Азбукоўнік
пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Памер: 352с.
Мінск 2015
А калі мы захочам больш трапна выказаць думку, праілюстраваць тое ці іншае выказванне, пагартаем слоўнік «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» і, напрыклад, на тэмы «Адвага», «Асвета» знойдзем наступныя выразы: адвага альбо мёд п’е, альбо кайданы трэ; адвага гарады бярэ; адвага не знявага; адвагаю і пекла пярэйдзеш; адважны не баіцца няўдачы; адважны ніколі не каецца; ад навукі галава не балійь; ад навукі дужэюць (спрытнеюць)рукі.
Пра адказнасць (а гэта адна з галоўных вартасцей чалавека: неабходнасць, абавязак адказваць за свае дзеянні, учынкі, быць адказным за іх) пісьменніка перад сваім народам за тое, наколькі праўдзіва адлюстроўвае ён жыццё свайго народа ў літаратуры, В. Адамчык разважае так: «Мой невялікі народ варты вялікай кнігі. Мы, літаратары, павінны стаць на калені перад нашым народам за яго цярплівасць, яго пакуты і яго крыжавую дарогу. Як часта мы пакідалі яго без хлеба і без роднага слова. Але народ жыў, верыў у сябе і маліўся за сябе і ўсіх нас, грэшных. У яго быў і ёсць Бог, а мы яму ўсё шукаем чужых ідалаў.
Заўважу: чалавека ўзвышалі і ўзвялічвалі вельмі мала, шукалі ў ім усё нізкае і злое. Папраўдзе, на свеце болей нянавісці, чым павагі і любові. Аднак літаратура павінна сягаць да дабраты і праўды, адкінуўшы фальш і карыслівасць.
Я, уласна, цаню ў літаратуры глыбіню праўды і зіхатлівы бляск знойдзенага слова».
Ну вось, з В. Адамчыкам, вядомым беларускім пісьменнікам, прозвішча якога пачынаецца з літары А, мы пазнаёміліся. 3 гэтай жа літары пачынаюцца прозвішчы і многіх іншых беларускіх літаратараў. Да прыкладу: Абуховіч А., Адамовіч А., Александровіч С., Арабей Л., Астапенка 3., Астрэйка А., Аўрамчык М., Афанасій Філіповіч.
А цяпер паслухайце, як гучаць радкі паэмы П. Броўкі «Голас сэрца»:
He, мне ніколі таго не забыцца,
Як ты спявала, як прала, як жала,
Як шыла кашульку, як вышывала...
Пачулі? Так, ствараецца ўражанне, быццам чуеш матчын голас над калыскай малога дзіцяці, яе працяглае «а-а-а», якое нагадвае калыханку. Такі літаратурны прыём абумоўленае мастацкімі задачамі паўтарэнне аднолькавых галосных гукаў называецца асананс. Ён надае паэтычнаму твору мілагучнасць і сэнсаваэмацыянальную выразнасць.
* * *
Прачытаўшы папярэдні матэрыял, запомніўшы асноўныя правілы правапісу літары А, праверце свае арфаграфічныя навыкі, запісаўшы пад дыктоўку наступны тэкст, і вызначце, якую ролю выконвае ў ім частае ўжыванне літары А. Потым яшчэ раз паўтарыце, калі ў беларускай мове пішацца літара А, і знайдзіце абумоўленыя гэтым правілам напісанні.
АБЕЛІСК ЛЯ ДАРОГІ
Усё было цудоўным у гэты вераснёўскі дзень. Зіхацела сонца над галавой, сінела неба. Першы раз Данік ішоў з бацькам у школу. Радавалі Даніка букет кветак і новенькі ранец.
Выйшлі яны з вёскі. Тут ля дарогі стаяў абеліск. Бацька спыніўся ля помніка і расказаў сыну пра бой партызан з
фашыстамі. Гэта было першага верасня ў час вайны. Многія народныя мсціўцы тады загінулі.
Данік уважліва слухаў, а потым паклаў свае кветкі ля абеліска. У клас ён прыйшоў без кветак. Але настаўніца Вольга Пятроўна пахваліла Даніка за яго ўчынак і павяла ўсіх дзяцей да помніка.
* * *
А можа, вы хочаце пачуць слова самога Скарыны? Калі ласка, чытайце, услухоўвайцеся, удумвайцеся.
«Закон прнрождённый в том наболей соблюдаем бывает: то чнннтн нным всем, что самому любо ест от нных всех, н того не чнннтн нным, чего сам не хоіцешн от нных нметн... Сей закон прнроженый наплсан ест в серцн еднного каждого человека.
...Нанболей любовь ко всем да соблюдает, ежелн ест совершенна над все нные даровання, без нея же ннчто поспешно ест».
He ўсё зразумелі? Тады паспрабуйце перакласці гэты тэкст на сучасную беларускую мову і паразважайце, у чым Скарына бачыць абавязак кожнага чалавека.
# *
Ну як, не стаміліся яшчэ? Калі не стаміліся, то прапануем вам правесці аперацыю «А».
Падобныя назвы часцей за ўсё маюць розныя дэтэктыўныя гісторыі ў літаратуры і кіно. Мы ж маем справу са словамі, і тым не менш, як сапраўдным дэтэктывам, трэба будзе весці пошукі, праводзіць назіранні, выбіраць з многіх магчымых адно; часам, магчыма, памыляцца і самім жа выпраўляць свае памылкі.
Аперацыя «А» складаецца з некалькіх этапаў, кожны з якіх мае свае мэты і сваю назву. Першы этап называецца
3 трыма невядомымі
Для пачатку паспрабуем запісаць імёны, мужчынскія і жаночыя, пра якія пакуль што вядома толькі, што ўсе яны трохскладовыя. Значыць, маюць па тры галосныя тры А. Можна запісваць і поўную, і памяншальную формы. Запісы робяцца ў слупок на лістку паперы ў клетачку такая папера спатрэбіцца нам на працягу ўсёй аперацыі.
Імёны запісалі? Калі атрымалася мала, няхай гэта вас не бянтэжыць. Адкладзіце пакуль лісток вернецеся да яго, калі ўспомніце або адшукаеце ў даведніках новыя імёны: сапраўднае дэтэктыўнае расследаванне доўжыцца часам не толькі днямі, але і тыднямі.
Цяпер трэба яшчэ запісаць прозвішчы. Гэта будуць прозвішчы асоб, якія маюць прамое дачыненне да стварэння выдатных твораў літаратуры і мастацтва. Умова тая ж тры А.
Сведкі ад Геаграфіі
Прааперацыю «А» даведалася гаспадыняГеаграфія. Яна заявіла, што мае пэўнае дачыненне да гэтай справы. У яе ёсць і сведкі. Толькі жывуць яны ў розных месцах, і трэба іх адшукаць. Што ж, калі неабходна для справы, значыць, будзем шукаць. Для аблягчэння работы згрупуем усіх сведкаў:
- назвы на карце свету;
- назвы жывёльнага свету;
- назвы расліннага свету;
- назвы вытворчых працэсаў і дзеянняў;
- назвы страў і кулінарных вырабаў у розных народаў;
- назвы збудаванняў, памяшканняў і прадметаў бытавога карыстання.
Ва ўсіх словах тры склады тры А.
Яшчэ не ўсе сведкі былі знойдзены, калі ўвайшоў паштальён з ладным рулонам пад пахай і сказаў:
- Вось, прымайце, загадана даставіць вам тэрмінова. Распішыцеся за атрыманне.
Ён пайшоў, а мы раскруцілі рулон і спачатку нічога не зразумелі. Калі ж прыгледзеліся гэта пасылка таксама ад Геаграфіі, на ёй ёсць надпіс.
Значыць, будзем зноў мець справу з геаграфічнай картай і зноў упэўнімся, што Геаграфія мае-такі дачы-
чэ далёка, наадварот, перад намі паўстала задача, за якую невядома з каторага канца брацца. Справа ў тым, што, пакуль мы працавалі з картай, хтосьці падкінуў у нашу паштовую скрынку запіску, на якой лацінскімі літарамі было напісана: шэршэ ля фам. 3 гэтай запіскай мы пайшлі да нашага Галоўнага дэтэктыва.
- Вы ведаеце, што азначаюць гэтыя словы ? запытаў ён.
Мы ведалі, бо даволі часта сустракалі іх у мастацкай літаратуры і фільмах. У перакладзе з французскай мовы яны азначаюць шукайце жанчыну. Але ж якая жанчына маецца на ўвазе?
- Вы забыліся, сказаўГалоўны дэтэктыў, што, папершае, мы праводзім аперацыю «А» і што, па-другое, аперацыя гэта праходзіць у межах краіны Мовы.
Вось цяпер усё зразумела: мы будзем мець справу са словамі жаночага роду, паколькі для далейшага правядзення аперацыі «А» трэба
Шэршэ ля фам
Перад намі дзве зашыфраваныя табліцы, прысланыя разам з запіскай. Адну трэба запоўніць назоўнікамі жаночага роду, якія пачынаюцца і канчаюцца літарай А; другую такімі ж назоўнікамі, але іх па два ў радку, і апошняя літара першага радка з’яўляецца першай літарай другога.
«Птуіпкавыя» словы
Так. Знайшлі ўсе «ля фам». Цяпер можна адпачыць. Але хто гэта стукае да нас у акно? Пярэстая птушка з выгнутай дзюбай. Трэба яе ўпусціць, даведацца, што гэта стракатая хоча.
- Я паўднёвая госця, ганарыста сказала птушка, упэўнена, што вы ведаеце, як мяне завуць. Усе гэта ведаюць. Мне сказалі, што тут у вас праводзіцца нейкая аперацыя «А». Ці не збіраецеся вы ў такой важнай справе абысціся без мяне? Дык чаму ж да гэтага часу мне не паслана запрашэнне?!
Мы пераглянуліся: нашто яна нам? У нашай справе самаўпэўненасць дрэнны памочнік, тут працавітасць і настойлівасць патрэбныя.
- Ці бачыце, сказалі мы, дэтэктыўная справа, якой мы цяпер займаемся...
- Дэтэктыўная? сваім рэзкім голасам насмешліва перапыніла птушка. Трэба яшчэ паглядзець, якія з вас дэтэктывы! Справай тут яны займаюцца... Зараз я вам
справу дам, сапраўдную справу, паглядзім тады, як вы з ёю справіцеся. I пакуль не зробіце яе, нікуды адсюль не выйдзеце, з гэтымі словамі птушка падляцела да дзвярэй, павярнула дзюбай ключ, выцягнула яго і заціснула ў кіпцюрастай лапе. Вось якую справу прымусіла нас выконваць гэта замежная госця: калі да яе назвы злева і справа дадаць па літары, атрымаецца новае слова, з пяці літар.
Мы з палёгкай уздыхнулі: знойдзем мы ёй зараз некалькі слоў і ляці тады здарова! Мы памыліліся: такіх слоў, як бачна, столькі, што сядзець нам тут да знямогі і то невядома, ці здаволіцца ганарыстая птушка.
Дапамажыце нам. Хто больш знойдзе такіх «птушкавых» слоў?
Аперацыя «А» прадаўжаецца.
Шэршэ ль ом
Птушка паляцела, задаволеная выкананнем яе задання. I мы тады ўспомнілі, што яе з’яўленне перабіла размову, якую толькі пачалі. А размова была вось аб чым: мы тады скончылі шэршэ ля фам і падумалі, што сярод мноства слоў, з якімі мы павінны мець справу ў нашай аперацыі, ёсць, відаць, і словы мужчынскага роду (па-французску мужчына ль ом).
Праверым нашу здагадку. Нам лягчэй будзе гэта зрабіць, скарыстаўшы звыклую ўжо схему: зноў словы з пяці літар, зноў a цотныя (2-я і 4-я). У каго будзе запісана больш такіх слоў? Мы таксама прымем удзел...
Гэта ўсё яны
Калі мы з’явіліся ў кабінет Галоўнага дэтэктыва, яго там не было. Затое былі дзве дзяўчынкі: адна вясёлая,
з гарэзлівымі вачанятамі, другая разгубленая, сумная. Першая адразу ж звярнулася да нас:
Добры дзень! Мы вас чакаем, рады пазнаёміцца. Нас завуць... але наш начальнік, Галоўны дэтэктыў, увайшоўшы, перапыніў яе:
Ну, што, пазнаёміліся? Гэта і ёсць тыя дэтэктывы, што паспяхова закончылі аперацыю «А».
He зусім закончылі, усміхнулася гарэзлівая дзяўчынка, іх чакае яшчэ адна задача.
Вось і цудоўна! сказаў Галоўны. Якая ж яшчэ задача падрыхтавана для нашых дэтэктываў?
Перш за ўсё нашы імёны. Яны пачынаюцца і канчаюцца літарай А. Маё імя, сказала дзяўчынка з гарэзлівымі вачамі, нагадае вам мерапрыемства, на якім заўсёды бываюць і пераможцы, і пераможаныя, але не бывае — не павінна быць! — ворагаў.
А маё імя, падхапіла другая дзяўчынка, нагадае вам назву месяца, толькі не на беларускай мове. A літар у нашых імёнах па дзевяць. I яшчэ: мы дамовіліся папрасіць вас пашукаць словы, якія адпавядаюць гэтай схеме. Хто болып?