• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    1 У палавым акце, падчас спаравання (ляц.).
    не змяншае велічы і высакародства роду людскога, бо такі чалавек, як і ўсякі іншы ў сваім часовым жыцці, мог дасягнуць вечнага шчасця, калі б толькі захацеў пайсці назначанай на тое праведнай сцежкаю».
    РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы дыскурс вядзе па дарозе пра тое, як сільфы жывуць у Бозе
    Я сказаў князю, што, як бо на зямлі даводзілася чуць пра гэтую матэрыю больш, чым магло мне пайсці на карысць, я хацеў бы папрасіць яго, ці не мецьме ён ласкі патлумачыць, з якое такое рацыі і прычыны часам пачынаецца непагадзь, калі ў такія азёры кідаюць каменне; бо вось жа згадваюцца мне падобныя пагудкі і пра Пілатава возера ў Швейцарыі, чытаў я і пра возера Камарына ў Сіцыліі, пра якое кажуць: «Сатагіпат movere»1. «Як што ўсе, што мае цяжар, не перастае падаць да centri terrae, пакуль не ўпадзе на цвёрдае, дзе і застанецца ляжаць, а гэтыя ўсе азёры бяздонныя і адкрытыя, дык камяні, кінутыя ў іх натуральным чынам, абавязкова падаюць на нашыя селішчы і будуць ляжаць там да таго часу, пакуль мы не вынесем іх назад на тое самае месца, адкуль яны да нас прыйшлі; а мы выконваем гэтую працу так апантана, каб напалохаць і ацугляць тых, хто кідае камяні і ўчыняе нам такое памарачэнне, бо гэта ёсць адна з самых высакародных частак нашай дзеі, дзеля якое мы і створаны. А калі мы будзем патураць і перапускаць, што нам кідаюць камяні, калі будзем вывалокваць іх назад без абурэння, дык урэшце нам нічога не застанецца, як толькі валаводзіцца з такімі шустрыкамі, якія дзеля забавы пасыпацьмуць нас каменнем. I ўжо з аднаго гэтага,
    1 Раздражняць Камарына (лйц.)Прымаўка мае значэнне: «наклікаць бяду». Камарына возера на поўдні Сіцыліі
    што мы робім і папраўляем, ты можаш зрабіць выснову, наколькі патрэбна існаванне нашага роду, бо калі б мы не выносілі тых камянёў угору, а кожны дзень праз падобныя азёры, як гэтае тут і па ўсім свеце, шпурлялі б іх у цэнтр зямлі, дзе мы жывём, дык урэшце былі б парушаны ўсе повязі, якімі моры змацаваны і ўцверджаны на зямлі, і ўсе праходы, па якіх бяжыць вада ў крыніцы і разыходзіцца па зямлі, замкнуліся б, што магло б прывесці толькі да ганебнага канфузу і пагібелі ўсяго свету».
    Я падзякаваў яму за такое тлумачэнне і сказаў: «Як я зразумеў, ваш род праз такія азёры забяспечвае вадою ўсю паверхню зямлі, дык хацеў бы таксама, каб мне патлумачылі, чаму воды не ўсе аднолькавыя, а розныя пахам, смакам etc., таксама сілай і дзеяннем, хоць, як я разумею іх кругазварот, усе пачынаюцца з бездані вялікага Акіяна, куды потым зноў выліваюцца. Бо некаторыя крыніцы нясуць прыемныя кіслыя воды і карысныя здароўю; а другія хоць і кіслыя, аднак не спрыяльныя, а шкодныя для піцця, а некаторыя нават атрутныя і смертаносныя, як тая крыніца ў Аркадыі, з якое Ёла1 хацеў атруціць Аляксандра Вялікага. Некаторыя крыніцы цеплаватыя, другія гарачыя, як кіпень, а некаторыя халодныя, як лёд; сустракаюцца і такія, што раз’ядаюць жалеза, як салетраная кіслата, бы крыніца паблізу Цэпузіума, іначай кажучы, у графстве Цыпс у Мадзярах; іншыя ж, наадварот, ацаляюць усе раны, як тая, што павінна быць у Фесаліі; а некаторыя воды ператвараюцца ў камень, соль, а іншыя ў купарвас. Возера непадалёк ад Цыркніца ў Карынтыі поўнае вады толькі зімовай парою, а летам зусім перасыхае; а ручай каля Энгстлена2 бяжыць толькі летам і толькі ў тыя гадзіны, калі пояць быдла; ручай Шэндлебах каля Обернхайма напаўняецца вадою толькі
    1 Імя чашніка Аляксандра Македонскага, які атруціў таго, даўшы вады з Камарына.
    2 Возера непадалёк ад Берна ў Швейцарыі.
    ў такую пару, калі на ўсю краіну прыходзіць якая-небудзь бяда. A Fluvius Sabbathicus' у Сірыі перасякае сваю плынь кожнае суботы, з чаго я вельмі здзівіўся, калі думаў пра гэты прадмет, і не мог уведаць прычыны».
    На гэта адказаў князь, што ўсе гэтыя рэчы маюць свае натуральныя прычыны, якія даволі-такі выпрабаваны людзьмі і часцей за ўсё з розных уласцівасцяў гэтых водаў, іх пахаў, смаку, сілаў і дзеянняў выведаны, абвешчаны і вядомыя на зямной паверхні. Калі воды з нетраў, дзе яны знаходзяцца, ідуць да выхадаў, якія мы называем крыніцамі, і праходзяць праз розныя каменныя пароды, дык застаюцца салодкімі і халоднымі; калі ж на сваёй дарозе яны сустракаюць металы (бо вялікае чэрава зямлі ў розных месцах мае розныя ўласцівасці), як: золата, срэбра, медзь, цынк, свінец, жалеза, ртуць etc., альбо паўмінералы, а менавіта: серку, соль ва ўсіх яе родах, як: sal gemmae, sal nativum, sal radicum, sal nitrum, sal ammoniacum, salpetrae2 etc. белага, чырвонага, жоўтага i зялёнага колераў, таксама victril, marchasita aurea, argentea, plumbea, ferrea, lapis lazuli, alumen, arsenicum, antimonium, rasigallum, electrum naturale, chrysocolla, sublimatum3 etc., дык прымаюць яны ix смак, пах, уласцівасць, сілу і дзеянне, так што робяцца альбо гаючымі, альбо шкоднымі людзям. I менавіта таму мы маем такія розныя солі, з якіх адны добрыя, другія дрэнныя. У Чэрвіі і Камакіа соль даволі чорная, у Мэмфісе чырванаватая, у Сіцыліі белая, бы снег, у Чантаропіа пурпуровая, а кападокійская аддае жаўтлявасым. А што да цёплых водаў, казаў ён далей, дык прымаюць яны свой жар ад агню, які гарыць у чэраве зямлі, і, так як і нашыя азёры, маюць свае
    1 Суботні ручай (лйц.). У сапраўднасці знаходзіцца ў Палестыне.
    2 Каменная соль, мікракасмічная соль, соль з каранёў раслін, прыродная салетра (лйц.).
    3 Купарвас, марказіт залаты, срабрысты, свінцовы, жалезны; лазуровы камень, квасцы, мыш’як, сурмяны бляск, рэальгар, прыродны бурштын, медная зелень, сулема (лйц.).
    коміны, як гэта мы бачым на славутай гары Этне ў Сіцыліі, Гекле ў Ісландыі, Гумапі ў Банду1 і многіх іншых. А што да Цыркніцкага возера, дык воды яго летняй парою знаходзяць у антыподаў у Карынтыі, а вада крыніцы Энгстлена ў пэўныя часіны і поры года з’яўляецца ў іншых мясцінах зямной паверхні, каб ёю маглі карыстацца гэтак сама, як тое заведзена ў швейцарцаў. Такія ж уласцівасці мае і ручай Шэндлебах у Обернхайме, крыніцай якога кіруюць людзі нашага роду па волі і ўстанаўленні Бога дзеля памнажэння яго славы. А што да Fluvium Sabbathicum у Сірыі, дык у нас павялася завядзёнка, калі мы спачываем у сёмы дзень тыдня, рабіць прывал і адпачываць у яго вытоках і каналах, як у самым прывольным месцы нашага акваторыя, і таму памянёны ручай перасякае сваю плынь да таго часу, пакуль мы жывём там у славу Божую».
    Пасля гэтага дыскурсу я спытаўся ў прынца, ці можа ён вярнуць мяне ў свет не праз Мумэльзэе, а ў іншым месцы на зямлі. «Вядома, адказаў ён, чаму ж нельга, калі на тое будзе воля Божая? Бо такім чынам у даўнія часы прабацькі нашыя перанеслі ў Амерыку некалькі хананэйцаў, якія ўцякалі ад мяча Ёсіі і ў смяротнай роспачы кінуліся ў такое возера, бо нашчадкі іхнія да сёння паказваюць возера, з якога выйшлі і пайшлі іхнія продкі». А калі я заўважыў, як ён здзіўляецца з майго здзіўлення, як калі б ва ўсім ягоным расказе не было нічога дзіўнага, дык спытаўся ў яго, хіба ж не здзіўляюцца таксама яны самыя, заўважаючы ў нас, людзей, што-небудзь рэдкае і незвычайнае. На гэта ён адказаў: «Мы з нічога так не здзіўляемся ў людзей, як з таго, што вы, створаныя дзеля шчаснага жыцця і бясконцых нябесных радасцяў, дазваляеце так засляпіць сябе часовымі зямнымі асалодамі, якія рэдка бываюць без прыкрасці і скрухі, як ружы без калючак, што траціце ўгатаванае вам на небе, пазбаўляеце сябе шчаснага сузірання святога аблічча Божа-
    У Інданезіі.
    га і разам з адпалымі анёламі ўкідаеце сябе ў асуду вечную!. Ах, калі б род наш мог быць на вашым месцы, як бы кожны з нас стараўся ў кожнае імгненне нікчэмнага і мінушчага часовага жыцця вашага вытрымаць спакусу лепей, чым вы. Бо жыццё, якое вы ведзяце, гэта не ваша жыццё; бо ваша жыццё альбо смерць будзе даравана вам тады толькі, калі вы пакінеце гэтую часовасць; а тое, што вы называеце жыццём, гэта ўсяго толькі момант альбо імгненне, якое адпушчана вам, каб спазнаць Бога і наблізіцца да яго, каб ён узяў вас да сябе. Таму лічым мы свет пробным каменем Бога, на якім Усёмагутны выпрабоўвае людзей, гэтак сама як багаты ставіць пробу на золаце і срэбры пасля таго, як зведае іх якасць па гушчыні штрыха альбо, ачысціўшы іх на агні, аддзяляе добрыя і высокія гатункі золата і срэбра і бярэ іх у нябесную скарбніцу, а дрэнныя і фальшывыя кідае ў вечны агонь, што ваш Збаўца і наш Творца дастаткова патлумачыў і абвясціў ў прыпавесці пра пшаніцу і жыцец».
    РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы ў гутарцы з царом Акіяна хлусіць шчырадушна і старанна
    Такі быў канец нашай гутарцы, бо мы наблізіліся да каралеўскай рэзідэнцыі, куды я быў прыведзены без ніякіх затрымак і рацымоній. Тут у мяне было дастаткова прычын папаздзіўляцца з яго вялікасці, бо не ўбачыў я там ні добраўпарадкаванага двара, ні пышнасці, ні, прынамсі, хоць бы якога заваляшчага канцлера альбо тайнага радцы, ні перагаворшчыкаў, ні трабантаў, ні лейбгвардыі, ані блазна, кухара, склепніка, кашталяна, пахолка, аніводнага фаварыта, ні табе хоць бы якога падлыжнага прыпахлебцы; а вакол яго луналі адны толькі князі розных азёраў, раскіданых па свеце, прычым кожны князь быў апрануты паводле звычаю той краіы, у якой падуладзілася яму тое ці іншае возера.
    А таму я ўбачыў тут падабенствы кітайцаў і афрыканцаў, трагладытаў і жыхароў Новай Зямлі, татараў і мексіканцаў, самаедаў і жыхароў Малукскіх выспаў і нават тых, што жывуць пад полюсамі arctico і antarctico spectacul вельмі дзівосны. Тыя двое, што інспектавалі Белае і Чорнае азёры, былі, зразумела, разубраныя гэтак сама, як і той князь, які мяне сюды адканваяваў, бо іх азёры ляжаць недалёка ад Мумэльзэе-возера; а той, якію назіраў за Пілатавым возерам, насіў важную разлапістую бараду і шаравары, як прыстойны швейцарац, і тыя, што былі пастаўлены над ужо памянёным возерам Камарына, былі па вопратцы і паводзінах так падобныя на сіцылійцаў, аж можна было пабажыцца, што яны ніколі не пакідалі Сіцыліі й не ведалі ані слова па-нямецку. I вось, нібы гартаючы альбом, разглядваў я строі і абліччы персаў, японцаў, маскавітаў, фінаў, ліцвінаў1, лапландцаў і ўсіх іншых нацый, якія толькі ёсць на свеце.
    Мне не трэба было рассыпацца ў кампліментах, бо кароль сам загаварыў са мною на выдатнай нямецкай мове, і першае, што ён мне сказаў, было: «3 якой такой прычыны асмеліўся ты так свавольна накідаць нам цэлую крушню камення?» Я адказаў коратка: «Бо ў нас кожнаму дазволена стукацца ў зачыненыя дзверы». На гэта ён сказаў: «Ну, а калі табе давядзецца заплаціць за тваю нахабную дапытлівасць?» Я адказаў: «Мяне нельга пакараць больш, чым смерцю; але як што я ўжо ўбачыў столькі розных дзівосаў, колькі не пашчасціла ўбачыць ніводнаму з мноства мільёнаў людзей, дык, калі я памру альбо прыму смерць, гэта нельга лічыць альбо назваць караю». «О жалю вартая слепата! усклікнуў кароль і падняў вочы ўгору, быццам ад здзіўлення, пасля сказаў: Вы, людзі, можаце памерці толькі адзін раз, і вы, хрысціяне, павіны сустрэць смерць не раней, чым калі праз веру і любоў да Бога здабудзеце цвёрдую надзею, што як толькі самкне вочы прахлае цела, дык