• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    пан разважыць інакш і не захоча ей паслужыць, дык хай яму будзе вядома, што ў яе хопіць улады адразу ж і пакараць гардыню і пагарду. A калі пан будзе трымацца з ею як належна, дык можа быць пэўны, што нават самая малая ягоная паслуга будзе аддзячана».
    Паступова звечарэла, і забралі мяне розныя трывогі і апаслівыя думкі, так што я сядзеў, як драўляны балван, і не мог сабе ўявіць, як мне вымкнуцца адсюль; дзеля гэтага я згадзіўся на ўсй, чаго ад мяне хацелі, і сказаў старой: «Ну што ж, высокашаноўная пані суайчынніца, калі ўсе так, як вы мне сказалі, дык давяраю сваю асобу вашай прыроднай нямецкай сумленнасці, спадзеючыся, што вы не дапусціце, a яшчэ менш паспрыяеце таму, каб ні ў чым не вінаваты немец трапіў y якую-небудзь падступную пастку. Дык выконвайце ўсе, што вам было сказана зрабіць са мною; спадзяюся, y дамы, пра якую вы мне казалі, вочы не васіліскавы, каб ад іх позірку скруціць сабе карак!» — «Божа барані! — усклікнула яна.— Было б пахібна, калі б такі статны маладзік, якім можа ганарыцца ўся наша нацыя, прыняў такую заўчасную смерць. Ен убачыць больш усялякіх забаваў, чым мог да гэтага дня падумаць!» Як толькі атрымала яна маю згоду, адразу клікнула Жана і П’ера; тыя выступілі з-за габелена, кожны ў бліскучай кірасе, кожны ўзброены з галавы да ног, з алебардамі і пістолямі ў руках; гэта так мяне напалохала, што я аж змярцвеў. Старая гэта прыкмеціла і сказала з усмешкай: «Не трэба баяцца, ідучы да жанчыны!» Пасля сказала ім абодвум зняць латы, узяць ліхтары і ісці за намі з аднымі толькі пістолямі. Пасля нацягнула мне на галаву капюшон з чорнага аксаміту, узяла пад паху мой капялюш і павяла мяне за руку дзіўнымі шляхамі. Я выдатна заўважыў, што мяне правялі праз мноства дзвярэй, a потым мы ішлі па бруку. Нарэшце, прыкладна праз чвэрць гадзіны, прыйшлося мне падняцца па невялікай каменнай лесвіцы. Тут адчыніліся маленькія дзверцы ўгору, потым зноў некалькі прыступак уніз, і тут праз шэсць крокаў перад намі шырока расчыніліся яшчэ адны дзверы. Калі я нарэшце ўвайшоў туды, старая зняла з мяне капюшон, і я апынуўся ў зале, убранай з вялікай раскошай. Сцены былі ўвешаныя прыгожымі карцінамі, горка поўная срэбнага посуду, a ложак, які там стаяў, убраны занавескамі, вышытымі золатам. Пасярэдзіне стаяў накрыты стол, a каля каміна балея, вельмі нават прыгожая з выгляду, аднак жа, як на мой розум, яна псавала ўсю залу. Старая сказала мне: «Сардэчна прашу, пане суайчыннік! Няўжо і цяпер вы яшчэ будзеце
    казаць, што вам рыхтуюць патупу і здраду? Дык жа адкіньце вашую прыкрасць і паводзьцеся так, як напярэдадні ў тэатры, калі Плутон вярнуў пану Эўрыдыку. Магу цябе запэўніць, што тут ты знойдзеш больш прыгожую, чым там страціў».
    РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
    Сімпліцы знямог ад пяшчоты і ласкі, шчасце, што хоць пасаблялі каўбаскі
    3 гэтай прамовы я зразумеў, што тут я мушу дазволіць не толькі любавацца мною, але і зрабіць нешта зусім іншае; і я сказаў сваёй старой суайчынніцы, што таму, хто знямогся ў смазе, мала толку сядзець каля забароненага калодзежа. A яна сказала, што ў Францыі не такія ліхія людзі, каб забараняць піць з калодзежа, калі вада ліецца цераз берагі. «Так,— сказаў я,— мадам, сказалі б вы мне гэта, калі я быў нежанаты!» — «А, глупства! — адказала старая бязбожніца.— Хто ж вам паверыць y нявінныя ночы: жанатыя кавалеры рэдка прыязджаюць y Францыю; a хай сабе нават і так, я ўсё адно не паверу, што пан такі дурны і хутчэй памрэ ад смагі, чым дазволіць сабе напіцца з чужога калодзежа, асабліва калі тут весялей і вадзіца смачнейшая, чым дома». Такі быў наш дыскурс, y час якога высакародная паненка, якая глядзела за камінам, зняла з мяне чаравікі і панчохі, якія я, ідучы ў змроку, моцна запэцкаў, бо тагачасны Парыж быў даволі брудны горад. Тады сышоў загад выкупаць мяне перад вячэрай; памянёная паненка забегала туды-сюды і хуценька пананосіла мне ўсяго патрэбнага для мыцця, і ў пакоі запахла мускусам і духмяным алеем. Прасціны былі з самага белага палатна, вытканага ў Камэрыху, і абшытыя дарагімі галандскімі карункамі. Я быў засаромеўся і не хацеў, каб старая бачыла мяне голага, але нічога не дапамагло, мусіў раздзецца і дацца вымыць сябе; a паненка на гэты час крыху адышлася ўбок. Пасля мыцця мне далі тонкую кашулю і дарагі шлафрок з фіялетавай тафты, a таксама панчохі такога ж колеру. A начны каўпак і туфлі былі абшытыя золатам і пэрламі, і пасля купання я сядзеў важны, як чырвовы кароль. A тым часам старая выцірала мне валасы, і прычэсвала, і ўходжвалася каля мяне, як каля князя ці малога дзіцяці; a шмат разоў памянёная паненка насіла розныя наедкі, і калі ўвесь стол быў застаўлены, y залу ўвайшлі тры
    боскія юныя дамы, чые белыя, як алавастар, грудзі, бадай што, былі ці не залішне адкрытыя, a твары зусім закрытыя маскамі. Усе тры здаліся мне даволі прыгожымі, a адна была яўна прыгажэйшая за дзвюх другіх. Я моўчкі глыбока ім пакланіўся, і яны падзякавЗлі мне гэтак сама цырымонна, і гэта, натуральна, выглядала так, як калі б сабраліся нямыя і надумаліся перадражніваць гаваркіх. Яны селі ўсе разам, і я ніяк не мог адгадаць, якая з іх самая знатная і якой я павінен паслужыцца. Першае, пра што зайшла мова, ці гавару я па-французску? Мая суайчынніца адказала: «Не». На гэта другая сказала папытацца, ці не заўгодзіцца мне сесці. Калі гэта адбылося, трэцяя распарадзілася, каб мая перагаворшчыца таксама села з намі, a таму я зноў не мог вызначыць, якая ўсё-такі самая знакамітая. Я сядзеў побач са старою насупраць гэтых трох дам, так што несумненна мая прыгажосць толькі выйгравала каля гэтага старавечнага шкілета. Усе тры дамы глядзелі на мяне зычліва, ласкава і пашаноўна, і я магу пабажыцца, што яны ўсе ўздыхалі. Я не мог бачыць пад маскамі бляску іхніх вачэй. Старая спыталася ў мяяе, бо болып ніхто не мог са мною гаварыць,— якую з трох я лічу самай прыгожай. Я адказаў, што не магу на ніводнай затрымаць свае вочы. Тут яна засмяялася, паказаўшы ўсе чатыры зубы, якія яшчэ заставаліся ў пашчы, і спыталася, чаму б гэта. Я адказаў,— таму што не магу добра разгледзець, але наколькі бачу, усе тры нябрыдкія. Усё, што старая пыталася і што я адказваў, дамы адразу ж хацелі ведаць; старая тлумачыла ды яшчэ і ад сябе дадавала, што быццам я сказаў, нібыта кожныя вусны вартыя ста тысяч пацалункаў; я добра бачыў пад маскамі іхнія губы, асабліва ў тае, што сядзела насупраць мяне. Такою хітрасцю старая падкінула мне думку, што гэтая дама і ёсць самая знатная, і я пачаў пільней да яе прыглядацца. Увесь наш застольны дыскурс якраз і быў y тым, што я прыкінуўся, быццам ні слова не разумею пафранцузску. I таму што ўсё ішло ціха, a такія маўклівыя вечары не асабліва вясёлыя, дык з вячэрай мы не забавіліся. Потым дамы ўзычылі мне дабраначы і пайшлі ў свае пакоі, і я не паспеў іх правесці далей дзвярэй, бо старая адразу за імі замкнула. Убачыўшы гэта, я спытаўся, дзе ж я буду спаць. Яна адказала, што мне разам з ёю адведзены той ложак, што ў зале. Я адказаў, што пасцель мяне задаволіла б, калі б хоць адна з трох y ёй начавала. «Ну,— сказала старая,— калі шчыра, дык сёння табе ніводная з іх не дастанецца, прыйдзецца задавольвацца мною». Тым часам, пакуль мы так балакалі, прыгожая да-
    ма, якая ляжала ў пасцелі, адвяла заслону крыху назад і сказала старой, каб тая перастала малоць лухту і ішла спаць! Тут я ўзяў y старой свечку, каб паглядзець, хто ляжыць y ложку. Але яна патушыла свечку і сказала: «Пане, калі вам дарагая галава, дык не мецьцеся на тое, што маеце наўме! Кладзіцеся і будзьце пэўныя, што калі вы напраўду захочаце ўбачыць гэтую даму насуперак яе волі, жывы адсюль не выйдзеце!» 3 гэтымі словамі яна прайшла праз пакой і замкнула за сабою дзверы; a дзяўчына, якая глядзела агонь, таксама яго патушыла і выйшла праз дзверы, захіленыя габеленам. Пасля гэтага дама, якая ляжала ў пасцелі, сказала: «Allez, monsieur Beau Alman*, ідзі спаткі, сэрца маё, ходзь, прытуліся мне!» — такім словам навучыла яе старая немка. Я пайшоў да пасцелі паглядзець, чым тут усё абернецца, і як толькі падышоў, дама кінулася мне на шыю, вітаючы пацалункамі, ды так, што ад неадольнага свайго жадання ледзь не адкусіла мне ніжнюю губу, пачала церабіць мой каўпак і тузаць на мне кашулю, цягнучы да сябе, і так павяла сябе ад неразумнай шаленай гарачкі, што і сказаць не магу. Яна ўмела па-нямецку толькі адно: «Прытуліся мне, сэрца маё!» Усё астатняе яна выказвала целам. Я, праўда, тайком падумаў пра сваю каханую, але дзе ж тут сабе рады дасі? На жаль, я быў толькі чалавек і меў такое далікатнае ва ўсіх прапорцыях цела, поўнае такой прыемнасці, што быў бы сапраўдным цурбаком, калі б мог выйсці адсюль y цноце; звыш таго аказалі сябе і каўбаскі, якімі патрактаваў мяне на дарогу доктар, аж мне самому здалося, быццам я ператварыўся ў казла.
    Вось так забавіў я восем дзён і столькі ж ночаў і думаю, што ўсе тры перабылі са мною, бо не ўсе яны гаварылі, як першая, ды і не аддаваліся такой дураслівасці. A як што і там частавалі такімі самымі каўбаскамі, дык я ўпэўніўся, што ўсе яны былі прыгатаваныя мсье Канарам, які быў няблага паінфармаваны пра мае тайнасці. Быў я тады ў поўным росквіце маладосці, чорны пушок пачаў прабівацца над губою. I хоць прабыў я ў гэтых чатырох дам поўных восем дзён, аднак не магу пахваліцца, што мне было дазволена падзівіцца хоць на адну з іх інакш, чым як паўз флёравую накідку або калі сцямнее. Пасля ўсяго гэтага, г. зн. васьмі дзён, пасадзілі мяне ў двары, завязаўшы вочы, y карэту разам са старою, якая па дарозе зняла павязку і прывезла да гаспадаровага дома; потым фурман адразу з’ехаў. Мой ганарар складаўся з дзвюх сотняў пістоляў, a калі я
    Давай, мсье Прыгожы Немец (фр.).
    спытаўся ў старое, ці трэба мне з гэтых грошай каму-небудзь адлічыць на гарэлку, яна сказала: «Напрамілы бог, не рабі гэтага, бо ты вельмі засмуціў бы нашых дам, і яны, крый бог, падумалі б, быццам ты лічыш, што пабываў y непатрэбным доме, дзе трэба за ўсё плаціць». Ужо пазней y мяне было нямала такіх запросінаў, і я проста здзеравянеў, аж пад канец усе гэтыя шалы і псоты прыеліся мне да немачы, нават напханыя зеллем каўбаскі ўжо развярэды больш амаль не давалі, з чаго я зрабіў выснову, што і мсье Канар тут вялікі прычаснік, бо ён іх гатаваў.