• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    Матэрыялы (лацЗ.
    Тэрыяк, сродак супроць атруты (лацЗ.
    скрыначак, пушачак і пудэлкаў, паперы і шклянак — параспіхваць y іх свой тавар, a каб надаць сабе важнасці, загадаў скласці і надрукаваць па-французску цэтлікі, на якіх было пазначана, што ад чаго пасабляе. За тры дні я ўправіўся, патраціўшы на ўсё заледзьве тры кроны ў аптэцы і на куплю шклянак. I вось, упакаваўшы ўсё гэта, рашыў я ісці ад вёскі да вёскі і, збываючы па дарозе тавар, дабрацца да Эльзаса, a значыцца, да Страсбурга як нейтральнага горада, a там пры нагодзе выйсці на Рэйн і разам з купцамі ў Кёльн, a адтуль сваёй дарогай да мілахі-жоначкі. Намысел быў куды к чорту які, але выйшла не з рукі!
    Калі я першы раз прыйшоў да царквы са сваёй знахарскай аптэкай, гандаль мой не пайшоў, бо я быў настолькі дурны, што не пасабляў яму ні языком, ні якімі-небудзь шарлатанскімі штучкамі; затое я адразу змеціў, што трэба ўзяцца за справу з другога канца, калі хачу зарабіць і збыць гэта паскудства.
    Я пайшоў з маім крамам y тракцір і за сталом даведаўся ад гаспадара, што паполудні ў яго каля дома пад ліпамі збіраецца люд, тут я і мог бы сёе-тое прадаць, калі тавар дыхтоўны; адна бяда — па краіне бадзяецца столькі ўсякай набрыдзі, што людзі неахвотна аддаюць грошы, пакуль на свае вочы не ўбачаць надзейнай пробы, не пераканаюцца, што тэрыяк без падману. Пачуўшы, колькі тае бяды, я раздабыў шклянку выдатнага страсбургскага брантвайну, злавіў люгашку, з тых, якіх завуць жарлянкамі, ці «манашкамі», і якія звычайна ўвесну і летам заводзяцца ў нячыстых лужынах і там кумкаюць, такія, ведаеце, залацістажоўтыя, a то і чырвона-жоўтыя, a знізу на жыватку чорныя плямкі, вельмі нявідныя з сябе. Адну такую я пасадзіў y слоік з вадою і паставіў каля майго тавару пад ліпамі. Вакол назбіралася досыць людзей, і многія думалі, што я буду выдзіраць зубы абцугамі, якія пазычыў y тракціршчыка, але я пачаў так: «Спадарства і шарамі сяброве (я яшчэ не зусім дасканала гаварыў па-французску). Я вам не які там Вырвізуб, a ёсцека ў мяне на вочы прымочка, каб, гэта, не чырванелі і каб не цякло з іх».— «Во, во,— сказаў адзін,— па тваіх вачах гэта як рыхтык і відаць, яны гараць, як балотныя гнілякі».
    Я сказаў: «Што праўда, тое праўда, але без прымочкі я б зусім аслеп. Зрэшты, гэтай вады я і не прадаю; прадаю толькі тэрыяк, ці як яшчэ яго называюць — арвіетан, і парашок адбельваць зубы ды мазь на раны, a прымочку толькі даю ў дадатак. Я не які там Гарлапан альбо Абсяры-
    сялюд. Я прадаю гэты тэрыяк, бо праверыў яго, і калі ён табе не падабаецца, дык ніхто ж цябе не няволіць браць яго».
    I я папрасіў аднаго з тых, што абступілі мяне, выбраць пудэлачка з тэрыякам, дастаў з яго жалватку памерам з гарошыну, апусціў яе ў шклянку з гарэлкай, якую гледачы лічылі проста вадою, расцёр яе там і, дастаўшы абцужкамі з слоіка люгашку, сказаў: «Глядзеце, шарамі сяброве! Калі гэтая трупехліна нап’ецца тэрыяку і не здохне, дык настойка ні к чорту нявартая, і не купляйце тады, і не марнуйце грошай тады». 3 гэтымі словамі я ўзяў няшчасную люгашку, якая нарадзілася і ўзгадавалася ў вадзе і не пераносіла ні лікёраў, ні іншай стыхіі, і сунуў y слоік з гарэлкай, накрыў лістком паперы, каб не выскачыла. I пачала яна там шалець, выкаблучвацца і кардэбалеты строіць весялей, чым калі б я кінуў яе на жар, бо гарэлка была ёй задужа не тое, задужа моцная; і яна там патузалася, паўпіралася, паціхеньку сканала і выпруціла ўсе чатыры лапкі. Тут халоп’е раты паразяўляла, што хоць жывую жабу кладзі, і торг рушыў — бо ўсе ж на свае чыстыя вочы бачылі надзейную пробу. Людзі падумалі, што на ўсім белым свеце няма другога такога ці лепшага тэрыяку, як y мяне, a ўжо маім клопатам было загортваць y паперу гэтую дрэнь і лічыць грошы. Пазнаходзілася тут і такіх, што бралі з запасам, па тры, чатыры, пяць, па шэсць загортак — на выпадак якой пільнасці; куплялі яны і сваім сябрам, сваякам, якія жылі ў іншых мясцінах, так што я на чысцюткую дурніцу, бо дзень быў не кірмашовы, таго ж вечара ўзяў гатоўкай дзесяць кронаў ды яшчэ й тавару больш палавіны засталося. Тае ж ночы я перабраўся ў другую вёску, бо меў страх, каб які задужа дацеклівы мужык не пасадзіў y ваду жабу сам і не зрабіў пробы майму тэрыяку і, калі яна не ўдасца, не наклаў мне ў гімаль. Мне ж ніякай патрэбы не было ўчыняць такія падманы, якія выкрывае высокавучоны Маціёлус y шостай кнізе Дыяскарыда «De veneris», калі піша пра рыначных лекараў і шарлатанаў-гарлахватаў. A пакуль мне хапала «манашак» з калужын, дык можна было абысціся і без малпачкі ці якой-небудзь іншай рэдкаснай свінкі, каб марочыць галаву дурным людзям. Яшчэ ў Парыжы я навучыўся ў аднаго нямецкага шулера вырабляць самыя пікантныя фокусы на картах, каб збіраць раззяваў і трымаць іх, пакуль не ўчыню апісаным вышэй спосабам пробу майму тэрыяку і не пад’юджу люд патрэсці сваімі торбачкамі і капшукамі. A каб даказаць адмысловую сілу і карыснасць майго супрацьяддзя яшчэ і іншым спосабам, я
    рабіў з мукі, шафрану і чарнільнага арэшка жоўты мыш’як, arsenicum, a з мукі і купарвасу Mercurium sublimatum*,— сублімат жывога срэбра. Робячы пробу, ставіў на стол дзве аднолькавыя шклянкі з вадою, падмешваў y адну aqua fortis** альбо spiritus vitrioli***. У гэтай шклянцы я разбоўтваў драбінку майго тэрыяку, a потым націраў y абедзве яду, колькі мне было трэба. Ад гэтага чыстая вада, без тэрыяку, a значыцца, без салетравай кіслаты, чарнела, як чарніла, a другая заставалася чыстая, як была, з прычыны салетравай кіслаты. «Авоечкі! — ахаў тады народ.— Дзівіся, сапраўды, каштоўны тэрыяк, яшчэ й такі танны!» A калі я потым зліваў абедзве шклянкі разам, усё зноў рабілася празрыстым. Вось тут добрыя мужыкі і развязвалі свае мошны і куплялі, што не толькі ўдаброцілася майму галоднаму жывату, але і пасадзіла мяне на каня, яшчэ і немалыя грошы на дарогу дало, і такім чынам я шчасліва дабраўся да германскай мяжы. A таму, любасныя мае сяляне і дарагія мужыкове, не верце ніякім кірмашовым загранічнікам, шарлатанам і штукарам! — далібог жа, ашукаюць, бо да аднаго месца ім вашае здароўечка, a важныя толькі пенязі!
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ
    Сімпліцы, вандруючы лекарам-спецам, трапляе ў лапы жаўнерам-імперцам
    Пакуль я дзёрся праз Латарынгію, увесь мой тавар разышоўся, a як што я пабойваўся гарадоў, дзе стаялі гарнізоны, дык не было магчымасці абнавіць асартымент, і я мусам павінен быў узяцца за што-небудзь іншае, пакуль не знагоджуся нарабіць тэрыяку. Я купіў дзве меры гарэлкі, падфарбаваў яе шафранам, разліў y пляшачкі-пуздэркі, паўлота кожная, і прадаваў людзям за выдатную залатую ваду, вельмі карысную ад трасцы — узяў за яе трыццаць флорынаў. I калі забракавала пуздэркаў, я, дачуўшыся пра шкляную гуту ў Флекенштайне, выправіўся туды прызапасіцца; і тым часам, як я кружляў вакольнымі дарогамі і сцежкамі, мяне накрыў філіпсбургскі дазор, што стаяў тады ў замку Вагельнбург; і я страціў усё, што здолеў выцягнуць
    Сулема, хлорная ртуць (лац.У.
    ** Моцная вада, салетраная (азотная) кіслата (лчц).
    Купарвасны спірт (серная кіслата) (лац.).
    з даверлівых чалавекаў сваім махлярствам за час падарожжа. A калі мужык, які пайшоў са мною паказаць дарогу, сказаў, што я медыкус, мяне павезлі як доктара ў Філіпсбург усяму наперакор.
    Там з мяне знялі допыт, a я зусім не баяўся прызнацца, хто я такі, але мне не хацелі даць веры, думаючы, што я куды больш важны птах, чым з сябе ўдаю; і я мусіў быць доктарам. Я бажыўся, што з імперскіх драгунаў y Зёсце, што быў узяты шведамі ў палон y JL, item, што ад праціўніка, які не захацеў адпусціць мяне за выкуп, я ўцёк y Кёльн, каб экіпіравацца, a адтуль, насуперак маёй волі, трапіў y Францыю і цяпер вяртаюся ў свой полк. A пра тое, што ажаніўся ў праціўніка і яшчэ маюся там атрымаць прапар, я хітра прамоўчаў, спадзеючыся адбрахацца і атрымаць свабоду. Хацелася тады спусціцца ўніз па Рэйне і зноў скаштаваць вестфальскай кумпячыны. Але ўсё абярнулася зусім інакш, бо мне адказалі, што імператару патрэбны жаўнеры як y Зёсце, так і ў Філіпсбургу; мне трэба застацца ў іх, пакуль не будзе зручнага выпадку вярнуцца ў свой полк. A калі гэтая прапанова мне не даспадобы, дык мяне чакае вязніца, дзе, пакуль не вызвалюся, са мной будуць абыходзіцца як з доктарам, якога яны, зрэшты, і ўзялі ў палон.
    I вось я перасеў з каня на асла і, насуперак маёй волі, стаў мушкецёрам. Тады мне давялося туга, бо камандзірам там быў скуперда і жаўнерская страўнасць была страшэнна малая. Я нездарма сказаў «страшэнна малая», бо кожнае раніцы, калі я яе атрымліваў, на мяне нападаў страх, бо я ведаў, што гэта на цалюткі божы дзень, a было там як на адзін гам. I, шчыра кажучы,— мізэрнае стварэнне ёсць мушкецёр, які павінен весці такое жыццё ў гарнізоне і задавальняцца скарынкай хлеба, ды яшчэ і знадгаладзь. Гэта ўсё роўна як палонны, што жыве на хлебе і вадзе. Яму нават лепей, ён куды шчаслівейшы; бо не павінен ні чуваць, ні хадзіць y дазоры, ні стаяць на варцё, a палежвай сабе спакайняком, і ў яго столькі ж сама надзеі калі-небудзь выдастацца з вязніцы, як y беднага гарнізоннага пацука. Што праўда, былі там і такія, якія ўмелі розным гешэфтам крыху паправіць свой дастатак; аднак ніводзін з тых спосабаў, якія я мог выбраць, каб унасыціць нутробу, не быў прыстойны. Некаторыя ў такой бядзе бралі сабе жонак, наложніц, хай нават тыя былі спісаныя ў запас патаскухі, абы каб яны кармілі швівам, праннем, прадзеннем ці дробным гандлем, махлярствам, a хай і крадзяжом. Была сярод баб адна фэндрычыха, яна мела пэн-
    сію, як гефрайтар; другая была павітуха-полажніца і сваім рамяством здабывала сабе і мужу неблагі пракорм. A іншыя ўмелі мыць і крухмаліць; яны паласкалі халасцякам-афіцэрам кашулі, панчохі, майтачкі і не ведаю, што там яшчэ за плюндрыкі якія, за што ім давалі мянухі. A тыя прадавалі тытунь і набівалі люлькі, калі была патрэба; a каторыя гандлявалі гарэлкай, і ішла слава, што яны разбаўляюць яе вадою, якую самі дыстылююць, таму гарэлка і не траціць смаку, a некаторыя ўмелі шыць, гафтаваць, маглі рабіць усялякія фастрыгі і фасоны, чым і зараблялі; былі і такія, што карміліся полем: зімою выкопвалі слімакоў, увесну сеялі салату, летам абіралі птушыныя гнёзды, увосень умелі даставаць усякае смачненькае. Некаторыя цягалі на сабе дровы на продаж, як уючныя аслы, a другія прамышлялі гандлем. Здабываць сабе такім чынам пракорм і накладаць y каўдун было не па мне, бо ў мяне ўжо была свая жонка. Некаторыя малойцы прабаўляліся гульнёй, бо ведалі розныя штукі і выкрунтасы лепш за любога шмугляра і ўмелі агладзіць сваіх няхлюяў-камарадаў y касцярстве і ў карты, але ад такога фаху мне млосціла. A дурнейшыя мардаваліся на шанцах, як коні, але я на тое быў гультаяваты. A яшчэ каторыя ўпраўлялі іншыя гешэфты, a я, ёлупень, не ведаў, не меў ніякага. Праўда, калі б спатрэбіўся музыка, я быў бы вельмі дарэчы; але ў гэтай Голадландыі было не да арфаў, абыходзіліся пасвісцёламі і барабанамі. Некаторыя барабанілі каравулы і за другіх і дзень і ноч не адлучаліся з пастоў, a мне лепей галадаць, чым такое знемажэнне плоці. Некаторыя перабіваліся раз’ездамі, але мне ні разу не даверылі выехаць за браму. Былі такія, што ўмелі па-кашэчы высочваць здабычу, але я ненавідзеў іхні промысел больш за халеру ясную. Адным словам, куды ні крутніся, нічога не ўхопіш. A што найбольш прыкра — гэта, што мусіш трываць кепікі і смешкі, калі хлопцы казалі: «I што гэта за доктар такі, што самому жывот падцягнула!» Нарэшце галадуха прымусіла мяне вывудзіць некалькі карпаў з крапаснога рова, але як толькі пра тое даведаўся палкоўнік, я мусіў паскакаць на драўляным асле, і мне забаранілі паказваць сваю здольнасць пад пагрозай страты горла на шыбеніцы. Нарэшце чужое няшчасце абярнулася мне шчасцем, бо варта было вылечыць ад ліхаманкі кагосьці з тых, хто асабліва верыў y маё медычнае пакліканне, як мне было дазволена выходзіць з крэпасці збіраць зёлкі і карэнне на лекі. Замест таго я ставіў сілкі на зайцоў, і мне пашанцавала, бо за першым разам я забрытаў двух; я паднёс іх палкоўніку і атрымаў ад яго дарунак — не толькі