• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    1 Трактат Георга Мундыга фон Родаха «Пра пасады і іх шанаванне» (1645).
    2 Балонскі юрыст, які жыў у XV ст.
    кажа, што пры адправе пасады шляхце даецца перавага, каб шляхту заўсёды прымалі першую, перад плябеямі; такое прынята ў любым праве і пацверджана ў Святым Пісанні, бо: Beata terra, cujus rex nobilis est', кажа Cipax, cap. 10, a гэта i ёсць цудоўнае сведчанне за перавагу, якая належыцца шляхце. I калі ўжо хто з вас сапраўдны жаўнер і ўмее не проста нюхаць порах, але і задаць ворагу пытлю, дык гэта яшчэ не азначае, што за адно гэта ён ужо й здольны камандаваць іншымі і хавацца за іх спіны, бо, якраз яно наадварот, такая цнота не хавацца уласцівая шляхце ад прыроды альбо прышчэплена і развіта з маладосці. Сэнэка кажа: «Habet hocproprium generosus animus, quod concitatur ad honesta, et neminem excelsi ingenii virum humilia delectant et sordida», што азначае «Гераічны дух мае ў сабе ўласцівасць, якая заўсёды падаграецца да дзеяў сумленных; таму ніякі высокі дух не мае ахвоты да рэчаў дробязных і нягодных». Гэта выявіў таксама паэт Фаўстус2 у такім двухрадкоўі:
    Si te rusticitas vilem genuisset agrestis, Nobilitas animi non foret ista tui.3
    Апрача таго, y шляхты больш, чым у сялян, спосабаў дапамагаць сваім падначаленым грашыма, а слабым ротам людзьмі. Так, як і паводле выслоўя, выглядала б няхораша, калі б селяніна ставілі вышэй за шляхціца, дый самыя сяляне былі б дужа пыхлівыя, калі б іх вось так спадналуску рабілі панамі, як той казаў:
    Ніякі меч не раскроіць так лоб, Як калі панам робіцца халоп.
    1 Шчасны той край, уладар якога шляхетны (nau,.). Адпаведныя месцы ёсць у Кнізе Сіраха (10) і ў Эклезіясце (10).
    2 Італьянскі новалацінскі паэт Фаўста Андрэліні (к. 1450-1517).
    3 Калі вясковая прастата спарадзіла цябе такім нізкім, дык такая шляхетнасць не была б уласцівая тваёй душы (лац.).
    Калі б сяляне, як шляхта паводле здавён ухваленага звычаю, мелі вайсковыя пасады, яны ж, вядома, так проста і хутка не дапусцілі б да сябе ніводнага шляхціца; таму, калі б жаўнеры фартуны, як іх называюць, дапамаглі вам узнесціся да высокае чты, як бывае звычайна, з вас выціснулі б увесь дух, перш чым прызналі б вас вартымі чагось лепшага, і вой-вой колькі яшчэ разоў падумалі б, перш чым павысіць; а на той час жар вашай маладосці, глядзіш, ужо і прытушаны, і вам ужо наўме, як бы дзе прыладзіць і прыгрэць свае лядашчыя сцёгны, ужо зруйнаваныя службай, без увагі на тое, хто ваюе і сумленна служыць; вось якраз таму малады сабака на паляванні лепшы за старога льва.
    Фельдфебель адказаў: «Які дурань будзе служыць і палезе на пэўную смерць, калі яму не свеціць за свае выдатныя паводзіны ўздатніцца на падвышку, калі ён не будзе аддзячаны за верную службу? На чорта такая вайна і такая служба! У такім разе адразу выходзіць на яву, хто ёсць хто, ці ты добра паводзіш сябе, а ці, як заяц, шыешся ў кусты. Я ці раз чуў ад нашага старога палкоўніка, што ён не пацярпеў бы ў сваім палку такога жаўнера, які не ўпэўнены, што сваім умельствам не цягне на генерала. Кожны мусіць прызнаць, што тыя народы, якія пасабляюць простым, але здольным ваякам выходзіць наперад, не забываюць пра іх адвагу, звычайна перамагаюць, як гэта бачым у персаў і туркаў. Сказана ж:
    Выдатна свеціць лямпа і гарыць няблага, He гаснучы, калі ў ёй якасны алей.
    Жаўнеру служыцца ахвотней і мілей, Калі аплачана ягоная адвага».
    Шляхціц адказаў: «Калі здатнасць прыстойнага чалавека відна, ён, вядома ж, не будзе не заўважаны; сённяшнімі часамі колькі хоч бачыш людзей, якія ўзяліся за меч ад плуга, ад іголкі, ад ботаў, ад авечых кашараў, а вось жа годна трымаюцца і сваёй гераічнай адвагай і слаўнай бясстрашнасцю
    сягнулі па-над простую шляхту аж у графы і князі. Кім быў імператараў Ёган фон Вэрд1? Кім швед Стальганс2? Кім гесэнскі Малы Якаб3 і св. Андрэй4? А колькі-колькі яшчэ такіх, якіх я, каб сказаць карацей, не называю. На цяперашні час не навіна, гэта і нашчадкі прызнаюць, што простыя, пачцівыя людзі праз вайну дайшлі да высокай пашаны, як гэта было і за колішняй парою. Тамерлан стаў магутным валадаром і страшным тыранам усяго свету, а раней жа быў свінапасам; Агафокл, кароль Сіцыліі5, а ганчароў жа сын; Тэлефас, карэтнік, стаў каралём у Лідыі; бацька імператара Валентыніяна быў канатнік; Маўрыцы Кападокс, прыгонны слуга, быў імператарам пасля Тыберыя; Ян Цымісх прыйшоў на імператарства са школы. Як сведчыць Флавій Вобіск6, імператар Банос7 быў сынам беднага школьнага настаўніка; Гіпербол, сын Хэрміха, спярша быў сынам ліхтаршчыка, а потым князем у Афінах; Юстын, які правіў перад Юстыніянам, да свайго валадарання пасвіў свінні; Хуга Капэт, сын мясніка8, потым кароль Францыі; Пісара9, таксама свінапас, а потым маркграф у Вест-Індыі, грошы цэбрамі мераў».
    1 Баварскі, а пазней імператарскі генерал; памёр у 1652 г. Паходзіў з сялян.
    2 Торстэн Стальханске, шведскі генерал, паводле чутак, быў нейкі час краўцом.
    3 Якаб Мэрсье, камандзір шведскіх і гесэнскіх войскаў, як лічылі некаторыя, у маладосці займаўся рамонтам абутку.
    4 Даніэль Рулін фон Сэнт-Андрэ быццам бы нейкі час пасвіў авечак (дакументальна не пацверджана).
    5 Цар Сіракуз (361-289 да н. э.).
    6 Рымскі аўтар, жыў у III ст.
    7 Магчыма, Флавій Салюст, які быў консулам Італіі з 344 г.
    8 Гэта прыпісвае яму легенда.
    9 Заваёўнік дзяржавы інкаўу Перу (1475-1541), які нібытаўмаладосці пасвіў свіней у Іспаніі.
    Фельдфебель адказаў: «Усё гэта, вядома, хоць і ліе ваду на мой млын, але тым часам я бачу, што дзверы да больш высокага стану, у шляхецтва, нам зачынены. Шляхту, ледзьледзь яна вылузаецца, ужо садзяць на такія месцы, пра якія мы ніколі і марыць не можам, хай нават на большае здатныя, чым каторы набіліст, прадстаўлены сёння да палкоўніка. I як сярод сялян часам прападае светлы геній, бо яму не стае сродкаў на адукацыю, так старэе і сёй-той стары жаўнер са сваім мушкетам, а мог бы камандаваць палком і саслужыць вялікую службу камандуючаму».
    РАЗДЗЕЛ ВАСЯМНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы ўпершыню лес пакідае, бо галадаць яму не выпадае
    He хацелася слухаць далей старога ёлупа, але хай сабе таўчэ, хай скардзіцца, колькі яму ўлезе; часта ж ён лупцаваў небаракаў-жаўнераў, як сабак. Я адвярнуўся і глядзеў на дрэвы, якіх было тут процьма (уся зямля зарасла), сачыў, як яны хістаюцца, натыкаюцца адно на адно; аж тут сыпанулі роем: пайшла страляніна, хто забіты, хто жывы; імгненне вось ён жывы і здаровы, а вось ужо й мёртвы; раз-два-тры і адзін ужо без рукі, другі без нагі, трэці без галавы. Калі я так глядзеў і падзіўляўся, тут і падалося мне, быццам усе тыя дрэвы, якія я бачыў, зліліся ў адно і на вяршаліне яго сядзіць сам бог вайны Марс і накрывае голлем дрэва ўсю Еўропу. Яшчэ падумаў, што дрэва магло б пакрыць ценем увесь свет, каб не быў такі белы, бо яно авявалася зайздрасцю і нянавісцю, злосцю і зласлівасцю, лізаблюдствам, пыхай і скнарнасцю ды іншымі падобнымі далікатнымі цнотамі, як і пранозлівым паўночным ветрам, яно здавалася зусім рэдкім і прагалістым, а на камлі былі напісаны такія вершы:
    Жалезны дуб, пашкуматаны да камля, Скідае сам з сябе ўсю лішніцу галля: Вайна ўнутры сябе і звады між братоў Нясуць пакуты ўсім, нясуць разлад у дом.
    Моцны посвіст гэтага шкодлівага ветру і шум самога дрэва разбудзілі мяне, і я ўбачыў, што я зусім адзін. I тут я зноў пачаў згадваць і сваім мозачкам разважаць, што ж мне такі рабіць далей. Заставацца ў лесе не выпадае, бо ў мяне ўсё чыста пабрана, і я не змагу, проста не выжыву; анічога ж не засталося, толькі некалькі параскіданых і пашкуматаных кніг. Збіраючы іх, прыплакваючы і ў душы заклікаючы Бога, каб ён кіраваў мною і вёў мяне, куды трэба, я раптам знайшоў лісток, напісаны яшчэ пустэльнікам, у ім было:
    «Дарагі Сімпліцы, калі ты знойдзеш гэтае пісямко, сыходзь адразу з лесу і ратуй сябе і святара з паўсталай бяды; бо ён зрабіў мне шмат добрага. А Гасподзь Бог, Якога ты павінен увесь час мець перад вачыма і Якому рупліва маліцца мусіш, прывядзе цябе ў такое месца, дзе табе будзе добра. Толькі ж май Яго перад вачыма, толькі ж старайся служыць Яму так, быццам я яшчэ з табою ў лесе. Думай бесперастанку пра мае апошнія словы, і ты выстаіш. Бывай».
    Я пацалаваў гэтае пісьмо і магілу пустэльніка мо тысячу разоў і без доўгіх збораў выправіўся ў дарогу шукаць людзей; ішоў два дні па гасцінцы, і дзе заставала мяне ноч, там я шукаў дуплістага дрэва, каб мець прытулак; еў букавіцы, якія збіраў па дарозе. А трэцяга дня апынуўся непадалёк ад Гэльнхаўзэна1 на даволі роўным полі; і там я меў ужо проста вясельную гасціну, бо на полі было многа снапоў, сяляне, якіх рассеялі пасля славутай бітвы пад Нёрдлінгенам2, на маё шчасце, не паспелі іх прыбраць. У снапах
    1 Горад, у якім нарадзіўся Г. Я. К. Грымэльсгаўзэн.
    2 Г этая бітва, 6 верасня 1634 г„ прынесла перамогу імператарскаму войску над шведамі.
    я ўладзіўся нанач, бо ўжо было страшна холадна, павячэраў нацёртай у далонях пшаніцай прысмакі, а не ежа, царскія лагодкі, даўно нічога такога ў роце не было.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы ізноў, другім разам, як і раней, здаецца ўсім блазнам
    Развіднела; я падсілкаваўся пшаніцай і рушыў да Гэльнхаўзэна; гарадскія брамы, некаторыя абгарэлыя, некаторыя ўмацаваныя, былі адчынены. Я ўвайшоў, але не ўбачыў ні душы; больш за тое, на вуліцах сюд-туд ляжалі трупы, многія раздзетыя да бялізны. Страшнае відовішча гэтая карціна, кожны можа ўявіць сабе; мая прастадушнасць не магла падказаць мне, якое такое няшчасце магло прывесці горад да гэткага стану. Але неўзабаве я даведаўся, што імперцы знянацку напалі тут на вэймарцаў і вось так крута з імі абышліся. Я зайшоў у горад, як два разы шпурнуць каменем, а ўжо нагледзеўся ўсяго па горла; тады я зноў вярнуўся назад, прайшоў нейкую лугавіну і выйшаў на дарогу, якая вывела мяне да цудоўнай крэпасці Ханау1. Убачыўшы яе першую варту, я хацеў тут жа павярнуць назад; але згледзелі і мяне, два мушкецёры дагналі, схапілі і завялі ў свой corps de garde2.
    Тут я мушу збольшага расказаць чытачу пра свой тагачасны вонкавы выгляд, перш чым пачынацца пра тое, што і як было ў мяне далей. Вопратка на мне і ўсе рухі былі вельмі нязвыклыя і дзіўныя, губернатар нават загадаў намаляваць з мяне партрэт. Найперш: валасы за тры з паловай гады не стрыгліся ні па-грэцку, ні па-нямецку, ні па-французску, не