• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    1 У арыгінале гэтае вызначэнне адсутнічае (Заўв. рэд.).
    вашыя душы спадобяцца пабачыць аблічча Навышняга. Аднак я гэтым разам хачу пагутарыць з табою пра іншае».
    Пасля ён сказаў: «Мне прадставілі рэферат пра дзеі зямных людзей, асабліва пра тое, што вы, хрысціяне, чакаеце хуткага прыходу Страшнага Суду, бо не толькі спраўдзіліся ўсе прадказанні, а найбольш тыя, што пакінулі сівілы, а ўсе жыхары зямлі загразлі у такім жахлівым беззаконні, што ўсёмагутны Бог не будзе больш адцягваць канец свету. Але як што і наш род загіне ў агні з усім светам, хоць мы і жывём у вадзе, дык і мы жахаемся перад набліжэннем такога страшнага часу, і таму загадал і мы даставіць цябе сюды, каб паслухаць, якія трывогі і надзеі чакаюць нас. Мы, праўда, яшчэ не маглі зрабіць выснову па зорках альбо заўважыць па руху зямной кулі, што блізіцца такая пературбацыя, а таму вымушаны збіраць звесткі ў тых, каму калісьці сам Збаўца паведаміў некаторыя азнакі будучага прышэсця, таму просім цябе з усёй пачцівасцю абвясціць нам, ці захавалася яшчэ на зямлі тая вера, якую будучы Суддзя наўрад ці знойдзе пры сваім прышэсці?» Я адказаў каралю, што ён пытаецца пра такія матэрыі, якія мне недасяжныя, бо будучыню, а асабліва крэс другого прышэсця, ведае адзін толькі Бог. «Ну, добра, сказаў кароль, тады скажы нам, як чыняць свае абавязкі розныя саслоўі, каб мог я з гэтага выснаваць, ці спадзявацца ўсяму свету і нашаму роду хуткай пагібелі альбо ж нас чакае, паводле майго слова, усіх нашых і мяне самога доўгае жыццё і шчаслівае юраванне. За гэта пакажу я табе ўсе, што яшчэ тут агляду вартае, а потым адпушчу цябе з дарункам, які будзе звесяляць цябе ўсе тваё жыццё, калі толькі ты адкрыеш мне праўду». А калі я прамаўчаў і задумаўся, кароль пачаў мяне падбадзёрваць і сказаў: «Ну ж, ну ж бо, пачні з самых высокіх і скончы найніжэйшымі; трэба ж табе адважыцца, калі ты і праўда хочаш выдастацца на паверхню зямлі!»
    Я адказаў: «Калі ўжо іншага мне не выпадае і трэба разважаць пра найвышэйшых, дык справядліва будзе пачаць з духоўных. Яны, якога б ні былі веравызнання, звы-
    чайна такія, як пра іх піша Яўсевій у сваёй пропаведзі, а менавіта: сапраўдныя пагарднікі спакою, уцекачы ад пажады, рупліўцы ў сваёй працы, паблажлівыя ў асуджэнні і нецярплівыя ў справах гонару, бедныя ў маёмасці, багатыя сумленнем, сціплыя ў сваіх заслугах і нецярпімыя да грэху; і гэтак сама рупяцца яны слугавацца Богу і прывесці ў ягонае царства не так словам, як сваім прыкладам і іншых людзей, і таму высокія свецкія асобы і кіраўнікі клапоцяцца толькі пра любасную ім юстыцыю, якой яны следуюць, не зважаючы на асобы, заўсёды ўсюды і шчыра выказваючы і робячы толькі справядліва што беднаму, што багатаму. Тэолагі ўсе падрад чыстыя Еранімы і Беды Пашаноўныя, кардыналы існыя Барамэі, біскупы Аўгусціны, настаяцелі новыя Іларыёны і Пахомы, а ўсё астатняе духоўніцтва падобнае на супольства эрэмітаў у Фіванскай пустэльні. Купцы гандлююць не з прагнасці альбо дзеля каб атрымаць барышу, а дзеля каб забяспечваць блізкіх таварамі, якія дастаўляюць з далёкіх краёў з вялікай цяжкасцю, з небяспекаю. Гаспадары займаюцца сваім промыслам не каб багацець, а каб чыніць дзеі міласэрнасці стомленым і знясіленым людзям і ўсе спрагненыя, смяглыя і падарожныя беднікі маглі ў іх пасілкавацца. Гэтак сама і медыкі не шукаюць сваёй карысці, а рачаць толькі здароўю сваіх пацыентаў, да чаго спрамагаюцца і аптэкары. Рамеснікі і слухаць не хочуць ні пра якую там выгоду, ілжу ці падман, а пнуцца, каб толькі забяспечыць сваіх заказчыкаў даўнавечнымі і дыхтоўнымі рэчамі. Краўцам не стракаціць уваччу ад крадзенага, а ткачы з прычыны сваёй сумленнасці такія бедныя, што ў іх нават мышаняці няма чым пажывіцца, калі яны не кінуць у іх маток прадзіва. У нас і не чулі, што такое ліхвяры, а людзі ўдастатачныя і статэчныя дапамагаюць змізарнелым з чыста хрысціянскай любові, нават калі ў іх не просяць. I калі бедны не можа заплаціць без прыкметнага ўшчэрбу страты ў сваім пракармленні, дык багаты з лёгкай душою даруе яму запавіненасць. Ніхто не пышаецца, не заносіцца,
    не выстаўляецца, бо кожны ведае, што ён смяротны. I нідзе не відаць зайздрасці, завідушчасці, павідлівасці, бо кожны лічыць іншага вобразам і падабенствам Божым, якога любіць Творца. Ніхто не гневаецца на блізкага свайго, бо ведае, што Хрыстос адцерпеў і прыняў смерць за усіх. He чуваць нічога і пра плоцкую нечыстату альбо непатрэбную плоцкую пажадлівасць, любадзейнасць, блуднае віно, а ўсё, што здараецца, ідзе адзіна ад чалавекалюбнасці і жадання мець нашчадкаў, каб множылася царства Гасподняе. Нідзе не знойдзеш п’яніц і жлуктаў, а калі хто каму і паднясе чарчыну-другую, дык абодвум хапае проста хрысціянскага хмяльку. Таксама няма і нядбальства да набажэнства, бо кожны маніцца паказаць нястомную руплівасць і ўлеглівасць, як ён выпярэджвае другога ў шчырым служэнні Госпаду; і вось якраз з гэтай прычыны ідуць цяпер на зямлі ліхія войны, бо адзін бок лічыць, што другі неахаіцца ў служэнні Богу. I цяпер няма ўжо болей скнараў, ліхаздзірцаў, а засталіся толькі ахайныя, ашчадлівыя, няма марнатраўцаў, а толькі шчодрыя хлебасольцы, няма галавасекаў і мужабойцаў, каб гэта рабавалі і плюндрылі, а ёсць адны толькі адважныя жаўнеры, якія бароняць бацькаўшчыну, няма распусных лянівых валацугаў і жабракоў, а толькі пагарднікі, пагрэбнікі багацця і ахвотнікі да дабравольнай убогасці, і няма юдаў, скупшчыкаў хлеба і віна, а толькі прадбачлівыя, запабеглівыя людзі, якія робяць запасы на выпадак голаду, каб дапамагчы люду ператрываць і падняцца ўгору».
    РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы плыве ў Мірнае мора, дзе жэмчугу, пэрлаў з пурпураю прорва
    Я зрабіў паўзу, каб набраць духу і падумаць, што б гэта яму яшчэ сказаць, але сказаў кароль, што ўжо столькі ад мяне ўсякага наслухаўся, што больш і знаць нічога не трэ-
    ба, альбо, прынамсі, ён таго і знаць не хоча. А калі мне аж так карціць, дык яго падданыя адразу вынесуць мяне на тое месца, адкуль да яго даставілі; але калі («Бо я ж добра бачу, сказаў ён, што ты даволі кур’ёзны») я хачу сёе-тое агледзець у ягоным валадарстве, што людзям майго складу несумненна будзе вялікім дзівам, дык, калі ласка, яго падначаленыя (хто пад ягонай юрысдыкцыяй) ахвотна правядуць мяне, куды толькі я захачу; а пасля гэтага ён адпусціць мяне з такім дарункам, што я буду толькі рады. Але як што я не ведаў, на што мне наважыцца, і не мог адказаць адразу, дык кароль звярнуўся да некаторых падданых, якія якраз выпраўляліся ў бездань Мірнага мора Mare del Zel\ дзе, быццам у нейкім садзе ці то на паляванні, яны здабывалі правізію; ім кароль загадаў: «Вазьміце яго з сабою і неўзабаве прынясіце назад, каб яшчэ сёння ён выйшаў на паверхню зямлі!» А мне ён заляцаў, каб я тым часам падумаў, што ён мог бы мне даць з таго, што ў ягонай уладзе, як узнагароду і на вечны ўспамін пра ягонае валадарства. Дык вось праплылі мы з сільфамі праз канал у некалькі сотняў міляў, пакуль не дабраліся да дна памянёнага Мірнага мора. Там падымаліся каралавыя грабяні з зубцамі, высокімі, як дубы, з якіх сільфы набралі сабе на ежу такіх, што яшчэ былі без колеру і не зацвярдзелі, бо яны ядуць іх, як мы панты маладых аленяў. Там можна было ўбачыць ракавіны вышынёю, як крутая замкавая вежа, і ўшыркі, як вароты ў хляве; item, жамчужыны з кулак, якія яны елі, як мы яйкі, і многія іншыя марскія дзівосіны, што нават не здолею тут іх пералічыць; а ручаі, якія цяклі па дне, былі ўсыпаны смарагдамі, туркусам, рубінамі, адамантамі, шафірамі і іншымі вочнязводнымі каштоўнымі камянямі, што так цэняцца людзьмі, ды такімі вялікімі, як глыгі якія ўсё роўна. Там былі велізарныя спадзістыя абвалы, якія падымаліся з дна на сотні міляў ўгору над морам, дзе ўтваралі вельмі
    1	Старая іспанская назва Ціхага акіяна.
    вокаўсцешныя выспы. Гэтыя абвалы-урвішчы былі аперазаныя рознымі мудрагеліста-кур’ёзнымі марскімі раслінамі і заселены дзівоснымі паўзунамі, нерухомымі і мігатлівымі стварэннямі, як паверхня зямлі людзьмі і жывёламі; а вялікія і малыя рыбіны безлічы парод, якія шныралі над намі ва ўсе бакі, нагадвалі мне птушак, што вясновай і восеньскай парою вяселяць нас на паветры; а як што час прыпаў на поўню і было светла, бо сонца стаяла тады на нашым даляглядзе, а ў нашых антыподаў была ноч, а ў еўрапейцаў дзень, дык я праз ваду бачыў месяц і зоркі разам з polo antarctico', з чаго дужа здзівіўся. Аднак той, каму я быў даручаны пад прыгляд, сказаў мне, што калі б там стаяў дзень, а не ноч, дык я яшчэ большаму дзіву даўся б, бо тады здалёк відаць, якія горы і даліны адкрываюцца ў бездані марской, прыгажэйшыя нават за самыя прыгожыя ландшафты на паверхні зямлі. А калі ён у бачыў, што я дзіўлюся на яго і ягоную світу, бо яны былі апранены, як перуанцы, бразільцы, мексіканцы, японцы, інданезійцы і жыхары астравоў de los latronos2, а ў дадатак няблага ўсе яны лапаталі па-нямецку, дык сказаў мне, што яны не толькі ведаюць па некалькі моваў, але і разумеюць мовы ўсіх народаў ва ўсіх канцах зямлі, як і іх саміх усе разумеюць, а гэта таму, што іхні род не ўчыніў таго глупства, якое ўчынілі людзі, калі намыслілі ўзвесці Вавілонскую вежу.
    Калі мой канвой добра назапасіўся ежай, мы праз іншую расколіну вярнуліся з Мірнага мора да цэнтра зямлі. Па дарозе я расказаў некаторым з іх, што лічыў, быццам цэнтр зямлі ўсярэдзіне пусты і ў той пустаце, як у зубчатым коле, бегаюць пігмеі і прымушаюць зямную кулю паварочвацца, каб яе адусюль абагравала сонца, якое, на думку Арыстарха і Каперніка, стаіць нерухома пасярэдзіне неба; за такую
    1 Паўднёвы полюс (лйц.). Тут, відаць, маецца на ўвазе Палярная зорка.
    2 Зладзюжныя астравы: Марыянскія (ісп.).
    прастадушнасць з мяне дужа пасмяяліся і параілі лічыць марным летуценнем як меркаванні абодвух памянёных філосафаў, так і сваю выдумку. Мне сказалі яны: «Замест такіх матэрый лепш падумаць, які дарунак атрымаць ад караля, каб не вярнуцца на паверхню зямлі з парожнімі рукамі». Я адказаў, што разнастайныя дзівосы, якіх я тут панагледзеўся, да таго ўразілі мае помаракі, што ў вачах замаргацела і я не магу апамятацца і таму прашу іх параіць мне, што прасіць у караля. Мне здалося, што калі ён кіруе ўсімі крыніцамі на зямлі, дык можна папрасіць, каб у маім двары прабілася крыніца гаючай вады, як тая, што нядаўна сама сабою адчынілася ў Германіі, хоць, праўда, толькі з адною прэснаю вадою. Князь альбо рэгент Мірнага мора і яго каналаў адказаў мне, што гэта не падуладна ягонаму каралю; хай бы нават ён і мог зрабіць гэта, хай бы нават захацеў аддзячыць мне такім чынам, гаючая крыніца не будзе даўгавечная, etc. Я папрасіў у яго, што калі гэта не станецца завялікай турботай, расказаць мне, з якой жа гэта такой прычыны здараецца. Ён сказаў: «У зямной нетрадзі ў розных мясцінах утвараюцца пустоты, якія спакваля напаўняюцца металамі, бо самыя яны нараджаюцца ex exhalatione humida, viscosa et crassa, гэта значыцца, з вільготных і тлустых выпарынаў; тым часам, як адбываецца гэта нараджэнне, з расколін паступаюць marchasitae aureae vel argenteae1, a з цэнтра зямлі, адкуль выціскаюцца ўсе крыніцы, вада, якая застойваецца сярод металаў на сотні гадоў і прымае ў сябе іх высакародныя якасці і гойныя ўласіцвасці. Калі ж воды, якія цякуць з цэнтра зямлі, з часам множацца і з большым напорам шукаюць і знаходзяць выйсце на паверхню зямлі, дык вада, сотні і нават тысячы гадоў замкнутая сярод металаў, выкідаецца першаю і ўчыняе ў чалавечым целе тое дзівоснае ўздзеянне, якое мы назіраем у такіх крыніцах. Але як толькі гэтая першая вада,