкуса, a найгоршае, што не было нікога, хто мог бы мяне даглядаць і памагчы мне, бо ўжо з цёмнага рана афіцэры паводле загаду выправіліся ў дарогу, a мяне пакінулі ляжаць пры смерці, як чалавека, на якога ім напляваць. Але перад ад’ездам яны даручылі мяне і майго каня шынкару і папярэдзілі вясковага солтыса, каб ён прыглядваў за мною, як за афіцэрам, які служыць свайму каралю на вайне.
    I вось пракачаўся я там без памяці ў абложнай хваробе некалькі дзён і трызніў y гарачцы, як вар’ят. Прывялі да мяне святара, які, аднак, не змог выдабыць з мяне нічога разумнага. I ўбачыўшы, што не можа ацаліць маю душу, ён скіраваў усе свае намыслы на тое, каб памагчы хоць бы целу, бо сказаў адчыніць мне кроў, даць патагоннага і пакласці ў пасцель, каб я як след прапацеў. I гэта так дабратворна пайшло мне, што ўжо тае ж ночы я прыйшоў да памяці і пачаў разумець, дзе я, як тут апынуўся і як захварэў. На раніцу прыйшоў да мяне згаданы святар зноў і застаў мяне ў поўнай роспачы, бо ў мяне не толькі ўкралі ўсе мае грошы, але яшчэ я і ўбіў сабе ў галаву, што нахапаўся (s.v.) міленькіх пранцаў, бо калі па справядлівасці, дык я іх больш заслужыў, чым пістолі — усё маё цела пайшло плямамі, як y тыгра. Я не мог ні хадзіць, ні стаяць, ні сядзець, ні ляжаць, і ў мяне зусім не было цярпення трываць усё гэта, і як што не мог я паверыць, што страчаныя грошы былі мне пасланы Богам, дык цяпер дайшоў да Taxe­ra шалу, што прасіў, каб мяне чорт забраў. Ад маіх кленічаў неба пачарнець магло, я гатовы быў утрупянець ад роспачы; таму добраму святару каштавала вялікага клопату суцешыць мяне, бо чаравік моцна ціснуў мне адразу ў двух месцах. «Дружа мой,— сказаў ён,— урымсціся, калі хочаш несці свой крыж, як належыцца сумленнаму хрыс-
    ціяніну! Што ты робіш? Няўжо ты хочаш, акрамя грошай, застацца і без жыцця, і, што яшчэ важней, без вечнага збавення?» Я запярэчыў: «Па грошах я не бедаваў бы, калі б не накінуў сабе на карак гэтую праклятую, агідную хваробу; хоць бы, прынамсі, трапіў бы ў такую мясціну, дзе мог бы яе як след вылечыць!» — «Табе трэба патрываць,— сказаў святар,— як мусяць трываць бедныя маленькія дзеткі, якіх гэтая хвароба ў тутэйшай вёсцы паклала больш за паўсотні!» Ледзь толькі пачуў я, што і дзеці апантаныя гэтай нядугай, як адразу павесялеў, бо момантам скеміў, што французскае насланнё не магло да іх прыстаць; таму я ўзяў сваю скураную валізу паглядзець, што там яшчэ засталося, апрача чыстай бялізны і медальена з выявай нейкай дамы, абсаджанага рубінамі і падоранага мне ў Парыжы. Я дастаў выяву, a астатняе перадаў духоўнай асобе з просьбаю прадаць y бліжэйшым горадзе, каб было мне на што прахарчавацца. Натуральна, атрымаў я добра калі траціну таго, што яно каштавала; a як што яго ненадоўга хапіла, дык я развітаўся і з маім конікам. Так, на ўсім ашчаджаючы, я працягнуў, пакуль не пачалі падсыхаць струпы і мне зноў не палегчала.
    РАЗДЗЕЛ СЁМЫ
    Сімпліцы Фартуну ўпускае тым часам і мусіць падціснуць на чэраве пасак
    Хто чым грэшыць, тым ён і караны бывае. Гэтая дзіцячая вятранка так падзяўбла мне твар, што з таго часу жанчыны далі мне поўную адстаўку. Твар стаў такі пакалупаны, як y клуні ток, на якім гарох малацілі; я ператварыўся y пачварыну, аж нават маім цудоўным кучаравым валасам, y якіх заблыталася столькі жанчын, зрабілася брыдка за мяне, і яны пакінулі свой палетак. Замест іх выраслі іншыя, нейкае свіное шчэцце, так што хоч — не хоч, я мусіў насіць парыкі, і як на маёй скуры не засталося больш ні следу былой красы, так і прыемны мой голас прапаў, бо ўсё горла заструпянела. Вочы мае, якія раней гарэлі любоўным бляскам, аж маглі ўспалымніць любую красуню, цяпер пачырванелі і слязіліся, як y васьмідзесяцігадовай старое, якой прыглянуўся пан Карнэліус*. A ў дадатак я быў y чужой краіне, дзе ніводнага сабакі не ведаў, ніводнага чала-
    Г. зн. бяльмо на воку.
    века, які давяраў бы мне, я не разумеў мовы і патраціў амаль усе грошы.
    Толькі тут я пачаў задумвацца над усім, што здарылася, і вельмі пашкадаваў, што марна ўпусціў вельмі ўдалыя абставіны, якія спрыялі маім удачам. Толькі тады я азірнуўся назад і ўбачыў, што незвычайнае шчасце на вайне і здабыты мною скарб былі прычына і прэлюдыя да майго цяперашняга няшчасця, і Фартуна ніколі не змагла б скінуць мяне так глыбока, калі б перад тым не занадзіла мяне сваімі лжывымі паківаннямі і не ўзнесла так высока; і я палічыў, што тое самае прыпалае мне дабро, якое я прымаў за дабро, напраўду ж было ліхам і прывяло мяне да крайняй нэндзы. I не было больш са мною ні пустэльніка, які вельмі шчыра ўбольваўся за мяне, ні палкоўніка Рамзая, які прыгрэў мяне ў скрайняй маёй галечы, ні святара, які даваў добрыя парады, карацей, аніводнага чалавека, каб быў да мяне прыхільны; a як грошы мае сплылі, як усё роўна й не былі, дык і мяне пагналі прэч шукаць прыстанішча дзе-хоч y іншым месцы, так што я, як той блудны сын, мусіў задаволіцца кампаніяй свіней. Вось рыхтык тады я і падумаў пра добрую раду, якую мне даў пастар, які лічыў, што мне трэба прыкласці ўсе мае сродкі і маю маладосць, каб вучыцца; але было ўжо запозна хапацца за нажніцы, каб падкарнаціць крылы птушцы, бо яна паляцела. 0, раптоўная і злашчасная перамена! Усяго нейкі месяц таму назад я быў зух і вісус, я здзіўляў князёў, прысушваў кабет і народ як самае ўмельскае стварэнне прыроды, ды што там, здаваўся самім анёлам, і вось цяпер я такі нікчэмны, што на мяне любы кундаль ножку задзірае. Я губляўся ў думках, я шукаў, за што ўхапіцца; гаспадар не захацеў мяне больш трымаць і папрасіў з дому, бо я не мог плаціць. Я ахвотна пайшоў бы на дармавы хлеб, але ніводзін вярбоўшчык на мяне не квапіўся, бо я больш быў падобны не на жаўнера, a на паршывага сабаку і на абадранца-ткача. Працаваць не мог, бо быў яшчэ надта слабы, ды і не ведаў ніякага рамяства. Альбо, можа, трэба было зноў пайсці ў пастухі, як гэта было ў татуся, альбо нават жабраваць, чаго я саромеўся. Нічога мяне так не суцяшала, як тое, што блізілася лета і я мог, прынамсі, пераначаваць пад плотам, бо ніхто не пускаў y дом. У мяне яшчэ захавалася шыкоўная вопратка, якую я пашыў на дарогу, a таксама валіза з дарагою палатнянаю бялізнай, аднак ніхто ў мяне нічога не купляў, баяліся набрацца хваробы. Я ўскінуў гэтыя манаткі на пагоршкі, узяў шпагу ў рукі, a дарогу пад ногі, якая і прывяла мяне ў маленькі гарадок,
    дзе, аднак, мелася аптэка. Я зайшоў і папрасіў скласці мне мазь, каб сагнаць з твару воспіны; a як што не было ў мяне грошай, дык я прапанаваў аптэчнаму чалядніку прыгожую тонкую кашулю, a ён не быў дужа грэблівы, як іншыя дурні, што не хацелі браць з адзежы. Я падумаў, што калі б толькі неяк хутчэй сагнаць агідныя плямы, дык усё пайшло б спарней і лацвей. I калі аптэкар суцешыў мяне, што пройдзе які тыдзень і шнараў, якімі мяне так распісала вятранка, следу не застанецца, я падбадзёрыўся. Побач быў рынак, дзе я ўбачыў зубніка, які меў шалёныя грошы, прадаючы людзям розныя нягодныя лекі. «Дурань,— сказаў я,— што сабе думаеш, няўжо ты сам не можаш скялемзаць гэтакай каламазі; калі ты столькі пражыў y мсье Канара і не навучыўся стругаць ёлупаў-мужыкоў і здабываць сабе на харч, каб гізунталы не падціскала, дык так табе і трэба, ты нікчэмны размаза».
    РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
    Сімпліцы-жабрак і лекар дарожны з дурных раззяваў збірае грошы
    A я ж мог тады жэрці, як малатарня, каўдун мой быў ненаедны і вымагаў усё больш і больш, a ў мяне ўжо ніякіх запасаў не было, акрамя аднаго-адзінага залатога пярсцёнка з дыямантам, які каштаваў каля дваццаці крон. Я пусціў яго за дванаццаць і вельмі добра разумеючы, што ненадоўга іх хопіць, бо ў дадатак да іх я нічога не здабыў, дык рашыў заняцца лекаваннем. Я купіў сабе materialia* на складанне theriacae Diatesseron** і прыгатаваў яго, каб прадаваць y малых гарадах і мястэчках. На лекаванне сялян я ўзяў крыху ядлоўцавага латвергу, змяшаў яго з дубовым лісцем, вярбовымі пупышкамі і іншымі ўстойлівымі інгрэдыентамі, потым прыгатаваў з траваў, карэння, алею і некаторых тлушчаў зялёнае мазідла на гаенне ран, і было яно такое, што можна было вылечыць і скалечанага каня, item гальмею, крэменю, рачыных вачэй, шміргелю і трэпелю — парашок чысціць зубы; далей зрабіў я блакітны эліксір з лугу, медзі, сальміяку і камфары — ад шкорбуту, паганага паху з рота, зубнога болю і хваробы вачэй, закупіў таксама процьму розных бляшаных і драўляных