Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
В. В. КАЖУРА
АЗБУКОЎНІК
ПАЗНАВАЛЬНА-НАВУКОВАЯ, ЧАСАМ ГУЛЬНЁВАЯ, КНІЖКА-ЧЫТАНКА, КАМУСЬЦІ ЗАБАЎЛЯНКА
В. В. Кажура
Лзвукоунік
ПАЗНАВАЛЬНА-НАВУКОВАЯ, ЧАСАМ ГУЛЬНЁВАЯ, КНІЖКА-ЧЫТАНКА, КАМУСЬЦІ ЗАБАЎЛЯНКА
Мінск Беларуская асацыяцыя «Конкурс» 2015
УДК 811.161.3’35(075.3=161.3)
ББК 81.2Бен-922
K13
Кніга выдадзена за кошт узносаў удзельнікаў конкурсаў
Распаўсюджваецца бясплатна
Кажура, В. В.
K13 Азбукоўнік : пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка / В. В. Кажура. Мінск : Беларус. асац. «Конкурс», 2015. 352 с.: 16 л. цв. нл.
ISBN 978-985-557-097-5.
У кнізе расказваецца пра сучасны беларускі алфавіт. Прасочваецца гісторыя з’яўлення кожнай літары, падаецца як тэарэтычны, так і практычны матэрыял на засваенне навыкаў дакладнага і правільнага ўжывання адпаведнай літары. Каб паказаць лексічнае багацце сучаснай беларускай мовы падаецца колькасць слоў на пэўную літару. Змешчаны таксама займальны матэрыял: гульні, загадкі, цікавая і пазнавальная інфармацыя, звязаная з пэўнай літарай.
Азбукоўнік адрасуецца вучням, але таксама можа быць карысным і настаўнікам агульнаадукацыйных школ, а таксама бацькам.
УДК 811.161.3’35(075.3=161.3)
ББК 81.2Бен-922
ISBN 978-985-557-097-5
© Кажура В. В., 2015
© Афармленне. ГА «БА «Кон-
курс», 2015
АД АУТАРА
Добры дзень, шаноўны незнаёмец!
Ты трымаеш у руках незвычайную кнігу «ЛЗБуКОўНІК» і, напэўна, здзіўляешся, бо не часта сёння можна пачуць гэтае слова. Што ж такое азбукоўнік? Адкуль гэтая назва? Пра што пойдзе гутарка ў кнізе?
Дазволь, калі ласка, пачаць нашу размову цытатай, якая адкажа на першае тваё пытанне: «Азбукоўнікі, ананімныя рукапісныя, пераважна філалагічна-энцыклапедычныя даведнікі на ўсіх славянскіх землях. Узніклі ў канцы XIII ст. для тлумачэння царкоўнаславянскіх і іншамоўных слоў, найболып пашырыліся ў XVI-XVII ст. Збераглося каля 200 спісаў азбукоўнікаў. Прыклад беларускага азбукоўніка «Лексекон вкротце албо речннк выборных речей к словеніцнзе закрнтых» (1660). Матэрыял падаецца ў азбучным (алфавітным) парадку. Спосабы тлумачэння слоў розныя: часам раскрываецца паходжанне незразумелага слова, а сэнс высвятляецца шляхам перакладу або параўнання з адпаведнымі словамі іншых моў; часам даюцца толькі сінонімы; некаторыя характарыстыкі паняццяў і рэалій нагадваюць энцыклапедычныя апісанні. Існавалі таксама навучальныя, павучальныя і змешаныя азбукоўнікі для школ. У іх даваліся пачатковыя звесткі па граматыцы, арыфметыцы, гісторыі, прыродазнаўстве і інпіых дысцыплінах, парады настаўнікам, правілы паводзін
вучняў. Азбукоўнікі садзейнічалі дэмакратызацыі тагачаснай літаратурнай мовы і пашырэнню свецкай адукацыі, далі пачатак развіццю слоўнікаў і энцыклапедый».
Адказваючы на другое пытанне, спачатку скажам, што на працягу ўсёй сваёй гісторыі людзі для перадачы думак на паперы ці іншым матэрыяле выкарыстоўвалі розныя віды пісьма: піктаграфію (малюнкавае пісьмо), ідэаграфію (сімвалічнае пісьмо), літарна-гукавое пісьмо. Сёння мы часцей за ўсё карыстаемся апошнім відам пісьма, пры якім для абазначэння гукаў выкарыстоўваюцца адпаведныя знакі літары. А сукупнасць літар, размешчаных у трацыцыйна ўстаноўленым парадку, і называецца азбукай, або алфавітам.
Чаму існуюць дзве назвы для абазначэння адной з’явы? Адказ просты: у слове алфавіт прысутнічаюць назвы грэчаскіх літар «альфа» і «бета» («віта»). А слова азбука паходзіць ад назвы першых літар кірыліцы « аз » і « букі».
У «Граматыцы» Б. Тарашкевіча азбука яшчэ называецца «альфабэтам», або «абэцэдай», таксама ў сувязі з назвамі першых літар: альфа і бэта; а, бэ, цэ (пачатак алфавіта ў лацініцы).
Алфавіт сучаснай беларускай мовы налічвае 32 літары: Аа, Бб, Вв, Гг, Дд, (Дж, дж), (Дз, дз), Ее, Ёё, Жж, Зз, Іі, Йй (і нескладовае), Кк, Лл, Мм, Нн, Оо, Пп, Рр, Сс, Тт, Уу, Ўў (у нескладовае), Фф, Хх, Цц, Чч, Шш, Ыы, Ьь, Ээ, Юю, Яя.
Сярод гэтага мноства літар 10 галосныя, 21 зычная і ь (мяккі знак), які наогул не абазначае гука. Але ж ёсць яшчэ Дж, дж і Дз, дз. Толькі гэта не асобныя літары, а спалучэнне дзвюх літар (адсюль і назва дыграфы), якія абазначаюць афрыкаты (гукі) [дж], [дз], [дз’].
A пра што пойдзе гутарка ў нашай кнізе, лепш за ўсё паказаць праз будову артыкула.
Кожны артыкул прысвячаецца пэўнай літары, дзе падаюцца:
1.	застаўка з каментарыем;
2.	інфармацыя з гісторыі літары;
3.	выкарыстанне літары ў сучаснай беларускай мове;
4.	правапіс, звязаны з гэтай літарай;
5.	лексічны запас сучаснай беларускай літаратурнай мовы на названую літару;
6.	прыказкі і прымаўкі, якія пачынаюцца на названую літару;
7.	народныя прыкметы і назіранні, што пачынаюцца з гэтай літары;
8.	паэты і пісьменнікі, гістарычныя асобы, у пачатку прозвішчаў якіх стаіць названая літара;
9.	выказванні пісьменнікаў;
10.	сродкі мастацкай выразнасці на прапанаваную літару;
11.	дыктант;
12.	пераказ ці пераклад;
13.	гульні з названай літарай;
14.	загадкі на прапанаваную літару;
15.	выказванні вучняў пра вынесеную ў загаловак літару.
I мы маем вялікую надзею на тое, што пасля знаёмства з «АЗБуКОўНІКААІ» першапачатковы зваротпрывітанне «шаноўны незнаёмец» з упэўненасцю можна будзе замяніць на «дарагі дружа», як мы звяртаемся да нашых памочнікаў Зеньчык Вольгі, Прохаравай Ангеліны, Рыжанковай Маргарыты, Собаля Аляксандра, Філімонавай Дар'і. Вялікі дзякуй ім за дапамогу!
Перад табой стаю I ВЕРУ Ў МОЦ ТВАЮ, Бацькоў святое слова. Б’еш ТЫ 3 ГЛЫБІНЬ ЗЯМЛІ, 3 ПЛАСТОЎ НАРОДНЫХ СІЛ, ЎзНІМАЕШ СЛОЙ ЗА СЛОЕМ...
Сяргей Крывец
Над хатаю новай пастаўлены кроквы: Дзве жэрдкі вуглом і між імі адна.
Прыгледзьцеся добра, і нават здалёк вы Адразу пазнаеце літару А.
A (АЗЬ)
Яшчэ з дзіцячага садка мы з вамі памятаем, што A першая літара беларускага алфавіта. Але чаму так сталася? Адкуль яна з’явілася?
Аказваецца, літары, як і ўсё на свеце, маюць сваю гісторыю. I вельмі даўнюю, часам нават дэтэктыўную. Вось і наша літара А паходзіць з кірыліцкай (раней так называўся від графікі) А («азтэ»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай літары А («альфа»). У старабеларускую графіку А перайшла са старажытнарускага пісьменства і абазначала галосны гук [а] у пачатку слоў і пасля мяккіх зычных: атлась [атлас], л\ята [м’ата].
Імя літары «азь» абазначала займеннік першай асобы я.
Толькі і гэта яшчэ не ўсё. Прыгледзьцеся ўважліва да літары А, павярнуўшы яе на 90 градусаў. Недзе вы гэта ўжо бачылі, і нагадвае перавернутая літара A ... галаву быка. Так, быка, таму што ў далёкім XI ст. да нашай эры старажытныя фінікійцы (жыў такі народ) карысталіся алфавітам, у якім першай літарай была
(«алеф»), што значыць «бык», і адпавядала яна сучаснай нашай літары А.
Сапраўдны дэтэктыў!
Мела літара А таксама ці ведаеце вы гэта? лічбавае значэнне « адзін ».
У рукапісах XIV XVII ст. гэта літара ўжывалася ў тэкстах ужо ў некалькіх варыянтах, часам адрозных адзін ад другога, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання такіх літаратурных помнікаў.
Фінікійская

Старажытнагрэчаская
A
Візантыйская


Глаголіца балгарская XIст.

Устаў XI ст.

Царкоўна-славянская XIII-XVI ст.

Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.

Скорапіс XV ст.
д
Беларускі скорапіс XVI ст.
A

Паўустаў канца XVII ст.

Грамадзянская пач. XVIII ст.

Лацінская

Пачынаючы з XVI ст., літару А выкарыстоўвалі як рукапісную, так і друкаваную, бо з 1440 года (афіцыйная дата ўзнікнення еўрапейскага кнігадрукавання) Іаган Гутэнберг, нямецкі друкар, пачынальнік кнігадрукавання ў Еўропе, выпусціў у свет першую друкаваную кнігу.
А Францыск Скарына, наш першадрукар і асветнік, пачынальнік кнігадрукавання ва ўсходнееўрапейскім свеце (1517 г., Прага), у сваіх кнігах пачаў ужываць і малую і вялікую літары.
У сучаснай беларускай мове літара А абазначае нелабіялізаваны галосны гук [а] сярэдняга рада ніжняга пад’ёму ў пачатку слоў, пасля цвёрдых зычных і пасля галосных а, у, э.
I тут, як адзначае Н. Старавойтава, «варта ведаць адну цікавую рысу беларускай фанетычнай сістэмы, чаму носьбітам іншых моў наша гаворка здаецца вельмі запаволенай гэта агульная ненапружанасць адсутнасць рэдукцыі, калі галосныя о / a / э, напрыклад, у рускай мове скарачаюцца ва ўсіх складах, акрамя першага пераднаціскнога, не вымаўляюцца альбо гучаць хутчэй як ы / і [м-ьлоко], [д'брХгая], [р'бдйлся], [мт>гйстрал’], [с’ьдйна], у беларускай літаратурнай мове такога поўнага скарачэння няма, а змены ненаціскных о / э даюць іншы паўнавартасны гук а: гэта славутае беларускае аканне, па якім беларуса абавязкова пазнаюць усюды па-за межамі яго радзімы. Вось жа акурат аканне і стварае такое ўражанне болыпай
запаволенасці беларускага маўлення, надае яму меладычнасць і спеўнасць. I адразу чуваць, што гаворыць памяркоўны па характары беларус.
...Таму цяпер у нас наўрад ці паўстане пытанне, чаму ж Адам Міцкевіч, чытаючы ў 1840 г. лекцыі ў Сарбоне, называў беларускую мову самай мілагучнай сярод усіх славянскіх моў. Карысна будзе ведаць і тое, што гэта далёка не суб’ектыўная думка вялікага літвіна, беларуса: згодна з даследаваннямі сучасных лінгвістаў, якія яны праводзілі сярод найбольш папулярных еўрапейскіх моў, беларуская мова заняла другое месца пасля італьянскай паводле параметра меладычнасць. Такім чынам, нам ужо ёсць чым ганарыцца».
* * #
Згодна ж з арфаграфічнымі правіламі, літара A пішацца не пад націскам незалежна ад паходжання слова: вада, колас, маўленне, сальфеджыа, трыа, Шаўчэнка.
У графіцы выкарыстоўваецца вялікая (А) і малая (а) літара, яна можа быць рукапіснай (с^л) і друкаванай (А а).
Ужываецца гэта літара ў выразах «Ад а да я» (ад пачатку да канца, поўнасцю, цалкам); «Ні а ні бэ» (зусім нічога не ведаць, не разумець); у афіцыйных абрэвіятурах (ААН, АТС).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «першы» (група «А»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (дом №12а).
Можа выкарыстоўвацца як злучнік, прыназоўнік, часціца, выклічнік.
Як прыстаўка аабазначае адсутнасць прыметы, уласцівасці, паказанай у асноўнай частцы слова: амаральны, алагічны.
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 5039 слоў, якія пачынаюцца на літару А. Сярод іх знаходзім: абавязак, абараняць, адвага, адказнасць, Айчына, акуратны, апяваць, асвета, атульваць, ахвяраваць.