• Газеты, часопісы і г.д.
  • Азбукоўнік пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Азбукоўнік

    пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка

    Памер: 352с.
    Мінск 2015
    81.51 МБ
    Назвы спаленых вёсак засталіся толькі ў памяці народнай ды на магільных плітах Хатыні.
    Як сімвал жывых шумяць тры бярозкі, і гарыць Вечны агонь над магілай кожнага чацвёртага.
    Звоняць званы Хатыні. Звон іх зліваецца з Бухенвальдскім набатам, з жалобнай музыкай над магіламі ахвяр Лідзіцэ і Арадура і гучыць як палымяны заклік: «Людзі, будзьце пільныя!»
    Хатынскі мемарыял стаў месцам усенароднага пакланення. У будні і святы цячэ туды людская рака. Прыходзяць з навакольных вёсак і прыязджаюць з самых далёкіх куткоў нашай Радзімы. Тут кожны чалавек дае клятву сам сабе: зрабіць усё магчымае для таго, каб ніколі і нідзе не паўтарылася надобная трагедыя.
    Што вы ведаеце пра Лідзіцэ?
    Знайдзіце сказ, у якім думка ўсяго тэксту.
    Арадур, Бухенвальд,
    заключаецца асноўная
    * * *
    Для адпачынку пасля такой напружанай працы запрашаем у краіну Пагуляндыю, дзе вас чакаюць гульні з літарай X і цікавая інфармацыя.
    ЗАГАДКІ*
    У ціхае надвор’е няма нас нідзе.
    Як вецер падзьме, бяжым па вадзе.
    Бягуць жарабкі буланыя, Усе павадкі парваныя, Hi сесці на іх, ні ўпрэгчы, Hi з пугай услед пабегчы.
    Ад парога Да парога Ляжыць Яркая дарога.
    СКОРАГАВАРКІI ЧЫСТАГАВОРКІ Захварэў чалавек, хварэў, хварэў, перахварэў, Ды нарэшце хваробу вылечыў.
    У мухі няма вуха, няма вуха ў мухі.
    * Усе адгадкі пачынаюцца на літару X.
    Пайшла каза ў рахі,
    Нашчыпала тры мяхі, А чацвёрты шалухі.
    Мы з вамі ўжо будавалі ЛЕСВІЧКІ, а зараз узвядзём канструкцыю, якая называецца
    СЦЕНКА
    ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
    Хлеб
    Большасць этымолагаў лічаць, што лексема хлеб праславянскага паходжання, запазычаная са старанямецкага «хлеіб» фармавы хлеб. У славян гэтае запазычанае слова асэнсавалася з кіслым уфармаваным хлебам.
    А вы самі якія адкрыцці можаце зрабіць у краіне Лексіка (раздзел «Літара X»)? Падзяліцеся знаходкамі.
    * * *
    Што ж нам падрыхтавалі пра літару X нашы вучні (глядзі на ўкладцы)?
    Цэ шукаў я цэлы дзень, Але Цэ ўцякала ў цень. To яно ў цябе ў руцэ, To купаецца ў рацэ. Вось дык цаца!
    Як дазнацца, Да чаго падобна Ц?
    ц (ЦЫ)
    Ц дваццаць пятая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ц («цы»), якая была графічнай дыферэнцыяцыяй старажытнаяўрэйскай ц («цадэ»). А назва «цадэ» ў старажытных фінікійцаў абазначала «серп».
    3 цы ў старажытнай кірыліцы пачыналіся літары для чыста славянскіх гукаў, якіх не было ў грэчаскай мове: шыпячыя, насавыя (юсы), еры, яць. Гэтыя гукі тое, што адрознівае мову славян ад іншых роднасных ёй індаеўрапейскіх моў.
    У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычны гук ц: улйца [ул’йца], цнота [цнота].
    Мела таксама лічбавае значэнне «дзевяцьсот».
    У рукапісах XIV-XVII ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання
    Скорапіс XV ст.
    Беларускі скорапіс XVI ст.
    Паўустаў канца
    XVII ст.	
    Грамадзянская пач. XVIII ст.
    Лацінская
    помнікаў.
    Фінікійская
    1
    
    Глаголіца балгарская XI ст.
    
    Устаў XI ст.
    
    
    Царкоўнаславянская XIII-XVI ст.
    
    
    Царкоўнаславянская XVI-XVIII ст.
    ц
    
    У XVI ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
    Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала выкарыстоўвацца як вялікая і малая, хоць ужыванне вялікай літары ва
    ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
    У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія злітныя пярэднеязычныя зычныя гукі [ij], [ц’]: кастрыца [кастрыца], палац [палац], цвёрды [ц’в’орды], ціўкаць [ц’іўкац’ ].
    Чаргаванне [m] [і/] называецца цеканнем і абазначаецца літарай ц (гл. Літара Т).
    Бывае вялікая (Ц) і малая (ц), мае рукапісную (S/y) і друкаваную (Ц ц) формы.
    Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЦЭЦ), як умоўнае скарачэнне слова «цэнтнер» (50 ц).
    Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дваццаць трэці» (група «Ц»), пры лічбавай нумарацыі дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр №8 ц).
    У «Беларускім арфаграфічным слоўніку» (пад рэд. A. А. Лукашанца) налічваецца 1291 слова, якое пачынаецца на літару Ц. Сярод іх знаходзім: цаніць, цвёрдахарактарны, цвісці, цнатлівасць, цудатворны, цыгейка, цырымонія, цэментаваць.
    * * *
    Сярод тых, хто ўздымаў беларускую літаратуру да сусветных вышынь, Г. Цамблак, К. Цвірка, В. Цяпінскі, М. Цяцерскі. I, канешне, Цётка.
    П. Мядзёлка, першая выканаўца ролі Купалавай Паўлінкі, пакінула пра Цётку свае ўспаміны.
    СУСТРЭЧА 3 ЦЁТКАЙ I КУПАЛАМ
    Бывала я і на кватэры Цёткі, якая жыла ў лясным прадмесці Звярынцы разам са сваім мужам. He зусім звычайная гэта была пара. Казалі, што іх шлюб спачатку быў толькі фіктыўны, на манер Соф’і Кавалеўскай, а праз нейкі час сталі жыць разам, але я не адважылася ў яе самой пра гэта
    спытаць. У мяне склалася ўражанне, што Цётка з'яўляецца хутчэй кватаранткай, чымся гаспадыняй у сваім доме. Яна займала асобны пакой, вельмі просценька абсталяваны. На стале, на паліцах мноства кніг. Прымала яна нас толькі ў гэтым пакоі, сюды прыносіла і пачастунак, ніколі не запрашала ў другія пакоі кватэры. I толькі раз, калі я выпадкова сутыкнулася ў калідоры з яе мужам, Цётка пазнаёміла мяне з ім. Здавалася, што яны з мужам жылі кожны сваім асобным жыццём, не ўмешваючыся ў справы адзін аднаго. Іх ядналі хіба толькі рэвалюцыйныя справы.
    Апраналася Цётка заўсёды ў просценькую чорную сукенку і такі ж чорны жакецік. Гаварыла крыху ў нос з чыста вясковай манерай і інтанацыяй.
    У рэдакцыі «Наша ніва» я рэдка бачыла Цётку. Яна найбольш сябравала з Купалам і Бядулем, асабліва любіла свайго Купалку, як яна ласкава называла Янку. На вечарах у «Беларускай хатцы» Цётка заўсёды была вясёлай, жартаўлівай, але танцавала рэдка і толькі з Купалам польку, бо іншых танцаў Янка не ўмеў танцаваць і вучыцца не хацеў.
    Янка Купала моцна змяніўся з таго часу, як прыехаў у Вільню і стаў рэдактарам «Нашай нівы»: спахмурнеў, схуднеў, ні разу не бачыла яго цяпер такім гарэзлівым, вясёлым, як у доме прафесара Эпімах-Шыпілы.
    Карыстаючыся прачытаным тэкстам і набытымі на ўроках роднай літаратуры ведамі, падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму «Літаратурная слава Беларусі (Цётка)».
    * * *
    А для праверкі засваення правапісу літары ц паводле аднаго з твораў пісьменніцы напішам дыктант. Клічце сваіх памочнікаў.
    * * *
    Бедны той, хто, апрача грошай, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці знікне, не мае скарбаў вечных -
    скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее,— гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы. Яркім полымем гарыць такая любоў у душы, сагравае нас, асвятляе дарогу ў жыцці. Хто любіць свой народ, хто ў кожным бачыць брата-чалавека, той не сагнецца перад крыўдай, перад здзекам. Такі чалавек ніколі не будзе адзін, самотны і пакінуты.
    Але побач з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ. Гэта родная мова. Яна, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго. Адной думкай жыць, адной долі шукаць. Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, той адышоў ад народа далёка-далёка.
    -	Вызначце тэму тэксту;
    -	падбярыце загаловак;
    -	выпішыце прыклады чаргавання [тп] з [ц-’].
    * * *
    Калі мы загаварылі пра паэтаў і паэзію, то варта звярнуцца да тых прыёмаў і сродкаў, з дапамогай якіх ствараюцца паэтычныя радкі. Сярод іх цэзура (ад лац. caesura рассячэнне) — пастаянная паўза ў сярэдзіне вершаванага радка.
    Толькі зноў я ўзнімуся, // стамлёны паходам трубач, Каб уславіць твой сцяг // і тваю маладую хаду.
    Можа, словы не тыя?... // Прабач мне, Радзіма, прабач, Для цябе, дарагая, // сапраўдныя словы знайду.
    А. Вялюгін. Прызнанне ў любві
    * * *
    Ці не забыліся мы з вамі на тое, што
    У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
    Цёплая зіма халоднае лета, снежная зіма лета дажджлівае.
    Цецерукі на вершалінах дрэў расселіся чакай добрае надвор’е.
    Цвыркун цвыркае на халоднае надвор’е, маўчыць на дождж.
    Ці на падыходзе, ці на адыходзе сакавік усё замарозіць.
    * * *
    Вам прапануецца некалькі прыказак на адну тэму. Як можна адной фразай растлумачыць значэнне ўсіх прыведзеных у табліцы выразаў? Тлумачэнне запішыце, выкарыстаўшы просты сказ. 	
    Прыказка
    Тлумачэнне
    1. Ціхая вада берагі мые.
    
    2. Ціхая вада грэблю рве.
    
    3. Ціхая свіння глыбока капае.
    
    4. Ціхая свіння глыбокі корань рые.
    
    А цяпер запрашаем вас у краіну Пагуляндыю, дзе вы знойдзеце забаўкі і гульні з літарай Ц, а таксама цікавую інфармацыю.
    ЗАГАДКГ
    Ідзеш наперадзе ляжыць, Азірнешся дадому бяжыць.
    Сам увесь у сярэдзіне, А галава зверху.
    Завітала ў хату пані
    Сядзіць у цямніцы
    У чырвоным сарафане,
    Чубаты вязніца.
    Як пачалі распранаць -
    Хто за чуб цягае -
    Сталі плакаць, праклінаць.
    Слёзы пралівае.
    СКОРАГАВОРКІI ЧЫСТАГАВОРКІ
    Ці лілі алей у рэдзьку, Ці не лілі?
    * Усе адгадкі пачынаюцца на літару Ц.
    -	Ты не цілілікай, А сам налі.
    -	Цецярук, цецярук, Дзе твая цяцера?
    -	Мая цяцера Цецераняткам Цеста месіць.
    ЗАЦВЯРДЗЕЛЫЯ ЗЫЧНЫЯ ЛЕСВІЧКА 1
    Вам неабходна прыдумаць такія словы, каб іх літары запоўнілі рады пустых клетак.
    ЛЕСВІЧКА 2
    Запісаць у пустыя клеткі літары тых слоў, што
    1.	Нешта незвычайнае, нечаканае; невытлумачальная з’ява.
    2.	У народных казках, паданнях пачвара ў вобразе змея,дракона.
    3.	Дзіцячая забаўка.
    4.	Тканіна, пакрытая з аднаго боку ці з двух асобым растворам, які робіць яе непрамакальнай.
    СЦЕНКА
    Запоўніце клеткі назоўнікамі ў пачатковай форме.
    МОЎНАЯ РАЗМІНКА
    Прачытайце прымаўкі і скорагаворкі. Выразна вымаўляйце гукі [^], Адгадайце загадкі.
    Трэба нахіліцца, каб вады з крыніцы напіцца.
    Пытае марац, ці цёпла ў палец.
    -	Цецярук, цецярук, дзе твая цяцера?
    -	Мая цяцера цецераняткам цеста месіць.
    Яму коцікам быць: на печы ляжаць, лыжкі лізаць.
    Хвасць хлеба не дасць.
    Да арла паляцела цяцера і папала цяцера арлу на вячэРУ-
    Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.
    Цячэ, цячэ не выцеча, бяжыць, бяжыць не выбежыць.
    Хто на лета апранаецца, а зімой адзення цураецца?
    Стаіць пані ў лясочку, мае чырвоную сарочку, хто ідзе, той паклоніцца.
    ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
    Цэнзура, прысяга, пратакол
    Слова цэнзура (ад лацінскага «цэнзар» расцэншчык) звязана з імем Аляксандра Македонскага. А бы-