• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    1 Залатыя або срабрыстыя марказіты (ляц.).
    якая так доўга застойвалася сярод металаў, схлыне, дык ужо наступная, хоць яна і праходзіць тымі самымі шляхамі ў сваёй плыні, не паспявае набрацть гойнасці альбо сілы металаў, а таму ўжо не такая моцная і карысная здароўю людзей. I калі я, казаў ён далей, так ужо руплюся пра свае здароўе, як напускаю, дык мне трэба ўпрасіць караля, каб ён адрэкамендаваў мяне на цаленне каралю саламандраў, з якім ён у вельмі добрых дачыненнях; той умее ачышчаць чалавечыя целы і надае ім з дапамогай высакароднага каменя такую ўласцівасць, што яны не могуць згарэць ні на якім агні, быццам яны дзівоснае мінеральнае палатно, якое мы знаходзім у зямлі і чысцім у агні, калі яно забрудзіцца; і вось садзяць такога чалавека проста ў агонь, як старую абсмактаную смярдзючую люльку, і выпальваюць дрэнны гумор і шкодныя вадкасці, так што пацыент выходзіць з яго малады, свежы, здаровы і абноўлены, як пасля эліксіру Тэафраста1». Я не ведаў, ці ён мяне дурыў, ці гаварыў сур’ёзна; аднак падзякаваў яму за добрую раду і сказаў, што, як што я халерык, дык баюся, каб гэтае лекаванне не аказалася мне залішне гарачым; мне ж нічога так не люба, як калі б я мог вынесці на паверхню зямлі гаючую крыніцу, якая дала б маім сучалавекам карысць, іхняму каралю гонар, а мне неўміручую славу і вечную ўдзячную памяць. Князь адказаў, што калі я гэтага дамагаюся, дык ён закіне за мяне добрае слова, хоць іхні кароль такога нораву, што гонар альбо глум, якія яму чыняць на зямлі, яму аднолькава абы-што. Тым часам мы зноў прыбылі да сярэдзіны зямное кулі і сталі перад абліччам караля, калі ён і ўсе прынцы якраз збіраліся сесці за стол. To было снеданне, падобнае да грэцкіх нэфаліяў2, без віна і якіх-колечы моцных трункаў; замест таго выпівалі адно жамчужыны, як п’юць сырыя
    1 Маецца на ўвазе знакаміты швейцаарскі лекар і філосаф Парацэльс (1493-1541).
    2 Від ахвярапрынашэнняў у старажытных грэкаў.
    яйкі альбо крыху прывараныя і незацвярдзелыя, але ўжо досыць густыя, альбо, як кажуць сяляне, наедныя.
    Там я назіраў, як светлапраменнае сонца асвятляе адно за адным бяздонныя азёры і яго прамяні праходзяць праз іх на гэтую страшную глыбіню, так што сільфам ніколі не бракуе святла. I ў гэтай бездані ўсё асветлена сонцам гэтак сама ясна, як і на зямлі, так што яны нават адкідаюць цень, і ім, сільфам, азёры служаць люкамі альбо вокнамі, праз якія яны прымаюць святло і цяпло; і хоць гэта не ўсюды спраўна, бо некаторыя азёры ідуць крыва, аднак гэта кампенсуецца з дапамогай адлюстравання, бо прырода размясціла ў розных вуглах скалы з крышталю, адамантаў і карбункулаў, якія прыносяць на глыбіню святло і яснасць.
    РАЗДЗЕЛ СЯМНАДЦАТЫ
    Сімпліцы з возера выйшаў на бераг сухенькі, здаровы і ў добрых намерах
    А тым часам прыспела мне вярнуцца на зямлю; таму кароль загадаў, каб я сказаў, якую, на маю думку, ён, кароль, мог бы зрабіць мне ласкавую прыемнасць дзеля памяці. Я сказаў, што большай прыемнасці і быць не можа, як калі б ён адчыніў у маім двары спраўную гаючую крыніцу. «А я ж думаў, ты возьмеш некалькі вялікіх смарагдаў з амерыканскага мора і папросіш вынесці іх з табою на зямлю. Цяпер я бачу, што сярод вас, хрысціян, няма скнараў». 3 гэтымі словамі ён даў мне камень, які пераліваўся рознымі колерамі, і сказаў: «Вазьмі яго, і дзе толькі ты на зямлі яго пакладзеш, адтуль ён і пачне зноў імкнуцца да цэнтра зямлі, будзе праходзіць праз самыя патрэбныя мінералы, пакуль дойдзе да нас і праб’е табе ад нас дарогу выдатнай крыніцы, якая табе найбольш даспадобы, якая табе найбольшаю аддзякаю будзе за тую праўду, адкрыццём якое ты так заслужыўся». Пасля гэтага князь Мумэльзэе зноў
    атачыў мяне сваім початам і вырушыў са мною ў дарогу назад да возера, якую мы ўжо раз адбылі, etc.
    Дарога дадому здалася мне намнога даўжэйшаю, чым сюды, ну, не менш, як я палічыў, за некалькі сотняў добра мераных у немцаў швейцарскіх міляў; гэта, вядома, і было той прычынай, што час мне здаўся такім задоўжаным, бо я ні пра што не гаварыў з маім початам, а толькі слухаў і даведаўся, што жывуць яны, сільфы, па тры, чатыры, a то ж і па пяць сотняў гадоў і ніколі ні на што не хварэюць. У астатнім у мяне круцілася наўме толькі тое, як я разбагацею на сваёй крыніцы, як узвялічуся, і ўсе мае думкі круціліся вакол таго, дзе і як размясціць тую крыніцу і як яе скарыстаць з найбольшай выгодаю. Я ўжо меў планы, што і як пабудаваць, каб госці, якія з’язджацьмуцца на воды, маглі размясціцца зручна і камфортна, а я каб толькі аграбаў з іх грошы. Я ўжо абдумваў, як падмазаць медыкаў, каб яны аддалі перавагу маёй новай цуд-крыніцы перад усімі астатнімі, нават перад тою, што ў Швальбаху, і каб наслалі мне кучу багатых пацыентаў. Я ўжо руйнаваў з зямлёю цэлыя горы, каб прыі ад’язджанаў не мітрэнжыла цяжкая дарога; я наймаў ужо ў дом хітрых праныраў-слуг, скупых кухарак, асцярожлівых пакаёвак, дбайных конюхаў, ахайных наглядчыкаў пры ваннах і каля крыніцы і ўжо нагледзеў мясціну непадалёк ад дома ў дзікіх тарах, дзе ў мяне будзе вясёлы сад, і насаджу ў ім розных дзівосных раслін, каб замежныя госці і іхнія жонкі рабілі там свае праменады і шпацыры, хворыя каб дыхалі свежым паветрам, а здаровыя каб адпачывалі ў розных забавах і гульнях. Медыкі павінны будуць скласці, за харошы куш, вядома, на паперы выдатны трактат пра маю цудатворную крыніцу і яе пекныя ўласцівасці, які, трактат, я потым аддам надрукаваць на выдатнай паперы з прыгожым меднарытам, на якім будзе абрыс майго сялянскага fleapa, каб кожны хворы, які жыве далёка, прачытаўшы, ужо напалавіну выздаравеў ад захаплення і атрымаў надзею на
    другую палавіну. Я загадаю сабраць маіх дзяцей, прывезці іх з Л. і навучыць усяму, што трэба дзеля асталявання маіх новых водаў; і ніхто з гасцей каб не адбрыкваўся ад карыстання водамі, бо я ўжо паклаў цвёрды намер растрэсці як след калі не іхнія жываты, дык кашалькі.
    3 такімі раскошнымі думкамі і шчаслівымі пералівамі здаровага клёку дабраўся я зноў да паверхні вады, да паветранай стыхіі, бо шмат разоў памянёны князь Мумэльзэе высадзіў мяне з возера на цвёрдую зямлю і, зразумела, зусім непрамоклага; але я мусіў адразу ж аддаць яму каштоўны камень, які ён быў спачатку даў мне, калі мы спускаліся ў возера, бо інакш я задыхнуўся б у паветры альбо ж, каб дыхаць, мусіў бы сунуць галаву ў ваду, бо згаданы камень рабіў такое ўздзеянне. Калі ж гэта адбылося і прынц узяў камень, мы дабраславілі адзін аднаго, як людзі, якія развітваюцца на векі вечныя і ніколі больш не пабачацца. Ён скуксіўся і разам са сваімі нырнуў у бездань; а я пайшоў сваёй дарогай са сваім lapide', які мне даў кароль сільфаў, і такі радасны, як калі б прынёс адтуль залатое руно Калхіды.
    Але, ах, радасць мая, якая марна пялася ўцвердзіцца на моцным грунце, была нядоўгая, бо ледзь толькі я адышоўся ўбок ад гэтага дзівоснага возера, як тут жа і заблудзіўся ў лясной нетры, бо не меў ані каліўца ўяўлення, адкуль і як татусь вывеў мяне да гэтага возера. Я ўжо прайшоў ладны кавалак дарогі, перш чым змеціў, што зайшоў не туды, і ўсё яшчэ складаў сабе каляндар; якія кіслыя воды адчыняцца на маім двары і як прыгожа я ўсе размяшчу і ўлаштую і як зажыву спакойнай ціхапанскай жыткай. I вось так, чым больш, тым далей я адыходзіў непрыкметна самому сабе ад таго месца, куды больш за ўсе памыкаўся, а, што найгорш, расшалопаў гэта толькі тады, калі сонца ўжо пакацілася з неба і я ўжо ніякае рады сабе даць не мог. I стаяў сярод лясной гушчобы, як балван на дрэздэнскім мосце, без ежы і зброі,
    1 Камень (лац.).
    што, на ноч гледзячы, было б зусім не лішне. Але суцяшаў мяне мой міленькі каменьчык, які я прынёс з самых найзапаветнейшых нетраў зямлі. «Цярпенне! Цярпенне! казаў я самому сабе. Гэты камень звяселіць цябе напаслед. Добры плод паспявае не адразу, ды і сліва за высокім плотам смачнейшая. Хто хоча арэшка, хай спярша скарлупку расколе, а то ж кожны дурань, не пастаяўшы ў парозе, адразу палезе ў покуць, кожны друшляк пачне вадзічку цадзіць».
    Падбадзёрыўшы сябе такімі словамі, я разам з новай рашучасцю здабыў і новую сілу, пашыбаваў весялей, чым paHeft, хоць ужо ноч села на пяты. Поўня, праўда, ужо свяціла на ўвесь кругляк, але высокія яліны не прапускалі столькі святла, як мінулае ночы глыбокае мора. Але я ўсё-такі ішоў ды ішоў, пакуль пад поўнач не згледзеў агню і не рушыў нацянькі на яго, ды і натыкнуўся на сялян-лесавікоў, якія гналі смалу. I хоць такім малойчыкам не след было давяраць, але мусовасць і мая адвага тузанулі мяне загаварыць з імі; я ціхенька падкраўся да іх і гукнуў: «Добрай ночы, панове, ці добры дзень, ці добрай раніцы, ці добры вечар! Скажыце мне спярша, каторая цяпер гадзіна, каб я мог правільна вітаць вас!» Усе шасцёра, што там былі, хто стаяў, хто сядзеў, задрыжалі ад страху і не ведалі, што сказаць; мабыць, мая жардзястая пастава ў чорным жалобным адзенні, якое я ўсё яшчэ насіў у глыбокім смутку па памерлай жонцы, ды жахлівая жардзіна ў руках, на якую я абапіраўся, як дзікі чалавек, нагналі на іх столькі страху і жуды. «Як? усклікнуў я. Ніхто не хоча сказаць?» Яны яшчэ нейкі час былі ў здранцвенні, пакуль адзін не схамянуўся і не буркнуў: «Адкуль ты ўзяўся, спадарочку?» Тут я скеміў, што яны швабы, якіх, праўда, і дарма! маюць за прыдуркаў, і таму сказаў ім, што я вандроўны шкаляр і вяртаюся з Венерынай гары, дзе вучыўся мноству дзівосных рэчаў. «Эге, сказаў стары селянін, дзякуй Богу, цяпер я ўжо веру, што дажыву да мірнай часіны, калі па свеце зноў зашвэндаліся вандроўныя шкаляры».
    РАЗДЗЕЛ ВАСЯМНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы не мерыўся так памыліцца: заснуў і пабегла пад ім крыніца
    I вось мы разгаварыліся, і яны сустрэлі мяне так ветліва, што запрасілі да вогнішча і пачаставалі лустай чорнага хлеба і нятлустага каровінага сыру, што я і прыняў з годнасцю. Нарэшце яны даверыліся мне так, што пачалі ўпрошваць мяне як вандроўнага шкаляра паваражыць ім, нічога не ўтойваючы. А як што я быў крыху абазнаны ў фізіягноміцы і хірамантыі, дык пачаў ім кашалі плесці, што, як мне здалося, кожнаму падабалася, ды я не хацеў страціць іхняга даверу, бо сярод такіх лясных малойцаў было б мне не вельмі спакойна на душы. Яны дамагаліся, каб я адкрыў ім розныя вядзьмарскія хітрыкі, а я, спаслаўшыся на тое, што заўтрае пакажа, прасіў даць мне перавесці дух. Нейкі час я такім чынам удаваў з сябе цыгана, а потым лёг крыху наўзбоч, але не тое каб дужа хочучы заснуць, хоць і вельмі цягнула на сон, а каб прыслухацца і скеміць, што ім наўме. I чым мацней я хроп, тым больш яны насцярожваліся; яны пачалі ціхенька перагаворвацца ды так і гэтак прыкідваць, хто я такі буду. На жаўнера як бы і не падобны, бо на мне ўсе чорнае, на мешчаніна таксама не ўдаю, бо вось жа ў такі нягожы час залез у глухамань да самага Мюкенлёха, а так называўся той лес. Напаслед яны рашылі, што я лаціністчаляднік, які заблудзіўся тут, альбо, як я сам назваўся, вандроўны шкаляр, бо спрытна варажу. «Ага ж, сказаў яшчэ адзін, відаць, таму ён і не спанатраны ў такіх гешэфтах; ён хутчэй за ўсё беглы ваяка і толькі апрануўся пад шкаляра, каб высачыць наша быдла і ўсе сцежкі ў лесе. Каб жа ж мы дакладна ведалі, дык уклалі б спаць, каб і прачнуцца забыўся. Нікому цяперашнім часам давярацца нельга: яйкі на патэльню і куранят не будзе!» Але тут усунуўся яшчэ адзін і запярэчыў, думаючы, што я зусім іншага складу. А я ляжаў, наставіўшы вушы, і думаў: «Хай толькі па-