Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
** Квінтэсенцыя (лац.).
Мача, якую ўрачы каштавалі на смак.
цыяй, бо заўважыў, што ён вось-вось угневаецца, і, каб зноў навесці яго на вясёлы лад, я папрасіў яго прапусціць мне маю прастадушнасць і нагаварыў яму кучу ўсяго прыемнага.
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
Сімпліцы ў тэатры грае Арфея, дамская публіка стогне і млее
Як што мсье Канару прыносілі больш, чым часам пажыралі тыя, y каго былі паляўнічыя дамы, і яму перападала больш хатняй жыўнасці, чым ён мог з’есці сам з усімі дамачадцамі, дык y яго кожны дзень прыматкабожвалася процьма ўсякіх застольных падсуседаў-зачарэўнікаў і падмяталася ўсё, і выглядала на тое, быццам ён трымаў адкрыты стол. Аднаго разу яго ўгонарылі візітацыяй сам каралеўскі цырымоніймайстар і іншыя важныя прыдворныя асобы, якім ён выстраіў княскую каляцыю (collation!), бо добра ведаў, якіх сяброў трэба забрытаць, a менавіта тых, якія ашываліся каля караля альбо карысталіся яго ласкамі. Каб паказаць ім сваю найвялікшую прыхільнасць і добрае ўпадабанне, каб зрабіць ім усялякую прыемніцу, ён пачаў упрошваць мяне, ці не захачу я зрабіць яму гонар і дагоду знакамітым гасцям і паспяваць пад лютню нямецкую песеньку. Я ахвотна згадзіўся, бо якраз быў y гуморы, як гэта бывае ў захопленых рознымі летуценнямі музыкантаў, a таму пастараўся начысціць клямкі да бляску і ўжо так спраўна паднатурыў усім прысутным, што цырымоніймайстар сказаў, як шкада, што я не ўмею па-французску, a то ён канечне далажыў бы пра мяне каралю і каралеве. Мой гаспадар, занепакоены, што мяне могуць звабіць з ягонай службы, адказаў таму, што я знакамітага роду і не забаўлюся доўга ў Францыі, таму цяжка будзе заўжыцца мною як музыкантам. Цырымоніймайстар сказаў на гэта, што колькі жыве, a не нагодзілася яму бачыць, каб y адной асобе так гарманічна спалучыліся рэдкая прыгажосць, чысты голас і майстэрская ігра на лютні; y бліжэйшы час y Луўры ў прысутнасці караля мае быць разыграна камедыя, і калі б ён меў магчымасць знайсці мне там удзел, дык ён спадзяецца гэтым самым зыскаць сабе і мне немалы гонар. Мсье Канар пераклаў гэта мне; a я адказаў, што, калі мне скажуць, якую асобу меў бы ў той камедыі прадставіць, і што мне належыць іграць і спяваць, дык хай сабе будзе і
на французскай мове, бо, зрэшты, чаму ў мяне павінна быць горшая памяць, чым y шкаляроў, якіх звычайна прыстройваюць на такія ролі, нягледзячы на тое, што ім таксама ж даводзіцца запамінаць словы, пазітуры і ківомігі. Калі цырымоніймайстар убачыў, што я паддаюся, ен узяў з мяне абяцанне, што заўтра прыйду ў Луўр, каб зняць пробу, ці прыдатны я на ролю. I вось y вызначаны час я прыйшоў, як было ўмоўлена. Мелодыі розных песень, якія мне трэба было спяваць, я ўмела (perfect) прыстасаваў пад свой інструмент, бо прыхапіў з сабою табулатурную кніжку, пасля атрымаў і французскія песенькі, каб добра іх завучыць разам з вымаўленнем, a да іх таксама і нямецкі пераклад, каб мог дастасоўваць да іх адпаведную міміку. Гэта было мне не цяжка, я ўправіўся нават хутчэй, чым ад мяне чакалі, і калі слухалі, як я спяваю, тым болей што мяне расхваліў мсье Канар, дык кожны мог пабажыцца, што я прыродны француз. I калі ўсе мы сышліся на рэпетыцыю, я выступіў са сваімі песнямі, мелодыямі і ківомігамі так жальбатужна, што ўсе падумалі, быццам як рыхтык я той самы Арфей, a не толькі ім прыкідваюся, бо ўжо ж так я ўбольваўся па сваёй Эўрыдыцы. Ніколі, колькі жывацею на белым свеце, не было ў мяне больш прыемнага дня, чым той, калі была паказана камедыя. Мсье Канар даў мне нейкую прытраву, каб голас звінеў яшчэ чысцей, a як што ён хацеў дадаць маёй прыгажосці больш пекнаты з дапамогай oleo talci*, a кучаравыя валасы, якія блішчалі ад чарнаты, хацеў прыпудрыць, дык пад канец сказаў, што гэтым мяне толькі псуе. Мяне ўвянчалі лаўровым вянком і адзелі ў нешта антычнае колеру марской хвалі — уся мая шыя, верхняя частка тулава, рукі па локці, калені ад палавіны лытак да палавіны сцёгнаў былі адкрытыя. A паўзверх накінулі цялеснага колеру тафцяны плашч, які быў больш падобны на палявы прапар. У гэтым убранні я пакручваўся каля сваёй Эўрыдыкі, заклікаючы пяшчотнай песняй заступніцу Венеру і пад канец скарыў сэрца каханай; пад час гэтага дзейства я многа ўсяго прадстаўляў і звяртаўся да каханай, уздыхаў і круціў вачыма. A страціўшы сваю Эўрыдыку, я пераадзеўся ў зусім чорнае, пашытае па тагачаснай модзе так, што мая белая скура ззяла, як снег. Я бедаваў, я ўбольваўся па жонцы і так гэта ўсё журботліва паказваў, што пасярэдзіне тужлівай мелодыі і песні нагарнуліся на вочы слёзы і плач ледзь не перапыніў песню. Аднак я закончыў y вельмі прыгожай манеры, пакуль не стаў y тарта-
Талькавая пудра, прысыпка (лац.).
ры перад Плутонам і Празэрпінай; гэтым я прадставіў y вельмі замілавальнай песні іх узаемнае каханне, нагадаўшы ім, каб яны зрабілі выснову — як жа пакутуем я і Эўрыдыка ў разлуцы; і я багавейна ўмольваў іх, напяваючы пад лютню, вярнуць мне маю ўмілаванку. I дамогшыся іхняй згоды, я падзякаваў ім радаснай песняй і здолеў свой твар і ўсе свае ківомігі напоўніць такой радасцю, што ўсе прысутныя вялікаму дзіву даліся. A калі я недарэчна зноў страціў Эўрыдыку, дык уявіў сабе вялікую небяспеку, якая чакае кожнага чалавека, і таму аж такі белы зрабіўся, што здавалася, вось-вось самлею. I як што ў той момант я стаяў на сцэне адзін, a ўсе глядзелі на мяне, я тым старанней выконваў сваю ролю, здабываючы сабе гонар тым, што так па-майстэрску ўсё прадстаўляў. Потым я сеў на скалу і пачаў жаласнымі словамі пад гукі скрушлівай мелодыі аплакваць страту каханай і заклікаць да спагады. Пасля абступілі мяне розныя хатнія жывёлы і дзікія звяры, пагоркі, дрэвы і ўсё астатняе, і сцэна сапраўды набыла такі выгляд, як калі б з дапамогаю чараў усё гэта было зладжана надпрыроднай сілай. I я не зрабіў ніводнай памылкі, хіба што толькі ў самым канцы, калі, абыякавы да ўсіх жанчын, я быў задушаны Вакхам і кінуты ў ручай, які быў зроблены так, што відна была толькі мая галава, усё астатняе ў поўнай бяспецы пад сцэнай,— і мяне павінен быў згрызці дракон; хлопец, якога запхнулі ў таго дракона, каб кіраваць ім, не бачыў маёй галавы, a таму драконава пашча ляжала якраз каля маёй галавы; гэта здалося мне такім смешным, што я не стрываў, каб не выскаліцца, што адразу заўважылі дамы, якія глядзелі на мяне.
За гэтую камедыю я дастаў шмат пахвал і не толькі вялікую шану, але і новае імя, бо з таго часу французы называлі мяне толькі Beau Alman — Прыгожы Немец. A як што тады якраз спраўлялі запусты, дык было дадзена шмат прадстаўленняў і балетаў, якія таксама не абышліся без мяне, аднак пад канец высветлілася, што мне пачалі зайздросціць, бо я занадта вабіў да сябе гледачоў, асабліва жанчын; я адступіўся ад сцэны, можа, нават таму, што аднаго разу зыскаў сабе грымакоў, калі ў вобразе Геркулеса, нацягнуўшы сабе на голае цела львіную скуру, біўся з Ахелоем за Дэяніру і мяне збатавалі з лішнім праўдападабенствам, чым гэта дапускаюць умоўнасці сцэнічнай праўды.
РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЕРТЫ
Сімпліцы, скарыўійы Парыж без меры, трапляе ў завоблачныя сеткі Венеры
Праз усё гэта я стаўся шырока вядомы сярод знакамітых асобаў, аж здавалася, шчасце заззяла перада мною поўным бляскам, бо мне нават прапанавалі службу ў караля, што не кожнаму важніку свеціць. Прыходзіць аднаго разу лёкай, пытаецца мсье Канара і перадае яму пісьмо пра мяне якраз y той самы час, калі я быў y лабараторыі, дзе рабіў рэверберацыю, бо я ўжо з цікавасці навучыўся ў доктара перлютаваць, распускаць, узварваць, каагуляваць, дэгераваць, кальцынаваць, фільтраваць і рабіць яшчэ шмат якія алхімічныя аперацыі, з дапамогай якіх ён прадукаваў свае фармацэі-панацэі. «Мсье Beau Alman,— сказаў ён,— гэта пасланне да вас датычыцца. Па вас пасылае адзін важны мсье, які жадае, каб вы да яго прыйшлі, бо ён мае намер перагаварыць з вамі і даведацца, ці не згодзіцеся вы паінфармаваць яго сына, што да ігры на лютні. Ён дадаў вельмі куртуазнае абяцанне прыстойна аддзячыць вам за клопат і прасіў мяне ўгаварыць вас не адмаўляцца ад запрашэння». Я адказаў, што калі змагу каму-небудзь паслужыцца, акрамя яго (вядома, мсье Канара), дык я гатовы парупіцца з усім сваім імпэтам. Але ён сказаў, што мне трэба толькі пераапрануцца і пайсці з лёкаем; тым часам, пакуль я выстройваўся, ён загадаў прыгатаваць мне перакусіць, бо дарога няблізкая і я мог дабрацца да назначанага месца толькі пад вечар. I вось, як след прыапрануўшыся, спехам перакусіўшы тым, што было прыгатавана на вечарыну, асабліва ўсмакавалі некалькі маленькіх далікатных каўбасак, якія, як мне здалося, моцна патыхалі аптэкай, я больш гадзіны блукаў з памянёным лёкаем рознымі дзіўнымі завулкамі, пакуль пад вечар не падышлі да садовых веснічак, якія былі незамкнутыя. Лёкай адчыніў, a калі я прайшоў за ім следам, адразу ж зачыніў і замкнуў на начны замок з сярэдзіны; пасля павёў мяне ў паркавы дом, які стаяў y куце саду, і, прайшоўшы ўздоўж даволі доўгіх прысадаў, пастукаўся ў дзверы, якія адразу ж адчыніла нам старая высакародная дама. Яна вельмі ветліва павітала мяне па-нямецку і запрасіла ўвайсці; a лёкай, які не разумеў нямецкай, застаўся за дзвярыма і, калі я падзякаваў яму кіўком, з глыбокім паклонам выйшаў. Старая дама ўзяла мяне пад руку і ўвяла ў залу, увешаную дарагімі габеленамі, шпалерамі і кілімамі і ва ўсім астатнім прыгожа ўбраную; старая папрасіла мяне прысесці і аддыхацца і каб даведацца, з якой
прычыны я быў сюды дастаўлены. Я ахвотна паслухаўся і сеў y фатэль каля каміна, y якім тады ўжо палілі, бо было даволі зябка; яна села побач y суседні фатэль і сказала: «Мсье! калі вам хоць крыху вядомая сіла кахання, a менавіта, што яно адольвае і скарае самых адважных, самых моцных і разумных мужчын, вы тым не меней здзівіцеся, што яно адольвае і слабую жанчыну. Цябе зусім не запрашаў сюды нейкі мсье дзеля вашай лютні, як запэўнілі вас і мсье Канара, a паклікала за вашу незраўнаную прыгажосць самая прыгожая дама Парыжа, якая гатовая памерці, чым не ўбачыць анёльскага вобраза пана і не атрымаць асалоды ад сузірання яго. Таму яна загадала мне сказаць пра гэта пану як майму суайчынніку і ўпрасіць яго, як Венера свайго Аданіса, каб ён правёў y яе гэты вечар і дазволіў нацешыцца сваёй прыгажосцю, y чым ён, спадзяюся, не адмовіць ёй, як знатнай даме». Я адказаў: «Мадам! я проста не ведаю, што і падумаць, a яшчэ таго меней, што павінен сказаць. Я не ведаю за сабою такіх якасцяў, каб дама, якая займае высокае становішча, магла запабягацца перад маёй нікчэмнасцю. A звыш таго мне прыходзіць на мыслі, што калі дама, якая пажадала мяне пабачыць, такая прыгожая і знакамітая, як пра тое паведамляе мне мая высокашаноўная суайчынніца, дык лепей паслала б па мяне раніцай, a не загадвала клікаць мяне ў такую адлюдненую мясціну на ноч гледзячы. Дзеля чаго яна не загадала прыйсці адразу да яе? Што мне тут рабіць y гэтым садзе? Хай даруе мне высокашаноўная суайчынніца, калі я, самотны чужаземец, маю пэўны страх, што тут нешта крыецца, бо мне ж было сказана, нібыта мяне клічуць да нейкага мсье, a насамрэч усё зусім інакшага кшталту. Але калі я заўважу, што тут вераломна і па-ліхому ідзе намышленне супроць майго жыцця і здароўя, дык перад смерцю я здолею знайсці ўжытак сваёй шпазе!» — «Ціха, ціха, мой высокашаноўны пане суайчыннік,— сказала яна,— жанчыны дзіўныя і асцярожныя ў сваіх упадабаннях і задумах, да іх нялёгка прынаравіцца. Калі б тая, што кахае пана найбольш за ўсё, пажадала, каб ён атрымаў пра яе асобу дакладныя звесткі, дык жа ж, напэўна, загадала б прывесці яго спярша не сюды, a наўпрост да яе. Вунь там ляжыць капюшон (яна паказала на стол), які пан надзене, калі пана адгэтуль павядуць да яе, бо яна таксама зусім не хоча, каб пан пазнаў мясціну, не кажучы ўжо пра тое, y каго быў; a таму прашу і заклінаю пана ўсім святым, чым магу, паказаць сябе годна перад гэтай дамай і з прычыны яе высокага стану і таго невыказнага кахання, якім яна да яго загарэлася; a калі