Азбукоўнік
пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка
Памер: 352с.
Мінск 2015
Такім чынам, адным ужо гэтым прыёмам у адлюстраванні часу паэт шмат гаворыць чытачу пра свае адносіны да жыцця, да рэвалюцыйнай барацьбы.
* * *
Пра асаблівасці творчай манеры пісьменніка мы пагаварылі. А зараз паслухаем, што
У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
Чырвоная вясна, ды галодная.
Чым мацней першы ўдар грому, тым лепшы будзе ўраджай.
Чэрвень у гулі не гуляе, а ўраджай росціць.
Чэрвень сухі не надзейся на белыя грыбы.
Чырвонымі ягадамі рабіна красуецца прыкмета марознай, снежнай зімы.
Чакай пацяплення, калі пры марозе лес зашумеў.
Чырвоны месяц к вялікаму ветру.
Чым зеляней вясёлка, тым мацней дождж.
Чайкі садзяцца на ваду чакай добрае надвор’е.
Чаму сонца пашкодзіць, таму дождж паможа.
* * *
Замест шматкроп’яў у кожны выраз устаўце адно і тое ж слова (у адпаведнай форме) і атрымаеце гато-
вую прыказку. Пра якую міфічную істоту ідзе гутарка ў прыказках?* У правую калонку табліцы запішыце тлумачэнне кожнага выслоўя.
Прыказка
Тлумачэнне
1. Выдумаў ... моду, ды сам у воду, а вы, бабкі, ганіцеся.
2. Займі... ад варот, дык ён цераз плот.
3. Золата за плячыма, a ... перад вачыма.
4.1... літасць мае.
5. He такі ... страшны, як яго малююць.
6. Усе ... адной шэрсці.
7. Чым ... не жартуе, калі Бог спіць.
* * *
А цяпер клічце сваіх памочнікаў, каб напісаць дыктант і праверыць, як засвоілі веды пра літару Ч. Дыктант будзем пісаць паводле твора Кузьмы Чорнага.
КАЛЯ СТАРОГА МЛЫНА
На голым алешніку сонца трымалася нядоўга. Яго ціхая ласкавасць спаўзала ўніз, на мокры снег, на ўпарты хмызняк. Сонца, калі паднялося вышэй, лягло ў адліжную ваду і заснула. Дзень зноў стаў хмурны. Ухабы зачарнелі больш, пні лясной высечкі зусім зліліся са сваім надрэчным узгоркам, з якога за адлігу пачаў сплываць снег.
Абледзянелая ручаіна сонна гнала сінюю ваду, млява пнулася выкідаць на лёд крынічную сцюдзёнасць. За пністаю высечкаю скрозь сінела поле, аж да лесу. Ручаіна загіналася ў лог, там разлівалася шырэй і спакайнела пад лёдам. Снег
* Падказка: назва гэтай істоты пачынаецца на літару ч.
на штучным малюсенькім азярцы быў ушчэнт спярэшчаны заячымі слядамі, якія заходзілі аж пад масток над круглым азярцом. На масток паглядала мучною слепатою млынавая шыба. Струхлелая сцяна ледзь не прыпіралася да самай парэнчы. Замарожанае млынавае кола маўчала пад парэнчамі. Лёд укаваў яго спадыспаду і намярзаў гузамі. Дарога праз масток ішла раз’езджаная, бітая і за млынам цяжка рвалася на ўзгорак, адразу ж за самотнымі радамі ўзбярэжных алешын.
* * *
Прыйшоў час зазірнуць і ў Пагуляндыю, дзе вас чакаюць гульні з літарай Ч і цікавая інфармацыя.
ЗАГАДКГ
Па пяску ледзь-ледзь паўзе,
А не зловіш у вадзе.
Hi рыбіна, ні птаха, А проста ...
Еду, еду ні дарогі, ні следу.
СКОРАГАВОРКІI ЧЫСТАГАВОРКІ
Чэсь калоду чэша, Чэся цеста месіць.
Пчолка з чмелем у чоўніку плылі.
Палячелі птушачкі, птушачкі-пяюшачкі.
У чаплі чапляня, у зайкі зайчаня.
МЕТАГРАМА
3 ч над морам пралятаю,
3 г у машыне я бываю,
3 м мяне ты надзяваў,
3 л сабаку называў.
* Усе адгадкі пачынаюцца на літару Ч.
ЗАЦВЯРДЗЕЛЫЯ ЗЫЧНЫЯ ЛЕСВІЧКА 1
Вам неабходна прыдумаць такія словы, каб іх літары запоўнілі рады пустых клетак.
ЛЕСВІЧКА 2
Запісаць у пустыя клеткі літары тых слоў, што
1. Удушлівы газ, які ствараецца пры няпоўным згаранні вугалю, дроў.
2. Чароўная сіла, прывабнасць, якая захапляе.
3. Дзень у парадкавым радзе іншых дзён пэўнага месяца, дата.
4. Фігура жывёлы або птушкі з набітай чым-небудзь скуры іх.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Чарніла, шрыфт
Пачынаючы з XVII і асабліва ў XVIII ст., калі разам з шырокім распаўсюджаннем паперы пачаў развівацца жанр эпісталярнай літаратуры, становіцца модным пісаць чарнілам. Але само чарніла было вядома яшчэ ў часы імператара Аўгуста. Тады існавала нават чырво-
нае чарніла, якое лічылася ў Рыме свяшчэнным. Само чарніла звязана са з'яўленнем пергаменту для яго быў патрэбен такі састаў, які ўядаўся б у скуру. I вось з нарастаў на хворых лістах дуба і вяза пачалі рабіць настой і змешваць яго з жалезным купарвасам. У гэтых нарастах, так званых «чарнільных арэшках», утрымлівалася дубільнае рэчыва танін. У далейшым танін знайшлі ў трыснягу і каліне.
У XV ст. рускія пісары рабілі чарніла нават з квасу, кіслай капусты, якія былі настоены на ржавым жалезе. А ў вёсках на чарніла ішла бузіна, стоўчаная ў ступе.
Першы шрыфт зрабіў у XI ст. кітаец Бі Шэн.
У Еўропе рухомыя літары з'явіліся ў Германіі, дзе Іаган Гутэнберг 24 жніўня 1455 г. надрукаваў сваю першую кнігу.
Старажытнаславянскім шрыфтам у 1517-1519 гг. надрукаваў некалькі кніг беларускі асветнік Ф. Скарына.
Само ж слова паходзіць з нямецкага «шрыфт» пісьмо, пісанне. Шрыфт камплект друкарскіх літар і іншых знакаў, неабходных для набору, якія адрозніваюцца размерам і формай, нахілам і насычанасцю.
А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «ЛітараЧ»)? Падзяліцеся знаходкамі.
& * *
Нарэшце надышоў час праявіць свае творчыя здольнасці і фантазію, як гэта зрабілі нашы вучні, прадэманстраваўшы сваё бачанне і разуменне літары Ч (глядзі на ўкладцы).
ш
Шмыганула мыш ад кошкі, Грабянец штурхнула трошкі: Быў шчарбаты ён спярша, Стаў, зваліўшыся, як Ш.
А без Ш ніхто не піша: Школа, шлях, і шум, і ціша.
ш (ША)
Артуру Вольскаму літара Ш нагадала грабянец, бо вельмі падобная да той прылады, якой мы расчэсваем валасы. А старажытныя фінікійцы называлі яе «шын», таму што ім яна нагадвала... зуб.
Сёння Ш дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ш («ша»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускай мовы. Абазначала зычны гук [iu]: шапка [шапка], шумг [шум]. Наяўнасць у старабеларускім пісьменстве паралельных варыянтаў тыпу грошы — грошй, шыло шйло тлумачыцца традыцыйным характарам тагачаснага пісьма і не сведчыць аб мяккасці [ш].
Лічбавага значэння не мела.
У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў.
Глаголіца балгарская XI ст.
ш
Скорапіс XV ст.
ш
Устаў XI ст.
ш
Беларускі скорапіс XVI ст.
Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
Паўустаў канца
XVII ст.
ш
Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
ІН
Грамадзянская пач. XVIII ст.
У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як вялікая і малая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумны глухі зацвярдзелы шчылінны пярэднеязычны зычны гук [ш]: шалаш [шалаш], шышка [шышка].
Бывае вялікая (Ш) і малая (ш), мае рукапісную (Ш ш) і друкаваную (Ш ш) формы.
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дваццаць пяты» (група «Ш»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 5 ш).
У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 1994 словы, якія пачынаюцца на літару Ш. Сярод іх знаходзім: шарыкападшыпнік, шасцідзесяцігоддзе, шкіпінар, шклопакет, штыкетнік, шчымлівы, шымпанзэ, шырокаўжывальны, шэсцьдзясят.
* * *
Сярод творцаў, чые прозвішчы пачынаюцца на названую літару, Я. Шабан, М. Шабовіч, М. Шайбак, I. Шамякін, Т. Шамякіна, С. Шах, У. Шахавец, В. Шашалевіч, А. Шашкоў, Р. Шкраба, В. Шніп, С. Шушкевіч, X. Шынклер, У. Шыцік.
Калі мы загаварылі пра літаратуру і літаратараў, то варта спыніцца на асаблівасцях іх творчасці і ўспомніць пра такі прыём, як шарж.
Шарж (ад франц. charger літаральна грузіць, у пераносным сэнсе моцна перавялічваць, скажаць) паказ якой-небудзь з'явы ў наўмысна скажоным выглядзе; вобраз або нават цэлы твор, у якім завостранакарыкатурна малюецца тая ці іншая асоба або паказваюцца яе некаторыя адмоўныя рысы. Пра выдатнага майстра, які ўмеў маляваць і ляпіць такія вобразы розных ненавісных яму святых асоб, цікава расказвае М. Танк у паэме «Люцыян Таполя»:
Паўставалі здані,
Рознае страхоцце,
Розныя звяры з людскім абліччам...
Вось, каля вітражаў,
На абсыдах
Нейкія расселіся хімеры...
Колькі іх!
I ўсе яны з рагамі,
3 зяпамі пачвар,
3 хвастамі гадаў...
Шарж можа выступаць як асобны від сатырычнай або гумарыстычнай літаратуры і як прыём абмалёўкі вобраза ў творах іншых жанраў (пародыі, эпіграме, фельетоне). Так, напрыклад, абмалёўваецца ў камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты» вобраз Сабковіча, у камедыі Я. Купалы «Паўлінка» вобраз Быкоўскага, якія маюць выразныя гратэскныя рысы. Шарж мае шмат агульнага з гратэскам.
Шарж можа быць і гумарыстычным. У такім выпадку яго называюць сяброўскім шаржам.
* * *
А што вы ведаеце пра Рыгора Шырму? Задумаліся? To клічце сваіх памочнікаў, каб дапамаглі напісаць дыктант і папоўніць веды пра гэтага чалавека.
НАШ РЫГОР РАМАНАВІЧ
Здаецца, што я ведаў яго вечна. Рыгор Раманавіч Шырма належаў да тых людзей, сышоўшыся з якімі нельга было ўжо расстацца. Розніца ва ўзросце не мела ніякага значэння. Ды яна і не адчувалася, калі гаворка заходзіла пра песню. Тады ён маладзеў і душой, і гадамі і раскрываўся перад субяседнікам ва ўсім харастве свайго добрага сэрца. Яно заўсёды было адкрыта пачуццю прыгожага, любові да роднай зямлі і незвычайнай улюбёнасці ў родную песню.
Прырода надзяліла яго бездакорным слыхам і гэтакім жа бездакорным густам. Аж не верылася, што ён паходзіў з сялян: такой інтэлігентнасцю веяла ад яго асобы.
А з якой беражлівасцю і разуменнем раскрываў Рыгор Раманавіч хараство народных мелодый! Тут роўнага яму і на-
зваць цяжка. У беларускай песні ён адчуваў сябе, як у роднай стыхіі, і высока ўзлятаў на яе крылах. Дзякуючы яго старанню, многія слухачы і ў нас, і за мяжой мелі асалоду па-сапраўднаму, на высокім мастацкім узроўні пазнаёміцца з багаццем беларускага меласу.
- Растлумачце лексічнае значэнне слова мелас;
- разбярыце па саставе словы сышоўшыся, раскрываўся, па-сапраўднаму.
* * *
Шчаслівы быў, напэўна, Рыгор Раманавіч, калі сваё жыццё прысвяціў служэнню народу.
А ў чым бачыце шчасце вы? Падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму «Простае шчасце людское...», выкарыстаўшы прыведзены ніжэй тэкст і выканаўшы заданне да табліцы.