Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
г 1 a
МОЎНАЯ РАЗМІНКА
1.	Прачытайце пары беларускіх і рускіх слоў. Памятайце, што беларускі [г] не такі, як рускі.
гара гора газ газ
грамада громада грозны грозный
газета газета
галава голова
гвозд гвоздь гнёт гнёт
гневацца гневаться
грубіць грубнть губіць губнть гуляць гулять гусь гусь прагул прогул
2.	Прачытайце прымаўкі і скорагаворкі. Звярніце ўвагу на вымаўленне [г].
I тут гу-гу, і там гу-гу, і нічога разабраць не магу. Гаваркія галубы гулялі ў галубятні.
Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаворваў, ды загаварыўся.
Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам. Які розум, такая і гаворка.
Байкі дзяцей гадуюць.
4.	Ёсць у беларускай мове такія словы, як ганак, гарнец, гонты, гуз, гузік. Успомніце, у чым заключаюцца асаблівасці вымаўлення ў іх гука [г]. Як называецца такі гук? Складзіце сказы з гэтымі словамі.
5.	Прачытайце верш Р. Барадуліна. Выпішыце словы, у якіх ёсць [г] выбухны.
Глянь,
Сагнула даланю Г, каб змераць глыбіню. Дзе яно, глухое дно?
3 галавой Г не відно. Хай тваё звыкае вуха Г гучыць заўсёды глуха: Гаць, гарбуз, гарлач,галіна, Гол,гара,гагара,гліна. He забудзься ж і наконт Словаў тых, ДзеГзванчэе: Ганак, гузік, розгі, гонт. Гэта клопат грамацея.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Гном, пігмей
«У адной са сваіх прац швейцарскі вучоны Парацэльс сур’ёзна расказвае аб гномах, істотах, што як быццам жывуць пад зямлёй (лацінскае «гномус» жыхар зямлі). Гном казачная істота: чалавекападобнае карлікавае стварэнне, якое быццам бы ахоўвае падземныя скарбы.
Слова пігмей у грэчаскай мове азначае «велічынёй з кулак». У Афрыцы ёсць племя пігмеяў ака (сярэдні рост 140 см), на Філіпінах аэта (146 см). У Новай Гвінеі таксама ёсць пігмеі (145 155 см). Пігмей чалавек надта малога росту; у пераносным сэнсе нікчэмны, абмежаваны чалавек ».
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Г»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
I, нарэшце, па традыцыі, дадзім слова нашым вучням, якія скажуць і пакажуць, якой ім бачыцца літара Г (глядзі на ўкладцы).
д
Д і адразу малюецца ў памяці
Дом, збудаваны на добрым фундаменце. Літару Д сустракаем у дачы,
У дрэвах, у дровах і ў садзе дзіцячым.
д (ДОБРО)
Даводзілася вам чуць калі-небудзь слова далет? А калі чулі, то ці патлумачыце яго значэнне? Цяжка? Задумаліся? Ну што ж, паспрабуем разам знайсці адказ.
Раней мы ўспаміналі такі народ, як фінікійцы, і яго мову. А фінікійскі алфавіт меў даволі простую і зручную форму: гукавое значэнне літары заўсёды адпавядала першаму гуку ў назве літары. Праўда, першапачатковыя назвы фінікійскіх літар да нас не дайшлі. Але, як мяркуюць, яны амаль не адрозніваліся ад назваў літар у іншых сяміцкіх мовах, прынамсі, у старажытнаяўрэйскай. А ў ёй слова далет абазначала літару Д і суадносілася са значэннем «дзверы», бо сваімі абрысамі нагадвала названы прадмет.
Артуру Вольскаму літара напомніла дом. I гэта праўда, бо калі ёсць дзверы, то павінен быць і дом.
Сёння Д пятая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Д («дабро»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной △ («дэльта»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [5], [дз’], пры аглушэнні [тп], [^’]: дань [дан’], дедг [дз’эт], медь [м’эц’]; зрэдку ўжывалася ў складзе дыграфа дз: людзй [л’удз’і], што з’яўлялася парушэннем тагачасных правапісных норм (агульнапрынята было пісаць людй).
Мела таксама лічбавае значэнене «чатыры».
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Фінікійская


Візантыйская

Старажытнагрэчаская


Глаголіца балгарская XI ст.
A
Устаў XI ст.
Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
Скорапіс XV ст.

Беларускі скорапіс XVI ст.
0
Паўустаў канца XVII ст.

Грамадзянская пач. XVIII ст.

Лацінская
Dd
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумны звонкі выбухны пярэднеязычны зычны гук [0]: дом [дом], дружба [дружба], а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў парны да яго па звонкасці і глухасці гук [тп]: дудка[дутка], народ [нарот].
Зычны [0] у беларускай мове заўсёды цвёрды і на пісьме абазначаецца літарай д, якая пішацца:
-	перад галоснымі а, о, у, э, ы: вада, дом;
-	перад цвёрдымі і зацвярдзелымі зычнымі: два, дрэва;
—	на канцы слоў: холад.
Чаргаванне [0] [0з’] называецца дзеканнем і абазначаецца дыграфам дз:
-	перад галоснымі е, ё, ю, я, і: люд людзі;
-	перад мяккім знакам: малады моладзь;
-	перад [в’]: два дзве.
Гук [0] пераходзіць у [0з’]:
-	у словах іншамоўнага паходжання перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-,
-ік-, -ёр-, -еец-, -ейск-: сульфідзін, камандзір, гвардзеец, індзейскі.
-	зычны дз пішацца ў некаторых словах (у тым ліку і ва ўласных назвах), правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, Гарыбальдзі.
У большасці слоў іншамоўнага паходжання (у тым ліку і ва ўласных назвах) д захоўваецца, а пасля яе пішуцца галосныя а, э, ы, у: Дэфо, медыцына.
He чаргуюцца [5] [дз’] у іншамоўных словах з суфіксамі -іст-/-ыст-, -інг-/-ынг-, -ізм-/-ызм-: парадыст, драматызм.
Прыстаўкі, якія заканчваюцца на -д (ад-, над-, пад-, перад-), пішуцца нязменна і перад звонкімі, і перад глухімі зычнымі: падняць падкарміць.
Падоўжаны [дз’] перадаецца спалучэннем літар ддз: суддзя, ладдзя.
Бывае вялікая (Д) і малая (д), мае рукапісную (© і друкаваную (Д д) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ДРЭС). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «пяты» (група «Д»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8д).
У «Слоўніку» на літару Д налічваецца 4397 слоў. Сярод іх дабрабыт, дабрадзеіі, дабрыдзень, давер’е, далікатнасць, да пабачэння, дасціпны, дзеці, дзіцячы, дзякаваць, доблесны, доля, дом, дрыгавічы, душа, дынастыя, дыямент, дэвіз.
А Якуб Колас адну са сваіх «Казак жыцця», напісаных амаль сто гадоў назад, назваў
ДАЛЬ
Зацвіла прыгожая ліпа.
Колькі шуму было тут на гэты час, колькі рознагалосага спеву! Працавітыя пчолкі, усялякія мурашкі гулі так, што
здавалася, нібы ліпа гэта нейкі дзіўны музычны інструмент і тут адбываецца ігрышча. Але адцвіла ліпа, пачало спець насенне. Расло адно зернетка на самай высокай галінцы. Можа, гэтая высачыня і была прычынаю таго, што маладому насенню захацелася кінуць тутэйшы грунт і перабрацца туды. I якое павінна быць шчасце жыць там, калі ад аднаго толькі погляду на прыволле гэтай далі рабілася светла і радасна на душы.
Бывала, ледзь толькі ўзыдзе сонца, ледзь рассцелюцца на верасе лясоў і ўзгоркаў яго залатыя абрусы, як гэтае зерне не зводзіла вачэй з сіняй далі. Што было ў ёй такога, чым прывабіла яна, гэтая даль, маладое ліпавае дзіця?...
-	падбярыце сінонімы да слова высачыня;
-	у якіх значэннях можа ўжывацца слова дальі
—	прадоўжыце апавяданне і дайце сваю версію яго заканчэння.
Рыхтуючы выказванне, вы можаце карыстацца наступнымі выразамі, папярэдне выканаўшы адпаведныя заданні.
КРЫЛАТЫЯ СЛОВЬГ
Прыклад
Значэнне
Дай бог нашаму цяляці ваўка спаймаці.
Гаворыцца госцю ў адказ на яго прывітанне.
Дай бог чутае бачыць.
Людзі могуць разыходзіцца ў поглядах, ацэнках, меркавннях, зыходзячы са свайго вопыту, густу, звычак.
Дзе госць, там і бог ёсць.
Кажуць, калі мірацца са стратай або прымаюць рызыкоўнае рашэнне, выніку якога нельга прадбачыць.
Дзеду міла, а ўнуку гніла.
Пажаданне сабе або іншаму поспехаў у якой-небудзь справе.
* Да прыкладаў з левага слупка падбярыце адпаведнікі з правага, змадэлюйце сітуацыі, дзе можна выкарыстаць гэтыя выказванні.
Дзе наша не прападала.
Падкрэсліваецца не толькі значэнне лесу для сялянскай гаспадаркі як крыніцы матэрыяльных сродкаў, але і як крыніцы радасці для чалавека.
Для чалавека лес паўхаты.
Карысць бывае тады, калі штонебудзь робіцца своечасова, а не тады, калі мінецца патрэба.
Добрае карэнне, добрае і насенне.
Пажаданне, каб сказанае, паабяцанае збылося на самой справе.
Дораг не абед, а прывет.
Гаворыцца, калі трэба падкрэсліць станоўчае ў чалавеку, атрыманае ў спадчыну або перанятае ад добрых людзей.
Дорага лыжка к абеду.
Гаворыцца пра пошук, вынаходлівасць або навуковае адкрыццё, калі адна ідэя або заканамернасць вядзе да новых, служыць іх прад аўжэннем.
Думка думку паганяе.
Асабліва цэніцца тое, што робіцца са шчырага сэрца.
* * *
А хто з вас знаёмы з творчасцю Л. Дайнекі, Г. Далідовіча, С. Дарожнага, А. Дзеружынскага, А. Дзялендзіка, Л. Дранько-Майсюка, У. Дубоўкі, А. Дудара, А. Дударава, М. Дуксы?
Чыталі і памятаеце творы гэтых аўтараў? Дзякуй вам, што шануеце і захоўваеце роднае слова, сваю спадчыну, дадзеную вам праз вякі.
Усяго было за мінулыя стагоддзі і добрага, і злога. А мы выстаялі! I каб абудзіць вашу памяць, паказаць, праз што прайшлі нашы продкі, якую сілу спынілі і перамаглі (а разам з гэтым праверыць вашы арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі), пра-
пануем напісаць дыктант, абапіраючыся на тэкст Г. Далідовіча.
ТАТАРА-МАНГОЛЬСКАЕ ВОЙСКА
Коннікі варожага племені, цёмнавалосыя, вузкавокія, былі апрануты па-рознаму. Пярэднія ў бліскучых шлемах і нагрудных пласцінах, у стракатых доўгіх футрах, а за імі у доўгіх, але простых кажухах шэрсцю наверх. На воінах былі скураныя шаравары, шырокія боты і вастраверхія сабачыя шапкі з навушнікамі. Першыя, найболып багатыя і знатныя, былі ўзброены крывымі мячамі і лукамі, астатнія коп’ямі. Капейшчыкі мелі коп’і з крукамі, каб скідаць чужых вояў з каня, або з пятлёй, каб закідваць яе на чалавека ці каня і валіць долу. Былі яшчэ падпальшчыкі, што запускалі ў крэпасць і дамы стрэлы з пакуллем і гаручай сумессю, каб падпаліць будынкі. Услед за імі рухалася самая галота, што дарэзвала параненых і абдзірала іх, каб пасля амаль усё аддаць сотніку.
Так і ішло гэтае войска ў далёкія паходы, рабуючы іншыя плямёны і народы, жывучы за іх кошт.