Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
1 Сярэдзіна зямлі (лдц.).
так займаюць тваю дацеклівую пустамудрасць?» Тым часам то тут, то там пачалі вынырваць маленькія плыўцы, лупілі на мяне вочы і выносілі назад камяні, якія я ўкінуў у возера, не скажу, як моцна мяне гэта здзівіла. Першы і самы відны сярод іх быў у вопратцы, якая ззяла золатам і срэбрам, кінуў мне самацвет велічынёю з галубінае яйка, такі зялёны і празрысты, быццам смарагд, і сказаў такія словы: «Вазьмі сабе гэты каштоўны камень, каб было табе потым што расказаць пра нас і пра гэтае возера!» Але як толькі я яго падхапіў і схаваў, як зацяло мне дух, быццам само паветра сціснула мяне і душыла, аж я нават не змог устояць на нагах, закруціўся, як верацяно, і боўтнуўся ў возера. Але толькі я апынуўся ў вадзе, як адразу ачуўся і пад уздзеяннем сілы, якая была ў камені, што быў пры мне, пачаў дыхаць вадою, як паветрам; я лёгка і без ніякай натугі плыў у возеры, як і вадзяныя істоты, бо разам з імі пайшоўу прадонне, падобна на тое, як калі б чародка птушак з высокіх пластоў нагрэтага паветра сплыла на зямлю.
Калі татусь убачыў гэты цуд, менавіта тое, што адбылося над вадою, і маё раптоўнае падзенне ў ваду, ён наўскапыта кінуўся ўпрочкі ад возера, быццам за ім гналіся, на пяты насядаючы, дамоў, дзе і расказаў пра ўсё, што здарылася, асабліва ж, як вадзяныя чалавечкі павыцягвалі назад камяні, якія я паўкідаў у возера, і, нягледзячы на жахлівую навальніцу, разнеслі іх на ранейшыя месцы і што потым звалаклі мяне на дно. Некаторыя, хто слухаў яго, верылі, а большасць палічылі гэта байкай; знайшліся і такія, што падумалі, быццам я, бы другі Эмпедокл Арыгенцкі, які сам кінуўся ў жарало Этны, каб кожны падумаў, нідзе яго не знайшоўшы, што ён узнесся на неба, дык вось быццам я сам скінуўся ў возера, а свайму татусю наказаў распусціць пра мяне такую, перапрашаю, бздуру, каб знясмерціць сваё імя; бо і з маёй меланхоліі можна было выснаваць, што я ўпаўтакі ў роспач і etc. А іншыя, хто не ведаў маёй цялеснай сілы, ахвотна паверылі, што мой прыёмны бацька, як стары
сквалыга, сам мяне ўклычыў, каб назаўсёды адчапіцца ад мяне і завалодаць усімі маімі добрамі. Так што ў той час на кіслых водах і па ўсёй краіне ні пра што больш не талкавалі так і гэтак, як толькі пра Мумэльзэе, пра мяне, пра мой сыход у бездань і пра майго бацьку-татуся.
РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ
Сімпліцы ў дарозе на дно марское многа Божых дзівосаў спазнаў і засвоіў
П ліній піша ў канцы другой сваёй кнігі «Historiae naturalis» пра геаметра Дыянісія Доруса, нібыта яго сябры знайшлі ў ягонай магільніцы пісьмо, напісанае ім, Дыянісіем, у якім ён паведамляе, што са сваёй магілы дастаўся да самага цэнтра зямлі і вылчыў, што да яго 42 000 стадый. Але князь Мумэльзэе, які суправаджаў мяне і вышэйпамянёным чынам зацягнуў мяне ў бездань і цвёрда заявіў, што з centri terrae праз палавіну зямное кулі да паверхні будзе якраз 900 нямецкіх міляў, усё роўна ці мераючы да Германіі, ці да антыподаў, і гэтыя падарожжы яны павінны рабіць праз такія азёры, якіх то тут, то там па ўсім свеце набярэцца столькі ж, колькі дзён у годзе, і усе гэтыя бездані сыходзяцца каля палаца іхняга ўладара. I такую жахлівую адлегласць мы адолелі меней чым за гадзіну, так што такое шпаркае падарожжа зусім альбо, можа, толькі ледзь-ледзь адставала ад бегу месяца; і гэта адбылося без аніякай цяжкасці, аж бо я не толькі не адчуў ніякай стомы, але і пры такім мяккім лунанні мог яшчэ весці дыскурс пра розныя матэрыі з памянёным прынцам Мумэльзэе; бо калі я заўважыў ягоную прыязнасць, дык спытаўся, дзеля чаго яны ўзялі мяне з сабою ў такую далёкую, небяспечную і ніводнаму чалавеку не звычайную дарогу. Тады адказаў ён мне даволі ветліва, што дарога зусім не далёкая, за гадзіну абярнуцца можна, і не небяспечная, бо са мною ён сам і ягоны почат, і апрача таго,
мяне ахоўвае дадзены мне каштоўны камень; а што мне гэта не прывычна, дык ніякага ў тым дзіва няма; зрэшты, ён узяў мяне з сабою не па загадзе свайго караля, які, канечне, хацеў бы са мною пагутарыць, а дзеля таго, каб сам я мог пабачыць дзівосы прыроды ў водах і пад зямлёю, з якіх ужо дзіваваў на паверхні, хоць згледзеў толькі ніцы іх цень. Пасля гэтага я папрасіў яго сказаць мне, дзеля чаго найдабрэйшы Творца стварыў такое мноства загадкавых азёраў, калі ад іх, як мне здаецца, няма ніякай карысці людзям, а хутчэй мецьмецца шкода. А ён адказаў: «Сапраўды ты годнасна пытаешся пра тое, чаго не ведаеш альбо не разумееш. Гэтыя азёры створаны з траякай прычыны: па-першае, імі ўсе моры, асабліва вялікі Акіян, прымацаваныя да зямлі як усё роўна цвікамі; падругое, праз гэтыя азёры, як па каналах, з трубамі і помпамі, якімі людзі карыстаюцца ў гідраўлічных мастацтвах, мы пераганяем ваду з бездані Акіяна ва ўсе зямныя крыніцы, што ўжо ёсць нашая праца, адкуль выходзяць яны на паверхню зямлі і ўжо цякуць як вялікія і малыя рэкі, арашаюць зямлю, вільготняць расліны, пояць людзей і жывёлу; нарэшце, мы жывём тут як разумныя істоты, створаныя Навышнім, робім нашую працу і славім Бога ў ягоных дзівосных дзеях. На тое і створаны гэтыя цудоўныя азёры, якія будуць стаяць да Страшнага Суду. Калі ж мы ў гэты астатні час з той ці іншай прычыны спынім усё, дзеля чаго мы створаны і пастаўлены Богам і прыродаю, спынім і пакінем, дык увесь свет непазбежна згарыць у агні, што, думаю, настане не paHeft, чым Месяц (donee anferatur luna. PsaL 7P)\ Венера альбо Марс перастануць быць ранішнімі і вячэрнімі свяціламі, бо павінны спярша загінуць generationes fructuum et animalium2 i yce воды знікнуць, перш чым зямля сама ад сонечнага жару загарыцца, падвергнецца кальцынацыі і зноў рэгенэруе. Але
1 Пакуль месяц знікне (лац.). Маецца на ўвазе псальма 71:5 («пакуль будуць сонца і месяц»).
2 Роды пладоў (раслін) і жывёл (лац.).
гэта вядома аднаму Богу, а нам не дадзена ведаць, акрамя таго, што мы можам толькі дапускаць, здагадвацца альбо чэрпаць з таго, што пра сваё мастацтва балабоняць вашыя хімікі».
Пачуўшы такія словы і што ён цытуе Святое Пісанне, я спытаўся, ці яны істоты смяротныя, якія чакаюць пасля гэтага часовага свету будучага веку, альбо ж яны духі, якія выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі, пакуль стаіць свет. Ён адказаў: «Мы не духі, а смяротныя чалавечкі, якія, праўда, як і вы, людзі, надзелены розумам, аднак паміраем разам з нашым целам і прападаем. Бог такі дзівосны і ў сваіх творах, што гэтага не можа растлумачыць мова ніякага стварэння, аднак, што да нас, я намераны расказаць табе так, каб ты мог зразумець, наколькі мы адрозніваемся ад іншых твораў Божых. Святыя анёлы справядлівыя, разумныя, свабодныя, цнатлівыя, светлыя, прыгожыя, ясныя, імклівыя і несмяротныя, яны падабенства Божае і на тое створаны, каб у вечнай радасці славіць, хваліць, шанаваць і апяваць яго святое імя, а ў гэтым мінушчым жыцці на зямлі слугавацца царкве Божай і выконваць святыя Божыя наказы-запаведзі, з якой прычыны іх часам і называюць дабравеснікамі. I створана іх было адразу столькі сотняў тысячаў тысяч мільёнаў, колькі было заўгодна Божай мудрасці. А пасля таго як безліч іх захапіла сваволя і яны, узбунтаваўшыся, адпалі, створаны былі Богам прабацькі людзей з такою самаю разумнаю і несмяротнаю душою паводле падабенства Божага і надзелены целам, каб яны маглі самі пладзіцца, пакуль іх род не зраўняецца з лікам адпалых анёлаў. На такі канец і быў створаны свет з усімі астатнімі творамі, каб зямны чалавек, размножыўшыся да ліку адпалых анёлаў, аднавіў яго і, жывучы на зямлі, славіў Бога сярод усіх іншых створаных на ёй істот, валадаром над якімі Бог паставіў яго, каб яны служылі дзеля пракорму яго прахлага цела. Тады чалавек атрымаў адрозненне ад святых анёлаў у тым, што быў надзелены цяжарам зямнога цела і не ведаў, што ёсць
дабро і зло, і таму не мог мець ні сілы, ні хуткасці анёлаў, аднак жа не было ў яго нічога агульнага і з неразумнымі істотамі. А калі чалавек пасля грэхападзення ў раі асудзіў на смерць сваё цела, стаў ён, як мы лічым, пасярэднікам паміж святымі анёламі і неразумнымі істотамі. Бо падобна на тое, як душа, пакінуўшы цела зямнога, але ахінутага нябесным святлом чалавека, мае ўсе цудоўныя ўласцівасці святых анёлаў, так і цела, якое страціла душу зямнога чалавека, мае ўласцівасць гніць, як і любое іншае падла неразумнай жывёлы. А нас самых мы лічым пасярэднікамі паміж вамі і ўсімі іншымі істотамі на гэтым свеце, бо мы, хоць і маем душу, надзелены розумам, аднак мы паміраем разам з нашымі целамі, як знікае жывы дух неразумных істот разам з іхняй смерцю. Праўда, нам вядома, што прадвечны Сын Божы, які ёсць і наш Творца, сваім вялікм чынам узнёс вас, прыняўшы ваш вобраз і ўчыняючы Божую справядлівасць, суняў гнеў Айца свайго і зноў адсланіў вам вечнае шчасце, што ставіць ваш род высока над намі. Але я спамінаю і разумею тут не вечнасць, якое мы скаштаваць не спадобімся, а адно толькі часовае наша жыццё, у якім добры Творца дастаткова адуховіў нас, даўшы нам добры і здаровы розум і здольнасць спазнаць святую волю Божую, наколькі гэта нам патрэбна, так і здаровае цела і даўгалецце з высакароднаю свабодай, неабходнымі навукамі, мастацтвамі і разуменнем усіх натуральных рэчаў; і нарэшце, што найважней, мы бязгрэшныя, а таму не падупадаем ні гневу, ні пакаранню Божаму, і мы зусім не хварэем; што я табе так падрабязна расказваю, успомніўшы пры гэтым святых анёлаў, зямных людзей і неразумных жывёл, каб ты ўсё як мага лепей уразумець здолеў».
Я адказаў, што не магу ўцяміць, раз яны не ўчыняюць нічога благога і, значыцца, беспакараныя, дык навошта ім патрэбен кароль; item, як яны могуць нараджацца і потым паміраць, калі не адчуваюць ні пакутаў, ні хваробы. Прынц адказаў, што ў іх кароль не на тое, каб чыніць суд
і юстыцыю, і не на тое, каб яму слугавалі, а ён у іх як матка ў пчаліным вулеі, кіруе ўсімі іхнімі дзеямі, і падобна на тое, як іхнія жонкі in coitu1 не адчуваюць плоцкай пажады, дык не адчуваюць і мукаў пры родах, што я магу пэўным чынам уявіць сабе на прыкладзе нашых котак і магу пераканацца, што яны зачынаюць у пакутах, а нараджаюць з асалодай. Гэтак сама і паміраюць яны не ў пакутах і не ў старым веку ад немачы і хвароб, а патухаюць, як свечка, калі яна адсвяціла свой час, а целы іхнія знікаюць разам з душою. А са свабодаю, якую ён услаўляў, не дараўнаецца свабода самага вялікага манарха на зямлі, якая не больш, чым цень; бо ні яны самыя і ніводнае стварэнне на свеце не можа нікога з іх забіць альбо прымусіць схіліць да нечагась, што ім не падабаецца, і яшчэ менш таго ўвязніць у турму, бо яны могуць праходзіць праз агонь, паветра і зямлю без ніякай цяжкасці і стомы (пра што яны нават не ведаюць, як гэта стамляцца). Тут я сказаў: «Калі вы так зладжаны, дык ваш род яшчэ больш узнесены і адухоўлены нашым Творцам, чым род людскі». «О не! запярэчыў прынц. Той грэшыць, хто так думае, бо прыпісвае даброць вышэйшага рэчам, якія яе не маюць; род людскі адухоўлены больш, чым наш, бо вы створаныя дзеля вечнага шчасця і пастаяннага сузірання аблічча Божага, і у райскім жыцці той з вас, хто яго дасягне, у адно імгненне адзін скаштуе болып радасці і шчасця, чым увесь наш род ад пачатку стварэння і да самага Страшнага Суду». Я сказаў: «А што з таго тым, хто пракляты?» А ён прывёў мне такое пярэчанне: «А хіба дачынная да гэтага Божая дабрыня, калі адзін з вас поіць сябе атрутай, аддаецца ўсялякім паскудствам, не трымае ў кілзах сваіх жывёльных пахацімстваў і тым самым прыпадабняе сябе да неразумных істотаў, больш за тое, такім непаслушэнствам Богу ставіць сябе бліжэй да пякельных духаў, чым да шчасных? I такі асуджэнец на вечныя мукі, у якія ён сам сябе ўкінуў,