Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
Даведкі: працавітасць; махлярства; самахвальства; п’янства; недаверлівасць; бесталковасць; гультайства; сіроцтва; сацыяльная несправядлівасць у мінулым; крывадушша; падхалімства.
А якія прыклады прыказак і прымавак, што пачынаюцца на літару ё, вы можаце прапанаваць? На якія тэмы?
* * *
Вось і добра, што вам удалося папоўніць скарбонку прыказак і прымавак на прапанаваную літару. Толькі
гэта яшчэ не ўсё, бо наперадзе вас чакаюць гульні і забавы з літарай ё.
ЗАГАДКГ
Заўсёды, летам і зімой,	Шмат іголак, шышка плод
Mae іголачкі са мной.	У зялёных шатах.
Галінак у мяне багата.	I вясёлы Новы год
Зімой прыходжу к вам на свята. 3 ёй заўсёды свята.
ЧЫСТАГАВОРКА
Ёкнуўся ёг ёмка:
-	Ё-ё-ё!
Ёрзае ён: «Ёлка!»
-	Ё-ё-ё!
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Ёга
Слова ёга прыйшло да нас праз рускую мову з Індыі. У санскрыце (памятаеце, што гэта адна з мёртвых моў?) yoga абазначала засяроджанне, сузіранне. Сёння гэта слова ўжываецца ў двух значэннях:
1.	У Індыі: рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое распрацавала асобую сістэму прыёмаў і метадаў самапазнання, што дазваляе чалавеку кіраваць псіхічнымі і фізіялагічнымі функцыямі свайго арганізма.
2.	Сістэма фізічных практыкаванняў, выпрацаваная паслядоўнікамі гэтага вучэння.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара Ё»)? Падзяліцеся знаходкамі.
* * *
А што ж нам падрыхтавалі пра літару Ё нашы вучніпамочнікі? (глядзі на ўкладцы)
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару Ё.
лт/» /IV
Колькі ножак, столькі ж рук, Ж нібы вялікі жук.
Згубіш Ж і слоў прыгожых Прачытаць ніяк не зможаш: Журавель, жыццё, жаўрук.
ж (ЖНВЕТЕ)
Ж восьмая літара беларускага адфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ж («жывеце»), якая была ўтворана шляхам далучэння цэнтральнай вертыкальнай рыскі да літары X («хер») або падваення літары 3 («зямля»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Падобнай да яе няма ні ў адным алфавіце свету. Гэта чыста славянская літара, якая была прапанавана святым Кірылам і мела значэнне загаду «жывіце!»
Абазначала зычны гук [лс], пры аглушэнні [іа]: жыто [жыто], положытй [положыт’й], нож'ь — [нош], стужка [стушка]. Наяўнасць у старабеларускім пісьменстве паралельных варыянтаў тыпу жйто, положйтй тлумачыцца традыцыйным характарам тагачаснага пісьма і не сведчыць аб мяккасці [ж]. Уваходзіла ў склад дыграфа жч: выежчатй, дожчт>.
Лічбавага значэння не мела.
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Глаголіца балгарская XIст.

Устаў XI ст.
ж
Царкоўнаславянская XIIIXVI ст.
ж
Царкоўнаславянская XVI-
XVIII ст.
жЖ

Скорапіс XV ст.
*
Беларускі скорапіс XVI ст.

Паўустаў канца XVII ст.
ж
Грамадзянская пач. XVIII ст.
ж
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як вялікая і малая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумны звонкі зацвярдзелы шчылінны пярэднеязычны зычны гук [ж]: журавель [журав’ эл’ ], сцяжынка [с’цажынка], а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў парны да яго па звонкасці і глухасці гук [ш]: лыжка [лышка], вуж — [вуш].
Уваходзіць у склад дыграфа дж: агароджа, ураджай.
У марфалогіі літарай ж абазначаецца ўзмацняльная часціца. Пры яе напісанні трэба памятаць, што:
-	часціца ж (жа) пішацца асобна ад слоў: спявала ж, ішоў жа;
-	часціца ж пішацца пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны: была ж, казала ж;
-	пасля слоў, якія заканчваюцца на зычны, замест ж пішацца часціца жа: быў жа, казаў жа.
Бывае вялікая (Ж) і малая (ж), мае рукапісную (Жэ/с) і друкаваную (Ж ж) формы.
Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЖКГ, ЖЭС).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «восьмы» (група «Ж»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (паліца № 4ж).
* * *
Са слоўніка «Беларускія пісьменнікі» мы выбралі наступных аўтараў: А. Жаўрук, А. Жук, К. Жук,
В. Жуковіч, Я. Журба, У. Жылка, X. Жычка гэта беларускія творцы, чые прозвішчы пачынаюцца на літару Ж. Каго яшчэ з літаратараў вы самі прапанавалі б уключыць у гэты пералік? Успомніце іх творы.
У старажытнасці даволі папулярнай была жыційная літаратура творы, у якіх апавядалася пра жыццё людзей, што праславіліся сваім паслушэнствам богу і потым былі аб'яўлены царквой святымі. Прыкладам твораў жыційнай літаратуры могуць быць «Жыціе Аляксея чалавека божага», «Жыціе Ефрасінні Полацкай» (якую мы ўспаміналі раней).
* * *
«Слоўнік беларускай мовы» налічвае 649 слоў на літару Ж. Тут і жаваранак, і жаўна, і журавель-, тут і жаль, і жах, і жудасны. Але над усім жыта, жыццё, жыццярадасны, жыць.
А ці ведаеце вы, што такое жалейка? Канешне, гэта старажытны беларускі музычны інструмент, які зрэдку можна пачуць і сёння. Жалейка уласнабеларускае па паходжанні слова ад жаль. Назва дадзена па характары гуку, якім вызначаўся гэты народны інструмент.
Пра свае ўражанні ад сустрэчы з чалавекам, які граў на жалейцы, расказвае пісьменнік А. Савіцкі:
«Другі раз у жыцці я пачуў дзівосную народную мелодыю жалейкі ў адным з шырокіх падземных мінскіх пераходаў у канцы восені. Яна загучала, калі я адолеў прыступкі, што вялі ў падземны пераход на плошчы.
Я, ашаломлены, стаяў, слухаў, утаропіўшыся позіркам у дзяўчыну, якая трымала ў руках прыгожую жалейку. Падалося на міг, што я не ў падземным пераходзе, а далёка ад яго.
Утрапенне было кароткае, бо ўбачыў, што не дзяўчына, а кабета гадоў пад сорак стаіць, прыхінуўшыся пля-
чыма да мармуровай сцяны. Але пералівы жалейкі былі тыя ж, што гучалі тады, болей за палову стагоддзя таму, у сялянскай хаце, ад якой сёння і знаку не засталося.
Калі заціхла жалейка, я падышоў да жанчыны. Маё захапленне майстэрствам выканання было адзначана лёгкім нахілам галавы. А вось як гэта зрабіць, каб запісаць на магнітафон дзівосную мелодыю? Адказ быў катэгарычны і няўмольны. Запісваць сваё гранне жанчына нікому не дазваляла».
А што вы ведаеце пра Купалаву «Жалейку»? Падрыхтуйце звязнае разгорнутае выказванне пра яе.
* * *
Многія з вас, напэўна, не раз прыцішвалі хаду і спыняліся, пачуўшы ў паднябессі развітальнае «курлыкурлы». Гэта журавы на сваіх крылах нясуць лета ў вырай. Так, як у наступным тэксце, па якім мы з вамі напішам дыктант.
ЖУРАВЫ НАД ЖЫЦЬКАВАМ
Над Жыцькавам ляцелі ў вырай журавы. Яны спакойна, не спяшаючыся, махалі ў воблаках крыллем, махалі, нібы развітваючыся з усім, што бачылі зверху, і неяк задумліва, нават крыху сумнавата трубілі. Яно і праўда, каму гэта лёгка, хоць і на некаторы час, развітвацца з радзімаю!
Жураўліны ключ то крыху звужаўся, то, расшыраючыся, нават заломваўся даўжэйшым канцом, але птушкі, нібыта яны бачылі сябе з зямлі, адразу ж выпраўлялі, выроўнівалі яго, не перастройваючыся нават. Гэты першы вырай шастаў крыллем над хатамі, кустамі, ячменным полем вельмі прыгожа і настойліва важаком наперад.
Жураўліная песня расстання, як камячок тугі, качалася ў зашэрхлых ад доўгага лёту птушыных горлах. Здавалася нават, што яна перадаецца з дзюбы ў дзюбу, а потым з лёгкім пошумам крылаў, падобным на ціхі бязветраны лістапад, павольна і нячутна ападае на паднятыя ўгору твары.
Мы сядзелі і маўкліва праводзілі вачыма жураўліны клін, які паступова хаваўся за далёкія бярозы.
-	Раскажыце аб правапісе часціцы ж, падмацоўваючы выказванне прыкладам з тэксту;
-	падбярыце сінонім да слова зашэрхлы.
* * *
А яшчэ, назіраючы за жураўлямі (ды і не толькі за імі), людзі маглі прадказаць надвор’е, час выхаду ў поле і многае іншае. Нездарма
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Жаба квакае сяўбу пара весці.
Жаўрук запеў пара ў поле выходзіць.
Жаўрук у сакавіку вясну бласлаўляе.
Жаўрук прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, ластаўка з лістом.
Журавель прыляцеў цяпло прынёс.
Жыта ў сакавіку глядзіць у неба не з’ясі зімой хлеба.
Жураўлі прыляцелі і полудзень забралі з сабою.
Жнуць парою жуюць зімою.
Жыта красуе быдла гізуе.
Жоўтыя лісты ў канцы лета да ранняй восені.
* * *
А вось яшчэ народныя скарбы прыказкі і прымаўкі, якія выкарысталі беларускія пісьменнікі ў сваіх творах. Падбярыце адпаведнікі да прыказак і прымавак, знайдзіце недастаючыя і самі змадэлюйце сітуацыі, дзе б гэтыя выслоўі можна было выкарыстаць.
Прыказка, прымаўка
Значэнне
Жабрачы хлеб сабачы.
Памятаючы пра ўтраты, трэба думаць, як жыць далей.
Жыве, як гарох пры дарозе хто ідзе, той і скубе.
Жыць пабіраючыся, з чужой ласкі, для чалавека крыўдна.
Прыказка, прымаўка
Значэнне
Жонка не рукаво, не адпораш.
Пра неспрыяльныя ўмовы, якія не даюць магчымасці спакойна жыць, рабіць сваю справу, працаваць.
Жывём, хлеб жуём.
Характарыстыкастановішча, якое можна цярпець, калі не імкнуцца да лепшага.
Жывому жывое.
...
Жывуць на свеце з вуды, але не ўсе і не заўсюды.
...
Жывучы, усяго нажывеш і Кузьму татам назавеш.
...
Жывы ў зямлю не палезеш.
...
Жыццё пражыць не поле перайсці.
...
л * л
А цяпер хто хутчэй выканае наступныя заданні:
—	у назвах якіх птушак ёсць гук ж?
-	у назвах якіх жывёл ёсць гук жі
-	у назвах якіх раслін ёсць гук ж?
-	у назвах якіх колераў прысутнічае гук ж?
Што? Цяжка было вымаўляць гук [ж]? Калі так, то давайце будзем практыкавацца: вымаўляйце выразна гук [ж] у складах і словах: жа-жо-жу-жо-жы-жэ; жаба, жаваць, жар, жалейка, жарабя, жартоўны, жахацца; жолуд, жоўты, жолаб; жуда, жур, журба, журавіны, жучок; жыва, жывучы, жыжа, жыр, жытны; жыццё; жэмчуг, жэрабя, жэрдка, жэўжык.
Прачытайце словы. Аглушайце [ж] на канцы слова і ў сярэдзіне перад глухімі зычнымі: вуж, смоўж, сцежка, цяжка, лыжка, прабежка, снежкі, спражка, сыраежка, важка, дзежка, кніжка, стужка.
Напрактыкаваліся? Успомнілі, што [ж] у беларускай мове заўсёды цвёрды? Тады больш складанае заданне.
СКОРАГАВОРКІI ЧЫСТАГАВОРКІ
Жа-жа-жа злавілі вужа.
Жу-жу-жу на траве ляжу.
Жы-жы-жы у вадзе плаваюць маржы.
Жо-жо-жо мы выраслі ўжо.
Ляжыць вожык ля ёлкі, у вожыка іголкі.
Занадта многа ножак у сараканожак.
Жвавы вожык жыва пашыў вожыку кажух.