Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
Напішыце дыктант пра нябесную заступніцу зямлі беларускай, асноўную ўвагу звярнуўшы на правапіс галоснай літары е.
СЛАВУТАЯ ПАЛАЧАНКА
Імя Ефрасінні Полацкай займае асаблівае, пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Гэта князёўна не стала пачынальніцай княжацкай дынастыі, як Рагвалод, яна не кіравала дзяржавай, як кіеўская Вольга. Але яе імя стала
сімвалам імкнення душы да ведаў, да веры, таму яно і перажыло стагоддзі.
Ефрасіння была ўнучкаю легендарнага князя Усяслава Чарадзея, дачкою князя Георгія Усяславіча. Яна нарадзілася ў Полацку, яе першае імя Прадслава. Чуткі аб прыгажосці полацкай князёўны разышліся за межы Полацкай зямлі. Многія суседнія князі і з Кіева, і з Ноўгарада хацелі ўзяць яе за жонку і прасілі рукі прыгажуні. Да таго ж князёўна была адукаваная, што ў тыя часы сустракалася вельмі рэдка.
Прадслава ўмела чытаць і пісаць. Болей за ўсё на свеце яна шанавала кнігі.
Князёўна адмовіла ўсім сваім жаніхам яна вырашыла пайсці ў манастыр, каб усё сваё жыццё аддаць служэнню Богу і свайму народу.
—	Да кожнага пункта правіла, змешчанага ў гэтым артыкуле, падбярыце прыклады з тэксту;
—	успомніце тых аўтараў, хто ў сваёй творчасці звяртаўся да вобраза Ефрасінні Полацкай, і назавіце гэтыя творы. Калі заданне выкліча пэўныя цяжкасці, карыстайцеся біябібліяграфічным слоўнікам «Беларускія пісьменнікі».
* * *
А цяпер, мае дарагія сябры, давайце зазірнём у далёкую мінуўшчыну, недзе ў XI ст. Скажаце, што гэта немагчыма. Магчыма! Ды яшчэ і як! Ёсць у нас цудадзейны сродак тэксты, напісаныя тагачаснай мовай. I сярод іх «Жыціе Ефрасінні Полацкай».
Прачытайце гэты твор; перакладзіце на сучасную беларскую мову ўрывак з яго, захоўваючы асаблівасці стылю і адметнасці жыція як жанру старажытнай літаратуры; скажыце, лёсы якіх людзей цесна пераплятаюцца з жыццём Ефрасінні Полацкай.
«Кьшм убо языком, братне, достонт мн похвалнтн светозар-ьную память преблаженныя невесты Хрнстовы Еуф-
росннне? Бяшет бо помоіцннца обнднмым, скорбяіцнм утешенне, нагнм оденне, больным посеіценне, н спроста реіцн, всем всяка бысть Еуфроснння убо сердце свое напаягце Божна премудростн. Еуфросннпа неувядаюіцнй цвет райского сада. Еуфросннна небопарный орел, попарнвшня от запада до вьстока, яко луча солнечьнаа, просветнвшня землю Полотьскую...»
* * *
Пакуль будуць адпачываць вашы стомленыя рукі, бо пісаць ім давялося вельмі многа, прапануем зазірнуць у Пагуляндыю і паспаборнічаць у разгадванні загадак. Падрыхтаваліся? Пачынаем.
ЗАГАДКГ
Зімой і летам адным цветам.
Шмат на ёй іголак, але ўсе без вушак.
Заўсёды, летам і зімой, Mae іголачкі са мной. Галінак у мяне багата. Я сустракаю з вамі свята.
СКОРАГАВОРКІIЧЫСТАГАВОРКІ
Добры госць
Есць, што ёсць.
У благога свая чэсць: Што ёсць не есць.
Едзе егер Ерамей Ельнічкам.
Егер едкі Ерамей Елачкі.
МЕТАГРАМА
Зе-
Дружу
3 будаўнікамі. За-
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару Е.
Купляй
У хлебнай краме.
ЛЕСВІЧКА
Памятаеце? Каб падняцца і спусціцца па прыступках, трэба на кожнай успомніць назоўнік у пачатковай форме. На гэтай лесвічцы словы чытаюцца зверху ўніз.
МОЎНАЯ РАЗМІНКА
1.	Прачытайце словы, выразна вымаўляйце [а] пасля мяккіх зычных у ненаціскных складах з тым, каб яно не набліжалася да [і] і [э].
Бягом, бяда, бялець, вязаць, вялікі, вярнуць, дзядуля, дзяліць, зямля, пяро, пявуння, пякота, пянёк, сяброўка, сядзець, сямёра, сярдзіты, уцягнуць, уцякаць, уцяпліць.
2.	Выпішыце нумары слоў, у якіх трэба ўставіць літары а) е, б) я.
Варыянт 1.1) в...сёлы, 2) по...зд, 3) по...с, 4) зав...зь, 5) с...лянства, 6) зел...наваты, 7) с...зон, 8) м...ханіка, 9) Н...ва.
Варыянт 2. 1) дз-.вяты, 2) л...сы, 3) в...ранда, 4) дз...нёк, 5) дз...журны, 6) в...цярок, 7) кал...ндар, 8) зац...мна, 9) Б...лінскі.
3.	Прачытайце словы, у паслянаціскных складах выразна вымаўляйце [a], [э].
Певень, палец, палёгеньку, памяць, па-цяперашняму, высяленец, восень, пацеркі, паціхеньку, пісьменны, падмешка, поезд, позненька, выстаяць, зерневы, зязюлечка, зялёненькі.
4.	Прачытайце словы. Выразна вымаўляйце [э] ў прыстаўцы пера-.
Перабягаць, перавезці, перавышаць, перагледзець, перадаваць, перакідаць, пераладзіць, перамачыць, перамываць, перапаліць, ператрудзіць, перахваціць.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Ералаш
Упершыню гэтае слова фіксуецца ў слоўніках у сярэдзіне XIX ст. Запазычана яно з цюркскай мовы, у якой слова аралаш абазначала беспарадак.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Е»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
А цяпер нам засталося толькі даць слова нашым памочнікам, якія з нецярпеннем чакаюць, каб падзяліцца з вамі сваімі разважаннямі пра літару Е (глядзі на ўкладцы).
• • Е
Ё таксама тут не госць, Шмат для Ё работы ёсць. Бо без Ё і мёд не мёд, Як без ёлкі Новы год.
ё
Ё сёмая літара беларускага алфавіта. Утворана ё шляхам спалучэння літары е з дыякрытычнымі знакамі. Запазычана з рускай графікі, дзе ўпершыню яе выкарыстаў пісьменнік М. М. Карамзін у альманаху «Аоніды» ў 1797 годзе. У старабеларускім пісьменстве адсутнічала: гук [о] пасля мяккіх зычных абазначаўся літарай е: ледт> -[л’от], медг [м'от], спалучэннем іо (зіоло [з’оло], ліосг [л’ос]) і нават літарай о: весолый [в’ес’олый], слозы [с’л’озы].
«У адрозненне ад рускай графікі, літара ё ў беларускім алфавіце знайшла больш шырокае ўжыванне. Яна (як абавязковае абазначэнне гука [о] пасля мяккіх зычных) была замацавана ў сістэме алфавіта, які прыведзеныў «Беларускай граматыцы» Б. Тарашкевіча. У рускім алфавіце літара ё з’явілася ў канцы XVIII стагоддзя.
Да гэтага часу ў неабходных выпадках ужывалася лігатура (спалучэнне дзвюх літар) іо, але яна так і не ўвайшла ў алфавіт. У «Расійскай граматыцы» М. В. Ламаносава гаворыцца: «Букву іо почнтать должно за двупнсменное начертанпе нз і н о н для того в азбуке на ряду ставнть не должно; однако употреблять в нужных случаях». Да рэформы правапісу 19171918 гг. літара Ё ё ў рускі алфавіт не ўводзілася. Зараз яна займае сёмае месца ў алфавіце, але тое, што Ёё «маладзейшая» за астатнія літары, знаходзіць сваё адлюстраванне пры яе выкарыстанні. Яна не ўжываецца пры класіфікацыйных абазначэннях (побач з адпаведнымі лічбамі) ніхто не вучыцца, напрыклад, у 5-м класе «Ё». У Дэкрэце аб новым правапісе (снежань 1917 г.) ужыванне літары Ёё адзначалася як пажаданае, але не абавязковае. Калі ж гэты Дэкрэт быў надрукаваны ў другі раз (10 кастрычніка 1918 г.), у ім пункт пра літару Ёё адсутнічаў, але і гэта не адразу вырашыла складаны лёс літары ў рускай мове.
У снежні 1942 года паявіўся загад аб абавязковым ужыванні літары Ёё ў школьнай практыцы. Але практычна гэты загад не выконваецца з канца саракавых пачатку пяцідзясятых гадоў.
У «Правілах рускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1956), якія дзейнічаюць зараз, пералічваюцца тыя абмежаваныя выпадкі, дзе ўжываецца літара Ёё.
Такое становішча не задавальняе ўсіх носьбітаў мовы. На камісіі па паэзіі VIII з’езда пісьменнікаў паэт Леў Ашанін выступіў з прапановай замацаваць ужыванне літары Ёё. Ён выступіў вельмі эмацыянальным абаронцам літары: « Дарагія таварышы, у нас укралі літару «ё», без якой паэзія жыць не можа!»
У беларускай мове літара Ёё ўжываецца абавязкова, і таму ніякіх цяжкасцей з абазначэннем гука [о] пасля мяккіх зычных не ўзнікае».
У сучаснай беларускай мове абазначае лабіялізаваны галосны гук [о] задняга рада сярэдняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага: лён [л’он], а ў пачатку слоў, пасля галосных, ў, ь і апострафа спалучэнне гукаў [йо]: ёд [ііот], раён [район], медальён [м’эдал’йон], звяр’ё [з’в’арйо].
Заўсёды пішацца пад націскам: лёс, вёска.
He пад націскам літара ё пішацца ў словах з коранем ёді ёт-: ёдапірын, ётаванне.
Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма.
Бывае вялікая (Ё) і малая (ё), мае рукапісную (£ е) і друкаваную (Ё ё) формы.
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «сёмы» (група «Ё»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 12ё).
Улічваючы, што ё «маладзейшая» за астатнія літары, то і ў «Слоўніку» гэта сітуацыя знайшла сваё ад-
люстраванне, бо слоў на гэтую літару усяго 45: ёгурт, ёлачны, ёмісты, ёмкі, ён, ёршык, ёсць. I канешне, самае любімае і вясёлае свята для дзетвары асацыіруецца з гэтай літарай, бо які ж Новы год, калі няма ёлкі.
Вось вам заданне: раскажыце сваім суразмоўцам пра самае памятнае навагодняе свята. Абавязкова спыніцеся на тых прыкладах, якія сведчаць, што гэта Новы год. I не забудзьцеся падрабязна апісаць прыгажуню-ёлку ...
Атрымалася? Абавязкова павінна атрымацца, бо такія ўспаміны сапраўднае шчасце. Аднак шчасце кожны разумее па-свойму, і ў кожнага яно сваё. Каб пераканацца ў гэтым, напішам дыктант, які так і называецца:
ШТО ТАКОЕ ЧАЛАВЕЧАЕ ШЧАСЦЕ?
Дарагі дружа! Сёння такі цудоўны дзень, што я не магу стрымацца і пішу ўсім сваім сябрам, каб павіншаваць іх з гэтай прыгажосцю, з вясной. Я выняла раму і адчыніла акно. Насустрач маім рукам пацягнуліся пругкія бэзавыя галінкі. Я асцярожна гладжу набраклыя пупышкі і падношу іх да губ. Яны гаркавата-халодныя, пахучыя, жывыя.
Свайго адчування я не магу акрэсліць словамі. Але я ўсё роўна вырашыла напісаць Вам. I ўлічыце, што першаму з сяброў.
Я не адказвала на Вашы пісьмы, хоць атрымлівала іх у час. Спачатку хварэла, потым сесія надышла, а потым наогул было ўжо няёмка адказваць. Прашу забыць гэту маю віну і прабачыць яе мне.
Бывайце здаровы. Разам з гэтым лістом пасылаю Вам кавалачак нябеснага блакіту. Утрымайце яго!
Ваша Галіна.
Выпішыце з тэксту словы з літарай ё, пакажыце, якія гукі абазначае гэтая літара ў выпісаных словах.
* * *
I яшчэ цікавае назіранне: у слоўніку «Беларускія пісьменнікі» вы не знойдзеце ні аднаго аўтара, чыё прозвішча пачыналася б на літару Ё.
* * *
Падобная альбо блізкая да гэтай сітуацыя назіраецца і ў раздзеле «Лексіка. Прыказкі і прымаўкі». Нам удалося адшукаць наступныя прыказкі, якія пачынаюцца на літару ё.
Заданне: аб’яднайце прыказкі ў тэматычныя групы, карыстаючыся падказкамі з «Даведак».
Ёсць зубы, ды хлеба няма да губы. Ёсць хлеб соку няма, ёсць сок хлеба няма. Ён і паміраць часу не знойдзе. Ёсць такая сірата ні дзяўчына, ні ўдава. Ёсць макацёр, але маку не сцёр. Ён госцем у сваім двары бывае. Ён на пана хварэе. Ён сам хлеб з лапаты сапхнуў. Ён праз чужыя вочы на свет глядзіць. Ён нідзе месца не сагрэе. Ён і з мяшка вывінецца. Ён і сабе рад на год раз. Ён і сябе раз на год любіць. Ён не тады нарадзіўся, як сумленне раздавалі. Ён такі, што нікому не вінен: у аднаго возьме, а другому аддасць. Ён цябе прадасць і грошы палічыць. Ён сёння з свіннёю.