• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    мець y яго стол. На другі ж дзень ен выправіўся да тых самых асобаў, якім было даручана разабрацца з банкруцтвам, уручыў ім завераную копію купцовай распіскі і паказаў арыгінал, на што мы атрымалі адказ, што нам трэба счакаць да канчатковага разбору справы, бо рэчы, пералічаныя ў распісцы, не ўсе аказаліся.
    Так, я зноў падрыхтаваўся да доўгага «пачакаю», бо то ж табе не «зараз»,— a тым часам агледжуся, што і як тут робіцца ў вялікім горадзе. Мой гаспадар і сталадаўца, як вы ўжо ведаеце, быў натарыус і пракуратар і, акрамя таго, трымаў з паўтузіна пастойнікаў і восем коней на саломе, якіх звычайна здаваў заезным, прытым меў двух слуг, немца і італьянца, якіх пасылаў з падводай альбо пеша на ўсе бакі, куды спатрэбіцца, за паштароў, a коні былі заўсёды напагатове, так што гэтым трайным альбо ж і чацвярным промыслам зарабляў зусім нават няблага і не толькі на хлеб, але і да хлеба, бо і несумненна меў ладны барыш; a як што на тым часе ў горад не пускалі жыдоў, дык і завады ніякай не было ягоным гешэфтам.
    Незабаўным часам, які я прабыў y яго, я многага навучыўся, асабліва ж разбірацца ў хваробах, што ёсць вялікая навука, як на доктара медыцыны, бо нездарма ж кажуць: пазнай хваробу — напалавіну вылечыў. Прычынай таго, што я спасціг гэтую навуку, быў мой гаспадар, бо, пачаўшы з ягонай пярсоны, я прыглядваўся і да іншых, да іхняй камплекцыі. Тут я і ўведаў, што многія смяротна хворыя, a ходзяць, нічога не ведаючы, і нават іншымі людзьмі і дактарамі лічацца здаровымі. Я ўжо ведаў людзей, якія хварэлі на злосць, і калі гэтая хвароба падпірала, ім, як чарцям, крывіла твары, яны рыкалі, як ільвы, драпаліся, як каты, ламалі ўсё, як мядзведзі, кусаліся, як сабакі, a яшчэ каб паказаць, што яны круцейшыя за кручаных сабак, шпурлялі на падлогу што пад руку лезла, як усё роўна дурныя. Кажуць, што гэтая хвароба ад вантробы, a я так думаю, што яна ўзнікае, калі дурня пыха забірае; таму калі пачуеш, як бушуе раззлаваны, асабліва за якую-небудзь дробязь, дык можаш смела лічыць, што ён больш гардзей, чым разумны. Ад гэтай хваробы безліч усялякіх няшчасцяў як y таго, хто ў нядугу запаў, так і ў другіх; y хворага пад канец паляруш, паляндра, падагра і заўчасная смерць, калі толькі не вечная пагібель! I гэтых хворых, хоць яны хворыя вельмі небяспечна, па праве нельга назваць пацыентамі, бо ім якраз найбольш і не стае patientia*. Бачыў я і
    Цярплівасць (лац.).
    заражаных зайздрай, пра якую кажуць, што яна грызе сваё ж сэрца, бо зайздроснікі заўсёды бледныя і тужлівыя. Гэтую хваробу я лічу самай небяспечнай, бо яна запачаткавалася ад самога д’ябла, хоць і ўзнікае з чыстай радасці, якая адольвае таго, хто ёю далягае; a калі каму-колечы ўдаецца грунтоўна ацаліць каго-небудзь ад яе, той амаль мае права хваліцца, што вярнуў загіблага ў хрысціянскую веру, бо гэтая хвароба наведвае сапраўднага хрысціяніна, якому і тут след прыкрыцца і маркоціцца толькі за грэх і загану. Запальчывасць да гульні я таксама лічу за хваробу не толькі таму, што ўжо ў назве сваёй нясе запаленне, a таму, што тыя, каго яна агалчае, сквапныя да гульні, як азвярэлыя. Гэтая хвароба бярэ свой пачатак ад гультайства, a не ад срэбралюбства, як думаюць некаторыя, a калі ты адбярэш пераборлівасць, прывярэдзь і гультайства, дык хвароба мінаецца сама сабою. Я лічу, што патуранне чэраву і п’янству — таксама самасобская хвароба, якая бярэцца ад дурной завядзёнкі, a не ад раскошы. Беднасць, праўда, y гэтым выпадку — спрыяльніца і прыяцелька лекаў, але зусім аздаравіць ад гэтай немачы не можа, бо ж бачыў я і жабракоў-ненаядаў і багатых скнараў, якія томяцца ад нянаедзі. Гэтая хвароба на сваім жа карку носіць і лякарства ад самой сябе, якое называецца нястачаю, калі не ў маёмасці, дык y астатнім цялесным здароўі, ажно ж пад канец пацыенты самі сабою папраўляюцца, як мухі, калі, альбо знэндзіўшыся, альбо занямогшы, ужо сілы не маюць аб’ядацца. Пыхлівасць я лічу адмысловай фантазіяй, якая пупышкуецца ў невуцтве; бо калі хто спазнае самога сябе і ведае, з чаго ён узяўся і куды адыдзе, дык і няма чаго рабіцца яму такім напышаным дурнем. Калі я бачу паву альбо індыка, які распусціў хвост ды яшчэ і кулдыча, дык мяне бяруць жывыя смехі, што гэтыя неразумныя стварэнні так умела смяюцца з бедных людзей, якія думаюць пра сябе: што-та я! a што за штука я! a што за адзін! Я не змог знайсці ніякіх панацэяў ад гэтай нядугі, бо тых, каго ўжо яна прыбрала, нельга лечыць нічым, як толькі выпісаўшы ім упакоранасць, як гэта і іншым дурням лічыць. Думаю, што і смех — таксама нездароўе, бо ад яго памёр Філемон, ды і Дэмакрыт упадаў ім да самага скону. Таксама ж да сёння яшчэ кажуць нашыя жанчыны, што — вой-вой-вой памру ад смеху! Кажуць, быццам ён нараджаецца ў вантробе, але каб жа тае толькі праўды — я хутчэй паверу, што таксама ад немалое дурноты, бо нездарма ж смех без прычыны — знак дурачыны. Няма сэнсу і няварта клопату назначаць лекі ад гэтай хваробы,
    бо яна не толькі ж вясёлая хворасць, a ў многіх праходзіць нават раней, чым яна яму абрыдне. Не менш таго змеціў я, што і дацеклівасць, цікаўнасць — хвароба, ледзь не прыродная ў жанчын; і хай сабе яна здаецца нікчэмнай, аднак жа, руку на сэрца — вельмі небяспечная, бо мы ж яшчэ дагэтуль адкупаем цікаўнасць нашай самай першай маці.
    Пра ўсе іншыя: гультайства, помслівасць, рэўнасць, самавольства і іншыя падобныя немачы і пахібы я гэтым разам перамоўчу, a вярнуся лепей да свайго гаспадара, які, зрэшты, і даў мне зачэпку пакалупацца ў мазгах над усімі гэтымі грахамі. A ўжо ж ён быў скнара і жмінда, што хай бог крые.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ
    Сімпліцы ў Кёльне на рынку матаецца і прамышляе на рынку зайца
    Гэты, як я вышэй далажыў, з усяго сашкрабаў грошы; ён ніколі табе не сядзе з пастойнікамі за стол выпіць і закусіць, не запросіць і за свой стол; ён мог бы і сам на тры полкі есці і чэлядзь карміць, калі б стары жмінда ўсё тое, што яму клалі пастойнікі, зводзіў на ежу, дык жа не — крукам вісеў над кожнай манетай, калі тое яму есці! Ён выкормліваў нас па-швабску і што меў — y торбу, y торбу. Спачатку я сталаваўся не разам з усімі пастойнікамі, a з ягонымі дзецьмі і чэляддзю, бо мне не ставала грошай; там падавалі ўсё такое поснае, што маёй юкле, прывыклай да кормнай вестфальшчыны, усё гэта было дзівам дзіўным; нам не даставалася на стол ані скравачка добрага мяса, a ўсё нейкая ворвань, якую тыдзень таму назад не дамусолілі студэнты, ды яшчэ такое шэрае ад заляжаласці, быццам яго еў сам прабацька Мафусаіл. Апрача таго, пані гаспадарова, якая мусіла сама ўпраўляцца на кухні, бо з ашчаднасці нікога ў кухаркі не згаджалі, гатавала такі чорны кулеш і да чорта пераперчвала — каб лепш смакавала! Тут ужо ўсе костачкі так абгрызалі, што з іх можна было выточваць фігуркі для варцабаў, але і іх не выкідалі, a складвалі ў кошык, і калі набіралася даволі, гаспадар сек іх дробна-дробненька і вытопліваў тлушч, каб апошняя кропля не прапала, і ўжо казаць не буду, ці клалі потым гэты тлушч y крупнік, a ці шмаравалі ім чаравікі. У посныя дні, якіх было большасць і ўсе яны вытрымліваліся, бо ў гэтым гаспадар быў пунктуальны, мы ласаваліся смярдзючымі
    ржавымі следзямі, салонымі ляшчамі, пратухлай траскою і ўсякай іншай прагорклінай і пратхлёвінай, бо ён купляў усё самае таннае і дзеля гэтага не ленаваўся цягацца на рынак асабіста, дзе забіраў усё, што рыбакі адкладалі выкінуць. Хлеб y нас быў чорны і чэрствы, пілі рэдзенькае пракіслае піва, ад якога мне ў чэраве рэзала, хоць гаспадар бажыўся, што гэта самае лепшае сакавіцкае піва. A яшчэ я даведаўся ад нямецкага фурмана, што летам кормяць яшчэ горш, бо тады хлеб працвілы, мяса чарвівае, a самы лепшы наедак аполудні — некалькі рэдзек, a на вячэру жменька салаты. Я спытаўся, дзеля ж якое халеры ён тырчыць y гэтага скнары. Ён не давярае нават жонцы і дзецям спускацца ў склеп, бо і сабе не дазваляе выпіць кроплю віна, адным словам — гэта такі праглы і сквапны да грошай воўк, што другога такога пашукай. Тое, што я пабачыў, гэта цапстрыкі; калі абжывуся, дык зразумею, што ён не пасаромеецца за аднаго тлустага мнішка* садраць скуру з асла. Аднаго разу ён прынёс шэсць фунтаў каўдуна і валовых кішок, замкнуў y склепе, але, на вялікае шчасце дзятве, акенца было не зачыненае, дык тыя прывязалі на доўгі кій відэлец, усё па кавалачку і павыцягвалі ды паўсырое спехам-смехам і ўпаролі, зваліўшы потым усё на ката. Але наш жмотнік, які гарох лічыў паштучна, не паверыў-такі, нарабіў гвалту на ўвесь дом, злавіў ката, паважыў яго і пераканаўся, што з усёй скурай і поўсцю курнявачка тая пацягнула менш, чым з’едзеныя тэльбухі. Ен не толькі не пасаромеўся такога пустога жарту, але яшчэ і хваліўся сваім спрытным розумам, што так усё прыдумаў. Як што ён рабіў усё гэта, нават y сабакі вачэй не пазычаючы, дык я не захацеў далей дзяліць трапезу з ягонымі дамачадцамі, a намерыўся сесці за студэнцкі стол, колькі б тое ні каштавала, аднак мала на тым сабе спагнаў, бо ўсе наедкі, якія там падавалі, былі напалавіну сырыя, з чаго нашаму гаспадару была выгода ўдубальт: па-першае, ашчада на дровах і падругое, што мы не маглі стравіць многа такое ежы. Звыш таго, здаецца, ён лічыў кожны кавалак y горле і чухаў патыліцу, калі мы ўсё-такі наядаліся. Віно ў іх было разведзенае і не такога гатунку, каб спрыяць страваванню; сыр, які ставілі пад канец кожнай трапезы, звычайна быў як камень, галандскае масла такое перасоленае, што тоўста не намажаш, не тое каб кавалкам, a садавіну падавалі і выносілі да таго часу, пакуль яна ў гніль не ішла, што ўжо й свінням не выкінеш; a калі хто слова закіне супраць, дык
    Дробная манета, роўная васьмі гелерам (ням. народн.).
    гаспадар усчынаў свару з жонкай, каб мы чулі, які ён справядлівы, які ён за нас руплівы, a ўпотай казаў ёй, каб рабіла, як рабіла. Зрэшты, y доме было чыста і прыбрана, бо ён не любіў, каб пад нагамі што валаклося, ні саломінкі, ні паперкі, ні яшчэ чаго, што можна было б кінуць y агонь, усё падбіраў сам альбо выносіў на кухню, кажучы: «Кропелька да кропелькі — ручаёк упоперкі», бо думаў: «I ад шарсцінак бярэцца агонь». Попел ён выграбаў з большым клопатам, чым каторы шафран, бо ўмудраўся яго прадаваць. Аднойчы прынёс яму нейкі кліент зайца, якога ён падвесіў y склепе, што я заўважыў і падумаў: «Ну, вось, цяпер пакаштуем дзічыны»; аднак немец-фурман сказаў, што дарма я губы раскапыльваю,— гаспадар паставіў y кантракце, што не абавязаны частаваць нас далікатэсамі; мне толькі трэба паполудні пайсці на рынак ды паглядзець, ці не прадае ён там таго зайца. Тады я адрэзаў y зайца кавалачак вуха, і калі мы сядзелі і палуднавалі, a нашага гаспадара з намі не было, я расказаў, што ён збіраецца прадаць зайца, a я намысліў правесці старога жмінду, і калі хто хоча са мной пайсці, дык, проша пана, не толькі пацеха будзе, a яшчэ і скаштуем зайчыны. Усе ахвотна згадзіліся, бо хацелася ўрэзаць якую-небудзь штуку, за якую ён не мог бы прыцягнуць да адказу. I вось паполудні выправіліся мы ў тое месца, дзе, як падказаў мне наш фурман, звычайна станавіўся наш гаспадар, калі хацеў што прадаць, і назіраў, колькі ўтаргуе прадавец, каб не прапусціць ніводнага тлустага мнішка. Мы ўбачылі яго ў кампаніі шанаваных людзей, з якімі ён вёў дыскурс. Я падгаварыў аднаго маладзёна, і ён падышоў да прадаўца і сказаў: «Зямляк! A заяц гэты мой, і я забіраю яго з поўным правам, як украдзенае ў мяне дабро; сёння ўначы яго ўкралі ў мяне праз акно, і калі ты не аддасі мне зайца па добрай волі, я на тваю рызыку вазьму судоўца і пайду з табою, куды скажаш». Гандляр адказаў, што ён ахвотна пабачыць, што з гэтага выйдзе, вунь там стаіць высокашляхетны пан, які даручыў яму прадаць зайца, якога ён, напэўна-такі, нідзе не краў. Як толькі гэтыя двое завяліся, вакол іх сабраўся гамуз раззяваў, і наш скнара адразу гэта змеціў і даведаўся, з якога боку загарэлася, a таму падміргнуў прадаўцу, каб той адступіўся ад зайца, бо вельмі засаромеўся і не хацеў, каб пайшлі пагудкі, што ён прадае зайчыну, калі ў яго столькі пастойнікаў, да таго ж не ведаў, дзе ўзяў зайца той кліент, які яму яго прынёс. A маладзён, якога я падбухторыў, пачціва паказаў натоўпу кавалачак заечага вуха і прыставіў да адрэзанага месца, дзіва што ўсе прызналі яго