Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
1 На першым аркушы, найперш (лац.).
РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
Сімпліцы Юпітара зноў пабачыў, і сына адведаў, і зноў пажабрачыў
А калі Хэрцбрудэр зноў мог сесці на каня, мы перавялі ўсю нашу грашовую наяўнасць бо з таго часу ў нас была адна каса вэксалем на Базэль, купілі коні, нанялі слуг і адплылі Дунаем у Ульм, а адтуль на памянёныя кіслыя воды ў Заўэрбрун, бо якраз настаў травень, сама-сама час на ўсякія падарожжы. Там знялі мы сабе лажамент, а я паскакаў у Страсбург, каб атрымаць там частку грошай, якія мы перавялі з Базэля, і каб пашукаць там дзельных медыкаў, якія прапісалі 6 рэцэпты і далі парады, як карыстацца водамі. Яны паехалі разам са мною ў Заўэрбрун і ўстанавілі, што Хэрцбрудэра абпаілі, а як што атрута аказалася не настолькі моцнаю, каб даканаць яго адразу, дык далася толькі ў рукі й ногі, адкуль памянёную можна эвакуіраваць толькі з дапамогай лекаў, супрацьяддзяў і потавых ваннаў і на такое лячэнне спатрэбіцца ад аднаго да васьмі тыдняў. Тут Хэрцбрудэру ўзбегла на памяць, хто і калі яго абпаіў, якраз тыя, хто ахвоціўся на ягонае месца, а пачуўшы ад дактароў, што на ягонае лячэнне зусім не было ніякае патрэбы пасылаць на кіслыя воды, ён цвёрда ўпэўніўся, што яго палявы медыкус быў падкуплены тымі самымі працмыгамі-супернікамі, каб струбіць яго і загнаць куды-небудзь далей; аднак ён усё-такі рашыў закончыць лячэнне ў Заўэрбруне, бо там было не толькі здаровае паветра, але і вельмі прыемная кампанія сярод гасцей.
Аж столькі часу мне не хацелася прабавіць марна, бо меў сардэчнае жаданне пабачыцца са сваёй жонкай, а як што Хэрцбрудэру я быў не тое каб канечне, дык я адкрыў яму скруху свайго сэрца. Ён пахваліў мой намер і параіў не адкладваць, а наведаць яе, і чым хутчэй, тым лепш, даў мне таксама каштоўнасці, каб я іх паднёс ёй ад яго імя, і гэтым самым перапрасіўся за тое, што ён стаўся прычынаю, чаму 422
я не наведаўся да яе раней. I вось паскакаў я ў Страсбург, дзе не толькі прызапасіўся грашыма, але і распытаўся, як больш надзейна праехаць далей, даведаўся, што конна лепш не ехаць, бо было даволі неспакойна ад раз’ездаў сярод столькіх гарнізонаў абодвух бакоў; таму я вырабіў пашпарт страсбургскаму пасыльніку і напісаў некалькі пісьмаў жонцы, яе сястры і бацькам, быццам хацеў іх паслаць з ім у Л., а потым забраў пашпарт у пасыльніка, адаслаў назад са слугою свайго каня, пераапрануўся ў белую з чырвоным ліўрэю і на караблі дабраўся да Кёльна, які, горад, у той час трымаўся нейтралітэту.
Саіуіа перш пайшоў я наведаць свайго колішняга прыяцеля Юпітара, які калісьці аб’явіў мяне сваім Ганімедам, разведаць, як тут усё з маімі рэчамі, пакінутымі на захаванне. Але ён зноў быў няўвесь, быў гевэзэн, ды выскачыў і цяпер заеўся на ўвесь белы свет. «О, Меркуры! заталдоніў ён, як толькі мяне ўбачыў. Якіх навінаў панавёз ты з Мюнстэра? Ці не надумалі людзі пайсці наперакос маёй волі і заключыць мір? Дык жа ж не! Яны з яго цешыліся, навошта ж яго паламалі? Хіба, калі падбухторылі мяне наслаць на іх вайну, заганы іхнія не перабралі цераз край? Чым жа яны з таго часу заслужыліся, каб я іх зноў дарыў мірам? Можа, раскаяліся? Хіба яны не сталі яшчэ люцейшыя і не пазбягаліся на вайну, як на кірмаш? Альбо, можа, раскаяліся ад дарагоўлі, якую я наслаў, і таму выпетрала столькі тысяч народу? Альбо мо іх так напалохала лютая пошасць, якая прыгрэбла мільёны, і яны ўсе, рэшта, паправіліся? He, вой не, Меркуры, ацалелыя, якія на свае вочы пабачылі мілажальнае бедства, не толькі не паправіліся, а злюцелі і пашалелі, ятраю набрынялі яшчэ больш, чым калі раней! Але калі яны не паправіліся пасля столькіх суворых выпрабаванняў, пад цяжкім крыжам і сярод пошасцяў не перасталі блюзнерыць у бязбожнасці, дык чаго ж яшчэ нашахраяць яны, калі я зноў пашлю ім залатаюрны мір? На воўка ім той мір! Мне трэба асцераг-
чыся, каб яны, як калісьці тытаны, не паспрабавалі скалануць нябёсы! Але я загадзя падбаю заступіць ім дарогу і запыніць іх зухвалую сваволю, і няхай яны яшчэ колькі часу прагуцца са скуры ў мярзотах вайны!» Але добра ведаючы, як хутка гэты бог завашывее, калі толькі патрапляць яму як след ды калі трэба пад’юджваць, я сказаў: «Божа вялікі, але ж бо цэлы свет благае міру і ў зарокі кладзецца, што паправіцца, навошта ж ты гэтую маруду разводзіш?» «Во, во, адказаў Юпітар,-яны, бач, благаюць, але ж дзеля сябе, а не дзеля мяне, не дзеля таго, каб сядзець пад вінаграднымі лозамі і смакоўніцамі і славіць Бога, а каб акладацца гэтымі дабрадатнымі пладамі ў добрым спакоі і поўнай дагодзе. Спытаўся я надоечы ў аднаго пархатага краўчука, ці пасылаць мір на зямлю? Дык ён мне чаўпе, што яму, бач, адна халер’я і ў міры, і ў вайне фехтуе ён нажніцамі. Падобны адказ атрымаў я і ад медыка; той сказаў, што ў міры яму не даюць ліць званоў, а калі вайна, дык па горла працы ліць гарматы і марціры. Гэтак сама адказаў і каваль, які сказаў: «Калі ваенным часам мне не перападае каваць шворні ў сялянскія вазы, дык затое ў вайну пропадзь райтарскіх коней і ваенных падвод, так што чорт бы я столькі каваў, каб не вайна». Дык вось і раскінь мазгамі, дарагі Меркуры, на якога ражна я павінен дараваць ім мір? Праўда, шмат знойдзецца і такіх, што млеюць і прападаюць па міры, але, як ужо сказана, дзеля свайго спакою і тоўстае юклы; і, наадварот, як гразі такіх, што хочуць, каб зямля ваявала і не таму, што на тое воля мая, а дзеля свайго прафіту. I як муляры і цеслі прагнуць міру, каб будаваць і падымаць з попелу разбураныя дамы і тым самым зрываць грошы, сама гэтак і тыя, што ў мірны час не разлічваюць пракарміцца працаю рук сваіх, а расцягваюць вайну, каб парабаваць. He, любасны Меркуры, не рабі смердзі дабра, не пярдоль яго жонку!»
Калі Юпітар занурыўся ў свае філязофіі, я лёгка зразумеў, што пры такой замароцы яго розуму не дужа шмат уве-
даю ад яго пра сваіх блізкіх, а таму я не адкрыўся яму, а завінуўся-страпянуўся і з паўротам за дзверы, загуменнем-загуменнем, рознымі навакольнымі дарогамі, якія былі мне добра вядомыя, пайшоў у Л., дзе спачатку распытаўся пра свайго цесця, удаючы з сябе старонняга пасыльніка, і адразу даведаўся, што загавеў мой цесць разам з цешчаю яшчэ з паўгода таму назад і што мая раскаханая жонка, раскалоўшыся сынком, які цяпер жыве ў яе сястры, не забавілася пасля родаў і таксама знебылася марнасці зямное. Пасля я перадаў швагру лісты, якія я сам напісаў цесцю, маёй жонцы і таму ж швагру; а ён з’ахвоціўся даць мне прытулак, каб разведаць як у пасыльніка, у якім цяпер стане і як пажывае спадар Сімпліцы Сімпліцысімус? Я вёў доўгі дыскурс пра гэты прадмет з маёй свэсцяй і вельмі красамоўна распісаў ёй, што ведаў за сабою пахвальнага, бо воспіны да таго знявечылі і змянілі мне твар, што мяне каб хацеў, ніхто не пазнаў бы, апрача фон Шэнштайна, які быў мой лепшы сябар і таму трымаў язык на лейцах.
Пасля таго як я падрабязна расказаў, што ў спадара Сімпліцы мноства цудоўных коней і слуг, а сам ён у пашане і пахаджае сабе ў чорным аксамітным капелюшы, абшытым золатам, свэсця ўсклікнула: «Ну вось, я заўсёды ведала, што ён не такога нізкага паходжання, як сябе выдаваў. Тутэйшы камендант угаварыў маіх светлай памяці бацькоў выдаць за яго маю сястру, а яна ж была вельмі лагоднага нораву паненка; ён абнадзейваў іх вялікай выгодай, але я ніколі не чакала, што ўсё гэта сыдзе на добры канец; а тым не меней ён падаваў тут добрыя надзеі і рашыў запісацца ў шведскую ці, лепей сказаць, у гесэнскую службу ў тутэйшым гарнізоне, бо меўся перавесці сюды сваю пакінутую ў Кёльне маёмасць. Але выйшла прамашка, і яго самым подлым чынам загналі ў Францыю, а тут ён пакінуў маю сястру, якая хадзіла ўжо тоўстая і ведала яго менш месяца, ды яшчэ і ўкачаў з паўтузіна мяшчаначак; так што ўсе па чарзе, а мая сястра напаслед, рассыпаліся хлопчыкамі. А як
потым паўміралі мае бацькі, а ў мяне з мужам няма надзеі на дзяцей, дык мы і аб’явілі пляменнічка спадчыннікам усёй нашай маетнасці, а з дапамогай тутэйшага каменданта атрымалі ўсё майно дзіцяцевага бацькі, пакінутае ў Кёльне, якое складае прыкладна тры тысячы гульдэнаў, дык калі хлопчык дарасце да сталага веку, яму не будзе патрэбы запісвацца ў войска. Я і муж палюбілі хлопчыка так моцна, што не аддамо яго бацьку, нават калі б ён сам па яго з’явіўся і захацеў забраць яго; і апрача ўсяго, ён самы прыгожанькі з усіх сваіх братоў-байструкоў і сам копаны бацька, як усе бубачкі пазбіраў; і я знаю, што калі б мой швагер ведаў, які ў яго тут пекны сынок, нічога яго не ўтрымала б і прыехаў бы, нават калі б баяўся ўбачыць усіх астатніх сваіх выблядкаў, каб толькі падзівіцца на свае мілае сэрданька». Такімі і падобнымі словамі дала мне свэсця адчуць сваю любоў да майго дзіцяці, якое вілося вакол яшчэ ў першых штоніках і цешыла мне сэрца. Таму я дастаў каштоўнасці, якія аддаў мне Хэрцбрудэр, каб я паднёс іх ад яго імя сваёй жонцы; іх, бач, сказаў я, паслаў са мною светлы спадар Сімпліцы перадаць ягонай ненаглядзе, як вітанне ад яго; але як што яна памерла, дык, я так сабе мяркую, будзе справядліва, калі я пакіну гэтыя каштоўнасці яе дзіцятку, што мой швагер і ягоная жонка прынялі з радасцю, зрабіўшы з гэтага выснову, што мне не прыпірае са сродкамі, што я птах зусім іншага палёту, чым яны думалі раней. Тым часам я папрасіў адпусціць мяне і, атрымаўшы распіску, пажадаў ад імя Сімпліцы пацалаваць дзіцятка, каб потым расказаць пра гэта ягонаму бацьку. А калі швагерка мне гэта дазволіла, дык у нас абодвух, у мяне і ў дзіцяці, раптам кроў пабегла з носа, ад чаго ў мяне зайшлося сэрца і, здавалася, вось-вось разарвецца; але я затоіў свае пачуцці і, каб не даць часу на роздум пра прычыну такое сімпатыі, як мага хутчэй сышоў і праз два тыдні з вялікай цяжкасцю вярнуўся ў Заўэрбрун у жабрачых лахманах, бо па дарозе мяне абчысцілі дашчэнту.
РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
Сімпліцы, абжыўшы воды кіслыя, шарлатана ebieodsiupj на воды чыстыя
Вярнуўшыся, я ўбачыў, што здароўе ў Хэрцбрудэра, бадай, пагоршылася, хоць дактары і аптэкары скублі яго як укормленага гусака; яшчэ я заўважыў, што ён як бы нават здзяцінеў і ледзьве ногі перастаўляе. Я, праўда, падбадзёрваў яго, як мог, але рады не даў: ён сам разумеў, што сіла яго пакідае і што надоўга яе не расцягне. Самай вялікай уцехай яму было, што я застануся з ім, пакуль яго вочы свяціцьмуць.