• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    талер, але і дазвол выходзіць з крэпасці на зайцоў, калі захачу, калі толькі не ў каравуле. A як што тады ўся краіна падзапусцела і не было нікога, хто паляваў бы на зайцоў, няма што іх здорава распладзілася, дык вада зноў пацякла на мой млын, бо здавалася, што пайшоў снег зайчачы альбо я заганяў іх y свае сілкі чарадзействам. A калі афіцэры пераканаліся, што мне можна давяраць, дык і ў раз’езды дазволілі. Тут зноў і павяліся ў мяне грошы, як колісь y Зёсце, не лічачы таго, што я ўжо не камандаваў атрадам і не вёў яго за сабою, як y Вестфаліі, бо спярша трэба было выведаць усе дарогі і сцежкі, як, зрэшты, і плыні Рэйна.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ
    Сімпліцы ў хвалях Рэйна памыўся — і як другі раз на свегп нарадзіўся
    Перш чым расказаць, як я развітаўся з мушкетам,— яшчэ некалькі прыгодаў: адну — пра вельмі вялікую загрозу жыццю і здароўю, якое я з Божай літасці пазбег, другую — пра небяспеку пэўнай пагібелі, y якой я цвёрдахрыбетна заграз, бо я не хачу прыхарошваць сваіх заганаў, гэтак сама як і выстаўляць свае цноты дзеля таго толькі, каб поўнасць майго расказу не была ўшчэмлена і ўшчэрблена, a і дзеля ж таго, каб неспанатраны ў здагадках чытач даведаўся, якія дзіўныя штуканты бываюць на свеце, як мала яны дбаюць пра Божую ласку.
    Як ужо было сказана ў канцы папярэдняга раздзела, мне дазволілі бываць y раз’ездах, бо ў гарнізоне спрыялі не розным распусным прайдохам, a сапраўдным прыстойным жаўнерам, якія ўмеюць нюхаць порах. Вось так аднаго разу выйшлі мы, дзевятнаццаць хлопцаў, праз Унтэрмаркскае графства, вышэй Страсбурга, падцікаваць базэльскі карабель, на якім нібыта тайна плылі некалькі веймарскіх афіцэраў і везлі ўсякае рознае дабро. Вышэй Отэнхайма мы знайшлі рыбацкі човен і мерыліся перабрацца на ім і залегчы на Вэрдэры, адкуль было дужа зручна прымусіць судна прычаліць да берага; дзесяцёра нашых ужо шчасліва пераправіліся. Але калі адзін з нас, які ўмеў упраўляцца з лодкай, перавозіў астатніх дзевяцёх, сярод якіх быў і я, лодка раптам перакулілася, і мы ўсе апынуліся ў Рэйне і гэта ў вельмі небяспечным месцы, дзе была моцная плынь. Я не стаў турбавацца за іншых, бо стачыць кожнаму доля свая,
    a падумаў найперш пра сябе. I хоць я клаў усю сілу і ўжыў увесь спрыт добрага плыўца, магутная плынь шпурляла мяне, як мяч, то падкідвала ўгору, то цягнула ў бездань. Я трымаўся па-рыцарску, часам ледзь мог перавесці дух; калі б вада была крыху халаднейшая,— надоўга мяне не хапіла б, не ацалеў бы. Я спрабаваў дабрацца да берага, але віры не пускалі, яны кідалі мяне ва ўсе бакі; і хоць неўзабаве мяне аднесла да Гольдшоера, час, які на гэта пайшоў, здаўся мне такім доўгім, што я амаль страціў надзею на ратунак. Але калі ўжо мінуў вёсачку Гольдшоер і ўжо падрыхтаваўся да думкі, што хай мяне жывога альбо мёртвага вынесе да страсбургскага моста, я ўбачыў вялікае дрэва, якое выставіла з вады ўсё сваё голле зусім недалёка ад мяне. Паток нёс мяне на яго; я сабраў усю сваю сілу, каб падплысці да дрэва, і мне пашанцавала, бо вада і мае намогі ўзнеслі мяне на вялікі сук, які я спачатку прыняў за цэлае дрэва. Але вада і хвалі так шкуматалі яго, што ён увесь час калыхаўся, ад чаго ў маім жываце адбывалася такое трасенне, што здавалася, магло вывернуць душу і вантробы. Я быў жалю варты на ім, y вачах y мяне ўсё плыло і круцілася, з мяне выперла ўсё, што было з’едзена ў Францыі і Вестфаліі; і пакуль я бляваў, як гарбароў сабака, кішок аб’еўшыся, штаны мае таксамака сталі поўненькія, шчасце маё — воды свяшчэннага Рэйна ўсё змылі і спаласкалі, як і не было, бо сук, на якім я трымаўся, увесь час, як вочап, то ўмачаў мяне, то зноў выносіў угору. Я і сам з радасцю кінуўся б y вольныя плыні, але разважыў, што не ўпісалася б y годнасць мужчыны, калі б я не адужаў таго, што было драбязою ў параўнанні з тым, што я ўжо адолеў; таму я мусіў заставацца, спадзеючыся на вельмі няпэўнае збавенне, якое спашле мне Бог, бо інакш — бывай жыццё, бывай здароўе! Аднак сумленне давала мне вельмі слабую ўцеху, пакуль яно ўгрызала мяне, што ўжо каторы год я вельмі неабачліва заняхайваю выратавальную мілату і даброць Божую. Але я ўсё-такі спадзяваўся на лепшае і пачаў маліцца так горача, як калі б быў выхаваны ў кляштары; я пастанавіў сабе ў будучым жыць пабожна і ў поўнай святасці і даваў розныя зарокі і абяцанні: што адцураюся жаўнерскага жыцця і на векі вечныя прысягну не бываць y раз’ездах, я закіну патранташ і ранец і ўжо ледзь ці не стану пустэльнікам, каб адкупіць грахі, я пасылаў падзяку Божай мілажальнасці за чаканае выратаванне. I вось гадзіны праз дзве-тры, як я ў страху і надзеі гушкаўся на тым суку, на Рэйне паказаўся той самы карабель, які я павінен быў высачыць. Тут я пачаў жа-
    ласна крычаць, лямантаваць, клікаць на дапамогу дзеля самога Бога і Страшнага Суда; і калі карабель праходзіў непадалёк ад мяне, a таму бядотнасць мая і небяспека, y якой я апынуўся, не давалі прычыны ні ў чым сумнявацца, я, відаць, усіх схіліў да міласэрнасці, бо яны, на караблі, адразу павярнулі да берага параіцца, як мне дапамагчы.
    A як што ад вялікага хвалявання і віравання вады і галін дрэва вакол мяне нельга было без небяспекі жыццю і здароўю ні падплысці да мяне, ні наблізіцца на вялікім альбо малым судне, дык на маё ратаванне патрэбен быў час, каб падумаць, усё як след прыкінуць. Кожны зразумее, чым жыла мая душа. Нарэшце яны паслалі двух хлопцаў на лодцы, якія зайшлі па рацэ вышэй мяне і кінулі мне па цячэнні канат, трымаючы яго за канец; другі канец вылавіў я і з вялікай цяжкасцю абвязаўся ім, як толькі мог моцна, і яны пацягнулі мяне, як рыбіну на вудзе, спачатку ў лодку, a потым звезлі на карабель.
    I вось калі я так з Божай ласкі ўнік смерці, ясна, што на беразе мне трэба было ўпасці на калені і падзякаваць Божай даброці за збавенне і запачаткаваць сваё новае, лепшае жыццё, згодна з зарукай і абяцаннем, што я даў там, y вадзе. Але, ах, на жаль, я бедны гаротнік, я пагардзіў гэтым. I калі ў мяне спыталіся, хто я такі, з чыіх буду і як трапіў y бяду, я пачаў так хлусіць, што неба пачарнець магло. Бо я падумаў: «Калі ты скажаш ім, што хацеў дапамагчы абрабаваць іх, яны цябе зноў выкінуць y Рэйн»; і я выдаў сябе за выгнанага арганіста і сказаў, што калі я ішоў y Страсбург, каб за Рэйнам пашукаць месца настаўніка альбо якое іншае, мяне захапіў раз’езд, абабраў і выкінуў y раку, якая і вынесла мяне да гэтага дрэва. I пасля таго як я добра размаляваў гэтую хлусню і пацвердзіў, пабажыўшыся святымі, яны мне цалкам паверылі, далі есці і напіцца, каб я паддужыў свае сілы, што было мне тым мамэнтам надта патрэбна.
    Каля страсбургскай мытні большасць людзей сышлі на бераг, і я разам з імі; і калі я ім дзякаваў, заўважыў аднаго маладога купчыка, з чыйго твару, паходкі я зазначыў, што і раней яго недзе бачыў, a дзе, ніяк не мог успомніць, але па гаворцы здагадаўся, што гэта той самы карнэт, які калісьці ўзяў мяне ў палон,— памятаеце? Праўду кажучы, я ніяк не мог дабраць розумам, як з таго маладога шустрыка-жаўнерыка вылупіўся купец, асабліва ж яшчэ таму, што ён быў шляхціц. Ці то з ахвоты даведацца, ці падвялі вочы і вушы, але я ўсё ж падышоў да яго і сказаў: «Мсье Шонштайн, вы гэта, a ці не вы?» A ён мне будзе казаць: «Я
    ніякі не Шонштайн, a купец». Тады я: «Дык жа ж і я не егер з Зёста, a арганіст ці, правільней, туляга валачашчы».— «Вой, братачка! — схамянуўся ён.— Дык якога ж чорта табе тут трэба, дзе ты бадзяешся?» Я сказаў: «Калі самое неба падказала табе памагчы мне выратаваць жыццё, як тое ўжо здарылася двойчы, дык, пэўна ж, і мне наканавала яно быць непадалёк ад цябе». Пасля мы пабраліся за рукі, як двое верных сяброў, што даўно запрысягнулі дружбаю да скону. Я спыніўся ў яго і ўсё расказаў, што са мною сталася з таго часу, як з’ехаў з Л. y Кёльн па ліхашчасны скарб; не змоўчаў я і пра тое, як выправіўся з раз’ездам высочваць іхні карабель і што нам спрыгодзілася. A якое жыццё вёў y Парыжы, замоўчаў, як рыба, баючыся, каб ён не прагаварыўся ў Л., што не надта паспрыяла б маёй рэпутацыі ў жонкі. Сваёй калейкай і ён адкрыў мне, што быў пасланы гесэнскім генералітэтам да герцага Бернгарда, князя Веймарскага, па розных справах вялікай імпартанцыі вайсковага характару^ каб скласці рэляцыю пра бліжэйшую кампанію і падрыхтоўку да яе, што ён належным чынам учыніў, і ў вобразе купца, як гэта я бачыў на свае вочы, вяртаецца назад. Таксама расказаў ён мне, што калі ад’язджаў, мая даражэнькая была якраз на россыпе і ў добрым здароўі, як і яе бацькі і сваякі; item, што палкоўнік усё яшчэ трымае для мяне прапар, і падражніваў, што твар мой моцна падзяўбла воспа і таму ні мая жонка, ні іншыя жанчыны ў Л. яшчэ больш не пазнаюць ува мне егера і сустрэнуць з яшчэ большай куртуазнасцю, etc. Пасля мы ўмовіліся, што я застануся пры ім і з такой аказіяй зноў вярнуся ў Л., чаго так прагнула мая душа. A як што я быў y лахманах, дык ён пазычыў мне крыху грошай, каб я экіпіраваўся пад крамнага слугу.
    Але, як той казаў, калі Бог не даў, дык і не будзе. Гэта на мне якраз і спраўдзілася, бо калі мы паплылі ўніз па Рэйне і наш карабель y Рэйнхаўзэне быў візітаваны, дык мяне адразу пазналі філіпсбуржцы, схапілі і адпэндзілі ў Філіпсбург, дзе я зноў упрогся ў мушкецёрства, што вельмі засмуціла майго добрага карнэта і мяне самога, бо нам давялося раз’ехацца. Але ён не адважыўся ўмяшацца ў мае дачыненні, бо яму самому давялося парупіцца ў добрую сілу, каб працерабіцца далей.
    РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы ўпадае з заганы ў загану, a паспавядацца не хоча каплану
    Ну вось, зычлівы чытач цяпер ведае, якая небяспека насела на маё жыццё. A што да небяспекі душы, дык варта ведаць, што я, носячы свой мушкет, даволі зваўкавацеў, стаў чалавекам, які не дужа турбуецца ні за Бога, ні за сваё слова: ужо не было такога зладзейства і ліхой вычваркі, каб я не быў здольны ўтачыць туды свой нос. Тут ужо былі забытыя ўсе міласціны і даброці, спасланыя Госпадам; я не маліўся ні за часовае, ні за вечнае шчасце, a толькі з вераю ў старога імператара жыў быдла быдлам. Ніхто не паверыў бы, што выхаваў мяне пабожны пустэльнік. Рэдка хадзіў y царкву і зусім не дзеля споведзі; і, зусім жа не думаючы пра сваё душэўнае выратаванне і мігдалы нябесныя, уядаўся ў косці сваім блізкім. Я ганіў людзей не толькі ўпотай, але і адкрыта, абы толькі нагода якая давалася. Падвярніся толькі хто пад гарачую руку, a не перапушчу, я нават хваліўся, што, бадай, ніхто не ўнік маіх кпінаў. За гэта мяне часта лупцавалі, a яшчэ часцей садзілі на драўлянага асла, мне нават пагражалі шыбеніцай і шворкай, але ж нічога не памагала, я і далей жыў, забыўшы Бога, як набягала, аж здавалася, быццам усё паставіў на кон і стрымгалоў ляцеў y пекла. I хай я не ўчыніў ніякага ліхадзейства, вартага смерці, але настолькі зацяўся ў грахоўнасці, што, не лічачы ведзьмароў і садамітаў, наўрад ці можна было б знайсці большага баламута і гарэзу.