Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

Азбукоўнік

пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Выдавец:
Памер: 352с.
Мінск 2015
81.51 МБ
У старабеларускую графіку абедзве гэтыя літары перайшлі са старажытнарускай мовы.
Літара я лігатура. Яна складаецца з і дзесяцярычнага і аза: і ды а.
Яе месца толькі ў пачатку слова: яма.
Літара А пісалася ў сярэдзіне і на канцы слова: мыпа, uma.
Наша сучаснае я гэта зменены ў скорапісу ўстаўны А.
Глаголіца балгарская XI ст.


Скорапіс XV ст.
A
Устаў XI ст.


Беларускі скорапіс XVI ст.
A
Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
A

Паўустаў канца XVII ст.

Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
іІЙ

Грамадзянская пач. XVIII ст.

У XVI ст. яны, акрамя рукапіснай, набылі друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, сталі адрознівацца як малыя і вялікія, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [a] сярэдняга рада ніжняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага (паляна — [пал’ана], сястра [с’астра]), а ў пачатку слоў, пасля галосных, ў, ь, і апострафа спалучэнне гукаў [йа]
(ягада [йагада], баян [байан], Гаўя — [Гаўйа], мадзьяр [мадз’йар], аб’ява [абйава]).
Літара я замест е, ё пішацца:
-	у першым складзе перад націскам ва ўласнабеларускіх словах: лес — ляснік, дзесяць — дзясяты, сем — сямнаццатьг,
-	у першым складзе перад націскам у даўно запазычаных словах: дзяжурны, язмін.
Пачатковая літара я незалежна ад націску захоўваецца ва ўласных назвах і ў корані слова: Якуб, Ясенін, ясень ясянёвы.
Літара я ў няпершым пераднаціскным складзе пішацца толькі тады, калі ў аднакаранёвых словах пад націскам ёсць этымалагічны гук [а]: пяцярня пяць [ п’ац’].
Традыцыйныя напісанні неабходна запомніць: мяккаваты, святкаваць, цяжкаваты.
Літара я пішацца ў паслянаціскных складах:
■	У суфіксах назоўнікаў -яч-, -язь-, -ядзь-: дзеяч, дробязь, роўнядзь',
-	у суфіксах дзеясловаў (веяць, сеяць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках з суфіксамі -я-лк(веялка, сеялка) і -я-нк(лаянка).
Літара я традыцыйна пішацца ў некаторых паслянаціскных складах у корані і ў суфіксах: вывязаць, заяц, памяць, тысяча.
Бывае вялікая (Я) і малая (я), мае рукапісную (Яя) і друкаваную (Я я) формы.
Ужываецца ў выразе Ад А да Я (ад пачатку да канца; усё цалкам), у афіцыйных абрэвіятурах (ЯМЗ).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дваццаць восьмы» (група «Я»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 9 я).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 351 слова, якое пачынаецца на літару Я. Сярод іх знаходзім: яблыневы, яечня (яешня), язмін, ясакар, яхант, яшчар, яшчур.
* & &
Сярод беларускіх літаратараў, чые прозвішчы пачынаюцца на літару Я, мы адшукалі У. Ягоўдзіка, Ядвігіна Ш., А. Якімовіча, Э. Ялугіна, Я. Янішчыц, Ф. Янкоўскага, Я. Янушкевіча, М. Янчука, М. Яроша. Прадоўжыце гэты пералік сваімі прыкладамі.
А яшчэ з літарай я ў беларусаў асацыіруецца назва горада Ялта, дзе прайшлі апошнія дні жыцця Максіма Багдановіча.
Клічце сваіх памочнікаў: паводле эсэ М. Стральцова пра гэту сумную падзею напішам дыктант
АПОШНІЯ ДНІ ЖЫЦЦЯ БАГДАНОВІЧА
Максім Багдановіч добра ведаў: надзеі на яго папраўку няма. Але ўсё ж ён згадзіўся ехаць у Ялту. Можа, згадзіўся таму, каб хоць трохі супакоіць сяброў, якія так хваляваліся за яго.
Пасля сямі дзён дарогі Максім прыехаў у Сімферопаль. Бацькі ён там не сустрэў, хоць спадзяваўся на гэта, калі выязджаў з Мінска. Бацька яго чалавек няшчасны. Жыццё ў яго не выходзіла і пакуль не выйшла, хоць той нікому не прызнаваўся ў гэтым, нават сабе.
Вось і Ялта. Кватэру было знайсці не так лёгка, як яму думалася напачатку: чамусьці сталі баяцца чужых людзей. Цэлы дзень ён блукаў па горадзе і толькі пад вечар знайшоў патрэбны адрас.
Па крутой знадворнай лесвіцы падняўся на другі паверх. Пакой быў даволі прасторны, але адразу было відаць, што ў ім даўно не жылі. Максім зморана сеў на табурэт, адчуваючы вялікую стому, і ціха сказаў:
-	Болып я нікуды не пайду.
Так ён стаў жыць у Ялце, лячыцца ад сухотаў і сумаваць па сябрах, па Радзіме. На вуліцы, здаралася, Максім, прыпыніўшыся, разглядаў сябе ў шкле вітрын і моцна здзіўляўся: ён стаў вельмі худы.
Гэта былі апошнія дні жыцця вялікага паэта.
-	Пракаменціруйце правапіс е, ё я ў другім абзацы тэксту;
-	разбярыце па саставе словы згадзіўся, знадворнай;
-	падбярыце сучасны сінонім да слова сухоты.
* * *
Калі аналізаваць творчасць Максіма Багдановіча, то можна заўважыць, што яму былі падуладны разнастайныя вершаваныя памеры. У тым ліку і ямб.
Ямб (ад. грэч. Jambike музычны інструмент, jambos нападаючы) двухскладовая стапа з націскам на другім складзе. У вершах, напісаных ямбам, націскі звычайна падаюць на цотныя склады, хаця нярэдка бываюць і пропускі націскаў, а ў асобных выпадках націск падае на няцотны склад.
Напрыклад, двухстопны ямб:
Мароз, зіма,
Снягі вакол, I спіць трава, Пад снегам дол. (Я. Колас. Да вясны)
Ідуць касцы, звіняць іх косы,
Вітаюць іх буйныя росы,
А краскі ніжай гнуць галовы,
Пачуўшы косак звон сталёвы. (Я. Колас. Новая зямля)
Перад намі чатырохстопны ямб памер, найбольш пашыраны ў паэзіі. Бываюць і іншыя па колькасці стоп памеры ямба: двух-, трох-, пяці-, шасцістопныя.
Ямб увогуле адзін з самых пашыраных памераў у сучаснай паэзіі. Ім напісаны многія вершы і такія вядомыя буйныя творы, як паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», паэмы »Магіла льва» Я. Купалы, «Новая зямля», «Рыбакова хата» Я. Коласа, «Родныя берагі» П. Броўкі, «Янук Сяліба» М. Танкаіінш.
А Ў НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Як на Грамніцы (15 лютага) адліга з ураджаю будзе фіга.
Як у лютым клікнецца, так восенню адклікнецца.
Які першы дзень лютага, такое і лета будзе.
Як не пасееш, то й збіраць не будзе чаго.
Як не грыміць гром, а ўсё ж перастае.
Якая Тройца, такое і лета будзе.
Як яр цвіце холадна.
Які ні дажджышка, а людзям аддышка.
Як багата рабіны вада па аглабліны.
Ядроныя арабіны восенню гразі па аглабліны.
* * *
Да прыняцця хрысціянства нашы продкі пакланяліся шматлікім багам. Сярод іх не апошняе месца займаў і
ЯРЫЛА
Ярыла бог Сонца, урадлівасці і кахання. Людзі здаўна з нецярплівасцю чакалі яго прыходу. Разам з Ярылам пасля веснавога сонцазвароту 21 сакавіка пачынала выходзіць з зімовай спячкі прырода, усё жывое прачыналася, набіралася сілы, дужэла. Штораз даўжэйшы дзень перамагаў цёмную ноч, светлавокая вясна пазбаўлялася чараў халоднай і панурай зімы. Усё гэта яшчэ раз пераконвала людзей, што жыццё нязводнае і бясконцае, што яно заўсёды будзе панаваць над смерцю.
Ярыла прыходзіў напорыста і імкліва, па-маладому радасна і весела. Сваімі чароўнымі ключамі рашуча адмыкаў
да жыцця зямлю, выпускаў на волю расу і клікаў людзей на поле. Гэту радасную вестку па ўсіх палях і паселішчах разносілі нястомныя спевакі жаўрукі. Нездарма яны лічыліся Ярылавамі пасланцамі. Схаладалая за зіму зямля толькі цяпер станавілася пладавітай, пачынала расці першая трава, з'яўляліся першыя кветкі, першыя лісцікі на дрэвах. У іх галінах ладзілі гнёзды і спявалі песні кахання птушкі. Лес агучвала куванне зязюлі. У кустах заліваліся недасягальныя па майстэрстве салаўі. Сагрэтае ласкавым сонейкам, усё на свеце адраджалася, станавілася маладым і дужым. Такім быў спрадвечны кругаварот жыцця.
У гонар вясёлага бога беларусы здаўна ладзілі незабыўнае свята Ярылкі. Яго называлі яшчэ святам засевак. Адбывалася яно 27 красавіка па старым стылі. Маглі святкаваць яго і ў маі, і ў чэрвені. Святкавалі весела і займальна. Такі ж апантаны маладой неўтаймаванасцю, захоплены каханнем быў і сам Ярыла. Яго стыхія забавы, гульні, скокі, заляцанні, бязмежная весялосць. Таму і стаў ён апекуном пачуццёвага кахання і пладавітасці, шчаслівага шлюбу і сямейнага дабрабыту. Толькі на гэтым свяце юнакам і дзяўчатам дазвалялася пакаштаваць віна, якое здаўна лічылася напоем багоў. У гэты момант моладзь як бы раўнялася з самім Ярылам.
Вечарам на высокіх пагорках палілі вогнішчы, каб убачыў іх Ярыла і завітаў у госці. Тут заканчваліся забавы і карагоды моладзі. На адыход людзі прасілі ў Ярылы цёплага лета, багатага ўраджаю, моцнага кахання, шчаслівага сямейнага жыцця ды здаровых дзетак.
Вядомы даследчык жыцця беларусаў Адам Кіркор адзначаў, што Ярыла нагадваў маладога і прыгожага юнака, кучаравага і светлавалосага. У белым плашчы і на белым кані басанож ездзіць гэты маладзец па свеце. На галаве вянок з першых палявых кветак, у левай руцэ жменька жыта, у правай паліца. Махне Ярыла жытам ніва коласам багацее, паліцай махне гром грыміць, дождж сыплецца. Конь у Ярылы таксама малады і нястрымны. Ён такі гарачы, што на адным месцы і хвіліны не пастаіць. Куды конь нагу паста-
віць шаўковая трава сцелецца, кветкі дзівосныя расцвітаюць, растаюць ад ягонага дыхання снежныя сляды бога холаду Зюзі. А там, дзе малады прыгажун Ярыла ступаў сваімі босымі нагамі, густа каласілася жыта, прагна пілі жыццядайную сілу яравыя пасевы. Аднак простым людзям у гэты дзень забаранялася хадзіць босымі, бо інакш можна было зблытаць іх з пасланнікамі Ярылы. Калі ж нейкая жанчына адважвалася басанож прайсціся па некранутай pace, яе маглі абазваць ведзьмай. Каб зняць чары, пастух павінен быў адлупцаваць кабету пугай.
У гонар Ярылы называліся паселішчы, урочышчы, іншыя мясціны. А восенню ладзілася свята ўраджаю. Людзі добрым словам згадвалі шчодрага Ярылу, дзякавалі яму за спрыянне. I пасля гэтага ён спускаўся на зямлю, дзе ўсю зіму змагаўся з богам цемры Чарнабогам. А ранняй вясной зноў з'яўляўся на зямлі пераможцам.
Абапіраючыся на прачытаны тэкст і набытыя на ўроках веды, самастойна падрыхтуйце звязнае вуснае выказванне на тэму «Беларускі пантэон».
* * *
А цяпер запрашаем вас у краіну Пагуляндыю, дзе вы знойдзеце забаўкі і гульні на любы густ, а таксама цікавую інфармацыю.
ЗАГАДКГ
Гэты смелы круглячок Прычапіўся за сучок, Пазірае хітрым вокам I блішчыць зялёным бокам.
Аднойчы дзядзька русы Спаткаўся ў полі нам: Тырчаць угору вусы Даўжэйшыя, чым сам.
Румяны Піліп да палкі прыліп.
Між голля, між лісця жар, Ды не ўспыхне пажар.
Усе адгадкі пачынаюцца на літару Я.
Ляжыць калода пасярод балота, He гніе і не сохне.