Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
А я, наадварот, прыахвоціўся да ранейшых разгулаў і шукаў сабе ўцехаў усюды, дзе толькі мог знайсці, але так, каб гэта не замінала даглядаць майго любаснага Хэрцбрудэра. А як што я цяпер ведаў, што заўдавеў, дык мая вальготніца і маладосць падбівалі мяне на валакіцтва, якому я аддаўся з гарачым запалам, бо ўсе мае зарокі-зарукі, якіх я надаваўу Айнзідэльне, былі даўно забытыя. На кіслых водах я сустрэў адну прыгожую даму, якая выдавала сябе за высакародную, аднак, як на маё вока, была не так nobilis, як mobilis'. Гэтай мужалоўцы я пачаў усяляк патрафляць, бо яна здалася мне даволі прыгожай, так што неўзабаве я атрымаў не толькі свабодны доступ да яе самой, але і да ўсіх уцех, якіх толькі мог жадаць і дамагацца. Але яна хутка мне прыелася і абрыдла сваёй ветранасцю, і я стараўся прыстойным чынам ад яе адхрысціцца, бо мне здалося, што яна больш меціла ў мой кашалёк, чым у сэрца. Да таго ж, куды б я ні ішоў і дзе б ні паяўляўся, яна дарыла мяне пяшчотнымі палымянымі позіркамі і іншымі сведчаннямі сваёй палкай прыхільнасці, аж я мусіў саромецца за нас абаіх.
Тыя самыя воды піў таксама нейкі заможны швейцарац, у якога ўкралі не толькі грошы, але і ўсе жончыны бразготкі
1 Nobilis шляхетны, mobilis рухавы; тут: распусны (лац.).
з золата, срэбра, жэмчугу і каштоўных камянёў. I як што з такімі рэчамі расстаюцца гэтаксама лёгка, як цяжка яны здабываюцца, дык памянёны швейцарац кідаўся на ўсякія хітрасці, каб вярнуць скрадзенае, і дзеля гэтага паклікаў з Гайсхаўта1 славутага чарнакніжніка, які заклёнамі аж так дапёк злодзея, што той сваімі рукамі прынёс украдзенае дабро ў назначанае месца, за што вучоны буртнік атрымаў у дарунак дзесяць рэйхсталераў.
Я вельмі хацеў пабачыцца з гэтым буртнікам і мець з ім канфідэнцыю, але каб без стратаў у маёй рэпутацыі, бо я тады меў сябе за вельмі прыстойнага чалавека; таму, даведаўшыся, што ён вялікі аматар віна, я падвушчыў свайго слугу пабанкеціцца з ім і паглядзець, а ці не змагу я такім чынам завесці з ім кампанію і вывудзіць з яго што-колечы карыснага, бо мне нарасказвалі пра яго такое мноства ўсялякіх дзівосаў, што я не мог таму паверыць, пакуль сам ад яго не пачую. Я пераапрануўся вандроўным гандляром, які прадае зёлкі і усялякія лекі, і падсеў да яго распытацца, ці здагадаецца ён альбо падкажа яму чорт, хто я такі. Але я не заўважыў ані ценю ягонай празорлівасці, бо ён увесь час піў і абыходзіўся са мною адпаведна з маёй вопраткай, і мне паднёс некалькі чарак, і рабіў мне менш рышпекту, чым майму слузе. А слузе ён адкрыў, што калі б той, хто абакраў швейцарца, хоць крышачку з крадзенага ўкінуў у працёчную ваду і такім чынам выдзеліў шалапутнаму чорту ягоную долю, дык не было б ніякай магчымасці ні назваць злодзея, ні вярнуць назад крадзенае.
Слухаў я пра такую ідыёцкую прыкмету і дзіву даваўся, як падступны і спрытны ў многіх хітрынах вораг няшчаснага роду людскога занаджвае ў свае пазуры такімі нікчэмнымі забегамі. Я лёгка мог заўважыць і зразумець, што гэтая ягоная галуза толькі адна з умоваў таго хаўрусу,
«Чараўнік з Гайсхаўта» згадваецца ў гістарычнай крыніцы XVII ст.
у які ён уступіў з д’яблам, і мог здагадацца, што такая штука не дапаможа злодзею, калі, каб выкрыць крадзеж, клічуць чарнакніжнага буртніка, у дагаворы з якім такое клаўзулы няма; таму загадаў слузе, які ўмеў ўкрасці не раўнуючы як той цыган, калі не спрытней, каб ён упаіў нашага варажбіта да бяспамяці і потым украў у яго дзесяць рэйхсталераў, але каб адразу некалькі грошаў кінуў у Рэнх1. Гэта слуга мой учыніў з вялікім спрытам. А калі раніцай буртнік спахапіўся, дык выправіўся на бераг дзікага Рэнха несумненна дзеля таго, каб параіцца са сваім spiritufamilliari2, але быў так уроблены, што вярнуўся з сінякамі і пахрупанай храпай, чым мяне, бедны стары сухабздуліна, так разжаліў, што я вярнуў яму грошы і загадаў паказаць, што ад panepara, калі ён убачыў, які прынцыпал ліхаты і ашуканец ёсць д’ябал, ён павінен яго зрачыся, і не вадзіцца з ім, і не паслугоўвацца яму, а зноў навярнуцца да Бога. Але ад такога ўшчування мала мне выпала толку, бо з таго самага часу мне ні ў чым не шанцавала; неўзабаве здохлі два мае найлепшыя кані, якія былі сапсаваныя буртай. I, калі па шчырасці, чым тут можна было перашкодзіць? Жыў я бязбожна, як эпікурэец, і ніколі не ставіў сябе пад аслону божую дык чаму ж бо гэты урвіс і чмут не меў папомсціцца мне?
РАЗДЗЕЛ СЁМЫ
Сімпліцы найлепшага сябра свайго пахаваў і дзяўчыну сяляначку пакахаў
Чым далей я жыў у Заўэрбруне, тым больш мне гэта падабалася, бо не толькі дзень у дзень прыбывалі новыя госці, але і само тое месца і ўвесь лад жыцця былі мне да-
1 Рака, прыток Рэйна.
2 Тут: хатні дух (лац.).
душы. Я перазнаёміўся з самымі вясёлымі дасціпнікамі з прыязджанаў і пачаў вучыцца бо як намучышся, дык навучышся, куртуазнасці, тонкай выдалікатненасці і кампліментам, што, колькі жыў раней, не дужа мне абыходзіла. Мяне прынялі за шляхціца, бо і мае слугі называлі мяне гер-капітанам, а такога гонару не часта спадабляюцца жаўнеры Фартуны, ды яшчэ ў такім маладым веку, як я тады. А таму багатыя фарсістыя піжоны не толькі знаёміліся са мною, а і я з імі, заключалі брацкія хаўрусы, і ўсялякія забавы; гульні, папойкі і застоллі былі ў той час маёй галоўнай турбацыяй, на што ішло шмат дукатаў, аднак я няма каб дужа шмат зважаў на гэта і маркоціўся, бо торба са спадкамі Олівера была яшчэ важкая.
Тым часам здароўе Хэрцбрудэра ўсе больш і больш падупадала і пагаршалася, аж канец канцом даўгі прыродзе павінны былі быць сплачаны, пасля таго як яго, уняўшы рэшту здароўя, пакінулі дактары і аптэкары, якім шмат ад яго перапала. Ён яшчэ раз пацвердзіў свой тастамант, адпісаўшы мне ўсё, што яму самому дасталася ад светлай памяці бацькі; а я пахаваў яго з поўнай пышнасцю, а слуг ягоных, узнагародзіўшы хаўтурнай вопраткай і грашыма, распусціў на ўсе бакі.
Ягоны скон балюча параніў мяне, асабліва таму, што страцілі яго са свету атрутаю, і хоць усяго гэтага я нічым ніяк змяніць ужо не мог, але яно мяне за сэрца няло, змяніла мяне самога, бо я з кожным днём усе больш аддаляўся ад кампаніі, усе больш бедаваў і ўдаваўся ў самоту, каб прысвяціцца журботнаму роздуму. Дзеля гэтага я хаваўся куды-небудзь у зарасці і разважаў не толькі пра тое, што страціў сябра, але і што ніколі ў жыцці больш не знайду другога такога. Я прыкідваў і так і гэтак, як мне паставіць сваё будучае жыццё, але ніякага разумнага выйсця не знаходзіў. To я зноў збіраўся на вайну, то раптам згадваў, што самаму нікчэмнаму селяніну ў гэтых мясцінах жывецца лепш, чым палкоўніку, бо тут не гойсаюць раз’езды. Страх было нават
падумаць, чаго тут магло нарабіць войска, калі б ушчэнт спустошыла краіну, дзе кожны сялянскі двор цэлы і моцна стаіць на нагах, як у мірныя часіны, а ў даржніках не прадушыцца ад быдла, тым часам як у далінных вёсках ужо ні ката, ні сабакі не засталося.
Аднойчы прылёг я ўскрай дарогі над рэчкай у траве пад тоўстым цяністым дрэвам паслухаць салаўёў, чые спевы найлепш лагодзілі мяне ў маім смутку; я слухаў іх цудоўны пошчак не абы як, а ўважліва, як прывык, і здзіўляўся, што з такой малюпасенькай дудачкі, ці з горлечка, вырываецца такі светлы тонкі голас і мілагучная гармонія. I калі ўжо я даволі доўга звесяляў сябе слуханнем, уяўляючы, што салавей салодкімі спевамі зачароўвае іншых птушак, прымушаючы іх змоўкнуць і слухаць толькі яго, падышла да таго берага прыгажуня, якая а на ёй была простая сялянская сукенка прывабіла мяне больш, чым якая паненка. На галаве яна несла кош з кругалямі свежага масла, каб прадаць яго на кіслых водах; яна прамыла масла ў вадзе, каб яно не растала ад гарачыні; потым села на траву, адкінула пакрывала і сялянскі каптур і выцерла пот з твару, так што я мог добра цікаваць за ёю, цешачы вочы ідылічнай карцінай. Памятаю, я быў падумаў, што колькі Бог даў, а не бачыў я такой красуні, такой пазорніцы; прапорцыі яе цела былі дасканалыя і бездакорныя, рукі і пясці белыя як снег, твар свежы і прыемны, а чорныя, поўныя агню вочы сыпалі панадныя іскры. Калі яна зноў склала масла ў кош, я гукнуў ёй: «О дзеўчына! Ты сваімі цудоўнымі рукамі асвяжыла масла ў вадзе, але твае светлыя вочы ўкінулі маё сэрца ў цемру!» Толькі яна мяне пачула і ўгледзела, як кінулася ўцякаць з усіх ног, быццам за ёю пагоня была, і не сказала ў адказ ні слова, пакінуўшы мяне з грузам той дураслівасці, якая звычайна находзіць на летуценнікаў.
Маё палкае жаданне і далей грэцца ў промнях гэтага сонца не толькі прымушала мяне пакінуць зацішак, які я сабе тут выбраў, але і настрой цалкам змяніла ужо і салавей
забезгалосіў, ужо і песня яго здалася не лепшай за воўчы сковыт. Я памчаўся ў Заўэрбрун і паслаў слугу, каб знайшоў тую сяляначку, патаргаваўся з ёю за масла, пакуль я падаспею. Ён скеміў сваё, а я, падышоўшы, сваё; аднак я сустрэў каменнае сэрца і такую халаднату, якой ніколі не чакаў ад сялянскай дзяўчыны, таму я закахаўся яшчэ мацней, нягледзячы на тое, што, пабываўшы ў розных прыгодах, ведаў, што, колькі вокам ні смакуй, а падступіцца да нячэпы, а спагнаць ахвоту вой, зусім няпроста.
На тым часе не было ў мяне ні заклятага ворага, ні вернага сябра; ворага, каб я забыў пра сваё каханне ад нянавісці да яго, сябра, каб той параіў мне што-колечы людскае і адгаварыў ад тых глупстваў, на якія я быў гатовы. Але вось бяда! He было ў мяне нічога, апрача грошай, сваіх і Хэрцбрудэравых, якія мяне засляпілі, настырных жаданняў, якія мяне спакушалі, бо я расцугляў іх, ды грубага неразумства, якое загубіла мяне і ўвяло ў павабу. Я звярнуўся да зводнікаў і зводніц, каб хоць праз іх дабіцца свайго і, саграшыўшы яшчэ больш, атрымаць сатысфакцыю сваім грэшным пахацімствам; аднак я не пацэліў і даведаўся, што гэтая вясковая дзеўка з пагардай адхіліла ўсё, чаго якраз ад яе дамагаліся іншыя, што мяне даводзіла да шаленства. Але ж я, дурны, павінен быў хоць бы па нашай вопратцы здагадацца, што не пашанцуе мне з каханнем; бо як я страціў Хэрцбрудэра, так і ў гэтай дзяўчыны памерлі бацькі, і таму мы абое, першы раз убачыўшы адно адное, яшчэ насілі жалобу, дык якія ж тут любоўныя падвыперды? Адным словам, я моцна заблытаўся ў Венерыных мярэжах альбо, лепей сказаць, у нераце на дурняў і таму зусім аслеп і здурнеў, як той Купідон, а як што я не спадзяваўся спатоліць свой жывёльны юр інакш, дык рашыў ажаніцца. «Што ж? думаў я. 3 роду ты сялянскі сын, хамут гужовы, і ўсё роўна ў цябе ніколі не будзе спадчыннага замка; край тут дабрадайны і ў параўнанні з іншымі квітнеў падчас гэтай лютай вайны; а звыш таго ў цябе яшчэ хопіць