Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
Бывае вялікая (В) і малая (в), мае рукапісную (JB і друкаваную (В в) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах: ВАК, ВНУ.
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «трэці» (група «В»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 4в).
Імя літары «ведзі» звязана з коранем -вед-: ведаць, альбо знаць.
А ці ВЕДАЕЦЕ вы, што «Беларускі арфаграфічны слоўнік» вельмі багаты словамі на літару В? He верыце? Мы налічылі аж 6020 слоў. I сярод іх такія, як вабіць, вада, валошка, веды, векавечны, веліч, вера, верас, верны, весяліцца, вітаць, вішня, воін, волат, вольнасць, воля, вучоны, выбар, вырай, выцінанка, вянок, вяселле, вясёлка, вясна.
А пра вясну
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Вясна красна, хоць і пуста ў засеках.
Вясна вочы крадзе.
Вясна багата кветкамі, а восень пірагамі.
Вясна маці, а лета бацька.
Вясна не мясная, хоць і восень не малочная.
Вясной зверху прыпякае, а знізу марозам падціскае.
Вясной гадзіну ўпусціш годам не дагоніш.
Вясновы дзень год корміць.
Вясновы дзень праляжыш зімой цэлы дзень па пазычках бегаць будзеш.
Вясной бывае тры пахаладанні «на вярбу», «на жабку», «на зязюльку».
Вясной днём раней засееш, летам на тыдзень раней жніво пачнеш.
Вясну хваляць за дажджы і сонца, а лета за стагі і вазы.
W W
3 вясною мы звязваем і адно з самых памятных святаў Дзень Перамогі. Запішыце пад дыктоўку прапанаваны тэкст, растлумачце правапіс вялікай і малой літары в, пакажыце, якія гукі абазначаюцца гэтай літарай.
НІЗКІ ПАКЛОН ВАМ, САЛДАТЫ ПЕРАМОГІ!
Дзень Перамогі! Ужо каторы раз сустрэла наша Радзіма гэта вялікае свята. Чым далей адыходзіць дзень дзявятага мая тысяча дзевяцьсот сорак пятага года, тым больш яркім становіцца святло подзвігу, здзейсненага народам. I гэта заканамерна. 3 кожным годам мы даведваемся пра ўсё новыя і новыя факты гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва гэта датычыць апошніх гадоў, калі вучоныя, пісьменнікі, публіцысты пачалі актыўна счышчаць лоск параднасці з падзей таго вогненнага часу.
Думаючы пра падзеі адной з самых вялікіх у гісторыі чалавецтва войнаў, нельга абысціся без пытання: «Чаму мы ўсё ж такі перамаглі?» Адказ на яго вядомы. Таму што кожны салдат, кожны чалавек змагаўся тады за сонца, за паветра, за Радзіму, не шкадаваў свайго жыцця дзеля таго, каб доўжылася жыццё Айчыны.
Гады не могуць згладзіць з памяці вялікі і надзвычай цяжкі подзвіг народа, які адстаяў свабоду, гонар і незалежнасць, які знішчыў страшную, антычалавечую сілу фашызм.
Вечная наша ўдзячнасць тым, хто на фронце або ў тыле каваў перамогу!
* * *
Ёсць у нашай гісторыі людзі, якія справамі сваімі пакінулі такі след, што яшчэ доўга не сатрэцца з памяці народнай. Сярод іх Вітаўт. Чаму мы выбралі менавіта яго? А па той прычыне, што імя яго звязана з нашай тэмай і пачынаецца на літару В.
Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым. Разбяромся: Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назвай Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна Ставіў багацце духоўнае злата дзяржавы.
...Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона, Сквапнасць загрэбці кавалак у бліжняга з рота Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў, Што на гады нават завад іх вывеўся ў княстве.
Густа ён справамі век насяліў свой, і водгук Спраў тых вячыстых патрапіў і ў гэтую песню.
Пра які твор ідзе гутарка ў прапанаваным урыўку?
Хто яго напісаў?
Што паслужыла прычынай з’яўлення гэтага твора?
Хто з’яўляецца перакладчыкам паэмы на беларускую мову?
Што вы ведаеце пра галоўнага героя твора?
Падрыхтуйце разгорнутае паведамленне пра гэтага чалавека.
* * *
У беларускай літаратуры вялікая колькасць вядомых творцаў, чыё прозвішча пачынаецца на літару В. Сярод іх М. Ваданосаў, Э. Валасевіч, А. Васілевіч, М. Васілёк, 3. Верас, В. Вітка, А. Вольны, В. Вольскі, А. Вялюгін, В. Вярба, А. Вярцінскі.
Паспрабуйце адшукаць у творах некаторых з іх вершы ў прозе. А каб лягчэй працавалася, напамінаем: вершы ў прозе невялікія празаічныя творы лірычнага характару. Са звычайным лірычным вершам збліжаюцца сваёй сцісласцю, лаканізмам зместу і формы, эмацыянальнасцю і нярэдка нават прыкметнай рытмічнасцю мовы. У беларускай літаратуры вершы ў прозе з'явіліся ў пачатку XX ст. Напрыклад, «Думкі ў дарозе» Я. Коласа, «Васількі» Ядвігіна Ш. Асабліва многа такіх вершаў у прозеўранняйтворчасціЗм. Бядулі: «Плачпралесак», «Прытуліся камне», «Араты», «Удосвітку», «Спатканне», «Шчасце не ў золаце» і іншыя творы са зборніка «Абразкі» (1913).
...Пяюць начлежнікі...
Зычная маркотная песня лунае да неба, аж да зорак... Гэта стогн загнанага жыцця, жальба крывавай працы, споведзь доўгай нядолі, кананне веры пад ударамі цяжкай крыўды...
...Пяюць начлежнікі...
Шчыры напевы іх і поўны задумы, як цёмнае неба, каторае навісла над імі; як белыя туманы над рэчкай, атуляюць яны душу тваю, і на клік гэтай песні звіняць струны твайго сэрца, а ў вачах слёзы блішчаць...
...Пяюць начлежнікі...
Зм. Бядуля. Пяюць начлежнікі
Вершы ў прозе трэба адрозніваць ад звычайных вершаў, якія друкуюцца ў празаічнай форме, напрыклад, вершы М. Багдановіча «Над морам», «Пэўна любіце...».
* * *
А цяпер запрашаем вас у краіну Пагуляндыю, дзе вы знойдзеце забаўкі і гульні на любы густ, а таксама цікавую інфармацыю. Толькі паспявайце спраўляцца!
ЗАГАДКГ
За чубы кусты цягае, Нізка травы нахіне, A то хмары разганяе Ці нястрымна ў даль імкне.
To арэшак, то грыбок Занясе ў хаціну: Працаўніца рыжы бок He мае спачыну.
Хвастаты Хвядос Да дрэва прырос Касцяное сэрца, Нібы цукар, цельца.
Бачыш, шэранькі клубок Коціцца з-пад ёлкі. Саступі хутчэй набок, Бо на ім іголкі.
На гары стаіць асілак Ды махае што ёсць сілы, А ўзляцець ніяк не можа...
Ну, і хто яму паможа?
МЕТАГРАМЫ
Пасажыраў поўна хата Удалячынь імчыць.
В на п змяні у салдата Убачыш на плячы.
3 к шукай мяне ты ў полі, 3 г пачуеш на раздоллі, А калі падставіш в, Дык шукай на галаве.
3 літарай к Даю малака.
В калі маю, Стол аздабляю, Захоўваю кветкі, Каб нюхалі дзеткі.
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару В.
СКОРАГАВОРКІ
Вадавоз вёз ваду ад водаправода.
Вол вязе вялікі воз, А на возе вербалоз. Вол упёрся. Упала з возу Восем вязак вербалозу.
Вол вала павалок па валоках.
Вірлавокі авадзень Акуляры надзеў.
3 МУХІ СЛАНА
Як ператварыць ката ў мыш? Проста: кот кош кыш мыш. Зразумелі? Цяпер замест аднаго ваўка няхай з’явіцца некалькі коз.
ЛЕСВІЧКА В
Каб спусціцца па прыступках гэтай лесвічкі, трэба на кожнай прыступцы ўспомніць назоўнік у пачатковай
* * *
А што гэта так блішчыць сярод моўных скарбаў? Нібы непаседы-агеньчыкі з месца на месца перабягаюць. Пачакайце... Ды гэта ж залацінкі народнай мудрасці прыказкі і прымаўкі. Толькі... пераблыталіся яны, згубілі сваё значэнне-імя. Будзьце ласкавыя, дапамажыце ім. 3 другой графы выберыце правільнае тлумачэнне прыказкі, змешчанай у першай графе.
Прыказка
Тлумачэнне значэння
1. Вада не размые і свіння не разрые.
1. Неадпаведнасць паміж знешнім выглядам і ўнутранай сутнасцю.
2. Ведай нашых.
2. Дробязныя прыдзіркі можна цярпець, але і яны часам могуць вывесці з раўнавагі.
3. Вось бог, а вось парог.
3. Мара або намер не адпавядае магчымасцям.
4. Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць.
4. Неабдуманасць учынкаў або неабгрунтаванасць думак.
5. Высока падняў, a знізу не падпёр.
5. Гонар за зробленае самім або супольна з іншымі.
6. Высокія парогі не на нашы ногі.
6. Згуртаванасць людзей супольнымі інтарэсамі або мэтамі здольна вытрымаць выпрабаванні лёсу.
7. Вялікі пень, ды дурань.
7. Гаворыцца, калі чалавеку даюць зразумець, што яго выганяюць.
Наша моўная скарбонка аказалася б няпоўнай, каб у ёй не было і такіх залацінак, як фразеалагізмы, (Вы памятаеце, што гэта такое?) Дык вось, паспрабуйце падабраць адпаведныя фразеалагізмы да наступных выразаў, тым болып, усе фразеалагізмы маюць у сваім
складзе словы, што абазначаюць пэўныя чалавечыя органы, якія пачынаюцца на літару в.
He мець уласнай думкі ...
Прыцягваць увагу, быць асабліва прыметным ...
Старацца быць увесь час на віду ...
Казаць адкрыта, прама ...
Сам-насам ...
Пазбягаць сустрэчы ...
Пра начную цемру ...
He звяртае ніякай увагі ...
Вельмі глыбока; поўнасцю ...
Зусім нічога (не разумее, не ведае) ...
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Вінегрэт, вітамін
Па-французску «вінаігрэтэ» падліва з воцатам. Вінегрэт халодная страва з дробна нарэзанай агародніны, запраўленая воцатам, алеем і іншымі прыправамі. А ў пераносным сэнсе сумесь розных паняццяў.
Слова вітамін паходзіць ад лацінскага «віта» — жыццё і назвы хімічнага элемента «амін» скарочанае ад «аміяк» (бясколерны газ). Літаральна: рэчыва, неабходнае для жыцця. Заснавальнікамі навукі аб вітамінах з’яўляюцца рускі ўрач М. I. Лунін (1880) і польскі біяхімік К. Функ (1912). Апошні ўвёў і сам тэрмін.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара В»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
I навучыліся, і нагуляліся засталося толькі праявіць свае выяўленча-мастацкія здольнасці і паказаць сваю літару В, як гэта зрабілі нашы вучні-памочнікі (глядзі на ўкладцы).
Г нібыта семафор, У прасцяг руку прасцёр. За гарой цягнік гудзе. Знікне Г і быць бядзе.
г (ГЛАГОЛЬ)
Артуру Вольскаму літара г нагадвае семафор, некаму іншаму пад’ёмны кран або што другое. А вось у старажытных фінікійцаў (мы пра іх ужо ўспаміналі) гэта літара атаясамлівалася з...вярблюдам. Так-так, бо выглядала яна як шыя названай жывёлы і абазначалася значком г, які меў назву «гімель», што значыць «вярблюд». А згодна з фінікійскай моўнай традыцыяй, гукавое значэнне літары заўсёды адпавядала першаму гуку ў назве гэтай літары. Вось так значок г і ператварыўся ў літару г.
У сучаснай беларускай мове г чацвёртая літара алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Г («глаголь»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной Г («гама»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Імя літары «глаголь» (стараславянскае «глаголі») ёсць форма загаднага ладу: гавары і рабі!
Абазначала фрыкатыўныя зычныя гукі [г], [г’], пры аглушэнні [х]: вага [вага], гймнт> — [г’імн], cmoz^ [стохJ, а ў складзе дыграфа кг выбухны гук [г] у запазычаных словах: кгмахт> — [гмах], моркг-ь [морг].