Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ Сімпліцы кліча гасцей на вяселле, багата частуе і мякка сцеле
Людзі ў маім доме ўсе вельмі здзівіліся, калі я прывйў гэтую дзеўну дахаты, a яшчэ больш, калі ўбачылі, як яна спакойна пайшла са мною спаць. I хоць штука, якую са мною сыгралі, напоўніла маю галаву ўсякімі бзікамі, але ж не такі я быў дурны, каб выстаўляць на паглум сваю маладую. Праўда, каханая была ў маіх руках, але тысячы розных думак абчапілі галаву — як мне ўсё гэта абставіць, куды павярнуць. То падумаю: «усё правільна і слушна, так табе і трэба», то перадумаю, што гэта ж мне ўчынена найбольшая ў свеце канфузія, якую нельга вось так проста ўзяць ды перапусціць, не адсукаўшы свечкі. A калі я думаў, што гэтую свечку трэба ўставіць y цымбалы цяпер ужо роднаму цесцю, a гэта значыцца, і маёй беспахібніцы і нявіннай горлінцы, усе мае ліхія намыслы ішлі на распыл. I забрала мяне такая чмута, што пастанавіў я сабе замкнуцца ў хаце і не назаляцца вачам людскім, a каб не чуць і не бачыць; але тады ж і адумаўся, што гэта якраз і была б найбольшая мая сарамата. Нарэшце цвёрда рашыў, што там ні будзе, a зноў дастануся ў дружбу майму цесцю, a ва ўсім астатнім буду строіць перад усімі блізір, што не, нічога благога ў мяне не скруцілася, што, наадварот — пафартуніла, буду як след рыхтаваць вяселле. Я сказаў сабе: «Паколькі ўсё склалася і дало такі дзіў-
ны пачатак, дык і канец ты павінен зладзіць адпаведны, Калі людзі ўнюхаюць, што табе прыкра з такога пабрання, якім цябе акруцілі супроць волі тваёй, як нейкую бедную заморку з багатым старым бздуном,— смсху будзе, смеху!»
3 такімі думкамі ўстаў я з цёмнага рана, хоць яно яшчэ і хацелася пакволіцца ў ложку. Найперш я паслаў па свайго швагра, жончынай сястры мужа, коратка патлумачыў яму, y якім мы цяпер сваяцтве, і папрасіў яго прыслаць сваю мілую, каб пасобіла паўпраўляцца на кухні, каб было што гасцям на стол выставіць, a сам ён ці не мецьме ласкі ўгаварыць цесця і цешчу, a я тым часам пайду склікаць гасцей, якія ўжо канчаткова і ўсталююць мір і злагаду паміж імі і мною. Ён з поўнай ахвотай згадзіўся ўсё гэта паправіць, a я пайшоў да каменданта. Яму я ўсё выставіў y пацешным і забаўным святле, якая мною і маім цесцем заведзена новая мода гуляць вяселлі такім парадкам, дзе ўсё ідзе так увішна, што за адну гадзіну спраўляюцца змовіны, поезд y храм Божы і само шлюбаванне; але як што мой цесць ужмоціўся на ранішнюю зацірку маладым, дык я намерыўся замест яе патрактаваць усіх добрых людзей вечаровай вантрабянкай, якую вось і прашу пакорліва зрабіць мне ласку ўпачцівіць. Камендант ледзь бакі не парваў ад смеху з такога вясёлага дакладу; і калі я ўбачыў, што кацялок y яго варыць нармальна, я крыху шырэй рассунуў заслону таямніцы і даўся ў перапросіны, што ўсё гэта ад майго неразумства, бо некаторыя маладыя чатыры тыдні да і чатыры пасля вяселля бываюць не ў поўнай памяці, але калі шчыра, дык y іншых маладых ёсць чатыры тыдні часу, калі яны могуць выпусціць вонкі ўсю сваю дурноту і такім чынам крыху прыхаваць нястачу добрага цяму, мне, непаваратню, на якога ўсё сватанне звалілася нянаджана і нечакана, давядзецца яшчэ шмат усякай дурноты нагвэздаць, каб ужо потым жыць узорна і разумна ў багаспадобным сужэнстве. Тады ён спытаўся, як y мяне са шлюбным кантрактам і колькі мне цесць адваліў на вяселле, бо ў старога скнары вой няпуста ў засеках, няпуста. Я адказаў, што ўся наша шлюбная кандыцыя складаецца з аднаго пункта, згодна з якім я і ягоная дачка нават духам сваім не павінны набрыдацца яму векі вечныя; але як што ні натарыуса, ні сведак пры гэтым не было, дык я спадзяюся, што, можа, ён адпусціцца і забярэ гэты дагавор назад, асабліва калі ўзяць пад увагу, што ўсе шлюбы ладзяцца дзеля пашырэння дружбы і згоды, a то атрымалася б, што ён аддаў сваю дачку, як той Піфагор, y што
я ніколі не паверу, бо, шчыра кажучы, я нічым яго не дацяў.
Такімі і падобнымі штукамі і анекдотамі, да якіх вось такіх y мяне ў гэтых мясцінах не прывыклі, я дамогся, што камендант паабяцаўся прыйсці да мяне на вантрабянку разам з маім цесцем, якога ён абяцаўся ўламаць. Ён адразу паслаў бочку дарагога віна і на кухню цэлага аленя; a я загадаў усё так угатаваць, закусі рознай настроіць, нібыта меўся частаваць князёў, графаў і іншых знакамітых персаналіяў, склікаў ладную кампанію, якая не толькі ў свой дух наелася, не толькі няблага павесялілася, але і, што найперш, памірыла маіх цясцёў са мною і маёй жонкай, і ўжо ж яны назычылі нам столькі ўсякага дабра, што не ў параўнанне з праклёнамі мінулае ночы; a па ўсім горадзе пусцілі пагалоску, што наша капуляцыя ўчынена на нейкі загранічны лад, каб гэта, значыцца, ухіліць ад нас псоту, наведзеную ліхімі людзьмі. A мне гэтае скараспелае вяселле пайшло толькі на выгоду; бо калі б мы пабраліся пад запаведзь з катэдры, дык жа, напэўна, паназбягалася б розных патаскух, і не перамаўчалі б, прычыніліся б да якое паляндры ці сутаргі, уварвалі б кавалак здароўя, панападтыкалі б розных набрэхаў; бо сярод маладых мяшчаначак было ў мяне з паўтузіна такіх, што ведалі мяне і зверху і спадыспаду і ўжо падкладаліся, a тут, бачыце, селі ў лужыну.
На раніцу ўжо мой цесць трактаваў вясельную гасціну, але, папраўдзе, не так багата, як я, бо жмінда быў — не еж, калі завадна; там ужо са мною зайшлася гаворка, што ды як, чым займуся, якое і як павяду дабро. Тут я ўпершыню зразумеў, што страціў сваю дабраславёную свабоду і мушу буду жыць моўкам і падуладна. Я выказаў паслушэнства і як разумны кавалер зажадаў спачатку выслухаць рады майго любаснага цесця і паследаваць ягонаму сказу, і гэты адказ мой вельмі ўхваліў камендант і сказаў: «Як што ён яшчэ малады і зялёны жаўнер, дык было б немалой дурасцю, калі б пры цяперашніх абставінах ён узяўся за іншае рамяство, акрамя мілітарнай службы; куды зручней паставіць свайго каня ў чужую стайню, чым y сваёй карміць чужога. Што да мяне, дык я ўручу яму прапар, калі ён таго захоча». Мой цесць і я падзякавалі каменданту, і я ўжо не адмаўляўся наадрэз, як раней, a паказаў яму распіску кёльнскага купца, які ўзяў на захаванне мой скарб. «Вось што,— сказаў я,— трэба яго забраць, перш чым я паступлю на шведскую службу, бо як толькі даведаюцца, што я перайшоў да праціўніка, дык y Кёльне мне
адразу скруцяць вялікую хвігу і прыўлашчаць мае грошы, якія так проста на дарозе не падбярэш». Яны абодва са мною згадзіліся, і мы ўтрох умовіліся і рашылі, што бліжэйшымі днямі я выпраўлюся ў Кельн, забяру там сваё багацце, a потым вярнуся ў крэпасць і атрымаю прапар; быў назначаны і дзень, калі майму цесцю будзе перададзена пад каманду рота разам з пасадаю падпалкоўніка ў палку ў нашага каменданта; a як што граф фон Гёц быў тым часам з вялікім імперскім войскам y Вестфаліі і размясціў сваю кватэру ў Дортмундзе, дык камендант лічыў, што навесну пачнецца аблога, і таму стараўся сабраць сабе надзейных жаўнераў, хоць яго клопат быў марны, бо памянёны граф фон Гёц (а Ёган дэ Вэрд быў разбіты ў Брысгаў) вымушаны быў тае ж вясны пакінуць Вестфалію і на Верхнім Рэйне каля Брайзаха зноў трывожыць князя Веймарскага.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦІ
Сімпліцы прыходзіць y горад па грошы, і зноў-такі выйшла — ён дурань харошы
Рознае яно і складваецца па-рознаму: да аднаго няшчасце коціцца спакваля і памаленьку, a на другога валіцца адразу, як з гары; маё ж пачалося соладка і прыемна, я нават не падумаў пра няшчасце, лічыў нават найвялікшым шчасцем.
Ледзь прайшоў тыдзень y сужэнстве з маёй мілай жонкай, як я апрануўся ва ўсё егерскае, узваліў на плячо мушкет, развітаўся з ёю і яе сябрамі, каб ісці па тое, што я пакінуў на захаванне ў Кёльне. Я шчасліва дабраўся туды, бо ўжо абышоў свет з прасветам, ведаў усе дарогі і абмінаў небяспекі, мне нават не сустрэўся ніводзін жывы чалавек, пакуль я не выйшаў да шлагбаўма каля Дзюца, што па гэты бок Рэйна насупраць Кёльна, які па той бок ракі. Тут я ўбачыў многа людзей, асабліва прыкмеціў аднаго селяніна, які нагадаў мне сваім выглядам майго татуся ў Шпэсэрце, a ягоны сынок таго самага Сімпліцы. Гэты хлопчык якраз пасвіў свінні, калі я праходзіў міма, свінні пачулі мяне і зарохкалі, a хлопчык давай іх лаяць, што каб на іх гром і град, што каб іх павыпрапасціла і каб сам чорт пасобіў. Paya пачула служанка і накінулася на мальца, каб перастаў, a то скажа бацьку. Хлопчык ей на тое, што хай пацалуе яму ў сраку (s.v.), бо ён, бачыце, учора мёд еў, і хай за-
просіць на пачастунак сваю матухну. Селянін, які таксама пачуў свайго хлопца, выбег з хаты з дубцом і заягліў: «А каб жа ж цябе ліхая гадзіна спадабіла, etc., шмуйла дурное, мурзатае, як ты ўжо мне душу ад’ела, пажджы, зара ўкіну, каб ты на сцены кідалася» — і, схапіўшы яго за каршэнь, высвістаў дубцом, як мядзведзя на вяроўцы, прыгаворваючы за кожным разам: «Ах ты, гультаёвіны кавалак, я табе пакажу, як лаяцца, чорт цябе задзяры; я табе пакажу тваёй матары, куды цалаваць, я табе пакажу, як матухну частаваць!»
Гэтая прачуханка мне адразу нагадала мяне самога і майго татуся, і ўсё-такі я не быў настолькі сумленны і пабожны, каб падзякаваць Богу за тое, што ён вырваў мяне з цемры і невуцтва (ignoranz!) і прывёў да лепшай навукі і ведаў; чаго ж тады маё шчасце, якое ён пасылаў мне штодня, не павінна было і далей быць са мною?
Калі я прыйшоў y Кёльн, завярнуў спярша да свайго Юпітара, які якраз быў здаровы і ў розуме. Калі ж я прызнаўся яму, чаго я сюды прыехаў, ён адразу сказаў, што гэта будзе ўмалот з пустое саломы, бо той купец, якому я даверыў сваё дабро, збанкрутаваў і даў цекача; праўда, усе мае рэчы апламбаваны магістратам пад сыгнетку, самога яго загадана запыніць назад, але бяжы дагані яго, так што сумніўна, каб ён вярнуўся, бо ўсё лепшае, што можна было прыхапіць, ён прыхапіў, a пакуль там тое ваша правасуддзе-агуддзе, шмат вады ў Рэйне сплыве.
Кожны можа здагадацца, як усцешыла мяне гэтая навіна. Я лаяўся, як балагол на козлах, але калі гэта каму памагло? Рэчаў жа сваіх я не атрымаў, і нс было аніякай надзеі атрымаць іх назад. Да таго ж я ўзяў на дарогу ўсяго талераў з дзесяць, разгуляйся цяпер на іх. Ды і небяспечна было доўга заставацца,— бо трэба было трымаць на воку, каб мяне не дасачылі, бо я ж такі прыстаў да варожага гарнізона, і я не толькі страціў бы ўсю сваю маёмасць, але яшчэ і ўбарохтаўся б y большую плягу. Вяртацца ж напаражняку, кінуўшы на волю лёсу ўсё сваё майно, і без толку сноўдацца туды-сюды таксама не выпадала — адна смехата. Нарэшце я рашыў застацца ў Кёльне, пакуль не разбяруць справу, і паведаміць маёй каханай прычыну затрымкі. Пасля гэтага я пайшоў да пракуратара, які быў натарыусам, расказаў яму пра сваю бяду і папрасіў памагчы мне радай і клопатам, паабяцаўшы яму ў выпадку хуткага завяршэння звыш пакладзенай таксы яшчэ і добры дарунак. A як што ён спадзяваўся няблага з мяне пацягнуць, дык прыняў мяне ласкава, a таксама дамовіўся, што я буду